nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЭТНАЦЫДУ ў БЕЛАРУСІ ЗНОЎ «НЕ ЗАЎВАЖЫЛІ» (прыглядаемся да Захаду – 6)

1 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Спачатку цытата з радыё «Свабода».
Севе��н.jpg
«На днях у Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын (вядомы дыплямат, які ў свой час узначальваў Парлямэнцкую асамблею АБСЭ) прадставіў справаздачу аб беларускай сытуацыі. Ён адзначыў, што за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца. Падзеі сёлетняга году, на думку дакладчыка, сьведчаць, што: “у Беларусі па-ранейшаму існуюць АДЫХОД АД ПЛЮРАЛІЗМУ, АДМОВА АД ДЫЯЛЁГУ, АДМАЎЛЕНЬНЕ ГРАМАДЗЯНСКІХ ПРАВОЎ, ПАДАЎЛЕНЬНЕ ПАЛІТЫЧНЫХ СВАБОДАЎ, а таксама ПЕРАСЬЛЕД АПАЗЫЦЫІ, НЕЗАЛЕЖНЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ, ПРАВААБАРОНЦАЎ з боку дзяржавы“. Адрыян Сэвэрын згадаў, што быў прызначаны спэцдакладчыкам ААН па Беларусі яшчэ ў 2004 годзе. Аднак беларускія афіцыйныя ўлады фактычна ігнаруюць яго – не дапускаюць у краіну, не адказваюць на запыты. Таму спадар Сэвэрын папрасіў павялічыць свае паўнамоцтвы ў рамках дзейнага мандату.
Дыскусія, якая пачалася пасьля выступу, зацягнулася. Калі папярэдне для ўдзелу ў ёй запісаліся прадстаўнікі 5 краін, дык затым на трыбуну выйшлі пасланцы аж 24 дзяржаваў і рэгіянальных груп. Некаторыя зь іх, прынамсі, прадстаўнікі Расеі, Кітая, Індыі, афрыканскай групы і групы “Арганізацыя ісламскай канфэрэнцыі” крытыкавалі спэцдакладчыка нібыта за яго спробы выйсьці за межы мандата і заклікалі адмовіцца ад палітызацыі і канфрантацыі ў Радзе правоў чалавека. У падтрымку Адрыяна Сэвэрына выступілі прадстаўнікі Эўразьвязу, ЗША, Канады ды некаторых іншых краін, якія выказалі вялікую заклапочанасьць становішчам у галіне правоў чалавека ў Беларусі».

Здаецца, і разумны чалавек Андрыян Северын, і сумленны (мы нават уключылі яго ў сьпіс замежных сяброў беларускага народу за прынцыповую пазіцыю па шэрагу пытаньнях), але, як бачым, і ён ня можа выйсьці за сьцяжкі, выстаўленыя псеўда-ліберальнай паліт-«элітай» Захаду. Разумеем. Знаходзішся ў зграі ваўкоў – вый, як воўк, знаходзішся сярод сабак – гаўкай, як сабака. Фінансавым алігархам Захаду, як і расейскай імперскай бюракратыі, надзвычай не пажадана, каб зь міжнародных трыбун прагучала хоць слова пра ЭТНАЦЫД у Беларусі. І таму, як бачым, усялякія «плюралізмы», «дыялогі» і да т.п. бясшкодныя абстракцыі гучаць, «ЭТНАЦЫД» – НЕ ГУЧЫЦЬ! Нават Андрыян Северын вымушаны гуляць у гульню пад назовам «а слана дык я і не заўважыў»…
Розьніца для нас – беларусаў – паміж Расеяй ды Кітаем (з аднаго боку) і Еўразьвязам ды ЗША (з другога) толькі ў тым, што першыя ня любяць яшчэ і гэтыя псеўда-ліберальныя слоўцы. ДЛЯ НАС ГЭТА НЕВЯЛІКАЯ, ПРАМА СКАЖАМ, РОЗЬНІЦА!
Таму, беларусы, працягваем разам працаваць над высновамі…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы