Рэдакцыя.
1 лістапада Суд Кастрычніцкага раёну Менску пакараў лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча зьняволеньнем на паўтара году з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Зьмітра абвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі (а ён і не адмаўляўся ад сваёй прыналежнасьці да “Маладога фронту”). Гэта ўжо пяты апазыцыянэр, пакараны паводле новага артыкулу Крымінальнага кодэксу, які прапанаваў напярэдадні выбарчай кампаніі 2006 г. старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка.
Бацька Зьмітра – Вячаслаў Дашкевіч – пасьля таго, як ягонага сына вывелі з судовай залі, зьвярнуўся да міліцыянтаў: “Адно дзіцё, а столькі мужыкоў ахоўвае. Ён хіба ўцякаў? Нашто яму наручнікі, ён во з Амэрыкі прыехаў, ён мог застацца там… Бесчалавечная сыстэма”.
Садзіцъ паскуда дзяцей каб у хакей не перашкаджалі гуляць.