nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Спецаперацыя «Прамая лінія Пуціна з народам»

3 лістапада, 2006 | Няма каментараў

У сувязі з анэксіяй нашай інфармацыйнай прасторы расейскай імперыяй многія жыхары Беларусі мелі магчымасьць назіраць нядаўна за «прамымі зносінамі Пуціна з народам». Што адбывалася на экране, мы бачылі, а што адбывалася на самой справе – ведаюць нямногія. Прадстаўляем інфармацыю на гэтую тэму, пададзеную агенствам Грани.ру і часопісам «Коммерсант-Власть».
Рэдакцыя.

����.jpg

«Жывыя зносіны» прэзідэнта Пуціна з народам рэпетаваліся заранёў.  Як піша выданьне «Коммерсант-Власть», у дагестанскім горадзе Каспійск, які апынуўся ў ліку 10 пляцовак для «прамой лініі» з прэзідэнтам, гэтыя «зносіны» былі заранёў адрэпетаваныя. «Пытаньні ад грамадзян» былі ім раздадзены журналістамі з Масквы, а тых, хто спрабаваў задаць сваё пытаньне, да тэлекамер не пусьцілі.

Уся падрыхтоўка Каспійска да «прамой лініі» заняла амаль тры тыдні й праводзілася ў сьціслай таямніцы. Па дадзеных часопіса, сьпіс з 15 пытаньняў ад каспійцаў спачатку быў адпраўлены для зацьверджаньня ў Маскву. Гэты сьпіс ухвалены ня быў, і зьверху спусьцілі свае 4 пытаньні.

Асобна мясцовыя сілавікі зацьвердзілі сьпіс тых, хто можа быць дапушчаны да зносін з прэзідэнтам. У якасьці «народу» выступілі 380 каспійцаў, зь якіх 3000 былі працоўнымі горадаствараючага прадпрыемства «Дагдзізель», а яшчэ 80 месцаў падзялілі паміж сабой члены савета старэйшын, ветэраны ВАВ, ваеннаслужачыя і школьнікі.

Удзельнікам «зносін» раздалі шпаргалкі, у якіх было ўказана, у якіх месцах трэба «бурна вітаць» прэзідэнта. Вызначылі пасьлядоўнасьць пытаньняў, праінструктавалі, каб прыйшлі без мабільных тэлефонаў, але з пашпартамі. За прысутнымі, якіх на рэпетыцыю сабралі за тры гадзіны да эфіра, сачылі людзі ў міліцэйскай форме і цывільным. Некаторых зь іх карэспандэнт журнала «Власть» пазнаў, гэта былі супрацоўнікі мясцовай ФСБ.

З чатырох пытаньняў, зпушчаных зьверху, каспійцы задалі толькі два: аб стасунках з Грузіяй і аб вяртаньні суайчыньнікаў ва ўмовах беспрацоўя. Адзін з тых, хто задаваў пытаньне, прызнаўся, што хацеў запытацца пра зусім іншае, але яго «папрасілі» спытацца менавіта раздадзенае.

Тыя прадстаўнікі СМІ, якіх не пусьцілі ўнутр ачапленьня, арганізавалі альтэрнатыўную «крывую лінію» і пыталіся ў мінакоў і разявакаў, пра што б яны на самай справе жадалі запытацца ў прэзідэнта. Часьцей за ўсё гучалі наступныя пытаньні: «Як можна пражыць на заробак у 1000 расейскіх рублёў?», «Чаму такая маленькая дапамога на дзяцей – толькі 70 рублёў?», «Калі спыніцца свавольства прыватных прадпрыймальнікаў? Яны прымаюць на працу, афіцыйна не афармляюць, а потым выганяюць працаўнікоў, не заплаціўшы», «Чаму ў Каспійску палова людзей лічацца інвалідамі, хоць абсалютна здаровыя, а сапраўдныя інваліды ня могуць атрымаць пенсіі па інваліднасьці?», «Калі спыняць карупцыю ў Каспійску?», «Чаму нас не пускаюць на «прамую лінію» з прэзідэнтам?»…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы