nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЧЫТАЙ, БЕЛАРУС, і… ПРАЧЫНАЙСЯ! (частка І; ФАУВ – 10; такая “апазіцыя”; СіА; Д пр-п 28)

17 верасня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Як гаворыцца, усё пазнаецца ў параўнаньні… Вось давайце і параўнаем некалькі кароткіх матэрыялаў, якія разьмешчаны ніжэй (пазначаны лічбамі). Усе яны ўзяты з сайта радыё “Свабода” за другі тыдзень гэтага месяца.

1.

У ГОРАДНІ Ў 1-ю КЛЯСУ ЗЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ ПАДАДЗЕНА ТОЛЬКІ АДНА ЗАЯВА

«Сёньня ў гарадзенскім грамадзкім прэс-клюбе абмеркавалі сытуацыю зь беларускамоўным навучаньнем у рэгіёне. Паводле статыстыкі, у вобласьці на беларускай мове яшчэ навучаецца 31,9 адсотка вучняў. Але афіцыйныя лічбы не выклікаюць даверу. Прыкладам, у Горадні 36 школаў, але Ў ІХ НЕ ЗАСТАЛОСЯ БЕЛАРУСКІХ КЛЯСАЎ.
Кіраўнік гарадзкой арганізацыі ТБМ прафэсар Аляксей Пяткевіч паведаміў, што ім удалося дамагчыся, каб улады ДАЗВОЛІЛІ сёлета адкрыць першыя беларускія клясы ў шасьці сярэдніх навучальных установах Горадні: у чатырох гімназіях і дзьвюх школах. Аднак самі ўлады не падмацавалі гэтае рашэньне канкрэтнымі дзеяньнямі. У выніку, была пададзеная толькі адзіная заява, і БЕЛАРУСКІХ КЛЯСАЎ ПА-РАНЕЙШАМУ НЯ БУДЗЕ. Тым часам у 36-й школе З ПОЛЬСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАНЬНЯ ў першую клясу было пададзена каля трыццаці заяваў.
Паводле прафэсара Пяткевіча, Таварыства беларускай мовы, магчыма, БУДЗЕ ЦЯПЕР ХАДАЙНІЧАЦЬ [добра яшчэ, што не на каленях прасіць… – Рэд.], каб улады вызначылі для беларускамоўнага навучаньня, напрыклад, адну з гімназіяў [што дасьць той жа вынік, як і ўсе папярэднія хадайніцтвы… – Рэд.]».

2.

УЛАДЫ ЗАБАРАНІЛІ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ СЫМБОЛІКУ НА “ДЖЫНСАВЫМ ФЭСЬЦЕ”

“Супрацоўнікі міліцыі Менгарвыканкаму пісьмова папярэдзілі заяўнікаў “Джынсавага фэсту” [прызначаны на 16 верасьня – Рэд.]. Іх будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, калі ўдзельнікі імпрэзы прынясуць бел-чырвона-белыя сьцягі ці іншую нацыянальную сымболіку [!!! – Рэд.]. Акрамя таго, улады заявілі, што для канцэрту неабходная ліцэнзія, інакш ён можа быць забаронены. Заяўнікі “Джынсавага фэсту” ўжо падпісалі дамовы на абслугоўваньне імпрэзы з камунальнымі службамі, хуткай дапамогай, Міністэрствам надзвычайных сытуацыяў ды іншымі арганізацыямі. За гэта ім ДАВЯДЗЕЦЦА ЗАПЛАЦІЦЬ НЕКАЛЬКІ МІЛЬЁНАЎ БЕЛАРУСКІХ РУБЛЁЎ. Яны таксама пісьмова паабяцалі [і гэта замест таго, каб паслаць БЕЛАРУСАФОБСКУЮ БЮРАКРАТЫЧНА-АКУПАЦЫЙНУЮ МАФІЮ як мага далей – Рэд.], што ўдзельнікі акцыі ня будуць уздымаць бел-чырвона-белых сьцягоў ды іншай нацыянальнай сымболікі [??! – Рэд.]…”

3.

ШЭФ АСАБІСТАЙ АХОВЫ ЛУКАШЭНКІ – ЛУШНІКАЎ (інтэрвю А.Дынько).

«…Калі я сядзеў на Акрэсьціна ў сакавіку, так выпала, што ў камэру да нас зайшоў ШЭФ АСАБІСТАЙ АХОВЫ Лукашэнкі, ягонае прозьвішча Лушнікаў. У гэтай сыстэме хтось такі, як шэф асабістай аховы, хтось такі сакрэтны, набліжаны і давераны, мусіць быць ПАКАЗАЛЬНАЙ ФІГУРАЙ. І вось – ён паехаў у турму, напханую маладымі бунтаўнікамі. Яму, мусіць, карцела пабачыць, хто ж гэта палез на Плошчу, хто пасьмеў. ЗЬ ІМ БЫЎ ЯГОНЫ РАСЕЙСКІ ДАРАДЦА, абодва ў скуранках і да бляску нашмараваных туфлях, такіх даўганосых, дарагіх [і недарэчных – Рэд.]. І вось гэты Лушнікаў, ня зьняўшы норкавай шапкі, пытаўся нас, хто мы, а мы, васьмёра нас было ў камэры, адказвалі. І калі хто адказваў яму па-беларуску, НЯНАВІСЬЦЬ ЗАКІПАЛА Ў ІМ і АЖ ВУСНЫ ЯМУ КРЫВІЛА [!!! – Рэд.]. Але пры гэтым ён пазьбягаў глядзець у вочы чалавеку, яго вочы ўцякалі. За гэтым было штось глыбейшае, чым палітычная варожасьць, – можа боязь ці сорам, недаступнасьць разуменьню ці, зрэшты, проста гадзіўся беларускамоўнымі. Расейскі дарадца [зьвярніце ўвагу, хто ў кампаніі – Рэд.] глядзеў на нас абыякава – як людзі на зьвяроў у заапарку. Так капіталісты мусілі пазіраць на чарнаскурых рабоў. А ВОСЬ ЛУШНІКАЎ “ПАЛАЎ НЯНАВІСЬЦЮ” ЛІТАРАЛЬНА. Ён сышоў, але здавалася, гэтае ягонае пачуцьцё засталося вісець у паветры…»

4.

МЕНСКІЯ ПЕРШАКЛЯСЬНІКІ ЎЖО ВУЧАЦЬ КІТАЙСКІЯ ІЕРОГЛІФЫ

“Сёлета ў некалькіх школах Менску першаклясьнікі пачалі вывучаць кітайскую мову. Дапамагаць вучням у засваеньні ўсходняй граматы будзе амбасада Кітаю ў Беларусі. Міністэрства адукацыі вырашыла ўводзіць кітайскую мову ў беларускіх школах паступова. Падчас нядаўняга візыту ў Пэкін Аляксандра Лукашэнкі была падпісана Дэклярацыя аб супрацоўніцтве. Мяркуецца, што да канца сёлетняга году першаклясьнікі засвояць два дзясяткі іерогліфаў”.

5.

ПІНСК – ГОРАД, ДЗЕ НЯМА АНТЫСЭМІТЫЗМУ (аўтар матэрыялу не ўказаны).

«У Пінску пачаліся першыя мерапрыемствы ў гонар 500-годзьдзя габрэйскай абшчыны. Пра хаду сьвяточных мерапрыемстваў у Пінску Радыё Свабода паведаміў старшыня габрэйскага культурна-асьветніцкага таварыства Іосіф Лібэрман: “Выставу мастака Шустамана правялі. Празь некалькі дзён адкрыем кніжную выставу ў бібліятэцы. Газэту “Карлін” выдалі. Кожны дзень штосьці адбываецца”.
(Карэспандэнт: ) “Што зараз уяўляе ваша таварыства?” (Лібэрман: ) “Тысячу, а мажліва, і больш чалавек. Нам перадалі будынак былой сынагогі. Плюс таварыства імя Хаіма Вейцмана. Узялі ў арэнду памяшканьне. Плюс “Хэсэд-Арон” – дабрачынная арганізацыя. Плюс нядзельная школа”.
Ужо некалькі гадоў У ПІНСКУ ПРАЦУЕ ШКОЛА-ІНТЭРНАТ ДЛЯ ГАБРЭЙСКІХ ДЗЯЦЕЙ “Бейс-Агарон”, дзе вучацца дзеці габрэяў з усяе Беларусі. Расказвае дырэктар – Ігар Каралінскі: “У нас 40 хлопчыкаў і 40 дзяўчынак. Па 10 вучняў у клясе. Мы вярстаем вучэбны плян па кожнаму вучню. Няма супрацьстаяньня між імі і настаўнікамі. ЯНЫ НЯ ПЛАЦЯЦЬ ЗА НАВУЧАНЬНЕ, ЯНЫ НЯ ПЛАЦЯЦЬ ЗА ПРАЖЫВАНЬНЕ І ЯНЫ НЯ ПЛАЦЯЦЬ ЗА ХАРЧАВАНЬНЕ!” У гэтыя дні навучэнцы атрымліваюць новыя кнігі і буклеты, выдадзеныя да юбілею. Краязнаўца Тацьцяна Хвагіна гаворыць, што ўпершыню сабраныя ЗЬВЕСТКІ ПРА 300 ЗНАКАМІТЫХ ГАБРЭЯЎ-ПІНЧУКОЎ.
Старшыня саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў Леанід Левін даводзіць, што і цяпер ў Беларусі здараюцца выпадкі антысэмітызму. Але, кажа суразмоўца, Пінска гэта ня тычыцца. Па яго словах, ЭМІГРАЦЫЯ ЗЬ ПІНСКУ ГАБРЭЯЎ ПРАКТЫЧНА СПЫНІЛАСЯ, У ГОРАДЗЕ ЗАСТАЮЦЦА ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ, КІРАЎНІКІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, ЧЫНОЎНІКІ, ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ ды іхныя дзеці. Для Радыё Свабода Леанід Левін паведаміў, што на СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ ЗАРЭГІСТРАВАНЫЯ БОЛЬШ ЯК 100 ГАБРЭЙСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ І РЭЛІГІЙНЫХ АБШЧЫНАЎ. Яны функцыянуюць у 26 гарадох Беларусі. Найбольш буйныя – у Менску, Берасьце, Віцебску, Гомелі, Гародні, Пінску і Бабруйску. Паводле статутнай дзейнасьці, праца Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх арганізацыяў скіраваная на габрэйскія сацыяльныя, адукацыйныя і мастацкія праграмы, ШТО САДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АДРАДЖЭНЬНЮ НАЦЫІ».

[наша спраўка: АНТЫСЕМІТЫЗМ – нянавісьць да  прадстаўнікоў семіцкіх народаў – семітаў; семіцкімі зьяўляюцца АРАБСКІЯ, габрэйскі і некаторыя іншыя народы, месцам гістарычнага пражываньня якіх зьяўляецца Блізкі Усход і Паўночная Афрыка; такім чынам, антысемітызм – гэта нянавісьць да ўсіх пералічаных народаў; а натуральная і справядлівая (!) абарончая рэакцыя народаў на зусім іншую зьяву – ІЎДЗЕЙСКІ ШАВІНІЗМ, які зьяўляецца ідэалагічнай апорай антылюдскай паразітычнай практыкі пэўных грамадскіх колаў, маючых як габрэйскае, так і негабрэйскае паходжаньне – па сваім зьмесце зьяўляецца і завецца АНТЫСІЯНІЗМАМ; такі тэрмін бярэ свой пачатак ад іншай сінанімічнай назвы іўдзейскага шавінізму – СІЯНІЗМ; аднак іўдзейскія шавіністы – сіяністы – наўмысна і ўпарта навязваюць чалавецтву скажоную тэрміналогію, каб потым на ёй жа “падлоўліваць” людзей і пераўтвараць зьмястоўнае абмеркаваньне пытаньня соцыяпаразітычнай сутнасьці сіяністаў, іх антылюдскай ідэалогіі – сіянізму, і справядлівага абарончага (!) антысіянізму людзей (дарэчы, як негабрэяў, так, нярэдка, і габрэяў!) ў бязглуздыя, але эмацыйна насычаныя спрэчкі пра “антысемітызм”; для гэтага яны падмяняюць паняцьце “антысіянізм” паняцьцем “антысемітызм” (дарэчы, гэта не адзіная “тэрміналагічная міна”, падкладзеная сіяністамі; вось прыклад другой падобнай міны: вы выступаеце супраць сіяністаў, а вам кажуць, што вы выступаеце супраць усіх габрэяў…); як бачым, радыё “Свабода” таксама знаходзіцца ў сістэме глабальных СМІ, праз якую адбываецца накіданьне людзям “замінаванай” тэрміналогіі; каб не пападацца ў тэрміналагіныя пасткі й ня даць сябе “вывесьці ў поле” бязглуздых спрэчак, раім строга прытрымлівацца правільная тэрміналогіі (не “антысемітызм, а “антысіянізм”; не “жыды-габрэі”, а “сіяністы”); ніколі не выкарыстоўвайце ў абмеркаваньні адмыслова накінутыя, неадэкватныя тэрміны; кажыце: “я неіснуючы антысемітызм і габрэйскі народ не абмяркоўваю, мне яны нецікавыя, я хачу абмеркаваць істотныя пытаньні СІЯНІЗМУ і АНТЫСІЯНІЗМУ”.
Няхай прадстаўленае разуменьне паняцьцяў “сіянізм”, “антысіянізм”, “антысемітызм” будзе аднім з нашых дактрынальных прынцыпаў (Д пр-п 28) – Рэд.]

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы