nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА (ФАУВ) – 11

29 верасня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем чарговую серыю матэрыялаў па тэме і нашы каментары да іх. Матэрыялы былі агалошаны на радыё «Свабода» ў другую палову верасьня г.г.
Рэдакцыя.

1.
Зьмітру Дашкевічу прад’явілі афіцыйнае абвінавачаньне.
�а�кев��.jpg
15 верасьня Зьмітра арыштавалі падчас допыту ў беларускай пракуратуры. Да суду яго будуць трымаць у сьледчым ізалятары на Валадарскага. На наступным тыдні Зьміцер пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якая заведзена па факце «яго ўдзелу ў незарэгістраванай арганізацыі». Нагадаем: у часе выбарчай кампаніі крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту” распачалі супрацоўнікі «Камітэту барацьбы з тэрарызмам». У раённых пракуратурах апыталі дзесяткі сьведкаў.
[Са свайго боку мы таксама нагадваем, што Зьміцер Дашкевіч – намесьнік Паўла Севярынца ў “Маладым Фронце”, адзін зь нешматлікіх рэальных змагароў-лідараў за будучую дэмакратычную Беларусь у шэрагах сёньняшняй апазіцыйнай моладзі, напаўраскладзенай агентурай сьпецслужбаў рэжыму і грошамі Захаду. – Рэд.]

2.
Віцебскай інтэрнэт-супольнасьці пагражае русіфікацыя.
У адной зь віцебскіх супольнасьцяў інтэрнэт-дзёньніка ЖЖ (community.livejournal.com) ад нядаўняга часу забаронена пісаць па-беларуску. У скрайнім выпадку аматарам роднае мовы [мовы беларускага народу – сапраўднага гаспадара Беларусі. – Рэд.] прапанавалі дубляваць допісы на расейскай мове. Як распавёў віцебчук Сяржук Серабро, моўныя абмежаваньні на старонцы супольнасьці by_vitebsk увёў новы мадэратар. С.Серабро: «Мадэратар у супольнасьці – той, хто назірае за парадкам, можа задаваць нейкія тэмы. Гэтага мадэратара, які забараніў беларускую мову, бальшыня наведнікаў ведае толькі віртуальна». Паводле Сяржука, загад пра забарону беларускай мовы шырока абмяркоўваўся ў супольнасьці, правялі нават інтэрнэт-галасаваньне. Яно паказала, што больш за 70% тых, хто ў ім удзельнічаў, дастаткова добра валодае беларускай мовай. Аднак згодна з правіламі community.livejournal.com, рашэньне мадэратара лічыцца абавязковым для выкананьня. Таму пратэставаць супраць забароны беларускай мовы карыстальнікі вырашылі адзіна магчымым чынам – некаторыя зь іх дэманстратыўна сышлі з супольнасьці, пакінуўшы ў якасьці апошняга запісу слова “Байкот!”
[А што яшчэ іншага мы – беларусы – на нашай зямлі можам сёньня зрабіць?! Толькі сысьці куды-небудзь. Але ж пра гэта цяперашняя мафія прыўладных дэгенератаў толькі й марыць… – Рэд.].

3.
Віцебскі аблвыканкам не дазволіў мітынг “За незалежнасьць Беларусі”.
Гэтую акцыю хацелі правесьці віцебскія актывісты Партыі БНФ, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. Пісьмовага адказу з абваканкаму старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Уладзіслаў Токараў так і не атрымаў. Пра адмову яму паведамілі па тэлефоне [парушыўшы нават уласны “закон”. – Рэд.], абгрунтаваўшы яе тым, што ён нібыта мусіў прыкласьці да заявы дазвол свайго вышэйшага партыйнага кіраўніцтва. Такое патрабаваньне віцебскія ўлады прад’явілі партыйцам ўпершыню. Тое, што мітынг быў заплянаваны ў адмыслова вызначаным уладамі месцы для правядзеньня масавых акцыяў – у Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ, таксама не задаволіла прадстаўнікоў улады: на іхную думку, арганізатары ня здольныя забяспечыць ахову правапарадку ў часе імпрэзы і ўборку тэрыторыі пасля яе.
[Ад імя рэдакцыі раім віцебскім вячоркаўцам яшчэ стараньней выконваць усе захцянкі мясцовых чынушаў. – Рэд.].

4.
Недатыкальных стане больш.
На многіх Інтэрнэт-сайтах (Tut.by, “Партызан” ды іншых) зьявілася інфармацыя пра чарговы ўказ прэзыдэнта, які быццам бы карэнным чынам мяняе ўсю крымінальна-працэсуальную сыстэму краіны. Гаворка ідзе аб новым парадку прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці цэлага шэрагу службовых асобаў, у дачыненьні якіх можна распачаць крымінальны перасьлед толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы. У сьпіс НЕДАТЫКАЛЬНЫХ АСОБАЎ трапілі прэм’ер-міністар і віцэ-прэм’еры, старшыні рай- і аблвыканкамаў, Менгарвыканкаму, кіраўнікі пракуратуры (пачынаючы ад абласнога ўзроўню), міністры і дзяржслужачыя, прыроўненыя да рангу міністра, усе кіраўнікі сілавых структур і іх намесьнікі (уключна з мытняй, дзяржкантролем, адміністрацыяй прэзыдэнта). Раней недатыкальнасьць мелі толькі дэпутаты, і пазбавіць яе маглі выключна самі ж парлямэнтары. Указ Лу-кі носіць закрыты характар, таму ў Нацыянальным рэестры яго няма. Юрысты ў галіне міжнароднага права кажуць, што такіх прэцэдэнтаў не існуе НІ Ў АДНОЙ КРАІНЕ СЬВЕТУ. Так парушаны адзін з асноўных прынцыпаў Канстытуцыі – прынцып роўнасьці перад законам.
[Што тут сказаць? Бюракратыя працягвае бурэць. Як кажуць, працэс дэградацыі ідзе ў класічным сваім выглядзе і паскоранымі тэмпамі! – Рэд.].

5.
Пры выбары мовы вядучыя БТ «будуць кіравацца лёгікай», іх «лёгікай».
Сёньня Беларускае тэлебачаньне пачынае шырока разрэклямаваны новы сэзон. Бягучыя зьмены закрануць структуру інфармацыйнага і грамадзка-палітычнага вяшчаньня; зьявяцца новыя палітычныя дакумэнтальныя сэрыялы, уласныя расьсьледаваньні журналістаў Агенцтва тэлевізійных навінаў. У новым тэлесэзоне сваю вядучую ролю захавае АТН. Яго галоўным “прадуктам” па-ранейшаму застаецца вечаровая “Панарама” (цяпер – з двума вядучымі, на прыклад, расейскага НТВ). Тройчы на тыдзень будуць падавацца расьсьледаваньні спэцбрыгадаў агенцтва. Паведамляецца, што завяршаецца праца над дакумэнтальнымі стужкамі, прысьвечанымі былому ірацкаму лідэру Садаму Хусэйну і экс-прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу (“Першы” агучыць уласную вэрсію краху “вечных рэжымаў”). Вялікія спадзяваньні – на сумесны з радыёстанцыяй “Радыюс-FM” праект “Сцэнары-2020” з крытыкай плянаў Захаду, скіраваных нібыта на падзел сьвету. Не застануцца па-за ўвагай палітычныя эліты суседніх краін: перадусім тыя, што сталі сябрамі Эўразьвязу альбо толькі дэкляруюць сваё жаданьне інтэгравацца ў яго. Што да лідэраў беларускай апазыцыі, дык спадар Зімоўскі кажа, што да “сэрыялаў” яе прадстаўнікі яшчэ не дацягваюць [і, як ня прыкра – гэта праўда. – Рэд.]. Адмысловая праграма рыхтуецца да 15-годзьдзя Белавескіх пагадненьняў, якія паводле кіраўніка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, “кардынальна памянялі мапу сьвету і прынесьлі столькі чалавечых ахвяраў” [пра тое, які гэта быў “ахвярны” мізэр у параўнаньні з АХВЯРАМІ, зьвязанымі з працэсам СТВАРЭНЬНЯ І ЎТРЫМАНЬНЯ расейскай імперыі пад рознымі назвамі – уключаючы СССР – Зімоўскі, можам праспрачацца з кім заўгодна, напэўна, казаць ня будзе! – Рэд.].
�Т-��од�.jpg
Кіраўніцтва БТ абяцае ў новым сэзоне шмат палітычных відовішчаў

А вось як пракамэнтаваў генэральны прадусар тэлеканалу “Лад” Сяргей Кухто моўную палітыку Беларускага тэлебачаньня ў сэзоне 2006-2007 гадоў: “Мы адштурхоўваемся ад таго, што ў нашай краіне дзьве дзяржаўныя мовы. Нашы вядучыя досыць вопытныя ў гэтым сэнсе, свабодна валодаюць дзьвюма мовамі. І дзе лёгіка будзе падказваць ўжываньне беларускай мовы, яна абавязкова там будзе”.
[З досьведу мы ведаем асаблівасьць “лёгіцы” БТ-эўцаў: на беларускай мове перадач з грамадска-палітычнай тэматыкай будзе ўсе 0,00%. Гарантуем. – Рэд.].

6.
Берасьце: з тэлеэфіру зьніклі беларускамоўныя навіны
Ад пачатку новага сэзону на дзяржаўным тэлебачаньні зьніклі выпускі рэгіянальных навінаў на беларускай мове. Так, раней на тэлеканале “Лад” берасьцейскія журналісты рыхтавалі пяць выпускаў навінаў штодня – і выключна на беларускай мове. Ад з гэтага тыдня колькасьць эфірнага часу скарацілася: на тэлеканале “Лад” выходзіць толькі адзін выпуск рэгіянальных навінаў Берасьцейшчыны, яшчэ два трансьлююцца на Першым канале (былым БТ). Акрамя скарачэньня эфірнага часу, зьмянілася і мова, на якой рыхтуюцца сюжэты для выпуску рэгіянальных навінаў: цяпер яны робяцца ВЫКЛЮЧНА ПА-РУСКУ.
[“Пад сьцягам ЭТНАЦЫДУ да перамогі лукашызму ва ўсім сьвеце, наперад, таварышы…”.
А сьвет маўчыць, як быццам бы ня чуе ці яго няма. А, можа, сапраўды таго сьвету, на які можна разьлічваць, няма, а ёсьць толькі інфармацыйны міраж – сусьветны PR-фантом… А? – Рэд.].

7.
Лукашэнка пра мову.
��ка.jpg

Падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам расейскіх журналістаў прадстаўнік Архангельску спытаўся ў Лукашэнкі, чаму не гучыць на вуліцах Менску прыгожая беларуская мова. Лу-ка адказаў, што ў Беларусі так склалася гістарычна і дадаў: “Няпраўда, што мы не падтрымліваем беларускую мову, – мы яе падтрымліваем… там, дзе трэба”.
[Наш каментар па гэтым гістарычным факце: так брэша галоўны цяперашні этнацыдчык. На гэтым фоне прыемна адно: мы ўбачылі прыстойнага чалавека… з Архангельска. – Рэд.]

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы