nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рускія шавіністы рыхтуюцца да марша (расейская апазіцыя)

Кастрычнік 31, 2006 | Няма каментараў

Праз 4 дні – 4 лістапада г.г. – рускія шавіністы рыхтуюцца правесьці ў гарадох Расеі, і найперш у Маскве, г.зв «Рускі марш». «Марш» можа стаць важнай падзеяй на шляху станаўленьня рускага фашызму, які даўно прадказаны, але толькі намі, яшчэ 10 гадоў таму (такі ўжо ўзровень разуменьня сусьветнай паліталагічнай элітай механізмаў існаваньня г.зв. «Расеі»; сёньня, канешне, згадкі пра небясьпеку рускага фашызму ўсё часьцей сустракаюцца ў замежным друку, але цяпер ім грош цана). З мэтай паказаць, як ідзе падрыхтоўка да «Рускага маршу», друкуем матэрыял, выстаўлены на адным з ключавых расейскіх шавіністычных сайтаў ari.ru.
Рэдакцыя.

Сёньня мы, дый кожны рускі, гатовыя назваць самую важную для рускіх падзею, за апошнія 89 гадоў. І нават прадказаць яе дату. Гэтая дата – 4 лістапада. Падзея – Рускі Марш. Важней сёньня нічога няма. Марш пройдзе пры любых абставінах, дзе б і што б перад гэтым ні здарылася. Няхай хоць Армагедон будзе, альбо Месяц упадзе – усё роўна Марш пройдзе.

Чаму мы настолькі ўпэўнены, што Марш адбудзецца? Таму, што рускія прачнуліся…

Мы упэўнены, што Марш адбудзецца таму, што 4 лістапада – Дзень Памяці нашых продкаў, якія вызвалілі Расею ад польскага іга. У верасьні 1611 году ніжагародскі земскі стараста Кузьма Мінін зьвярнуўся да гараджан з заклікам стварыць народнае апалчэньне. І нашы продкі – стральцы і сяляне, казакі і баяры, гандляры і манахі – сабралі грошы, часта прадаўшы дзеля гэтага апошнюю маёмасьць, потым сабраліся самі (з усёй Расеі сабраліся!) і пайшлі паходам на Маскву – выганяць акупантаў. І да 4 лістапада 1612 году з апошнім палякам у Крамлі было скончана, у гонар чаго гэты дзень стаў адным з галоўнах дзяржаўных сьвятаў у Расеі. Сьвяткавалі яго амаль 300 гадоў – да 1917-га году, пакуль на Русь ні прыйшлі іншыя акупанты і ні «адмянілі» памяць пра тую Перамогу. Дзякуй прыстойным людзям у Думе: 16 сьнежня 2004-га году яны без замінак прынялі папраўкі ў федэральны закон «Аб днях вайсковай славы», аднавіўшы 4-е лістапада ў якасьці дзяржаўнага сьвята.

А зараз спытайце сябе: хто і на якой падставе можа забараніць рускім выйсьці 4-га лістапада на вуліцы сваіх гарадоў, каб адзначыць гадавіну выгнаньня акупантаў? Хто можа забараніць рускім у сьвяточны дзень ісьці разам па вуліцах сваіх гарадоў. Правільна: ніхто ня можа забараніць. Аднак паспрабаваць могуць. Хто можа паспрабаваць? Правільна: толькі ворагі, нашчадкі тых створаў, што напалі на Расею ў 1917-м годзе. Усё, іншых варыянтаў няма. І яны – гэтыя ворагі – самі адкрыліся: візгатнёй пра рускіх «фашыстаў», заклікамі забараніць нам – рускім – наш Марш па РОДНАЙ зямлі. НАШАЙ  ЗЯМЛІ.

Няма іншых варыянтаў, акрамя як ісьці на Марш. Калі ў чалавека руская кроў дамінуе над сьмецьцем, якое ўбілі ў яго галаву іншапляменныя ворагі – ён прыйдзе на Марш. А калі не прыйдзе, не дапаможа – значыць, будзе лічыцца здраднікам.

Удзел у Маршы, дапамога ў арганізацыі Маршу – гэта і ёсьць частковае збавеньне ад сваіх учынкаў і словаў, якія так ці інакш пашкодзілі рускім. Гэта тычыцца чыноўнікаў, дэпутатаў, інтэлігентаў, усіх, хто запэцканы супрацоўніцтвам з рэжымам, хто калісьці быў маладушным, пайшоў на змову з ворагам. Прыйдзе на Марш, дапаможа Маршу – будзе яму прабачэньне. Перашкодзіць – у будучыні абавязкова за гэта адкажа. Абавязкова! Русафобскі рэжым заваліцца ў самы бліжэйшы час, як заваліўся сацыялізм, не спазьніцеся заявіць сябе рускімі – вам яшчэ жыць у Расеі, ці прыдзецца абжывацьЧукотку.

Вынікаючы з гэтага, саратнікам прапануецца наступная праграма дзеяньняў. Спачатку пераконваць шкоднікаў словамі, тлумачць ім, што нават у межах Канстытуцыі РФ рускія – гэта «адзін з народаў РФ» і таму маюць ня меньш правоў, чым «іншыя народы РФ». Гэта значыць, калі татары могуць нешта ў сябе там сьвяткаваць, калі чукчы кожны год сьвяткуюць які-небудзь свой «месяц лову нэрпы» – чаму рускім нельга? Хто можа забараніць нам хадзьць па СВАЁЙ зямлі? РФ «шматнацыянальная»? Дык мы ж не ў Туве марш праводзім і не ў Грозным. Мы яго праводзім у Маскве, у Піцеры, у іншых гарадох, пабудаваных НАШЫМІ прадзедамі, часта – коштам сваіх жыцьцяў. Ці, можа, піцерскія балоты якуты асушвалі? Ці насыпы ў Фінскай затоцы рабілі цыганы на галерах? Як жа можа цяпер нейкая старая фарбаваная цыганская бл.дзь [маецца на ўвазе Матвіенка. – Рэд.] забараняць нашчадкам гэтых людзей хадзіць там, дзе яны хочуць? Чачэнцы ў Крамлі забароняць? Ня можа ніхто. Гэта трэба тлумачыць усім.

Калі ж чалавек не разумее, калі чалавек будзе з мылам на сьпіне выконваць «загады» нейкіх ворагаў, што самі надалі сабе ўладу ў гэты гістарычны дзень, «забараняць» Марш – такіх людзей трэба абавязкова заносіць у сьпісы. Адкрыта заносіць, даводзячы ім да ведама. Пройдзе вельмі нядоўгі час – і гэтыя сьпісы будуць вельмі запатрабаваныя ў судах пры расследаваньні духоўнага і эканамічнага генацыду, які праводзілі над рускімі. Зь няпрошанымі гасьцямі мы рана ці позна разьбярэмся, пасьля чаго пачнем разьбірацца ўжо са сьпісамі, бо людзі, якія забараняюць Марш, – гэта ні хто іншыя, як саўдзельнікі генацыду.

Яшчэ раз гаворым: Рускі Марш – гэта ня проста мітынг. Марш – гэта агляд сілаў. Марш – гэта знак рускага адзінства. Прыйдзем – пакажам і сілу, і адзінства. Хто не прыйдзе – той прыняў правілы гульні акупантаў, у якой Расея «належыць» усім, акрамя рускіх. Калі ГАСПАДАРЫ – бярыце агітацыю, бярыце сяброў і наперад – на Марш. А за перыметрам прыйдзецца сядзець дзядзькам і цёткам, якія імітуюць уладу і забараняюць рускім хадзіць па СВАЁЙ зямлі.

Ад рэдакцыі.
Чаму мы называем супрацоўнікаў і адзінадумцаў-прыхільнікаў дадзенага сайту рускімі шавіністамі, а не, напрыклад, рускімі нацыяналістамі, як яны самі сябе называюць. Здавалася б, усе ідэі, выказаныя ў дадзеным артыкуле, можа падзяліць і кожны сапраўдны беларус, калі б яны датычылі нашай беларускай зямлі.

Сапраўды так. Як універсальныя нацыяналісты, сістэмныя гуманісты і соцыя-канструктывісты, мы гатовыя пагадзіцца практычна з усім (і, нават, падтрымаць усё), што напісана ў ДАДЗЕНЫМ артыкуле.  Але справа ў тым, што мы ўжо некалькі гадоў сочым за сайтам ari.ru і чытаем амаль усе артыкулы, разьмешчаныя там. І за гэты час мы знайшлі вельмі шмат меркаваньняў пастаянных аўтараў дадзенага сайту, якія сьведчаць пра тое, што яны не нацыяналісты, а менавіта шавіністы. Напрыклад, вось некалькі фактаў толькі ў адносінах да Беларусі: яны Беларусь лічаць «рускай зямлёй», беларусаў – «рускімі», а беларускую мову – не існай і вельмі зьняважліва выказваюцца пра яе! Вось так. Гэта класічная шавіністычная пазіцыя. Па адносінах да свайго народу (а толькі гэта прадэманстравана ў артыкуле) нацыяналіста ад шавініста не адрозьніш. А можна аднозьніць, калі пацікавіцца стаўленьнем да іншых народаў…

Калісьці, магчыма, мы зробім падрабязны аналіз галоўнага інфармацыйнага рэсурсу рускіх шавіністаў (з цытатамі, спасылкамі й г.д.), а пакуль просім паверыць нам на слова. “Арыйцы” – гэта рускія шавіністы, сіла – надзвычай небясьпечная, варожая для нашага беларускага народу і нашай беларускай дзяржавы…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы