nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Усе япіскапы РПЦ – агенты КГБ-ФСБ?

30 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

(паводле сайтаў rsnews.net; www.voanews.com)
С�ал�н.jpg
КГБ, здаецца, зьгінуў разам з Савецкім Саюзам. Ці ёсьць сёньня сэнс вяртацца ў мінулае і выяўляць сувязі расейскіх царкоўных гіерархаў з органамі бясьпекі? Гэта пытаньне мы задалі ў час перадачы «Размаўляйце з Амерыкай» пісьменьніку Канстанціну Прэабражэнскаму, былому падпалкоўніку КГБ, які цяпер жыве ў ЗША.

Канстанцін Прэабражэнскі: Гэта ілюзія, якая распаўсюджана ня толькі на Захадзе, але нават і ў Расеі. Яна вельмі шкодная. Нікуды КГБ не падзеўся. І, на жаль, Савецкі Саюз таксама ня зьгінуў, толькі паменьшыўся. Як вы ведаеце, сёньня ФСБ знаходзіцца ва ўладзе ў Расеі. Яе паўнамоцтвы нашмат шырэйшыя, чым былі ў савецкага КГБ. Ідэалогія практычна камуністычная – зьністажэньне буржуазіі, зьнішчэньне прыватнай уласнасьці, бізнэс бярэцца пад кантроль дзяржавы [дзяржаўнай бюракратыі. – Рэд.]. Гэта ўжо чэкісцкая мафія, але толькі горш. Як можна казаць пра супрацоўніцтва КГБ з царквой, маўляў, толькі ў мінулым, калі й цяпер у царкве ўсе кіраўнічыя пасады займаюць агенты КГБ? Куды ні зірні, паўсюль убачыш агента. І патрыярх, і ўсе ягоныя  намесьнікі – усе агенты КГБ.

Карэспандэнт: Вы пісалі, што ў аддзеле вонкавых царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі ўсе япіскапы зьяўляюцца агентамі КГБ і яго пераемніцы ФСБ. Адкуль у вас такія зьвесткі?

Канстанцін Прэабражэнскі: З КГБ… Што да япіскапаў, дык усе савецкія япіскапы прызначаны дзяржавай. Дакладней, КГБ. Таму што япіскап – гэта кіраўнік абласнога маштабу. Такіх кіраўнікоў у нас зацьвярджаў ЦК КПСС, яго Ідэалагічны аддзел. Дакументы для кадравых прызначэньняў рыхтавалі КГБ і ЦК – для ўсіх, ня толькі для царкоўных кіраўнікоў, для любых. Што да япіскапаў, дык спраўку пра іх пісала Пятае ўпраўленьне КГБ, якое займалася агульным наглядам над царквой, і Першае галоўнае ўпраўленьне (выведка), калі кандыдат у япіскапы хоць бы раз быў за мяжой, таму што тут зь ім таксама падтрымліваўся агентурны кантакт. Кожная даведка заканчвалася адной і той жа фразай: «Супрацоўнічае з такога году». Менавіта яна і была для ЦК КПСС самай галоўнай, а зусім не царкоўныя заслугі япіскапа. Наадварот, чым іх менш, тым лепш. А калі япіскап прызначаецца дзяржавай альбо нават выкарыстоўвае мірскія ўлады для свайго прызначэньня, ён… ня можа быць япіскапам. Так гавораць царкоўныя правілы. Таму ўсе савецкія япіскапы з царкоўнага пункту гледжаньня… незаконныя.

Карэспандэнт: Гэта ўсё мінулае. Пасьля распаду Савецкага Саюза ў Рускай Праваслаўнай Царкве зьявілася больш 100 служак царквы, якія ня мелі ніякага дачыненьня да савецкай царквы. Ці не перабольшваеце вы, калі гаворыце, што і па сёньня ва ўлоньні РПЦ ёсьць агенты сьпецслужбаў?

Канстанцін Прэабражэнскі: Царква да гэтага ня мае ніякіх адносін. Што, яны ў чарзе стаялі, падавалі заявы, каб іх зрабілі япіскапамі? Не. Там іншы механізм: япіскап вылучаецца іншымі япіскапамі. Гэта значыць, яны былі вылучаны савецкімі япіскапамі, якія былі агентамі КГБ і якія да гэтай пары імі зьяўляюцца.
На вашае пытаньне, ці не перабольшваю я тое, што агенты КГБ ёсьць у Маскоўскай патрыярхіі, у мяне ёсьць два адказы (дарэчы, сам тэрмін – сталінскі: ніколі ў Расеі не было Маскоўскай патрыярхіі, гэта Сталін прыдумаў, КГБ прыдумаў. Чэкісцкі тэрмін 1930-40-х гадоў). Што да новых япіскапаў, дык яны – стаўленікі агентаў КГБ. І, вядома, яны вельмі лаяльныя. І цяпер у Расеі існуе прынцып «сімфоніі» дзяржавы і царквы. Чаму вербавалі сьвятароў у савецкі час, хоць яны і так былі зыходна стаўленікі КГБ? Здавалася б, абсурд. Прычына выключна ідэалагічная, камуністычная. Царква лічылася варожым асяроддзем, як, напрыклад, мафія і г.д. Там трэба было вербаваць агентуру. Гэта звалася «агентура ў варожым асяроддзі». Сёньня – «сімфонія» ў адносінах паміж царквой і дзяржавай працягваецца: патрыярх і РПЦ падтрымліваюць усе, нават самыя агідныя, самыя злачынныя дзеяньні цяперашніх расейскіх уладаў. Таму іх ужо ня трэба вербаваць: яны і так выканаюць кожны загад без усялякай вярбоўкі. Ну, а што да старых япіскапаў савецкага асьвячэньня, якія былі агентамі, – яны і цяпер агенты. Яны перасталі б быць імі толькі ў выпадку, калі б яны адкрыта пакаяліся… Тады б іх КГБ-ФСБ выключыла за расшыфроўку. Але яны не каяліся – значыць, ніхто іх не выключаў. Значыць – дзейны агент.

Ад рэдакцыі.
Яскравай ілюстрацыяй да прадстаўленага матэрыялу, асабліва апошняй яго часткі, зьяўляецца факт, напэўна вядомы абсалютнай большасьці праваслаўных: патрыярх Алексій ІІ «благословил» вайну расейскай імпербюракратыі супраць свабоды чачэнскага народу, за тое, каб ён і далей быў у рабскім падпарадкаваньні дадзенаму паразітычнаму монстру. Гэта ж чысьцейшай вады сатанізм…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы