nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НЯЎЖО Ў НАС «ПАЗЫЧАЮЦЬ» ВОБРАЗЫ?

20 верасня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Тое, што за працай нашага сайту могуць сачыць людзі, для якіх, у прынцыпе, ён не прызначаны, мы ўпершыню адчулі яшчэ ў траўні г.г.

Тады на працягу месяца з асноўнага кампутара, якім карыстаецца наша рэдакцыя, далёка не заўсёды ўдавалася выйсьці на наш жа сайт «nashaziamlia.org» (на іншыя – можна, на наш – не). Уяўляеце, з любога іншага кампутара сайт адчыняецца, з галоўнага працоўнага кампутара – не. Потым гэтыя праблемы цалкам зьніклі на 2-3 месяцы, а з канца жніўня аднавіліся зноў і працягваюцца зараз…

Але ёсьць рэчы яшчэ больш цікавыя, зьвязаныя з творчай дзейнасьцю і яе вынікам –  інтэлектуальнай уласнасьцю.

Рэгулярныя наведвальнікі нашага сайта ведаюць, што мы імкнемся устойліва ўводзіць у сьвядомасьць людзей да сёньня яшчэ рэдка сустракаемыя ў спрэчках і выступах людзей  паняцьці СОЦЫЯПАРАЗІТЫЗМ і СОЦЫЯПАРАЗІТЫ. Пад галоўным сацыяльным паразітам, які ў найбольшай ступені замінае шчасьліваму і зьмястоўнаму жыцьцю нашага беларускага народу сёньня і пагражае яго ж сьветлай будучыні, мы заўсёды выводзілі бюракратыю. Прычым, мясцовая кампрадорская безнацыянальная паразітычныя бюракратыя – гэта ўнутраны вораг беларускага народа №1, а расейская паразітычная імпербюракратыя – вонкавы вораг №1. Натуральна, нашым чытачам ня варта тлумачыць, што абодва гэтыя ворагі шчыльна зьвязаны. Фактаў, якія сьведчаць пра гэта, вышэй даху.

Але псіхіка людзей у сваёй большасьці пабудавана так, што яна цяжка ўспрымае чыстыя ідэі. Таму калі аўтар жадае, каб яго думка была ўспрынята і запомнілася, ён часта вымушаны  карыстацца вобразамі, якія маюць уласьцівасьць невербальна і літаральна самастойна дамалёўваць пажаданае ва ўяўленьнях чытачоў, ды яшчэ надаваць перадаваемай думцы неабодны эмацыйны колер. Тады яна надоўга запамінаецца. Галоўнае тут – удала падабраць вобраз.

У сувязі з гэтым ужо даўно ў нашых матэрыялах соцыяпаразіты «заякарваюцца» (тэрмін НЛП) канкрэтнымі сімваламі. Менавіта для гэтага быў выкарыстаны вобраз глістоў, каб было іх асацыяваньне зь мясцовай безнацыянальнай бюракратыяй і вобраз чорнага спрута-паразіта са сьлізка-гнойнымі шчупальцамі для «заякарваньня» расейскай імпербюракратыі (гл. артыкулы «Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава! (Ч.5 і 6)» за красавік г.г., адрасы: https://nashaziamlia.org/2006/04/07/19; https://nashaziamlia.org/2006/04/10/26; артыкул «Сучасныя беларусы: пошукі сацыяльна-псіхалагічных адметнасцяў (Ч. І)» за жнівень г.г., адрас: https://nashaziamlia.org/2006/08/21/265).

Уявіце сабе наша зьдзіўленьне, калі ў адной з публікацыяў на сайце рускіх шавіністаў «ari.ru» ад 18 верасьня 2006 г. у артыкуле пад назовам “Пра глістоў і “развал” Расеі” мы раптам чытаем такое: «Хацім запрапанаваць саратнікам інфармацыйную мікстуру [маецца на ўвазе лек супраць боязі распада Расеі – Рэд.]… Уявім сабе чалавека, у якога ў кішках жыве калонія глістоў. У працэнтах ад масы цела яны складаюць прыблізна столькі ж, колькі Каўказ і рэспубліка Тува для Расеі, а забіраюць з арганізама чалавека чэрві прыкладна столькі ж працэнтаў пажыўных рэчываў, колькі ўцякае ў аўлы рускага валавога прадукта. Калі дадаць да гэтага такія сімптомы, як зьнясіленьне пацыента, перыядычны галаўны боль і хранічную інтаксіацыю, мы атрымаем працуючую мадэль дзяржавы Расіянія. І вось, ўяўвім сітуацыю: знайшоўся нейкі добры лекар, які гледзячы на пакуты хворага запрапанаваў выпіць яму добрага глістагоннага. Мы ня ведаем, ці ёсьць у аскарыд і стужачных чарвей нейкая свая мова, але ўявім, што нейкая сігнальная сістэма ў іх ёсьць, прычым разьвіта настолькі, што глісты могуць камунікаваць нават з чалавекам-гаспадаром. Узьнікае пытаньне: ці будуць глісты стаічна чакаць выкананьня планаў па іх зьліцьцю ва ўнітаз, ці яны паспрабуюць якім-небудзь чынам пераканаць чалавека ня слухацца лекара і ня піць лек? Натуральна, паразіты абяруць апошняе. Але як ім пераканаць хворага не прымаць глістагоннага? Варыянт першы – абазваць лекара “фашыстам”… Варыянт другі – нашаптаць хвораму, што калі ён прыме таблетку, зь ім здарыцца “распад Расеі”, г.зн. разам з глістамі чамусьці адваліцца рука, нага, галава і тулава – застанецца толькі сэрца – Масква… Варыянт трэці – паведаміць па сакрэту, што па гліставай пошце прыйшло паведамленьне пра рыхтуемы напад НАТА і таму, маўляў, арганізму чалавека трэба тэрмінова зьліцца з паразітамі ў адно цэлае, каб спыніць Трэцюю сусьветную… Варыянт чацьверты – пераканаць чалавека, што на самой справе паразіт ён, а глісты – гэта і ёсьць сапраўдны арганізм-гаспадар, які ўсё тут прыдумаў і пабудаваў, у той час, як чалавека на самой справе няма – гэта нешта тыпа “прыметнік” [маюцца на ўвазе “рускія” – Рэд.]. Магчыма, ёсьць яшчэ і пяты варыянт (пятая імперыя аднаго пісьменьніка, які страціў розум), але гэта ўжо, відаць, у разьліку на зусім інтэлектуальна непаўнавартасных. Колькі ў кожным з гэтых варыянтаў ёсьць логіцы – відавочна. Так  што будзе Расея піць лек, будзе!”

З нагоды дадзенай знаходкі зьвяртаем ўвагу нашых чытачоў на дзьве акалічнасьці (адну істотную, а другую – фармальную).
Па-першае, мы – ЯК ЗЬМЯСТОЎНЫЯ ДЭМАКРАТЫ – лічым галоўнымі глістамі-паразітамі – бюракратыю, якая захоплівае дзяржаўную ўладу і паразітуе на грамадстве, задавальняючы свае асабістыя і, як правіла, вельмі прымітыўныя інтарэсы, а аўтары сайта «ari.ru» – ЯК КЛАСІЧНЫЯ ШАВІНІСТЫ – абзываюць «глістамі» прадстаўнікоў усіх тых народаў, этнічныя тэрыторыі якіх расейская імпербюракратыя «інтэгравала» ў адзіную і непадзельную Расею-Расіянію, а іх жыхароў зрабіла сваімі рабамі!
Па-другое, мы – як людзі сумленныя – заўсёды называем крыніцу, адкуль бярэм ідэі і вобразы…

Адзіная «ідэя» шавіністаў, зь якой мы несумніўна пагаджаемся, дык гэта тая, што любых глістоў ЧАЛАВЕК ПАВІНЕН ГНАЦЬ!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы