nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Раздрай у “АБ’ЯДНАНАЙ” “апазіцыі” дастаў ужо нават «Свабоду» (такая «апазіцыя»)

12 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Радыё «Свабода» ў сваёй рэгулярнай праграме «Начная АБЛОГа» за 10 кастрычніка зусім нечакана для мяне выдала наступнае.

«На форуме TUT.by нехта Учылка піша: “Лябедзька прапануе адкрытыя дэбаты Мілінкевічу. Што ж, гэта добра і нават вельмі дэмакратычна. Хоць мне здаецца, зусім не своечасова. Лепш бы рабілі тое перад выбарамі… АЛЕ АДКАЗ НА ГЭТУЮ ПРАПАНОВУ НА САЙЦЕ МІЛІНКЕВІЧА ПРОСТА ЗАБІВАЕ — ЗЛЫ І КПІВЫ. Няўжо Мілінкевіч баіцца Лябедзькі? Калі ён такі дэмакрат, няхай прымае выклік годна і адкрыта. Хоць СПАДЗЯВАНЬНЯЎ НА АДКРЫТУЮ КАНКУРЭНЦЫЮ ВЕЛЬМІ МАЛА. Мілінкевіч у чарговы раз унікне дыскусіі”. Там жа карыстальнік sorensen заўважае: “НЯЎЖО ЯШЧЭ ЗАСТАЛІСЯ ТЫЯ, ХТО ВЕРЫЦЬ У ПЕРАМОГУ ГЭТАЙ АПАЗЫЦЫІ? СЯРОД МАІХ ЗНАЁМЫХ УЖО НЯМА НІКОГА. ХІБА ШТО ПАРАЧКА ТЫХ, КАГО ПРЫКАРМІЛІ ПАЕЗДКАМІ Ў ЧЭХІЮ І ПОЛЬШЧУ. Цяпер, праўда, чуў, што хутка маршрут зьменіцца на супрацьлеглы. Нібыта ў Расеі нашай апазыцыяй зацікавіліся. Саюзнай дзяржавы ўсё няма і няма. ПРАРАСЕЙСКАЙ ПАВІННА БЫЦЬ НЯ ТОЛЬКІ ЎЛАДА, ЯК ТАМ ДУМАЮЦЬ, АЛЕ І АПАЗЫЦЫЯ НА ЎСЯЛЯКІ ВЫПАДАК. А то раптам Пазьняк вернецца”. На што нехта revanshist адказвае: “Калі Мілінкевіч ЗДОЛЕЕ ЗАКРУЦІЦЬ ГАЙКІ ПАЛІТЫЧНЫМ ІНВАЛІДАМ ЗЬ НЕВЫМЕРНЫМІ АМБІЦЫЯМІ, то адну добрую справу ён усё-такі зробіць”».

Пасьля шматлікіх і своечасовых (!) папярэджаньняў, зробленых адносна «аб’яднанацаў» у тым ліку і сябрамі нашай рэдакцыі, ад сябе дадам толькі новамоднае: no coments!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы