nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 9

4 верасня, 2006 | Няма каментараў

1.

САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ПАКУЛЬ ТОЛЬКІ ВЫСЕЛІЛІ З ДОМУ ЛІТАРАТАРА

�� �����.jpg
30 жніўня АДБЫЛОСЯ ВЫСЯЛЕНЬНЕ Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара. Кіраўнік спраў Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Кулічкоў адмовіў Саюзу ў арэндзе нават невялікага пакойчыку ў будынку на Фрунзэ,5, які цяпер належыць Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню Адміністрацыі прэзыдэнта, а раней – СПБ. Пісьменьнікі ЎЛАСНАРУЧНА ВЫНЕСЬЛІ з мэмарыяльнага пакою Максіма Танка партрэты клясыкаў беларускай і ўсясьветнай літаратуры й склалі іх ды іншую маёмасьць у падвальным памяшканьні Дому літаратара. Спускаючыся туды, Лявон Баршчэўскі з горкай іроніяй заўважыў, што гэта яшчэ не расстрэл: “Калі ўспомнім, што 29 кастрычніка 1937 году адным махам расстралялі 24 беларускіх пісьменьніка, то сёньняшнія падзеі сьведчаць: чалавецтва ўсё ж ідзе наперад, і пакуль яшчэ да гэтага не дайшло – пісьменьнікаў не расстрэльваюць” [пакуль! – Рэд.].
У сутарэньнях апынуліся партрэты Якуба Коласа, Янкі Купалы, Цёткі, Васіля Быкава, Тараса Шаўчэнкі, Льва Талстога, Мікалая Някрасава, Максіма Танка ды іншых клясыкаў. Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч нёс партрэт Максіма Багдановіча. Паводле Ніла Сымонавіча, ня варта прыніжацца перад чыноўнікамі – трэба шукаць новае памяшканьне. Н.Гілевіч: “Шукаць нейкі падвал – гэта ня самае страшнае. Ніколі ні пры якіх абставінах не пайду прасіць і глядзець у вочы АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНАМУ, АНТЫБЕЛАРУСКАМУ РЭЖЫМУ”.

За гадзіну да высяленьня пісьменьнікі павіншавалі зь юбілеем Генадзя Бураўкіна. Паэт і грамадзкі дзеяч упэўнены, што трэба абвясьціць усенародны збор сродкаў дзеля дапамогі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Бураўкін: “Нават калі гэты фонд ня будзе надта багаты… Усё ж – каб мы пабачылі падтрымку. Каб людзі нейкім чынам даведаліся, што робіцца зь пісьменьнікамі, зь літаратурай…”.

Высяленьне СБП з Дому літаратара стварае небясьпеку пазбаўленьня юрыдычнага адрасу і – адпаведна – скасаваньня рэгістрацыі Саюза ў Міністэрстве юстыцыі. Сёньня ж была агучана прапанова ўдавы Васіля Быкава Ірыны Міхайлаўны, якая запрасіла пісьменьнікаў разьмясьціцца на былым лецішчы Быкава ў Ждановічах.

2

БЕЛАРУСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ПРАЦЯГВАЕ ЗЬНІШЧАЦЦА

Cёньня пачаўся новы навучальны год. Паводле афіцыйных зьвестак, у краіне больш за 8500 устаноў адукацыі. У школьных клясах і ўнівэрсытэцкіх аўдыторыях навучаецца 2 мільёны 240 тысяч школьнікаў і студэнтаў. Аднак толькі 20,5 працэнтаў школьнікаў Беларусі вучацца ў школах зь беларускай мовай навучаньня.

Такія зьвесткі напярэдадні новага навучальнага году прадставіў інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства адукацыі [г.зн., афіцыйная ўстанова рэжыма – Рэд.]. Паводле яго, яшчэ 12, 7 працэнта дзяцей навучаецца ў школах з расейскай і беларускай мовамі навучаньня. І па-расейску – 66,7 працэнта школьнікаў. Зь беларускамоўным навучаньнем горш за ўсё справы ў Менску. Тут 234 сярэднія навучальныя установы, але беларускамоўных зь іх – толькі 4 (толькі амаль 1,7%) [гэта не зусім верная выснова, бо, напрыклад, у Гародні з 38 СШ няма ні воднай беларускамоўнай, і гэта 0%! – Рэд.].

Паводле старшыні Алега Трусава, беларускамоўнае навучаньне працягвае згортвацца: “Скарацілася [толькі за апошні год – Рэд.] колькасьць навучэнцаў значна: было 23 працэнты, стала – 20,4”. Паводле яго ж, адказнасьць за гэта нясе Міністэрства адукацыі: “Яно ў свой час прыняло Пастанову аб павелічэньні колькасьці беларускамоўных школ. І не выконвае ўласнай пастановы”.

Ад рэдакцыі: калі 20% – афіцыйная лічба, гэта значыць, што рэальна па-беларуску вучыцца ў 1,5-2, а то і ва ўсе 3 разы менш школьнікаў, ды яшчэ пераважна ў сельскай мясцовасьці. Нагадаем, што ў 1994-95 гг. у Беларусі па-беларуску навучалася 70-75% першакласьнікаў.

3.

ВА ЎСІХ СЯРЭДНІХ ШКОЛАХ ПЕРАВОДЗЯЦЬ НА МОВУ ЗАХОПНІКАЎ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ
����о�.�ела���� � �коле.jpg
… З гэтай нагоды 1 версьня ў Менску адбылася дэманстратыўная акцыя, паказаная на фота. Так менская моладдзь прадэманстравала сваё негатыўнае стаўленьне да далейшага выцісканьня беларускай мовы з адукацыйнага працэсу і, у прыватнасьці, супраць выкладаньня школьнага курсу гісторыі Беларусі па-расейску.

4.

КОЛАСАЎСКІ ЛІЦЭЙ ПРАВЁЎ “ЛІНЕЙКУ” КАЛЯ СВАЙГО БЫЛОГА БУДЫНКУ

Калектыў беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, дэ-юрэ зьліквідаванага ўладамі яшчэ ў 2003 годзе, 1 верасьня правёў урачыстую лінейку ля брамы свайго былога будынку на Кірава, 21, куды прыйшлі выкладчыкі, навучэнцы й іхныя бацькі.
�ола�.л���й.jpg

На браме і на будынку ўжо вісяць шыльды суду Цэнтральнага раёну Менску. У былых клясах – кабінэты судзьдзяў і судовыя залі з кратамі.

Усёй сімволікай сваёй традыцыйнай акцыі калектыў ліцэю штогод дэманструе – гэты будынак рана ці позна будзе вернуты ранейшым гаспадарам. Сёлетнія чацьвёртакурсьнікі ніколі не сядзелі за партамі ліцэю ў гэтым будынку, які раней неаднаразова даводзілася бараніць вучням разам з бацькамі. Але нахабная антыбеларуская сіла пакуль часова перамагла…

(матэрыялы ўзята з сайта: http://www.svaboda.org)

Ад рэдакцыі.
Вышэй прыведзеныя чатыры матэрыялы сьведчаць, што:

1. Мы сапраўды назіраем ўсе праявы ЭТНАЦЫДУ беларусаў. Але пра яго ніхто не гаворыць. Толькі мы. Ці ня праўда, вельмі цікава высьветліць, чаму?!..

2. У этнацыдзе беларусаў назіраецца выразная пасьлядоўнасьць, наступальнасьць, упартасьць. Карацей – сістэмнасьць. Гэта азначае, што працэс зьнішчэньня ўсяго беларускага – гэта не выпадковая аднаразовая чыста эмацыйная акцыя. Гэта – адмыслова спланаваны працэс, за які адказваюць нейкія людзі, на які выдзяляюцца сродкі, які праводзіцца педантычна, крок за крокам паводле нейкага патаемнага плана. Адзіная, што вядома пра дадзены план напэўна – ён створаны ў імперскім цэнтры, у Крамлі. За яго выкананьне кроўю падпісаўся Лу-ка. Ад гэтага этнацыднае зладзейства становіцца толькі большым…

3. На дадзеным фоне працягвае зьдзіўляць рэакцыя разумных і адказных людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе і ведаюць, што раней ці пазьней за ўсё гэта прыйдзецца сурова адказваць. Зьдзіўляе рэакцыя Захаду, які ўпарта робіць выгляд, што нічога не заўважае… Але найбольш уражваюць паводзіны прадстаўнікоў і, асабліва, лідараў «аб’яднанай апазіцыі», якія робіць тое самае, што і Захад. Але чаму тады яны вырашылі, што будуць кіраўнікамі будучай Беларусі… У сапраўднай Беларусі, панове-спадарове, будзе мець уладу толькі той, хто будзе адлюстроўваць АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы