nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СЬМЕРЦЬ АННЫ ПАЛІТКОЎСКАЙ: ВЕРАГОДНЫЯ ПРЫЧЫНЫ і ВІДАВОЧНЫЯ СІМПТОМЫ

10 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў (паводле радыё «СвОбода» і сайта www.kavkazcenter.com)

�ал��ко��ка�.jpg

У Расеі з дапамогай кілера ва ўласным пад’езьдзе забіты чарговы ліберальны журналіст, грамадзянка Расеі і ЗША – Анна Паліткоўская. Цяпер, пасьля сьмерці, яе пачынаюць параўноваць нават з Галінай Старавойтавай. Сапраўды, сп-ня Анна была ня толькі неардынарным чалавекам, але і, можа, апошнім у сучаснай Расеі журналістам, які настолькі не баяўся пісаць і гаварыць вядомую ёй ПРАЎДУ. Яна была супрацоўніцай аднаго з самых папулярных перыядычных выданьняў Расеі, яшчэ ня цалкам падпарадкаванага крамлёўскім уладам – «Новай газеты». Сёньня нават «жыхары» Крамля, якія прымушаны каментаваць на расейскіх тэлеканалах гібель журналісткі, вымушаны прызнаваць, што «сьмерць Анны Паліткоўскай зьвязана зь яе прафесійнай дзейнасьцю». Але пасьля дадзенай заявы яны тут жа ставяць кропку. Між тым, самае цікавае толькі пачынаецца…

Справа ў тым, што сп-ня Анна сьпецыялізавалася на асьвятленьні й аналізе падзей, зьвязаных з дзьвюма апошнімі войнамі, якія з 1994 году (вось, ужо 12 гадоў!) вядзе на Паўночным Каўказе расейская імпербюракратыя. Паліткоўская вяла журналісцкія рассьледваньні дзейнасьці акупацыйных і марыянеткавых «сілавых структураў» у Чачні. Пры гэтым яна шмат пісала як ПРА ЗЛАЧЫНСТВЫ РАСЕЙСКАЙ АРМІІ (а, значыць, і С.Іванова з Ул.Пуціным), так і пра злачынствы ўзброеных сілаў, адмыслова створаных расейскай імпербюракратыяй з чачэнцаў-здраднікаў. Прызначэньне апошніх – дапамагчы Крамлю раскалоць чачэнскае грамадства і пераўтварыць тыповую імперыялістычную захопніцкую вайну нібы ва ўнутрычачэнскую, грамадзянскую (1000 разоў вядомая тактыка соцыяпаразітаў: падзяляй і ўладар).

Анна Паліткоўская вельмі шмат пісала і непасрэдна пра Рамзана Кадырава, пра тое, якія зверствы рабілі ён і ягоныя людзі ў Чачні. Так, у дзень нараджэньня верхавода чачэнскіх калабарацыяністаў [наша спраўка: на сёньня Рамзан Кадырыў афіцыйна зьяўляецца Героем Расеі!.. – Рэд.] Паліткоўская заявіла: «Рамзан Кадыраў – гэта ўзброены за зубоў трус, які сядзіць ў акружэньні аховы… Мая асабістая мара ў дзень яго нараджэньня толькі пра адно (і я кажу пра гэта цалкам сур’ёзна), я мару пра тое, каб ён сядзеў на лаўцы падсудных, і праходзіла самая строгая юрыдычная працэдура з пералічэньньнем усіх злачынстваў, са сьледствам па ўсіх яго злачынствах».

Паліткоўская ўвесь час прадстаўляла карціну, якая абсалютна не супадала з вобразам Чачні, які ўпарта фармуюць сёньня В.Пуцін, С.Іваноў і Р.Кадыров (дарэчы, на апошняга сёньня працуюць дастаткова прафесійныя журналісты і PR-тэхнолагі, якія спрабуюць стварыць вобраз Чачні, якая будуецца, аднаўляецца). У дадатак да сваёй прафесійнай дзейнасьці Паліткоўская вельмі шмат выступала на розных замежных рэспектабельных канферэнцыях і форумах, расказваючы пра тое, што адбываецца ў Чачні на самай справе. Вось цытата зь яе апошняга інтэрвю: «Я б хацела зьвярнуць увагу на тое, што мы можам казаць «пра асобныя недахопы» ў Чачні толькі таму, што гэта ня нашы блізкія, ня мой сын, брат, муж. Я хачу сказаць, што выкрадзена [ФСБ, ГРУ, кадыраўцамі – Рэд.] за першую палову гэтага году больш людзей, чым за першую палову папярэдняга году, калі нейкая рэпрэзентатыўнасьць тут ёсьць. Выкрадзеных потым не знайшлі. Фотаздымкі, пра якія я кажу вам, ГЭТА АБСАЛЮТНА ЗМУЧАНЫЯ КАТАВАНЬНЯМІ ЦЕЛЫ. Гэта гіганцкі працэнт».

У апонія дні Анна Паліткоўская працавала над рассьледваньнем катаваньняў у Чачні. Яе артыкул на гэтую тэму павінен быў выйсьці 9 кастрычніка. Пра яго намесьнік галоўнага рэдактара газеты Віталь Ярашэўскі сказаў: «Пакуль у нас няма тэксту артыкула, але мы ведаем, што ў яе былі сьведчаньні й фотаздымкі».

Такім чынам, найбольш зацікаўленыя патэнцыйныя заказчыкі забойства Анны Паліткоўскай за «яе прафесійную дзейнасьць» вядомыя. Гэта чачэнцы-здранікі (на чале з героем Расеі – Рамзанам Кадыравым), Міністэрства абароны Расеі (на чале зь Сяргеем Івановым) і Крэмль (на чале з Уладзімірам Пуціным). Зрэшты, цяпер гэта адна кампанія…

У дадзеных адставінах, калі ўжо настолькі ўсё відавочна, самым цікавым было прасачыць за тым, ці знойдуцца ў цяперашняй Расеі мужчыны, каб сказаць праўду аб тым, сімптомам чаго зьяўляецца сьмерць вядомай журналісткі. Шчыра скажу, не чакаў, але такі мужчына знайшоўся. Ім аказаўся былы «жыхар Крамля», які, без сумневу, ведае, што гаворыць, а цяпер сустаршыня «Усерасейскага грамадзянскага кангрэсу» Георгі Сатараў (гл. фота).

Са�а�а�.jpg

Каментуючы на старонках «Ежедневного журнала» забойства Анны Паліткоўскай, ён, у прыватнасьці, заявіў: «У арсенале ЦЯПЕРАШНЯЙ УЛАДЫ запужваньне, шантаж, кампрамат, перакупка, вярбоўка, зьбіцьці й забойствы». Па яго ж словах, «перад усімі, хто так ці інакш, у сілу прафесійнай ці грамадзянскай актыўнасьці, вымушаны вызначаць сваю грамадзянскую пазіцыю, узьнікае відавочны выбар. Варыянтаў два. Першы: станавіцца памочнікам ВІДАВОЧНЫХ ФАШЫСТАЎ. Другі: аб’яднацца і скінуць ГЭТУ ФАШЫСТОЎСКУЮ МРАЗЬ. Адсядзецца не атрымаецца… Я зьвяртаюся да маіх былых калег, якія працягваюць па тых ці іншых прычынах працаваць у Крамлі альбо ва урадзе: вы упэўнены, што яшчэ застаюцца хоць якія разумныя аргументы для працягу працы ў гэтым месцы, у гэты час, з гэтымі людзьмі?». Сатараў прапануе зрабіць рашучы крок. «Разам мы – сіла, якую ГЭТЫЯ ШЭРЫЯ не адолеюць».

У іншым сваім выступе Г.Сатараў, характарызуючы цяперашнюю ўладу пуціных-івановых-кадыравых, заявіў: «І гэты агульны фон абсолютна неэфектыўнай улады, якая патанула ў крадзяжах… З аднаго боку, чачэнізацыя па метадах, а з другога боку – ксенафобія як уладная ідэалогія, якая фармуецца. ІНАКШ ЯК ФАШЫЗМАМ я назвать гэта не магу».

Жыхару сёньняшняй Расеі СКАЗАЦЬ ПРАЎДУ, а менавіта тое, што ў гэтай імперыі на самай справе адбываецца, назваць крамлёўскія ўлады «фашыстоўскай мразьзю» – для гэтага патрэбна сапраўдная мужнасьць… На ў цэлым малапрыемным расейскім фоне, гэта – досыць прыемная навіна. Таксама прыемна, што пра сімптомы надыходу руска-расейскага фашызму мы папярэджвалі – каго і як маглі – задоўга да апошніх выступаў Сатарава… (гл., напрыклад, https://nashaziamlia.org/2006/08/27/271).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы