Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (з сайта рускіх шавіністаў ari.ru; скарочана)
Чаму ёсьць людзі, якія, нягледзячы на ўсю відавочную перавагу для рускіх жыцьця ў рускай нацыянальнай дзяржаве, выступаюць за так званую «Імперыю», тугуюць па СССРы? Чаму яны ў штыкі ўспрымаюць прапановы аб аддзяленьні ад Расеі іншанацыянальных тэрыторыяў на Каўказе, якія бурляць? Больш за тое, часьцяком гэтыя індывіды агрэсіўна настроены да іншых рускіх, якія думаюць інакш. Што знаходзіцца ў падставе іх матывацыі? Ідэі? Памылковыя погляды? Альбо што-небудзь іншае?
«Што да карысьці, якую псіхааналіз можа прынесьці вашаму сыну, калі ён нешчасьлівы, раздзіраецца ўнутранымі канфліктамі, з цяжкасьцю зносіцца зь іншымі людзьмі, дык псіхааналіз можа даць унутраную гармонію, душэўны спакой, поўную выніковасьць у жыцьці, незалежна ад таго, ці застанецца ён гомасексуалістам, ці не». Ліст псіхааналітыка да маці аднаго з пацыентаў.
1
Вядомыя падзеі 19 жніўня 1991 года прынята ўспамінаць у Расіяніі, як прыклад таго, як адна наменклатурная шайка спрабавала ўпіхнуць на трон «абноўленага СССРа» Нурсултана Назарбаева (яго планавалі зрабіць для пачатку дэкаратыўнай фігурай пры Гарбачове па аналагу таксама дэкаратыўнага на першы час генсека ВКП(Б) Джугашвілі-Сталіна). У той жа час другая наменклатурная шайка планавала ўзяць пад кантроль толькі адзін, але самы прынадны кавалак СССРа – Расею. Як вядома, перамаглі апошнія, што, нягледзячы на няспынены з 1991 года прыгнёт рускіх, мы ўсё роўна расцэньваем як адносны прагрэс. Чаму?
Судзіце самі: пасьля развалу СССРа, г.зн. з аддзяленьнем ад рускага гарба толькі Сярэдняй Азіі і часткі Каўказа, пры татальным засільлі іншародцаў ва ўладзе і бізнэсе – узровень жыцьця рускіх прыкметна ўзрос (што бачна па мноству жыльля, якое будуецца, і дарогах, якія не спраўляюцца з патокамі транспарту). У той час, як у атрымаўшых незалежнасьць рэгіёнах, пра багацьці жыхароў якіх хадзілі легенды (Грузія, Арменія), гэты ўзровень жыцьця моцна панізіўся. А што было б, калі б перамагло ГКЧП, калі які-небудзь спадар Назарбаеў ці Ніязаў (у 1991-м іх было 2/3 Палітбюро) стаў галоўным? Не сумняемся, што эра таварыша Джугашвілі падалася б на новым фоне раем нават для адносна заўзятых антыкамуністаў (больш лютых прэвентыўна расстралялі б адразу).
Нягледзячы на ўсю відавочнасьць такога разьвіцьця падзеяў, сёньня ў Расеі існуе даволі вялікі пласт людзей, якія не бачаць сэнсу жыцьця па-за якой-небудзь Еўразійскай Імперыяй, прычым людзей, настроеных у адносінах да іншадумцаў скрайне агрэсіўна, што добра бачна зь іх паводзінаў у віртуальнай рэчаіснасьці сеціва. Для ілюстрацыі мы прывядзем скарочаны фрагмент так бы мовіць дыялога доктара з хворым – разгорнутую на адным з форумаў палеміку рускіх з тымі, хто апантаны імперскай ідэяй. Наш чытач, які ўдзельнічаў у гэтай дыскусіі, быў зьбянтэжаны напорам і нецярпімасьцю прыхільнікаў імперыі, і папрасіў рэдакцыю АРИ патлумачыць, чаму гэтыя людзі такія. Адразу скажам, высновы, да якіх мы прыйшлі, выключна навуковыя.
Такім чынам:
– Рускі: Я падтрымліваю ідэалогію Агенцтва Рускай Інфармацыі, а на гэты сайт (апн.ру) рэдка заходжу – не прыхільнік я ампіратараў і расіянскіх амперыяў. Мала вам рускіх жыцьцяў, змарнаваных дзеля вашай імперыі, дзеля дабрабыту азіяцкіх, каўказскіх, румынскіх народаў? Колькі ж вам яшчэ спатрэбіцца рускай крыві? Рускія вельмі хутка становяцца відушчымі – не пасьпець вам з вашай імперыяй.
– Апантаны №1: Гэтае супрацьімперскае кукарэканьне пад шыльдай спачуваньня рускаму народу цяпер вельмі папулярнае. Але наўрад ці арыгінальнае. Заклікі не паміраць за імперыю можна знайсьці ў гебельсаўскіх улётках у перыяд Сталінграда. Цяперашняя прапаганда аплочваецца з той жа крыніцы. Мэта: пераўтварыць Расею з імперыі ў нацыянальную дзяржаву еўрапейскага тыпу ў межах Маскоўскага княства 14 стагоддзя.
– Апантаны №2: Руская нацыянальная дзяржава – патэнцыйны кастрыраваны мутант, які адмаўляе самасьць свайго існаваньня і мэту, з-за якой яна стваралася. Тыпа грэцыі й італіі ў свой час, а ў наш час – малабрытаніі,францыя і германія.
– Рускі: Магчыма, межы Рускай дзяржавы ня будуць супадаць з межамі цяперашняй эрэфіі… але гэта будзе руская зямля.
– Апантаны №1: Мне такая Расія не патрэбная… У правільныя часы за такое на бярозе вісець.
– Рускі: Бярозаў ня хопіць. Да і сілачкі ўжо няма ў рупліўцаў саўкова-кішлачнай імперыі адолець Рускіх.
– Апантаны №1: Гэта ты так пра Расійскую Імперыю, створаную Пятром Вялікім, перад якім дрыжэла ўся Еўропа? За якую мае продкі кроў пралівалі? На такіх бярозаў хопіць. Сібір вялікая. Для цябе Расійская імперыя – савок, для нас – Радзіма, за якую мы стаялі супраць усёй Еўропы. Хто табе даў права пляваць на памяць тых, дзякуючы якім ты жывы і размаўляеш па-рускі? Альбо твае за Улаваса ваявалі?
– Апантаны №2: Я думаю, па стылі ён з паганых уніятаў, якія ў СС служылі. Такіх шмат вакол сноўдаецца.
– Апантаны №1: Так значыць з уніятаў? А што, цікаўлюся, сваячкі рабілі ў час вайны?
Рускі, канешне, быў на форуме не адзін, ды й апантаных вакол яго вілася ня двое, а цэлы статак, але сутнасьць дыялогу адлюстраваная дэталёва: такі Расія мая не патрэбная, твая служыла ў СС, мая твая вешаць на бярозе. Ня можам папракнуць малдаванаў [пад “малдаванамі” аўтары, якія пішуць на дадзеным сайце, маюць на ўвазе напаўгабрэяў, а таксама яшчэ напаў-невядома каго, але толькі не нацыянальна сьвядомых рускіх – усіх тых, каго яны завуць “інтэрнацыянальнай кодлай”; няверна, канешне, завуць, трэба зваць “касмапалітычнай кодлай”. – Рэд.] і чэбурэкаў [відаць, маюцца на ўвазе прадстаўнікі каўказкіх і азіяцкіх народаў. – Рэд.] такім падыходам да жыцьця, бо рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепей. Рускаму лепей у Расеі для рускіх, малдаваніну лепш у Расеяніі для чэбурэкаў. Па апошняй пазіцыі пытаньняў няма, яна цалкам лагічная. Але як растлумачыць імперскую агітацыю людзей, якія часта маюць рускіх бацькоў? Што прываблівае іх у імперыі? Якая глыбінная матывацыя іх дзіўнага жаданьня? Аналітыкі АРИ паспрабавалі гэта высьветліць.
2
Навука, якая вывучае матывы ўчынкаў і сьвядомых жаданьняў людзей, завецца дынамічнай псіхалогіяй. У гэтай вобласьці ведаў былі занятыя сотні выбітных розумаў, што запрапанавалі масу разнастайных тэорый. Напрыклад, так званая «псіхагідраўлічная мадэль» заснавальніка эталогіі (навукі пра паводзіны жывёл) К.Лорэнца сьцьвярджае, што ў арганізьме чалавека пастаянна накопліваецца нейкая гіпатэтычная энергія, якая час ад часу патрабуе разрадкі ў тым ці іншым, часта агрэсіўным, учынку (напрыклад, «павесіць каго-небудзь на бярозе»). Іншы навуковец, Доллард, тлумачыць «развешваньне на бярозах» іншай тэорыяй – фрустрацыйнай (ад слова «фрустрацыя», г.зн. перашкода): калі ў нейкага аб’екта існуе нейкі мэтавы стан, да якога ён імкнецца, а нешта яму ў гэтым перашкаджае (напрыклад, з боку агульнапрынятых нормаў маралі), г.зн. узьнікае фрустрацыя – суб’ект выбірае сьхему паводзінаў па пераадольваньню перашкоды. Амерыканскі псіхолаг мінулага стагоддзя Дж.Келі тлумачыў матывацыі ўзьдзеяньнем гэтак званых канструктаў – кепска ці ўвогуле неўсьведамляемых паняційных ідэяў, якія сядзяць недзе ў нетрах падсьвядомасьці. Сьпецыялістам добра вядомая і канцэпцыя Левіна, які разважаў пра нейкае напружаньне – стан унутрыасабовага рэгіёну адносна іншых унутрыасабовых рэгіёнаў: не знайшоўны выйсьця ў адным месцы гэта самае напружаньне пачынае біць фантанам у іншым.
Тэорый на самай справе шмат, аднак яны адрозьніваюцца ў асноўным фармальнай тэрміналогіяй, пад якой хаваецца простая сьхема: «нешта», што знаходзіцца ў нетрах нашай сьвядомасьці, з вызначанага выхаваньнем і прынятага існуючай маральлю дыяпазона магчымасьцяў абірае тыя ці іншыя алгарытмы дзеяньняў, якія вядуць да выраўнованьняў узьнікшай ў глыбінях «Я» дысгармоніі. Гэтае «нешта» Фрэйд называў бессьвядомым: «Назавем уяўленьні, якія ёсьць у нашай сьвядомасьці й намі ўспрымаюцца, – «сьвядомым»; наадварот, схаваныя ўяўленьні, калі мы маем падставы прызнаць, што яны прысутнічаюць у душэўным жыцьці, мы павінны абазначыць тэрмінам «бессьвядомае». Бессьвядомае ўяўленьне ёсьць такое ўяўленьне, якое мы не заўважаем, але прысутнасьць якога мы павінны тым ня менш прызнаць на падставе ўскосных адзнак і доказаў… Бессьвядомае абазначае ня толькі схаваныя думкі ўвогуле, але тыя, што трымаюцца паводдаль ад сьвядомасьці, нягледзячы на іх інтэнсіўнасьць і актыўнасьць».
У падставе бессьвядомага ляжаць асноўныя фізіялагічныя патрэбы : голад і секс – яны прыярытэтныя ў адносінах да ўсіх іншых [гэтыя ўяўленьні пра падсьвядомасьць недастатковыя; яна мае значна больш складаную структуру. – Рэд.]. Задаволіць іх можна рознымі спосабамі, аднак у грамадстве ёсьць пэўныя дапушчальныя межы для іх задавальненьня. Напрыклад, каб паесьці, чалавек ня можа кідацца з дубінай на вітрыну, а вымушаны ўладкоўвацца на працу. Ці значыць гэта, што чалавек “проста жыць ня можа” без працы? Не. Асноўныя перадумовы яго паводзінаў – жаданьне паесьці; усё астатняе – спосаб задавальненьня гэтай фізіялагічнай патрэбы, якая часта ўсьведамляецца. Калі ёсьць што есьці, калі няма фізіялагічнай патрэбы ў бясьпецы (зарабіць на ежу ў запас), а чалавек усё роўна спрабуе працаваць (напрыклад, спадчыньнік мільярда даляраў) – значыць, чалавека рухае іншая бессьвядомая патрэба, якая выліваецца ў гэтак званае замяшчальнае дзеяньне. Часьцей за ўсё гэта патрэба – секс, прыцягваньне сексуальнай увагі, што добра ілюструюць натоўпы дзяцей мільянераў, якія бегаюць па подыюмах і кінастудыях. Тлумачыць нешта некаму пра самавыражэньне яны могуць колькі заўгодна, але псіхолагі лічаць інакш.
На самай справе дэкляруемая аргументацыя вельмі часта адрозьніваецца ад сапраўднай. Так, сьпецслужбы, каб ім не забаранялі праслухоўваць тэлефоны звычайных грамадзян, крычаць пра пагрозу тэрарызму; бандыты, каб ведаць на каго “наязджаць”, патрабуюць празрыстасьці даходаў; гандляры зброяй крычаць пра блізкасьць вайны і г.д. Але ўсё гэта цалкам сьвядомая падмена сапраўднай матывацыі. Рэальна аратары выдатна ведаюць, чаго жадаюць. Таму ў гэтым выпадку корпацца ў падсьвядомасьці няма патрэбы. Тое самае непатрэбна рабіць – аналізаваць падсьвядомасьць – і ў адносінах да вялікага акцыянера транснацыянальнай карпарацыі, які агітуе за імперыю: чым менш межаў – тым менш мытных збораў, тым прасьцей прыцягваць працоўную сілу і гэтак далей. Але калі за імперыю агітуе тое ці іншае балотнае чмо, якому ад гэтай імперыі ня будзе роўным лікам аніякага навару (ці моцна рускія “наварылі” ад Грузінскай ССР?) – дык тут ня могуць не ўзьнікаць пытаньні, якія датычаць сапраўднай матывацыі. Бо нешта ж рухае людзьмі? Што? Голад? Дык у імперыі яны напэўна будуць галадаць яшчэ больш.
Няўжо секс?!