Ігар Макарэвіч
1.
Вось і дачакаліся…
Хамы ды ўсялякае чыноўніцкае быдла ўзяліся вырашаць за нас, якой мовай нам карыстацца. Аднак я ўжо не здзіўляюся пазіцыі нашых “інтэлектуальных лідараў”. Акрамя канстатацыі факту ды дэманстрацыі адмоўнага стаўленьня БОЛЬШ НІЧОГА НЯ БУДЗЕ! Аплёваныя ізноў абатруцца ды паплятуцца… Здавалася б – вось тая зачэпка, ад якой можна было б пачаць фармаваньне новых палітычных паводзінаў.
Ну, напрыклад, ТБМ магло б сабраць свой пленум (ці што ў іх там…) ды прыняць рэзалюцыю з прыкладна такім зьместам: “Улічваючы наяўнасьць прававога хаосу ў РБ, ТБМ як арганізацыя, створаная носьбітамі беларускай мовы, у выключных абставінах бярэ на сябе ўсю адказнасьць за далейшы лёс беларускай мовы. Заяўляем наступнае. З 25 верасьня 2006 года і да навядзеньня прававога парадку ў Краіне моўныя рэформы ці ўдасканаленьне правапісу беларускай мовы забараняюцца. Г.зв. “рэформа правапісу” пад эгідай Інстытута мовазнаўства адмяняецца і ня мае юрыдычнай сілы. Інстытут мовазнаўства РБ ад гэтага часу мае права займацца рэфармаваньнем і ўдасканаленьнем выключна расейскай мовы. Любыя прапановы па рэалізацыі канцэпцыяў рэформы ці ўдакладненьня правапісу беларускай мовы ад гэтага разглядаюцца адпаведнымі структурамі ТБМ, па ўзгадненьню з ТБМ і праз шырокае абмеркаваньне сярод беларускамоўнай супольнасьці”.
Ці што-небудзь гэтакае…
Сэнс такі – вы займайцеся сваім справамі, а мы – сваім, і вы сюды свой паганы нос ня суйце. Халуі рэжыму адразу заявяць, што ТБМ перавысіў паўнамоцтвы, могуць пазбавіць рэгістрацыі і выгнаць з памяшканьня. Аднак гэта будзе СЫХОД СЛАБОГА суперніка, але ЗЬЯЎЛЕНЬНЕ МОЦНАГА. Такая заява паставіць крыж на легальнай ТБМ, але моцна ўдарыць па “дзяржаўнай значнасьці” адміністрацыі. Халуям будзе ўказана на іх мейсца: плявалі мы на ваш “дзяржапарат”, у нас ёсьць свой. А моцны той, хто гатовы ўзяць на сябе дзяржаўныя функцыі (хаця б віртуальна). Рэжым вельмі баіцца згубіць хоць малую частку сваёй “важкасьці”. Ну, што кепскага будзе ў тым, што ТБМ будзе нелегальнай арганізацыяй? А якая карысьць ад легітымнай ТБМ? Тым часам ТБМ павінна аб’явіць аб пачатку рэфармаваньня беларускага правапісу на базе “тарашкевіцы”, бо і ў асяроддзі патрыётаў існуе разнабой. Нават я распрацаваў для сябе пэўныя прынцыпы, ад якіх не жадаю адмаўляцца і пляваў я на фармальныя аўтарытэты. Бюракратыя не аўтарытэт [прыцыпы Хартыі свабоды беларускай мовы ў свой час сфармаваў Станіслаў Суднік; яго тэкст можна паглядзець на нашым сайце. –Рэд.].
Ці зробіць ТБМ такі крок?
Натуральна, не. Іхняя задача ў гэтым сьвеце – плакаць ды быць вечна бітымі, аплёванымі ды бездапаможнымі.
2.
А цяпер пра Дом літаратара. Я не зусім разумею, якую такую функцыю нясуць нашы пісьменьнікі. Чым яны могуць зацікавіць чытача? Зануднымі вершамі ды расказамі… Туга ды скука. Я ўжо даўно вымушана карыстаюся інфармацыяй, якую знаходжу на кніжных кірмашах сярод расейскіх (натуральна, рускамоўных) выданьняў. Нярэдка гэтая інфармацыя датычыць непасрэдна Беларусі ды ў такім ракурсе, што нават беларускі нацыяналіст так бы ня здзекваўся з расейскай імперскасьці, як некаторыя маскоўскія аўтары. А доступ да архіваў робіць такія выданьні інфармацыйна зьмястоўнымі.
А што нашыя “інжынеры людскіх душаў”?
Як казаў Ул. Ульянаў (Ленін) : “Интеллигенция – это не мозг нации, а говно”. [Сіламі нашай рэдакцыі мы ўжо вырашалі праблему інтэлігенцыі; гл. артыкул, прысьвечаны інтэрвю Л.Баршчэўскага; нам – беларусам – цяпер патрэбна ня столькі інтэлігенцыя, колькі нацыянальная эліта – АРГАНІЗАВАНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЭЛІТА. – Рэд.].
3.
І апошняе. “Аб’яднаная апазіцыя” зноў зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы. Казлы – самі гавораць, што пры наяўнасьці “вертыкалі” любыя выбары бессэнсоўныя, а ўсё роўна лезуць гуляць у гульні Лу-кі. Гэта не палітыка. Маразм… Галоўнае, што да мясцовых “выбараў” Лу-ка можа падкінуць “рэферэндум” аб утварэньні “адзінай дзяржавы” ці што-небудзь аналагічнае, што пад выглядам “интеграции” будзе весьці далей да анэксіі нашай Бацькаўшчыны імперскім монстрам. Вячоркі ды лябедзькі могуць не заўважыць рэферэндум і па традыцыі кінуць усе сілы на мясцовыя выбары, каб адпрацаваць грошы “агульнадэмакратычнага” Захаду. Відавочна, што тут трэба быць пільнымі ды ва ўсё гэта ня ўвязвацца, а паспрабаваць згуляць па сваіх правілах (у межах сваіх абмежаваных магчымасьцяў).