nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

РУСКІЯ ЭКСТРЭМІСТЫ ва УКРАІНЕ СПРАБУЮЦЬ ЗАБАРАНІЦЬ ДУДАЕВА і ВЯРНУЦЬ СТАЛІНА (Украіна)

7 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

(паводле сайту чачэнскіх паўстанцаў www.kavkazcenter.com)

��л��а ��даева.jpg
Кіраўнік так званага «Еўразійскага саюзу моладзі» (ЕСМ) нейкі Артур Паталах і лідар Нацыянал-бальшавіцкага фронту (НБФ) Максім Журкін былі арыштаваныя ў Львове ў гэтую сераду. Пра гэта паведаміла ІА «Росбалт-Украіна» са спасылкай на іншых удзельнікаў арганізацый.

Гэта зьвязана з тым, што папярэдняй ноччу яны паспрабавалі «перайменаваць» у Львове вуліцу Джахара Дудаева ў «прасьпект Сталіна», робячы адпаведныя надпісы на сьценах дамоў. Некалькі старых шыльдаў «Вуліца імя Джахара Дудаева», нягледзячы на вялікую вышыню разьмяшчэньня, былі разьбітыя. Адзін з актывістаў НБФ, які назваўся імем Мар, паведаміў: «Мы напісалі новыя назвы з нумерацыяй на ўзроўні вачэй, каб людзям было добра чытаць».

Раніцай рускія экстрэмісты паспрабавалі правесьці мітынг каля пракуратуры г.Львова з патрабаваньнем зьмяніць назву вуліцы Дж.Дудаева на І.Сталіна па-сапраўднаму. Яны пачалі выкрыкваць лёзунгі: «Сталин – создатель Украины», «Ющенко – смерть!» і «Ющенко – кат!». Пасьля гэтага і былі затрыманы Паталах і Журкін. Іншым экстрэмістам удалося ўцячы.

Правакацыя рускіх экстрэмістаў не адзіная ва Украіне ў гэтыя дні. Так, нейкія «крымскія» актывісты блоку Натальлі Вятрэнкі – г.зв. «Народная апазіцыя», партыі «Рускі блок» і «Еўрапейскі саюз моладзі» заяўляюць, што не дапусьцяць павядзеньне 14 кастрычніка ў Кіеве Марша ўдзельнікаў Украінскай Паўстанцкай Арміі (УПА) ў сувязі з 64-й гадавінай яе стварэньня. Пра гэта паведаміў кіраўнік ЕСМ Крыма Канстанцін Кнырык: «Мы едзем на бой і любым коштам не дадзім ім прайсьці па галоўнай плошчы краіны». Ён дададаў, што некаторы час таму актывісты «Рускага блоку» і ЕСМ устанавілі ў Крыме агіт-палатку з надпісам «Усе на барацьбу з фашызмам» і што ўжо на сёньня нібыта больш за 3 тысячы добраахвотнікаў з Крыму запісалася на акцыю ў Кіеве. «Гэта акцыя будзе доўжыцца 10 дзён. Мы прагназуем прывесьці ў Кіеў з усёй Украіны да 20 тысячаў актывістаў ЕСМ», – прыгразіў старшыня крымскай арганізацыі ЕСМ.

У сваю чаргу нейкі член Вярхоўнага камісарыяту арганізацыі «Маладая гвардыя ПСПУ» Юры Федзін прыгразіў прывесьці ў Кіеў 40 тысяч тых, хто «дасьць адпор арганізатарам Маршу Украінскай паўстанцкай арміі (УПА)». Федзін пагражае, што «14 кастрычніка, у выпадку калі праваахоўныя органы не справяцца зь сітуацыяй, пральецца кроў. Але мы да гэтага падрыхтаваныя».

14 кастрычніка ў Кіеве плануецца правесьці ня толькі Марш УПА, прысьвечаны 64-й гадавінай стварэньня арганізацыі. У праграме мерапрыемства таксама – мітынг і ўрачыстае шэсьце ветэранаў Вызвольнай барацьбы. Акрамя таго, праводзяцца перамовы з шэрагам украінскіх актывістаў аб правядзеньні сьвяточнага канцэрта. Нагадаем, летась у час правядзеньня падобнага мерапрыемства рускія экстрэмісты разам з так званымі «левымі сіламі» ўсчыналі бойкі з прадстаўнікамі патрыятычных украінскіх арганізацый, спрабуючы перашкодзіць маршу.

Ад рэдакцыі:
Усе мы, жывучы ў Беларусі, уважліва сочым за падзеямі ў брацкай Украіне. Пакуль, за апошнія 2 гады, у нас больш трывогі… Мы бачым, як здае пазіцыі «Памаранчавая рэвалюцыя», якім непадрыхтаваным, слабым прэзідэнтам аказаўся В.Юшчанка. Адначасова мы ведаем, што раскормлены на нафтадалярах Захаду расейскі імперскі монстар толькі на гэты год выдзяліў на дзейнасьць сваіх сьпеслужбаў каля 20 мільярдаў (!) даляраў. Значная частка (калі ня большая) гэтай сумы ідзе на аперацыі, ськіраваныя на барацьбу супраць нават больш-менш дэмакратычных рэжымаў у «постсавецкіх» краінах. Прыкметы сапраўднай, хаця і патаемнай, вайны расейскіх ФСБ, ГРУ і ўсякіх іншых сатанісцкіх структур, створаных расейскай імперскай бюракратыяй, увесь час праступаюць то тут, то там. Давайце сачыць за падзеямі ва Украіне. Да 14 кастрычніка 2006 г. застаецца тыдзень. Паглядзім, якія зубкі й атрутныя залозкі зноў пасьпеў выгадаваць расейскі імперскі монстар ва Украіне…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы