nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АНТЫГРУЗІНСКАЯ ГІСТЭРЫКА РАСЕЙСКАГА КІРАЎНІЦТВА (погляд з Каўказу)

6 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

З нашай інфармацыйнай прасторы, захопленай СМІ расейскай імперыі, мы ведаем, як прадстаўляюць апошнія падзеі ў Грузіі расейскія імперцы. А як тое ж бачаць жыхары Каўказу? Прадстаўляем артыкул Ахмада Сардалі  – старшыні Палітрады «Руху за дэкаланізацыю Каўказа»  (паводле сайту www.caucasuslive.org).
Рэдакцыя.

���.jpg

Уся гісторыя расейскай імперыі прасякнута гіпертрафіяванай вялікадзяржаўнасьцю, якая грунтуецца на перакананьні рускіх аб сваёй нацыянальнай надзвычайнасьці. Яна напоўнена мноствам прыкладаў імкненьня расейскай дзяржавы [расейскай імпербюракратыі (РІБ). – Рэд.] будаваць свае адносіны з суседнімі краінамі з пазіцый уласнай вялікасьці й выключнасьці.

Апошняя антыгрузінская кампанія, якая была ўсчата вышэйшымі органамі ўлады Расеі, выразна дэманструе, наколькі вялікая шавінісцкая, агрэсіўная інэрцыя рускага народу, і якую пагрозу яна нясе для тых, на каго скіравана. Той жа гістарычны досьвед вучыць, што ніякія матывы не здольныя апраўдаць дзеяньні тых асобаў у палітыцы, якія спрабуюць арганізаваць свой народ на нацыянальныя пагромы. Аднак, відавочна, што гэтыя рэцыдывы застаюцца жывымі і вельмі чульлівымі. Антыгрузінская гістэрыя, якая штучна нагнятаецца расейскім кіраўніцтвам, яшчэ раз напамінае ня толькі каўказцам, але і ўсім народам, якія жылі ў імперыі раней ці жывуць зараз, што яны маюць справу з НОСЬБІТАМІ вялікадзяржаўнага, агрэсіўнага ШАВІНІЗМУ ў ВЫШЭЙШЫХ ОРГАНАХ УЛАДЫ РАСЕІ. Сёньня ўсё, што зьвязана зь імем расейскага прэзідэнта, усе прагрэсіўныя людзі асацыююць з крывёю і страхам, і ганьбяць пануючы ў Расеі чэкісцкі рэжым.

Антыгрузінская рыторыка расейскіх палітыкаў, якія апусціліся да ўзроўню скінхэдаў, прывяла да таго, што эканамічная блакада, якая была аб’яўлена, каб адпомсьціць за выкрыцьцё і арышт засланых у Грузію агентаў, вылілася ў кровапраліцьцё – у Маскве грузінаў ужо пачалі забіваць па нацыянальнай прыкмеце. Сёньня вялікая колькасьць нават адукаваных расейскіх грамадзян дазваляюць сабе шавіністычныя заклікі й лічаць гэта ДАПУШЧАЛЬНЫМ! Прысутнічае выразнае пачуцьцё, што гэтыя нізкія інстынкты, якія чумой распаўсюджваюцца ў вышэйшых органах улады Расеі, з нейкага моманту ўвогуле немагчыма будзе спыніць.

Усе мы памятаем, як рускі царызм праводзіў у адносінах да кланізаваных народаў палітыку нацыянальнага прыгнёту, русіфікацыі, пагромаў, цкаваньня, уціску нацыянальных меншасьцяў і прымяньшэньня іх правоў. Тады з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму выступалі чарнасоценцы. Сёньня ж з усёй адказнасьцю можна прызнаць, што Расею ЎЗНАЧАЛЬВАЕ чарнасоценец, а яго акружэньне – гэта чорная сотня.

Гады незалежнага разьвіцьця Грузіі даюць падставу сьцьвярджаць пра існаваньне патэнцыйнай пагрозы з боку Расеі, якая праяўляецца ў лозунгах, каментарах і канкрэтных справах з разраду вялікадзяржаўнага, агрэсіўнага шавінізму. У асобных выказваньнях нахабства і амбіцыі махровых шавіністаў пераходзяць усе межы. Відавочна, што такім чынам расейскае кіраўніцтва спрабуе затушаваць нестабільнасьць ва ўласнай дзяржаве. Што можна казаць пра скінаў, калі дзяржаўная персона з вышэйшых эшалонаў улады наўмысна гаворыць пра «вызваленьне з грузінскіх засьценкаў» выкрытых шпіёнаў-тэрарыстаў, гераізуючы іх? Каго пасьля гэтага вінаваціць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці?

Антыгрузінская кампанія – навочны доказ небясьпекі рускага шавінізму ў адносінах да незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы. Гэта не прыдуманая праблема, а пагроза, аднолькава небясьпечная для ўсіх народаў, якія маюць няшчасьце быць суседзямі расейскай імперыі. Безумоўна, дзеяньні расейскага кіраўніцтва супраць Грузіі былі разьлічаны на раскол грузінскага грамадства. Аднак у гэтым яно відавочна пралічылася. Гэтыя пралікі выразіліся ў акцыі пратэсту грузінскіх палітычных партый і няўрадавых арганізацый, якая прайшла нядаўна каля будынку амбасады Расеі ў Грузіі.

У сувязі з гэтым, ад імя Палітрады Міжнароднага Руху за дэкаланізацыю Каўказу (РДК) вітаю апазіцыйны выбарчы блок “Давіташвілі-Бердзенішвілі-Хідашэлі”, які прадэманстраваў расейскаму кіраўніцтву адзінства ды згуртаванасьць грузінскага народу і разьвеяў ілюзіі некаторых. Стоячы перад небясьпекай знешніх пагроз, дадзеная акцыя апазіцыйных сілаў Грузіі стала ўражваючай дэманстрацыяй адзінства духу і мэты грузінскага народу. Мы перакананыя, што ў падобных выкліках з боку Расеі палітычныя сілы Грузіі ўсё глыбей усьведамляюць, што Каўказ ёсьць агульны дом усіх народаў нашай старжытнай зямлі, і што толькі іх адзінства здольна гарантаваць сапраўдную свабоду, раўнапраўе, разьвіцьцё і прагрэс усіх каўказскіх народаў. Ворагі паказваюць сваё сапраўднае аблічча, а брацкія народы ў цяжкі час заўсёды будуць побач. Толькі яшчэ шчыльней згуртаваўшыся разам і аб’яднаўшы свае сілы, каўказцы змогуць абараніць сябе ад пагроз і выклікаў звонку. Жыцьцё патрабуе прыняцьця дакладных рашэньняў і КААРДЫНАЦЫІ ДЗЕЯНЬНЯЎ. Расплывістасьць і недагаворанасьць цяпер не для нас. І дапаможа нам Бог!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы