nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Брытанцы прагназуюць падзел Ірака

29 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

(паводле інфармацыі сайта www.kavkazcenter.com)

��ак.jpg
Ірак можа распасца на асобныя дзяржаўныя ўтварэньні. Падобнай персьпектывы не выключае міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Маргарэт Бекет пасьля сваёй сустрэчы ў Лондане з марыянеткавым «віцэ-прэм’ерам» Іраку Бахрамам Салехам. «Гэта ў значнай ступені справа саміх іракцаў. У іх раней было дастаткова людзей з боку, якія самаўладна вызначалі межы і прыймалі адвольныя рашэньні», –  заўважыла Бекет, дапусьціўшы магчымасьць перагляду ў будучыні так званай «іракскай канстытуцыі».

Гэтую заяву брытанскі міністар агучыла на фоне вядомага факту, што Ірак, па-сутнасьці, ужо падзелены на тры тэрыторыі: курдскую поўнач, суніцкі цэнтар і шыіцкі поўдзень.

На днях суніты аб’явілі аб стварэньні Ісламскага Эмірацтва Ірак. Некалькі гарадоў гэтага новага дзяржаўнага ўтварэньня знаходзіцца пад рэальным ваенным кантролем маджахедаў. У Рамадзі, напрыклад, уведзена Шарыяцкае кіраваньне, а марыянеткавыя фармаваньні й акупацыйныя войскі выгнаныя з гораду.

Неабходна адзначыць, што план падзелу Ірака быў распрацаваны Цэнтрам міжнародных стратэгічных дасьледваньняў ЗША яшчэ за паўгады да ўваходу заходніх акупацыйных войскаў у Ірак. У адпаведнасьці зь ім меркавалася, што цэнтральная частка Ірака будзе аб’яднаная з Іарданіяй. Узьніклай новай дзяржавай – Аб’яднаным Хашыміцкім Каралеўствам са сталіцай у Амане – будзе кіраваць іарданскі манарх Абдаллах ІІ. Паўночныя і паўночна-заходнія раёны Ірака, заселеныя пераважна курдамі, стануць самастойнай дзяржавай. Паўднёвыя раёны краіны, у якіх пражываюць пераважна мусульмане-шыіты, будуць аб’яднаны з Кувейтам.

Між тым, галава брытанскага МЗС таксама заявіла, што гісторыя можа вынесьці несуцяшальны вердыкт, што ўваход у Ірак стаў катастрофай для замежнай палітыкі Лондана.

Нягледзячы на тое, што многія аўтарытэтныя аналітыкі й палітыкі прызнаюць факт амерыканскага правалу ў Іраку, афіцыйнае кіраўніцтва ЗША, прынамсі на словах, па-ранейшаму адмаўляе верагоднасьць падзелу тэрыторыі Ірака на асобныя дзяржаўныя ўтварэньні, а таксама магчымасьць паступовага вываду сваіх войскаў. Гэтая пазіцыя захоўваецца нават на фоне прапановы аб падзеле Ірака і вывадзе амерыканскіх войскаў, сфармуляванай «Групай вывучэньня Ірака» – камісіяй з прадстаўнікоў Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый, якая рыхтуе даклад у сувязі з узрослым узроўнем гвалту ў Іраку. Каментуючы гэтыя ініцыятывы, прэс-сакратар Белага дому Тоні Сноў адхіліў іх, падкрэсьліўшы: «Мы не разглядаем іншых варыянтаў, акрамя дасягненьня посьпеху і завяршэньня нашай місіі ў Іраку».

Разам з тым амерыканская і ў цэлым заходняя прэса шырока каментуе заяву Буша пра нейкую зьмену тактыцы ў Іраку. Амерыканцы ў Іраку вымушаны выбіраць паміж двума варыянтамі: «працягнуць цяперашні курс альбо кінуць усё і зьбегчы», – піша ў гэтай сувязі The Washington Times. Цалкам сур’ёзна абмяркоўваецца яшчэ адзін варыянт – «ваенная змова» у Багдадзе. У адпаведнасьці з гэтым варыянтам, армія Ірака, якая атрымала амерыканскую падрыхтоўку, пры патураньні Вашынгтона скідвае марыянеткавага «прэм’ер міністра» Нуры аль-Малікі й замяняе яго нейкай «моцнай асобай», здольнай «аднавіць парадак».

Аднак абсурднасьць гэтага плану відавочная нават для Белага дому – скідвалі аднаго дыктатара, каб паставіць іншага? Акрамя таго, штό зьменіцца ад фармальнай перастаноўкі фігур і зьмены шыльды, патлумачыць ня можа ніхто. Прэзідэнт Буш у нядаўняй тэлефоннай размове запэўніў сваю марыянетку аль-Малікі, што не зьбіраецца яго «скідваць»…

Ад рэдакцыі:
Мы лічым, што любое дзяржаўнае ўтварэньне, складзенае зь некалькіх самастойных народаў, зьяўляецца імперыяй. Ірак з гэтых пазіцый таксама трэба разглядаць, як маленькую імперыю. Распад яго на асобныя нацыянальныя дзяржавы (прынамсі ў адносінах да курдаў) з больш монанацыянальным насельніцтвам з нашых пазіцый варта вітаць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы