nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ДЭМАГРАФІЧНАЯ БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСАЎ і ВЫРАШЭНЬНЕ НЕКАТОРЫХ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ ПЫТАНЬНЯЎ НА ЎСХОДЗЕ (Д пр-п 24, 25; расейская апазіцыя)

3 верасня, 2006 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Два ранейшыя матэрыялы рускіх шавіністаў – Уверава, Салтана, Шчарбатага (пра тое, што гэта менавіта шавіністы, а не нацыяналісты, мы яшчэ пагаворым; яны хутчэй за ўсё выступаюць яшчэ і «пад псеўдамі»), разьмешчаныя ў якасьці папярэдняй ілюстрацыі на нашым сайце, натхнілі нашу рэдакцыю на фармуляваньне яшчэ двух прынцыпаў Беларускай дактрыны. Як вынікае з назвы дадзенага артыкула, гэтыя прынцыпы датычаць дэмаграфічнай будучыні нашага народу і тэрытарыяльных узаемаадносін з той дзяржавай, якая будзе на месцы расейскай імперыі й пажадае мець добрыя ўзаемадачыненьні са сваім беларускім суседам-братам (г.зн. з намі).

Пачнем зь першага прынцыпу.

1

Калі руская імпербюракратыя, выкарыстоўваючы рускі народ для дасягненьня сваіх эгаістычна-паразітычных мэтаў, атрымлівала пэўныя «станоўчыя вынікі» ў сваім экстэнсіўным разьвіцьці (а прасьцей, ад гвалтоўнага захопу чужых народаў, іх тэрыторый і вынікаў працы), рускім шавіністам было ЗУСІМ НАПЛЯВАЦЬ НА ТОЕ, У ЯКІМ СТАНЕ ЗНАХОДЗЯЦЦА ІНШЫЯ НАРОДЫ ў цэлым і як пачуваюцца іх асобныя прадстаўнікі. Аднак рэсурсы расейскай імперыі на мяжы вычарпаньня, яна няўхільна падыходзіць да татальнага крызісу і канчатковага краху (што зьяўляецца заканамерным наступствам экспансіўна-экстэнсіўнага разьвіцьця любой імперыі, якое вядзе да заканамернай інфляцыі й заняпаду яе жыцьцёвых функцый). Праўда, цяперашняя парадная шуміха, паднятая ў імперскай інфармацыйнай прасторы, якой на наша нясчасьце падпарадкавыныя і мы, носіць іншы сэнс. Але на тое яна і шуміха…

І тут частка імперыялістаў-імперастаў (як яны самі сябе назвалі), якія дасканала ведаюць сапраўдны стан рэчаў і найбольш чульлівыя да будучага незайздроснага лёсу «іх краіны й іх народа» – тая частка, якая называе сябе «рускімі нацыяналістамі» – забіла трывогу. Яны ўбачылі прыкметы будучага краху імперыі ў выразных праявах дэмаграфічнага крызісу, у крызісе агульнай і нацыянальнай культуры, у істотных парушэньнях асобных, але надзвычай важных асьпектаў сацыяльнай справядлівасьці (у прыватнасьці, у несправядлівасьцях «прыхватызацыі»), у адсутнасьці выразнай ідэйнай зьмястоўнасьці існаваньня расейскага грамадства. Алярм рускіх шавіністаў выглядае кантрастам на фоне цалкам спакойных і, нават, узбуджана-радасных паводзінаў расейскай імпербюракратыі. Паколькі для апошняй рускі народ (як і любы іншы народ) каштоўнасьці не ўяўляе, яна крызісу не прадчувае. Наадварот, у яе самой і ў яе непасрэдным асяроддзі ўсё проста цудоўна і ясна… А пералічаныя вышэй крызісныя зьявы існаваньня ўласнай імперыі імпербюракратыя лічыць справай малаістотнай, выключна тэхнічнай і ўжо элементарна гатова латаць дэмаграфічныя дзіркі імперскай канструкцыі любым падручным дэмаграфічным матэрыялам…

І таму тут воплі рускіх шавінюг пачынаюць зрывацца на фальцэт, які не пачуць немагчыма.

Для нас дадзеная гістэрычная рэакцыя цікавая зь дзьвюх пазіцый. Першая такая: «так вам, імперыялюгі-імперасты, й трэба; настала і ваша пара адчуць сябе ў скуры народаў, якія вы «заваёўвалі», рабавалі, гвалцілі, зьнішчалі…». Другая рэакцыя, якая ўзьнікае, калі трохі суцішыцца першая, заключаецца ў тым, што ў клопаце «рускіх нацыяналістаў» пра свой народ мы знаходзім апраўдальны сэнс (усё ж такі для нас рускія – блізкі славянска-праваслаўны народ), а таксама пацьверджаньне таго, што і наш клопат пра наш беларускі народ, які сустрэўся з тымі ж дэмаграфічнымі праблемамі (а ў іншых асьпектах свайго жыцьця яшчэ і са значна большымі) зьяўляецца абсалютна дарэчным і апраўданым! Аказваецца, не адны мы такія. Значыць, і мы нармальныя, значыць, і мы маем справу зь істотнай сістэмнай зьявай…

Дэмографамі ўстаноўлена, што для надзейнага самападтрыманьня народу на колькасна стабільным узроўні ў гістарычнай персьпектыве неабходна, каб за сваё жыцьцё сярэднестатыстычная жынчына – прадстаўніца адпаведнага народу – ад мужчыны – прадстаўніка таго ж этнасу – нарадзіла недзе 2,3 дзіця (гаворка ідзе менавіта пра дзьве цэлыя і тры дзесятыя дзіцяці, паколькі сама жанчына сярэднестатыстычная). Зьвяртаем увагу, гэты паказчык – толькі для мірнага часу, калі няма ні масавых забойстваў, ні эпідэмій, галадамору, эміграцыі. У больш цяжкіх варунках ён, натуральна, павінен быць яшчэ большым.

Многія могуць запытацца: а чаму ня роўна двое? А таму, што частка дзяцей (асабліва хлопчыкі) статыстычна-заканамерна не дажываюць да дарослага ўзросту з-за сьмяротных хваробаў і нешчаслівых выпадкаў, а яшчэ частка людзей – у полавасьпелым узросьце акажуцца бясплоднымі. Цяпер прыкладна кожны 7-ы шлюб зьяўляецца бясплодным па «віне» жонкі ці мужа, зрэдку – абодвух. Таму, калі ў нейкага народу ў кожным пакаленьні здаровыя жанчыны будуць устойліва нараджаць дакладна па двое дзяцей (ня больш і ня менш), праз пэўную колькасьць пакаленьняў такі народ таксама вырадзіцца, як гэта было б пры ўстойлівым нараджэньні аднаго дзіцяці на адну жанчыну.

Тое, што мы – беларусы – маем шчасьце жыць на Зямлі й бачыць наш такі цудоўны і вельмі складаны сьвет, ёсьць вынікам таго, што нашыя продкі не ленаваліся, а ведалі і рабілі сваю справу так, як трэба, ва ўсіх асьпектах (у тым ліку і ў дэмаграфічным).

Цяпер у нас (дакладней, у лукашэнкаўскай Беларусі) адна сярэднестатыстычная беларуска за жыцьцё нараджае 1,4 дзіцяці! Да МІНІМАЛЬНА НАРМАЛЬНАГА ПАКАЗЧЫКА не хапае амаль аднаго дзіцяці на адну беларускую жанчыну! Г.зн, што выміраньне нашага народу пры дыктатарскім посткамуністычным рэжыме ідзе паскоранымі тэмпамі – нават большымі, чым у часы прыснапамятнага СССРа! ГЭТА САПРАЎДЫ ГЕНАЦЫД, па крайняй меры, адна зь яго формаў.

Могуць запярэчыць, што скарачэньне колькасьці людскага насельніцтва Зямлі – не такая і благая справа, бо мы маем перанасяленьне. Гэта сапраўды так. Па даных шэрагу навукоўцаў на нашай блакітнай планеце для бяскрызіснага існаваньня і яе самой, і чалавецтва (а як мы ўжо сфармулявалі ў нашай Сьветагляднай дактрыне – гл. С пр-п 2 – наша існаваньне поўнасьцю падпарадкавана законам існаваньня Сьвету) трэба, каб колькасьць людзей на Зямлі была ня больш за 1 млрд. чалавек. Цяпер – у 6 разоў больш! Гэта зьяўляецца адной з прычын хуткага вычарпаньня неаднаўляльных прыродных рэсурсаў, а таксама істотнай прычынай фактычна глабальнай экалагічнай праблемы, якая на шматлікіх тэрыторыях ўжо даўно набыла рысы сапраўднай катастрофы. Таму мы ня супраць (нават, за) істотнага і, канешне ж, паступовага, разьлічанага на стагоддзі, памяньшэньня колькасьці людзей, пражываючых на Зямлі. Але (!!!), такое скарачэньне, каб быць справядлівым і максімальна набліжаным да нейкага натуральнага ідэалу, павінна адбывацца абавязкова ПРАПАРЦЫЙНА, на падставе навукова-абгрунтаванага плану і пад жорсткім кантролем аўтарытэтнага міжнароднага цэнтру, які б прадстаўляў усё чалавецтва (больш за тое – яго аб’ектыўныя інтарэсы) і быў здольны лёгка выяўляць і здушваць любыя сацыя-паразітычныя сілы, жадаючыя атрымаць эгаістычную выгаду (ці дэмаграфічную, ці фінансавую, ці іншую) на гэтай акцыі… Натуральна, што ў канчатковай мэце дадзенага праекту павінны быць указаны канкрэтныя колькасныя квоты, на якія павінны выйсьці ЎСЕ ДЗЯРЖАВЫ НА ПРЫЗНАЧЫНЫ ЧАС – скажам, на 2200-22 гады (такія квоты павінны ўказваць будучую агульную колькасьць насельніцтва кожнай краіны, разьлічаную зыходзячы зь яе плошчы і рэальных экалагічных умоваў, і будучую колькасьць прадстаўнікоў КОЖНАГА НАРОДУ ў ёй).

Аднак, па-першае, дамовіцца пра такія квоты надзвычай складана. Па-другое, такое скарачэньне павінны праводзіць самі кіраўнікі дзяржаў і народаў, а актуальны ўзровень абсалютнай большасьці палітычных лідараў, якія ёсьць, зьяўляецца вельмі далёкім ад узроўню сьветагляднага разьвіцьця, які неабходны для вырашэньня разглядаемай праблемы. Па-трэцяе, у людскай цывілізацыі сёньня няма і ў бліжэйшай будучыні не прадбачыцца неабходнай міжнароднай структуры. Цяперашняя ААН, а таксама ЗША, ЕЗ, іншыя міжнародныя арганізацыі, дзяржавы, сілы і блізка ня маюць неабходных уласьцівасьцяў. Усё гэта азначае, што сёньня ў сьвеце мы маем сітуацыю вельмі далёкую ад той, якая зьяўляецца пажаданай для вырашэньня агульнацывілізацыйнай дэмаграфічнай праблемы.

Больш за тое, мы маем сітуацыю, якая шмат у чым адваротная пажаданай. Так, ёсьць выпадкі, калі палітычныя лідары, зыходзячы з палітычных меркаваньняў, нават ва ўжо перанаселеных рэгіёнах ставяць задачу істотна павялічыць колькасьць насельніцтва (так, кіраўніцтва Малайзіі адкрыта абвясьціла задачу павелічэньня да 2050 году колькасьць насельніцтва з 20 да 70 мільёнаў чалавек за кошт… стымуляваньня нараджальнасьці). Дадайце сюды тое, што лідэры імперыяў ні ў якім разе не жадаюць, каб падуладныя ім тэрыторыі былі падзелены на нацыянальныя дзяржавы (эгаістычныя паводзіны расейскай імпербюракратыі ў гэтым сэнсе зьяўляюцца тыповым негатыўным «узорам»); што пытаньне пра максімальны памер краіны (скажам, ня больш за 1 мільён кв.км) і колькасьць насельніцтва ў ёй (скажам ня больш за 100 мільёнаў чалавек) яшчэ ніколі нават ня ставілася на міжнародных форумах (і ня дзіва, бо такія пытаньні датычаць, найперш, такіх «дзяржаў», як Расея, Кітай, Індыя, у меньшай ступені Аўстраліі, Бразіліі, ЗША, Канады); што палітыкі (пераважна аўтарытарнага ўхілу) шмат якіх краін пад уплывам уласных хворых інстынктаў і сьветагляду, альбо пад уплывам псеўда-ліберальнай ідэалогіі часта імкнуцца максімальна касмапалітызаваць (г.зн. хаатызаваць) натуральную нацыянальную структуру насельніцтва падуладных ім краінаў (так яны робяць для таго, каб пазьбезчы адказнасьці перад уласным народам – сапраўдным гаспадаром сваёй краіны), выкарыстоўваючы ў якасьці дэмаграфічнай зброі супраць уласнага этнасу іншанацыянальнае насельніцтва (менавіта пра гэта, як вы самі можаце пераканацца ці ўжо пераканаліся, прачытаўшы папярэднія артыкулы, гістэрычна крычаць «арыйцы»)… У выніку, мы сапраўды маем надзвычай складаную (дакладней, хворую) глабальную дэмаграфічную сітуацыю, ачуняльнае выйсьце зь якой у бліжэйшай персьпектыве НЕ ПРАДБАЧЫЦЦА.

А дэмаграфічная праблема з нашым беларускім народам надзвычай востра стаіць сёньня!
Нагадаем, на фоне ЭТНАЦЫДУ БЕЛАРУСАЎ, пра які мы ўжо шмат пісалі, адбываецца сваеасаблівая форма «мірнага» ГЕНАЦЫДУ нашага народа, які адбываецца за кошт двух механізмаў:
1) з-за перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю на 40.000 – 60.000 чалавек (па розных дадзеных) кожны год істотна (прыкладна на 0,5%) скарачаецца колькасьць аўтахтоннага насельніцтва Беларусі (першы механізм);
2) а на яго месца актыўна запрашаецца чужое насельніцтва (другі).
Адбываецца генацыд беларусаў зь іх заменай. І ўсё гэта сьвядома робіцца ў нашай Беларусі цяперашнімі «ўладамі». Тое ж робіцца і ў Расеі з рускімі. Сувязь – відавочная…

Адносна сітуацыі гэнацыду нашага народу прадстаўлены вышэй аналіз дэмаграфічных праблем у сьвеце дазваляе даць прагноз, што калі мы будзем спадзявацца на вырашэньне нашай праблемы нейкімі міжнароднымі інстанцыямі, мы хутчэй дачакаемся поўнага зьнішчэньня беларускага народу (слова «зьнішчэньне», а не «зьнікненьне», тут выкарыстана сьвядома), чым рэальнай дапамогі аднекуль! Таму разьлік можа быць толькі на сябе. Г.зн., што наш народ можа выратаваць толькі наша беларуская нацыянальная эліта, якія прыйдзе да ўлады і якая ў дэмаграфічным пытаньні, зыходзячы з неацэнна вялікай самакаштоўнасьці беларускага народу, будзе прытрымлівацца наступных прынцыпаў:
1) абсалютная і адносная колькасьць беларусаў сярод насельніцтва Беларусі памяншацца не павінна; іншае ёсьць надзвычай цяжкім злачынствам (генацыдам), якое перасьледуецца па законе без спыненьня з-за тэрміну даўніны;
2) адзіна прыймальнае вырашэньне дэмаграфічнай праблемы ў сучаснай Беларусі заключаецца ў стварэньні такіх умоваў жыцьця ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ (найперш, эканамічных і інфармацыйна-псіхалагічных), пры якіх спачатку адбыўся б НАТУРАЛЬНЫ КОЛЬКАСНЫ ПРЫРОСТ БЕЛАРУСАЎ да далукашэнкаўскага ўзроўню, а затым дадзеная абсалютная і адносная колькасьць беларусаў, як мінімум, стабільна падтрымлівалася б; падвышэньне колькасьці жыхароў Беларусі за кошт іншапляменнага насельніцтва ёсьць таксама вельмі цяжкім злачынствам (генацыд), якое таксама абавязкова павінна перасьледавацца па законе, паколькі не зьвязана з падвышэньнем абсалютнай колькасьці беларускага народу, а ў адносных паказчыках вядзе да яго памяньшэньня.

Усё пералічанае мы будзем лічыць чарговым прынцыпам працы нашай рэдакцыі й Беларускай дактрыны да таго часу, пакуль ня будзе прынятае і не пачне планава, сістэмна і ў глабальным маштабе  – так, як апісана вышэй – вырашацца пытаньне аб скарачэньні насельніцтва Зямлі (Д пр-п 24).

Адмыслова зьвяртаем увагу людзей са скажоным у псеўда-ліберальны бок сьветаглядам: усе пералічаныя пункты поўнасьцю (!) адпавядаюць прыныпам САПРАЎДНАЙ ДЭМАКРАТЫІ, якой можа быць толькі ДЭМАКРАТЫЯ ЗЬМЯСТОЎНАЯ (гл. адпаведны артыкул на нашым сайце https://nashaziamlia.org/2006/04/05/15), і СТРУКТУРНАГА ГУМАНІЗМУ, пра які будзе гаворка як-небудзь пазьней.

2

Другой важнай праблемай, на якую, напэўна, самі не жадаючы таго, вывелі нас рускія шавіністы, зьяўляецца праблема тэрытарыяльных узаемаадносін з г.зв. эРэФіяй.

Магчыма, вы і самі заўважылі, што ў сваіх спрэчках з адкрытымі расейскімі імперыялістамі (гл. два папярэдніх артыкула на нашым сайце) «рускія нацыяналісты» прапануюць аддзяліць ад расейскай імперыі ў яе сучасным выглядзе далёка ня ўсе каланіяльныя тэрыторыі, а толькі Паўночны Каўказ, дзе аніяк не ўдаецца ўтаймаваць энэргічныя свабодалюбівыя народы, каб прымусіць іх жыць пад дудку Крамля. Пра аддзяленьне Якуціі й Буратыі, Карэліі й Каракіі, Нянецкай і Комі-Пярмяцкай аўтаномных акругаў, Чукоткі й Камчаткі, Татарстану і Башкірыі, Марыйскага і Мардоўскага краёў, Тувы, Калмыкіі і г.д., і да т.п. – г.зн. пра аддзяленьне ўсіх тых нярускіх тэрыторый, адкуль расейская імпербюракратыя бярэ нафту, газ, золата, алмазы, лес, вугаль, жалеза, нікель, алюміній і г.д., і да т.п. – «рускія нацыяналісты» не сказалі а ні слова (дарэчы, ня толькі ў гэтым артыкуле – за ўвесь час існаваньня іхняга сайта «арі.ру»).

Між тым, усе перавагі жыцьця рускіх у сваёй «нацыянальнай дзяржаве», за якое агітуюць «рускія нацыяналісты», калі такія і ёсьць, узьнікаюць з-за рабаўніцтва прыродных рэсурсаў іншанацыянальных тэрыторый «Расеі» – з-за таго, што дзясяткі, а то і сотні мільярдаў даляраў, якія павінны штогод атрымліваць шматлікія канкрэтныя народы, расейская імпербюракратыя прысябечвае (цяпер ужо на пару з г.зв. алігархамі), а потым частку зь іх пераразьмяркоўвае. У выніку такія-сякія «косткі з барскага стала» перападаюць і рускім. Многія зь іх задаволены. Да пары…

Усё гэта, па-першае, прымушае заклікаць гэтак званых «рускіх нацыяналістаў»: вы лепш вучыце свой народ жыць уласнай працай! Што, ня ўмее? Тады заклікайце і прымушайце вучыцца. Бо раней ці пазьней усе каланіяльныя тэрыторыі сучаснай расейскай імперыі стануць нацыянальнымі дзяржавымі і вам прыйдзецца паказваць сьвету, на што вы здатныя ў сапраўднасьці… А, па-другое, паказвае, што саманазоў – «рускія нацыяналісты» – не адпавядае рэчаіснасьці. Гэтая група рускіх, заяўляючы пра неабходнасьць будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы рускіх, на справе проста імкнецца ўдасканаліць імперыю, адкінуўшы ад яе тыя «гнілыя кавалкі», якія абцяжарваюць яе існаваньне.

Дадзены факт – адзін зь некалькіх прынцыповых фактаў, якія паказваюць, што ў Расеі ёсьць ДЗЬВЕ ГРУПЫ РУСКІХ ІМПЕРЫЯЛІСТАЎ. Адныя – якіх варта называць КЛАСІЧНЫМІ ІМПЕРЫЯЛІСТАМІ – жывуць пад лозунгамі «ні пядзі зямлі, заваяванай нашымі продкамі» і «тэрыторыя Расеі можа толькі павялічвацца»; другія рускія імперыялісты – разумнейшыя, якія па зьместу зьяўляюцца РУСКІМІ ШАВІНІСТАМІ, а на публіку называюць сябе «рускімі нацыяналістамі» – разумеюць, што РФ у яе сёньняшнім выглядзе зьяўляецца ўтварэньнем няўстойлівым і можа разваліцца, калі яе не ўдасканаліць. З мэтай удасканаленьня яны гатовыя ахвяраваць тыя тэрыторыі, якія «бузяць» і ад якіх няма ніякай імперскай карысьці.

Вось і ўся розьніца!

Аднак, гэта ня ўсё. Для нас таксама важна, што рускія шавіністы падштурхнулі нас на абмеркаваньне будучага лёсу нашых беларускіх этнічных тэрыторый, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў складзе сучаснай РФ і якія ў далейшым мы будзем называць УСХОДНІМІ ТЭРЫТОРЫЯМІ (гл. мапу; усходнія тэрыторыі на ёй паказаны жоўтым колерам).

У��одн�� �����о���.jpg

Справа ў тым, што на ўсход і поўнач ад усходняй мяжы цяперашняй Беларусі знаходзяцца вялікія БЕЛАРУСКІЯ ЭТНІЧНЫЯ ТЭРЫТОРЫІ, роўныя па плошчы амаль палове тэрыторыі сучаснай РБ, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў складзе РФ. Паўночна-усходняй мяжой гэтых тэрыторый зьяўляецца лінія, якія ідзе ад усходняй мяжы Латвіі, далей на ўсход па лініі Апочка-Таропец, затым на поўдзень па лініі Ржэў, Вязьма, Бранск да украінскай мяжы. Дадзеная ўсходняя мяжа расьсяленьня беларусаў была ўстаноўлена навукоўцамі амаль 100 гадоў таму, а менавіта, акадэмікам Карскім (1903 г.; на малюнку яго мяжа беларускага расьсяленьня паказана, як чырвоная лінія) і Доўнар-Запольскім (1919 г.; на малюнку паказана лініяй, складзенай з цёмна-сініх кропачак). Зьвярніце ўвагу, абедзьве мяжы, устаноўленыя рознымі навукоўцамі, у дадзеным месцы практычна поўнасьцю супалі.

Буларускія Усходнія тэрыторыі былі захоплены расейскай імперыяй яшчэ ў XVI стагоддзі, але за прайшоўшы час расейскімі ня сталі. Гэта вымушаныя былі прызнаць нават бальшавікі (а ня толькі этнографы-геаграфы), якія ў 1919 годзе значную частку Усходніх тэрыторый (Смаленшчына) перадалі ў склад тагачаснай БССР!

У далейшым наша рэдакцыя ў адносінах да гэтай вельмі важкай агульнанацыянальнай беларускай каштоўнасьці будзе зыходзіць з таго, што Усходнія тэрыторыі ПАВІННЫ БЫЦЬ ПОЎНАСЬЦЮ ВЕРНУТЫЯ НАШАМУ НАРОДУ. Так што вам, спадары-шавіністы, прыйдзецца вярнуць ня толькі Паўночны Каўказ, а і шмат што іншае… Сітуацыя выглядае прыблізна так. Уявіце сабе, што ў вас скралі ваш уласны аўтамабіль. І нехта ў вас пытаецца: «Скажы калі ласка, колькі часу – дзён, месяцаў, гадоў – павінна прайсьці, каб ты перастаў лічыць скрадзены аўтамабіль сваім?» Натуральна, што вы ў адказ такому дзіваку скажаце: «Ніколькі, а дакладней, колькі б часу не прайшло, мая машына заўсёды будзе заставацца маёй. І ў любы момант, калі я яе ўбачу ці знайду, я заўсёды змагу вярнць яе НА ЗАКОННЫХ ПАДСТАВАХ»! Г.зн., што колькі часу ня пройдзе з моманту злачынства, скрадзенае ня стане няскрадзеным, а злодзей – законапаслухмяным грамадзянінам. Тут – у праблеме зь беларускімі Усходнімі тэрыторыямі – усё выглядае дакладна так сама. Колькі б часу не прайшло з таго моманту, як Усходнія тэрыторыі сталі акупаванымі ворагам, яны заставаліся і будуць увесь час заставацца НАШЫМІ – БЕЛАРУСКІМІ. А гэта, у сваю чаргу, азначае, што яны раней ці пазьней ПАВІННЫ БЫЦЬ ВЕРНУТЫМІ ў склад беларускай дзяржавы!!!

Давайце лічыць дадзенае палажэньне чарговым прынцыпам працы нашай рэдакцыі і Беларускай дактрыны, якая фармуецца (Д пр-п 25а).

Але дадзены прынцып нельга пакідаць у такім выглядзе. Агентура расейскай імпербюракратыі інфармацыйна-прапагандысцкі так разваняецца, што мала не пакажаца… Таму мы вымушаныя абгаварыць і тэхнічны бок будучага вяртаньня нашых Усходніх тэрыторый.

У гэтым асьпекце праглядаюцца тры прынцыповыя моманты:
1) мы ні ў якім разе не павінны адмаўляцца вярнуць сабе назад нашы Усходнія тэрыторыі, калі нейкі чарговы расейскі урад з-за нейкіх меркаваньняў (напрыклад, з-за таго, што ён не пажадае, каб яго працягвалі лічыць злачынным) вырашыць іх нам вярнуць;
2) пры гэтым мы павінны выключыць наш вайсковы, збройна-гвалтоўны напад на нашага усходняга суседа з мэтай самастойна вярнуць Усходнія тэрыторыі, якія па праву павінны належыць нам;
3) асноўны практычны палітычны механізм, на якім павінны быць заснаваны працэс вяртаньня нашых тэрыторый (што абавязкова зьдзейсьніцца ў будучыні), павінны заключацца ў наступным: вы нам ВЯРТАЕЦЕ НАША і мы зноў маем шанец стаць братамі, сябрамі, добрымі суседзямі пры вырашэньні як узаемных, так і міжнародных праблем; вы нам не вяртаеце нашы Усходнія тэрыторыі – мы да вас ва ўсіх тых жа патаньнях узаемнага і міжнароднага жыцьця будзем ставіцца ня больш, чым да вымушаных партнэраў, канкурэнтаў, а то і злодзеяў. З усімі адсюль вынікаючымі…

Хай гэтыя палажэньні складаюць другую частку Д пр-пу 25 (Д пр-п 25б), прысьвечаную практычнай тэхналогіі вяртаньня нашых Усходніх тэрыторый.

Адмыслова зьвяртаем увагу. Вяртаньне этнічных беларускіх Усходніх тэрыторый у склад будучай беларускай дзяржавы – гэта толькі частка тых важнейшых крокаў, якія варта зрабіць на шляху да поўнай нармалізацыі ўзаемаадносін з нашым усходнім суседам. Каб поўнасьцю нармалізаваць беларуска-расейскія стасункі, трэба разьвязаць яшчэ пару-тройку прынцыповых пытаньняў. Пакуль мы абгаварылі толькі адно…

Каментары (1)

  1. Bialassjn кажа:

    varta bylo zhadac, shto nejki adzin rajon eReF zbirausja u 90-ch, jaschtche da LU shljacham referendumu daluchycca da Belarusi.
    Da nas u Berascie u 1995 hodze na kanferenciju pa uladkavannju nacyjanalnaj systemy adukacii, zladshanaj TBM (ale amal vykluchna namahanniami prafesara S.A.Jackevicha) pryjechala adna nastaunica ashno z-pad Urala, matyvujuchy svaju cikaunasc tym, schto “chotcha pachuz schtosci tut, blishej da Europy”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы