nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

МЕНТАЛІТЭТ СУЧАСНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ: СТРУКТУРА І ТРАНСФАРМАЦЫЯ (частка ІІІ; кБНІ)

12 верасня, 2006 | Няма каментараў

Уладзімір Падгол

Табліца. Псіхалагічныя элементы структуры таталітарнага менталітэту беларусаў

�адгол1.gif

ІДЭАЛАГЕМЫ (табл., блокі ХІV-XV) ёсць сцверджанні, якія прымаюцца на веру без дадатковых доказаў і лагічных аргументаў. Як правіла, ідэалагемы транслююцца па тэхналогіях масавага гіпнозу. Акрамя тэрміна ідэалагема, у літаратуры можна сустрэць іншыя тэрміны – напрыклад, “гіпнатычная формула” (Г.Маркузэ). Прыклады ідэалагемаў: “Мы победим!”, “Восстановим разрушенные связи”, “Камуністы – гэта фашысты”, “Нацыяналісты – гэта былыя паліцаі”.

Любое слова нясе ў сабе рацыянальны сэнс, які можна патлумачыць, даўшы азначэнне, пералічыўшы аб’екты ці працэсы, якія слова адлюстроўвае. Любое слова нясе таксама іррацыянальны сэнс, які чалавек успрымае на веру праз пачуцці [дакладней, праз псеўдасьвядомасьць; але пра гэта іншым разам – Рэд.]. Ідэалагемам уласцівае згортванне і скарачэнне “сінтаксісу” (шляхам выкарыстання фіксаваных вобразаў), што блакуе развіццё сэнсу. Ідэалагема ўтвараецца са спрэсаваных вобразаў.

Эфектыўнаму выкарыстанню ідэалагем спрыяе тое, што адна з галоўных функцыяў першых слоў у час станаўлення людства – прымусіць чалавека выканаць нейкае дзеянне. А гэта мажліва, калі людзі абсалютна вераць слову. Такім чынам, асноўная функцыя першых слоў – гіпнатычная. Функцыя таталітарных ідэалагем – уплываць гіпнатычна на чалавека, даводзячы ягоныя сацыяльныя дзеянні да аўтаматызму. Пры гэтым з дапамогаю ідэалагем:
1) рэпрэсуюцца базавыя інстынкты;
2) выштурхоўваюцца са свядомасці агульнапрынятыя чалавечыя каштоўнасці. Ідэалагемы замяшчаюць іх, утвараючы чалавеку псіхалагічны камфорт і раўнавагу ў таталітарным грамадстве, у якім чалавеку са здаровай псіхікай жыць складана;
3) ідэалагемы – своеасаблівыя маральныя адвакаты. Так, напрыклад, людзі, якія ня здольныя шмат працаваць і авалодваць новымі прафесіямі і пры гэтым вядуць паўжабрацкае існаванне, ужываюць ідэалагему «Быть адновременно богатым и честным – невозможно».

Сярод вядомых ідэалагем савецкай татсістэмы можна пералічыць: «советский народ – передовой отряд всего человечества»,  «партия – ум, честь и совесть нашей эпохи», «советские люди – самые начитанные, самые образованные…», «Красная армия всех сильней», «наша цель – коммунизм».

ІДЭАЛАГЕМНАЕ ПОЛЕ (табл., блок III) – паняцце, якое адлюстроўвае спалучнасць ідэалагемаў у свядомасці чалавека ці вялікіх групаў людзей, якія маюць пэўную сувязь і вызначаюць менталітэт чалавека, накіроўваючы яго дзеянні. Кожнае ідэалагемнае поле мае стрыжнёвую ідэалагему і перыферыйныя. У ідэалагемнае поле ўваходзяць сімвалічна-функцыянальныя фігуры і сацыяльныя ідалы. Напрыклад, “інтэгратыўнае” ідэалагемнае поле для савецкіх беларусаў мае стрыжнёвую ідэалагему – “Восстановим разрушенные связи”. Перыферыйныя ідэалагемы: «Демократы всё развалили», «Запад руками дерьмократов уничтожил великий Советский Союз», «Все беды от развала великой страны», «На Западе нас никто не ждёт».

У менталітэце ідэалагемныя палі маюць падмуркам псіхічныя арыентацыі (блок IV). Так, ідэалагемнае поле “барацьбы” абапіраецца на дэструктыўную і некрафільную арыентацыі, а ідэалагемнае поле “сацыяльнай справядлівасці” мае падмуркам патэрналізм, спажывецкую арыентацыю [натуральна, трэба адрозьніваць САЦЫЯЛЬНУЮ СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ, як кірунак дасканаленьня любога грамадства, і тэму «сацыяльнай справядлівасьці», як сістэму прапагандэм, якімі  карыстаецца пэўны тып сацыяльных паразітаў. – Рэд.]. Ідэалагемнае поле інтэграцыі з Расіей фармуецца на базе мазахісцкай арыентацыі.

ІДЭАЛАГЕМНЫЯ РЫСЫ МЕНТАЛІТЭТУ (блок VІ). Гэта рысы менталітэту, якія гіпнатычнымі інфармацыйнымі тэхналогіямі навязваюцца свядомасці нацыі. Звычайна ідзе двайны працэс: вынішчаецца нацыянальная субкультура з яе носьбітамі ды гіпнатычным субкультурным утварэннем і адначасова людзям навязваюцца якасці характару, быццам бы спрадвеку ім уласцівыя (памяркоўнасць, разважлівасць, рахманасць…).

Сродкамі падпарадкавання беларусаў былі: фізічнае вынішчэнне носьбітаў нацыянальнай культуры, культуралагічная санацыя разам з інфармацыйнай таталітарызацыяй, гіпнатычнае замбаванне. Сродкамі гіпнатычнага ўздзеяння на менталітэт нацыі выступаюць ідэалагемы, ідэалагемныя палі, сацыяльныя ідалы. У выніку ў беларусаў сфармаваны ідэалагемныя (гіпнатычныя) рысы менталітэту, якія быццам слаі шэрай тынкоўкі, што пакрываюць старадаўні слой фрэсак на сценах храма – геніяльных фрэсак беларускай культуры, утвораных боскай рукой у храме жыцця. Сапраўдны менталітэт беларусаў таксама можна параўнаць з трывалым падмуркам, які нябачны і на якім надбудоўвалі ідэалагемныя рысы менталітэту, а падмурак (сапраўдны менталітэт) усё глыбей знікаў у глыбінях свядомасці.

САПРАЎДНЫЯ РЫСЫ МЕНТАЛІТЭТУ (блок VII) захоўваюцца ў глыбінях свядомасці, у “генетычнай памяці” рэшткамі носьбітаў нацыянальнай культуры.

Лічыцца, што беларусы маюць наступныя рысы характару: талерантнасць, памяркоўнасць, разважлівасць, рахманасць, пакорлівасць. Я лічу, ШТО ТАКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА МЕНТАЛІТЭТУ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ НЕ АДПАВЯДАЕ САПРАЎДНАСЦІ, З’ЯЎЛЯЕЦЦА ШТУЧНА НАВЯЗАНАЙ (акрамя, бадай, талерантнасці ў аспекце верацярпімасці).

Насамрэч менталітэту беларусаў уласцівыя агрэсіўнасць, свабодалюбства, гонар. Сфармавалася і яшчэ адна рыса – помслівасць. “Памяркоўнасць”, “рахманасць”, “пакорлівасць” – гэта ідэалагемныя рысы характару, якія навязваліся беларусам на працягу апошніх стагоддзяў, каб ператварыць у рабоў, якіх можна “далучыць” да Расіі…

СІМВАЛІЧНА-ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ФІГУРА (блок ХІІІ) – гэта вобраз палітыка з яскрава акрэсленай функцыяй, напрыклад: свой, чужы, змагар, абаронца, вораг, здраднік, ахвяра, асілак, уладар, волат, арганізатар, мудрэц, тэрмінатар, стваральнік, інтэгратар, слуга, гаспадар, захопнік, хлус, балбатун, інш. Існуе некалькі дзесяткаў такіх асноўных функцый, прычым кожны палітык можа валодаць некалькімі функцыямі. І якраз адна з рысаў таленту палітыка ці публічнага грамадскага дзеяча – у мажлівасці трансляваць гэтыя функцыі выбаршчыкам, навязваць уяўленне пра тое, што ён іх мае, а перад гэтым вызначыць тыя функцыі, якія неабходныя, якіх чакае бальшыня насельніцтва.

САЦЫЯЛЬНЫ ІДАЛ (блок ХІІ) – гэта вобраз палітыка ці грамадскага дзеяча, які існуе ў свядомасці вялікай колькасці грамадзян і валодае наступнымі функцыямі:
1) выклікае ў людзей абсалютную (стопрацэнтную!) веру ў тыя ці іншыя здольнасці, намеры, магчымасці (функцыі);
2) выклікае чаканне цудадзейных вынікаў ад сваёй дзейнасці і абсалютную ўпэўненасць, што такія вынікі будуць дасягнутыя;
3) выклікае імкненне зліцца з ідалам і ў выніку атрымаць “энергападсілкоўванне”, упэўненасць у жыцці, псіхалагічны камфорт.

Людзі татсістэмы жывуць у пастаянным чаканні неверагодных падзеяў і цудаў. Яны хутчэй павераць у неверагоднае, чым у рацыянальнае.

ІРРАЦЫЯНАЛЬНАЯ ВЕРА (блок VIIІ) – гэта вера чалавека ў цуд, самае неверагоднае, парадаксальнае. Вось прыклад веры ў абсурд. У Расіі крызіс. Людзі не атрымліваюць заробкі, зніклі тавары, узляцелі цэны. За тавары, якія паставілі ў Расію з Беларусі, расійцы не плацяць грошай – іх няма. Эканамічны крызіс у Расіі выклікаў рэзкае пагаршэнне жыцця насельніцтва Беларусі, і нават Л-ка пра гэта кажа, але ў гэты ж момант цвердзіць пра неабходнасць інтэграцыі і вылучае прапанову аб агульным грамадзянстве, парламенце, грошах, краіне. І “советские белорусы” вераць у паляпшэнне жыцця ад інтэграцыі з крымінальна-жабрацкай Расіяй.

На пэўнай стадыі развіцця чалавецтва ў менталітэце людзей дамінавала іррацыянальная вера і гіпнатычныя механізмы ўздзеяння на свядомасць. Адной з шырока вядомых акцый, якія практыкаваліся ў плямёнах амаль усіх народаў свету для праверкі магутнасці шамана, быў сеанс групавога гіпнозу. Такім жа чынам Аляксандр Л-ка на тэлеселектарнай нарадзе ў жніўні 1996 года з нагоды бітвы за ўраджай прадэманстраваў сваю моц. Ён, звяртаючыся да кіраўніка Берасцейскай вобласці Уладзіміра Заламая, сказаў: «Ты три раза жаловался мне на засуху! Я тебе дождь дал!» І людзі гэты абсурд успрынялі, эффект быў дасягнуты. Але дзіўнага ў гэтым нічога няма.

РАЦЫЯНАЛЬНАЯ ВЕРА (блок ІХ) – вера, якая абапіраецца на лагічныя доказы на падставе навуковых ведаў. Вядомыя прыклады, калі вучоны, абапіраючыся на законы і разлікі, тэарэтычна абгрунтоўваў існаванне планеты, якую не бачыў, вылічваў траекторыю яе палёту. Спецыялісты, якія мелі такі ж узровень ведаў, як і тэарэтычны адкрывальнік, верылі яму на падставе рацыянальнай веры. Чытачы газет, якія не ведалі законаў астраноміі, маглі верыць ці не верыць, абапіраючыся на іррацыянальную веру, а пасля адкрыцця планеты астраномамі вера набывала статус практычнай.

Прыкладна так адбываецца і ў палітыцы. Кандыдат у дэпутаты ці прэзідэнты спачатку прыводзіць насельніцтву свае тэарэтычныя разлікі таго, як ён палепшыць жыццё выбаршчыкаў. Пры гэтым ён абапіраецца на рацыянальную веру. Але ў сувязі з тым, што большасць насельніцтва не ведае законаў эканомікі, ягоны супернік можа імітаваць намеры цудадзейным чынам палепшыць жыццё людзей і пры гэтым абапіраецца на іррацыянальную веру.  Адным з доказаў абодвух супернікаў служыць практычная вера, зместам якой ёсць тое, што было сапраўды потым зроблена. Пасля выбараў шарлатана праходзіць час, і людзі на практыцы бачаць, чаго вартыя яго абяцанні, і вырашаюць на падставе практычнай веры не давяраць яму надалей. Але шарлатан утварае «ворагаў», якія быццам бы яму перашкодзілі, абапіраючыся ізноў на іррацыянальную веру.

ПРАКТЫЧНАЯ ВЕРА (блок ІХ) – вера, якая фармуецца і абапіраецца на штодзённы досвед.

Беларусы вераць, што змогуць выжыць пад любой уладай. «Пад палякамі жылі і выжылі, пад саветамі выжылі, пад гітлераўцамі – таксама». Адпаведна і стаўленне да саюзу Расія – Беларусь спакойнае. У большасці насельніцтва стаўленне да яго на мяжы абыякавасці. Людзі мяркуюць: «У СССР жылі добра, без СССР выжылі, і ў саюзе Расія-Беларусь горш не будзе».

У менталітэце кожнага чалавека прысутнічаюць усе тыпы веры, а вось працэнтныя суадносіны розныя. Мала таго, падчас жыцця чалавека ў яго ў крызісныя моманты могуць мяняцца працэнтныя суадносіны розных тыпаў вер.

Біблія – яскравы прыклад сутыкнення ў менталітэце чалавека ўсіх трох тыпаў веры.

Менталітэт мае такія псіхалагічныя механізмы, якія дазваляюць:
1) трансфармаваць яго ў дэмакратычны менталітэт праз стан лабірынта (блок ІІ);
2) рэанімаваць архаічныя слаі – абудзіць архетыпы (блок ІІ), што служыць падмуркам рэанімацыі і замацавання таталітарнага менталітэту.

АРХЕТЫП (блок І) – паняцьце, якое адлюстроўвае ПСІХІЧНЫ КАРЭЛЯТ ІНСТЫНКТАЎ.  Архетып – гэта самаўспрыманне інстынктаў. Гэта найбольш старажытныя і найбольш універсальныя мысляформы. Яны фармуюцца ў выніку сумеснага ўплыву першаснай структуры псіхічнага і таго, што пастаянна адкладаецца падчас паўтарэння дзейнасных сітуацый у досведзе чалавека.

Архетыповыя дзейнасныя сітуацыі ўключаюць у сябе:
1) нараджэнне, дасягненне палавой спеласці, заляцанні, палавую сувязь, шлюб, смерць;
2) бітвы: вайсковыя, псіхалагічныя;
3) акты сумеснай дзейнасі людзей.

Калі ў чалавека ўзьнікае інтэнсіўная эмацыйная рэакцыя, напрыклад, страх за жыццё, захапленне каханнем, нянавісць, нараджэнне дзіцяці, тады можа абудзіцца архетып. Ён можа ўзнікнуць у сне, фантазіі, рэальным жыцці. Архетып аказвае на чалавека моцны ўплыў, і ў выніку чалавек, які назірае праяву архетыпа ў іншай асобе, трапляе ці ў гіпнатычны стан падпарадкаванасці да абуджанага архетыпа, ці, наадварот, адчувае жаданне дзейнічаць разам з абуджаным архетыпам. Асабліва моцна праяўляецца дзеянне архетыпа ў дзяцей, якія падчас гульняў выконваюць архетыповыя ролі, і ў дарослых людзей падчас сацыяльна-палітычных катаклізмаў.

Паняцце «архетып» у аналітычную псіхалогію ўвёў К.Юнг. Ён засведчыў, што запазычыў яго ў св. Аўгусціна.

Архетыпы бываюць калектыўнымі і індывідуальнымі. З калектыўных можна асобна вылучыць архетып згуртаванай групы (узгадайце ідэалагему «Теснее сплотимся вокруг родной партии и дорогого вождя…») – групы ў дзеянні, групы, падпарадкаванай правадыру. Групавыя архетыпы звязаныя, як правіла, з асабовымі – такімі, як архетып галавы сям’і, шамана, правадыра.

У Гітлера, напрыклад, быў абуджаны архетып бога Вотана (бог шторму, буры, націску, ваяроў). Таму немцы чакалі ад Гітлера цудаў, якія нададуць ім упэўненасць, моц, бачанне перспектывы, уладу над пераможанымі.

ЦЕНЬ (блок ІІ) калектыўны і асабовы  (тэрміны Юнга) – паняцце, якое адлюстроўвае другі бок свядомай асобы. Гэта горшая частка асобы, якую чалавек не прызнае, яна несумяшчальная з нашым свядомым “Я”. Зместам ценю ёсць спалучанасць усіх непрыцягальных, непрывабных якасцяў, якія мы імкнемся схаваць. Цень інтэнсіўна выштурхоўваецца са свядомасці. Свае адмоўныя рысы характару чалавек выштурхоўвае ў цень псіхікі як сваёй, так і калектыўнай (блок І) [“калектыўнай псіхікі” не існуе. – Рэд.]. Даволі значная частка людзей жыве з выштурхнутым са свядомасці ценем.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы