nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вусны Лукашэнкі на ўвесь сьвет здрадзілі галоўную таямніцу яго “душы”

1 кастрычніка, 2006 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Ð?Ñ?ка 2.jpg

Яшчэ ў 1996 годзе рэдактару нашага сайта ўдалося надрукаваць у «Народнай Волі» артыкул, прысьвечаны вынікам псіхааналізу сп-ра А.Лукашэнкі. Гэта адбылося  задоўга да друкаваньня там жа шумна вядомага артыкула былога студэнта таго ж медуніверсітэта, дзе працуе наш рэдактар, а затым прафесійнага псіхіятра Шчагельскага. Апошні потым зьехаў за мяжу, а Алесь Астроўскі застаўся ў Беларусі… Але галоўнае ў іншым – зьмест абодвух артыкулаў супадаў. У іх было паказана, што Аляксандр Лукашэнка зьяўляецца псіхапатам-параноікам, мае садысцкую і некрафільную падсьвядомасную арыентацыю (г.зн. мае імкненьне, часта непераадольнае, падпарадкоўваць і ўціскаць людзей, а ўсё падпарадкаванае зьмярцьўляць) з усімі вынікаючымі адсюль надзвычай непрыемнымі наступствамі для тых, хто яму падуладны…

Цяпер падуладным Лу-кі й, адначасова, ЯГО НАТУРАЛЬНЫМ АПАНЕНТАМ зьяўляецца ўвесь беларускі народ, уключаючы беларускую нацыянальную эліту (слава Богу, ПАКУЛЬ толькі мы!). Прычына ў тым, што СУБ’ЕКТЫЎНА-ХВОРЫЯ ПАМКНЕНЬНІ ЛУ-КІ й АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ ЗЬЯЎЛЯЮЦЦА СУПРАЦЬЛЕГЛЫМІ. Параўнайце: у Лукашэнкі пастаянна прысутнічае паранаяльная дамінанта выкарыстаць беларускі народ аб’ектна, як уласную прыладу, для захаваньня сваёй улады і заняцьця прэзідэнцкага крэсла ў Крамлі (гэтую тэму мы ўжо разгледзелі й нават прапісалі ў якасьці аднаго з пунктаў нашай дактрыны – гл. Д пр-п 27), а ў беларускага народу прысутнічае глыбінны інтарэс свабодна, па-гаспадарку самастойна і шчасьліва жыць ды квітнець на ўласнай зямлі…

Дадзеная супярэчнасьць з улікам псіхічных асаблівасьцяў «пацыента» азначае, што ў Лукашэнкі ў глыбіні «душэўнай сьферы» абавязкова будзе прысутнічаць непераадольнае ПАЧУЦЬЦЁ НЯНАВІСЬЦІ ў адносінах да беларускага народу, яго эліты ды й у цэлым усяго беларускага. Вось псіхапатычны механізм, праз які ўзьнікае такое пачуцьцё. Ён – Лу-ка – робіць відавочныя крымінальныя злачынствы супраць беларускага народу ў адпаведнасьці са сваімі паранаяльнымі жаданьнямі, але для яго ж, у адпаведнасьці зь яго хворым сьветаўспрыняцьцем, «беларускі народ зьяўляецца і прычынай, І ГАЛОЎНЫМ ВІНАВАТЫМ усіх яго злачынстваў» (у параноікаў, у адрозьненьні ад нармальных людзей, «мысьленьне» будзе перавернута менавіта так – галоўная ахвяра ёсьць галоўным вінаватым; па аналогіі зь вядомай басьняй – «ты вінаваты ў тым, што я хачу есьці…»). Адначасова ён ведае пра свае злачынствы, як і пра тое, што яны будуць заставацца за ім, пакуль будзе існаваць беларускі народ (ён лічыць сябе «больш даўгавечным, чым беларускі народ»). І вось тут уключаецца механізм ПАРАЯНАЛЬНАГА СТРАХУ калі-небудзь апынуцца ў судзе… Таму там жа, у падсьвядомасьці, будзе пастаянна ўзьнікаць яшчэ адно нясьцерпнае жаданьне ЗЬНІШЧЫЦЬ «прычыну» ўласнай злачыннасьці – г.зн. беларускі народ і яго эліту – любым чынам (па аналогіі з сатанісцкі-сталінскім «ёсьць чалавек – ёсьць праблема, няма чалавека – няма праблемы»; некаторыя аналітыкі даўно заўважылі: Лу-ка капіруе Сталіна). Адзначым яшчэ раз, жаданьне зьнішчыць беларускі народ зьяўляецца аб’ектыўна ніяк і нічым не справакаваным. Для псіхапата такой правакацыі ня трэба – дастаткова простага існаваньня аб’екту з тымі ўласьцівасьцямі, якія ён «палічыць» пагрозьліва-варожымі для сябе.

Далей кожны нармальны беларус са звычайным інтэлектам можа самастойна эмпаціраваць падсьвядомасьць Лу-кі й пераканацца, што там прысутнічаюць дзьве стратэгіі зьністажэньня пякуча ненавіснага яму беларускага народу. Адна стратэгія прызначана для мірнага часу. Гэта ЭТНАЦЫД беларусаў і зьвязаны зь ім ЦІХІ ГЕНАЦЫД (вынішчэньне народу па 0,5% у год), якія хранічна адбываюцца з нашым народам на яго ж зямлі ўсе 12 гадоў «кіраваньня» Лу-кі. Пра гэты спосаб умярцьвеньня беларусаў рэгулярна піша наша рэдакцыя (і амаль што адна яна!). Так, на нашым сайце і толькі за першыя паўгады яго існаваньня мы зафіксавалі дзясяткі (!) актаў антыбеларускага ЭТНАЦЫДУ (глядзіце тэму «Фіксуем акты ўладнага варварства (ФАУВ)»). У нармальнай, сапраўды дэмакратычнай краіне па кожным з гэтых актаў-фактаў павінна была б быць узбуджана асобная крымінальная справа – адказныя зьняты з дзяржаўных пасад і, як мінімум, аштрафаваныя, а іх «рашэньні» адмененыя. Але, як бачым, такія падзеі ня толькі не спыняюцца, а наперакор усім гуманістычным прынцыпам і здароваму сэнсу ідуць непарыўным патокам, што сьведчыць пра планава-сістэмны характар ЭТНАЦЫДУ-ГЕНАЦЫДУ (гэта намі ўжо таксама адзначалася)…

Кожны, хто хоць трохі знаёмы зь механізмамі функцыянаваньня бюракратычнай сістэмы ў яе сьпелым стане (як цяпер у Беларусі), ведае, што такое можа адбывацца толькі тады, калі на самым версе бюракратычнай піраміды, ці як модна цяпер казаць «вертыкалі» (а ў нашым выпадку гэта і ёсьць найперш А.Г.Лу-ка), пастаянна патрабуюць так рабіць! Калі робіш, будзеш падабацца «верху», ня робіш – ня будзеш падабацца, з усімі вынікаючымі…

Прымітыўным безнацыянальным бездухоўным «асобам» з узроўнем сістэмы сьветаглядных каштоўнасьцяў ніжэй за сярэдні, якімі ў сваёй большасьці зьяўляюцца цяперашнія начальнікі (такія яны адмыслова падбіраюцца), у прынцыпе “да лямпачкі”, на якой мове выступаць ці весьці справаводства: па-беларуску ці па-руску. Іх кроўная зацікаўленасьць зусім у іншым… Але нікому зь іх ня хочацца мець у сваёй біяграфіі зафіксаваных крымінальных падзей. Таму яны ў сваёй большасьці імкнуцца пазьбягаць рабіць відавочныя злачынствы (а ЭТНАЦЫД несумніўна да іх належыць). На гэта ў іх розуму хапае (выключэньне складаюць толькі адкрытыя рускія імперцы – стаўленікі расейскай імпербюракратыі, зь непасрэднага акружэньня Лу-кі). Для таго, каб усё ж такі прымусіць рознае дробнае чынавенства запэцкацца злачынствамі, паўцягваць розных бюракратаў у крымінальныя гісторыі без тэрміну даўніны, абавязкова патрэбны дастаткова моцны (у іхным успрыняцьці) ціск зьверху…  І ён, як бачым, пастаянна робіцца усе 12 гадоў (!)… сп-ром А.Лукашэнкам.

Але, акрамя хранічна-схаванага спосабу зьністажэння беларускага народу (як і кожнага іншага) у арсенале паранаяльных імперцаў, шавіністаў, фашыстаў і да т.п. мразі заўсёды прыхованы і адкрыта-востры сцэнар. Ён заўсёды прыхоўваецца, бо народ раптам можа «ўбачыць праўду, усё зразумець і… перастаць любіць» «правадыра»-параноіка. Класічны выпадак – лёс Гітлера. Мала з чым параўнальная любоў і вера з 1933-га да 1945-га і такой жа моцы нянавісьць – пасьля.

І тут таксама праходзіць 12 гадоў і беларускі народ (як і ўвесь сьвет) раптам бачыць і чуе такое: «Калі, як гэта было заўсёды ў гісторыі, груба кажучы, танкі пойдуць на Расею адтуль [маецца на ўвазе ўяўны напад Захаду – Рэд.], мы паміраць тут будзем за Расею. І НАШ НАРОД ПАВІНЕН БЫЦЬ ДА ГЭТАГА ГАТОВЫ! Назавіце хоць адну дзяржаву, якая б так адкрыта заявіла, што МЫ БУДЗЕМ ПАМІРАЦЬ ЗА РАСЕЮ» [???!!! – Рэд.]. Гэта дакладная заява А.Г.Лукашэнкі, зробленая ім 29 верасьня г.г. у выступе перад журналістамі рэгіянальных расейскіх СМІ.

Яшчэ можна зразумець, што беларускі народ будзе паміраць за Сусьвет, сваю Галактыку, за ўсё чалавецтва, але каб ён паміраў за гэтага жудаснага ПАРАЗІТЫЧНАГА МОНСТРА – расейскую імперскую паразітычна-дэгенератыўную бюракратыю, ГЭТА ЎЖО ЗАНАДТА…

Паколькі сказанае Лу-кам ёсьць відавочным злачынствам, паўстаюць пытаньні: Дзе сьпецслужбы, адказныя за ахову канстытуцыйнага ладу? Дзе пракуратура, АМАП, КГБ, Рада міністраў, ВС? Дзе, хаця б, санітары?…  Няма-а-а-а!.. Ніводная дзяржаўная структура ня робіць сваю справу. Усё нібы ёсьць і ўсё не функцыянуе, паралізавана. Тыповы стан бюракратычнага паралюшу. За ім толькі развал… Пакуль жа ў дадзеных абставінах усім, хто жадае ўсталяваньня дэмакратыі на беларускай зямлі, застаецца адно: цьвёрда запомніць задумы лукашэнкі на конт ПРЫЗНАЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

А можа нам неймаверна пашанцавала, і ў сувязі з адкрытым выказваньнем А.Лукашэнкам яго ўласных думак мы без вялікіх ахвяр, нарэшце, зразумеем, і хто такі Лу-ка, і якія яго сапраўдныя мэты, і чаму ён зьнішчае ўсё беларускае?  А, можа, гэта цяпер зразумее і наша грамадства? З усімі вынікаючымі… А, можа, цяпер небясьпеку заняцьця Лукашэнкам пасады прэзідэнта Расеі (ці што там яшчэ можа быць аналагічнага) зразумее і Захад? З усімі вынікаючымі…

P.S.
Ня можа быць Першым Прэзідэнтам Беларусі чалавек, які ненавідзіць беларускі народ. Гэта ж нонсэнс, поўны абсурд! Калі  нам так ужо неабходны Першы Прэзідэнт Беларусі (і тое, каб ён быў ужо ў нашым мінулым), дык на гэтую гістарычную ролю значна больш падыходзіць… Радаслаў Астроўскі. Аляксанд Лукашэка цяпер можа быць не іначай як толькі нулявым «прэзідэнтам»! (хаця, мы ў рэдакцыі лічым, што Першы Сапраўдны Прэзідэнт Беларусі й Беларускага Народа ня быў і ня ёсьць, а яшчэ будзе…)
І яшчэ адно. Цяпер нулявы прызідэнт А.Лукашэнка адбывае свой 4-ы тэрмін на пасадзе Прэзідэнта Беларусі (а не 3-і, як прынята пісаць). І гэта адбываецца толькі з-за прымітывізму Захаду і амбіцый ды жлобства лідараў «аб’яднанай апазіцыі».

Каментары (1)

  1. Андрусь кажа:

    Вельмі файны і цікавы артыкул!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы