nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто ёсьць сп-р Мацкевіч: наш паплечнік ці супернік? Будзем высьвятляць

22 верасня, 2006 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

Нядаўна радыё «Свабода» праанансавала апошнюю кнігу «філёзафа, мэтадоляга і палітоляга» Уладзімера Мацкевіча. У анонсе сказана, што кніга “Насуперак відавочнаму” ўключыла «шматлікія артыкулы аўтара, якія ахопліваюць самыя розныя аспэкты сучаснай палітыкі. Як адзначаецца ў прадмове да выданьня, “Уладзімер Мацкевіч працягвае цаглінка за цаглінкай СТВАРАЦЬ КАНЦЭПЦЫЮ БЕЛАРУСІ – ТОЕ, ЧАГО НЯМА, АЛЕ ПАВІННА БЫЦЬ”. Кніга надрукавана ў Санкт-Пецярбурзе накладам 1000 асобнікаў».

�а�кев��.jpg

Здавалася б, усё цудоўна. Нарэшце ў беларускай грамадскай і інфармацыйнай прасторы зьявіўся яшчэ адзін чалавек, які фармулюе і спрабуе вырашаць тыя ж прынцыповыя задачы, што і мы!
Але, як толькі мы ўбачылі вокладку (гл. фота), наша радасьць паменела. Аказваецца, радыё «Свабода» перадала непраўдзівыя зьвесткі. Кніга, як кожны можа пераканацца, завецца не «Насуперак відавочнаму», а «ВОПРЕКИ ОЧЕВИДНОСТИ».
Пачалі высьвятляць далей. У сеціве тэкст гэтай кнігі пакуль адсутнічае, але ёсьць зьвесткі пра аўтара.

Мацкевіч Уладзімір Уладзіміравіч. Нарадзіўся 14 траўня 1956 году ў горадзе Чарэмхава Іркуцкай вобласьці (Расея) у сям’і дэпартаванага з Заходняй Беларусі.
Працаваў фрэзероўшчыкам Гродзенскага завода «Карданных валаў» (1973-74 гг.). Затым было навучаньне на факультэце псіхалогіі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1982 г. З таго ж году Мацкевіч – сябра Усесаюзнага таварыства псіхолагаў.
Працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, загадчыкам кафедры прыкладной сацыялогіі, псіхалогіі й педагогікі Ленінградскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1983-87 гг.), затым выкладчыкам [якім, не вядома – Рэд.] Ліепайскага педагагічнага інстытута (Латвія, 1987-89 гг.). У гэты ж час (з 1988 г.) быў удзельнікам сістэмадумкадзейнага (СДД – па руску “СМД”) руху, арганізатарам і вядучым серыі АДГ (аргдзейных гульняў, па руску “ОДИ”).
У 1991-92 гг. быў дарадцам у Дэпартаменце па нацыянальных пытаньнях першага ўраду Латвійскай Рэспублікі.
Адначасова з працай выкладчыка, удзелам у СДД руху і дарадствам у латвійскім урадзе ў 1988-94 гг. займаўся арганізацыйным кансалтынгам у Рызе, Краснаярску, Маскве, Калінінградзе.
Затым пераехаў у Беларусь, дзе спачатку стаў заснавальнікам і кіраўніком “Агенцтва гуманітарных тэхналогій” (1994 г.). У 1995-97 гг. (ужо пры Лу-цэ) быў АЎТАРАМ І ВЯДУЧЫМ ТРОХ ЦЫКЛАЎ ПЕРАДАЧ НА БЕЛАРУСКІМ ТЭЛЕБАЧАНЬНІ, арганізатарам сеткі метадалагічных і філасофскіх семінараў у Менску, кансультантам бізнэс-праектаў. У гэты ж час ён распрацоўваў альтэрнатыўны афіцыйнаму “Аргпраект рэформы адукацыі ў Беларусі” (1996 г., Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), быў начальнікам аддзела метадалогіі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (з 1997 г.), распрацоўшчыкам “Канцэпцыі абнаўленьня гуманітарнай адукацыі” (1997 г., Фонд Сораса). І ў гэты ж час ён быў сябрам Нацыянальнага камітэта і Палітсавета Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995-98 гг.), сябрам аргкамітэту “Хартыі-97” (аўтарам тэксту Хартыі).
Кансультант Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (1998-99 гг.). Ініцыятар і ўдзелнік “Мінскага філязофскага кола”.
Распрацоўшчык «Канцэпцыі забесьпячэньня функцыянальнай граматнасьці ў Беларусі» (2000 г., ЮНЭСКА, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), галоўны кансультант сумеснага прадпрыемства «Альпіна Кансалт» (з 2001 г.).
Жанаты, мае сына і двух дачок. Аўтар больш за 100 публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац, у тым ліку: «Белорусская демократия: вопреки очевидности». Мн., 1996 г.;
«Вопиющее молчание». Мн., 2001 г.

Несумніўна, Ул.Мацкевіч – асоба неадынарная. Але гэта яшчэ нічога ня значыць!
ХТО ЁН ЁСЬЦЬ З ПАЗІЦЫЙ БЕЛАРУСКІХ КАШТОЎНАСЬЦЯЎ? – вось яно – ключавое пытаньне.
У гэтай сістэме каардынат з таго, што нам ўжо вядома, за сп-ра Ул.Мацкевіча гаворыць тое, што ён паходзіць з дэпартаванай сям’і (магчыма, беларусаў); ён усё лепш пачынае гаварыць па-беларуску (у гэтым сэнсе прагрэс за апошнія гады ў яго відавочны, што пра розных іншых «апазіцыянераў», якія змагаюцца за «правы і свабоды чалавека ўвогуле» ў дзяржаве беларусаў, сказаць нельга); што ён адзін зь нямногіх, хто ў інтэрвю здольны заявіць пра ЭТНАЦЫД БЕЛАРУСАЎ (гл. www.data.minsk.by/opensociety/1.01/2.html); што яго апошняя кніга, гледзячы па анонсе, прадстаўленым на сайце радыё «Свабода», прысьвечана тым пытаньням, зьвярнуць увагу на якія шматлікіх іншых прадстаўнікоў «аб’яднанай апазіцыі» наш галоўны рэдактар безвынікова спрабаваў шмат гадоў!.. Цікава таксама, што вокладка «Вопреки очевидности» паказвае частку нашых Усходніх тэрыторый, пра якія мы ўжо пісалі (гл. https://nashaziamlia.org/2006/09/03/276), праўда, на іх напісана «RUSSIA».
Супраць Ул. Мацкевіча гаворыць тое, што ён нарадзіўся і вырас не ў Беларусі, а ў Расеі; што ён асоба з незразумелай біяграфіяй – чалавек, які, як і Лу-ка, зьмяніў за сваё жыцьцё шмат пасадаў і месцаў працы; што на форумах tut.by ён прэзентуецца па-руску і што актыўна падтрымаў стварэньне «Хартыі-97». Вельмі важка тое (зь негатыўнага боку), што ён у часы замацаваньня лукашызму на нашай зямлі быў супрацоўнікам БТ – абы каго, а тым больш дэмакратаў, туды браць не маглі. Ня будзем забываць і вядомыя сябрам рэдакцыі публічнае папярэджаньне сп-ра Антончыка, пра тое, што Ул.Мацкевіч – несумніўна, агент расейскіх сьпецслужбаў.

Усё пералічанае азначае, што нам усім – і супрацоўнікам рэдакцыі, і яе прыхільнікам – варта прыгледзецца да асобы сп-ра Мацкевіча, дакладна прааналізаваць яго сьветагляд і, асабліва, яго апошнюю кнігу. У залежнасьці ад вынікаў мы і вырашым ІДЭЙНА-ІДЭАЛАГІЧНА (г.зн. у вызначэньні і абаснаваньні МЭТ грамадска-палітычнай дзейнасьці) – гэта НАШ ЧАЛАВЕК, ці наадварот – наш апанент, канкурэнт, супернік, а то і вораг (што выявіцца).

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    U. Mackievic, najbolsz vierachodna, josc ahient upluvy.

  2. Adash кажа:

    Гм… У вышэйзгаданым інтервію У.Мацкевіча, ужо далёкага ад сёньня 2001 рока (www.data.minsk.by/opensociety/1.01/2.html), маё вока зачапілася за фрагмэнт, датычный стаўленьня Мацкевіча да З.Пазьняка:
    «Фактически я реализовывал гуманитарный принцип исследования действием. Первым человеком, которому я предложил свои услуги, приехав в Беларусь, был Зенон Пазьняк. Я и до сих пор считаю, что Пазьняк, находясь заграницей, своим харизматическим чутьём чувствует некоторые вещи лучше, чем кто-либо из политиков, живущих в Беларуси. … Так вот, Пазьняк на уровне интуиции прекрасно чувствует угрозы, которые могут подстерегать белорусский народ, но он никогда не занимался разработкой практических схем, которые бы могли ликвидировать или свести на нет сами эти угрозы.»
    І далей Мацкевіч дае высокую ацэнку пэрспэктываў супрацоўнітва (якое не сталася) з Пазьняком: «Чтобы победить, одного крика мало, для этого необходимы профессионально разработанные социальные технологии. … И если наши усилия соединить — мы бы могли добиться значимого результата».
    Мне падаецца, гэта адзін з цікавых аспэктаў да асэнсаваньня асобы У. Мацкевіча.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы