nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што выявіў «Рускі марш» (расейская апазіцыя)

5 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў (паводле сайтаў: dpni.org, russmarsh.org, ari.ru, www.dpniforum.org/forum/, na-konrol.ru, www.rossija.info/index.htm, іншых)

Чатыры дні таму мы папярэджвалі нашых чытачоў пра падзею, прызначаную рускімі нацыянал-шавіністамі на 4 лістапада. Цяпер г.зв. «Рускі марш» адбыўся. Можна падсумоўваць. Але спачатку нагадаем планы і мары арганізатараў.

1. Спадзяваньні, абяцаньні.
Па-першае, «Рускі марш» уяўляўся яго арганізатарам як «САМАЯ ВАЖНАЯ для рускіх падзея, за апошнія 89 гадоў [!!! – В.Х.]… якая пройдзе пры любых абставінах, дзе б і што б перад гэтым ні здарылася… таму, што РУСКІЯ ПРАЧНУЛІСЯ…».
Па-другое, «Рускі марш» ніхто ня можа забараніць таму, што «ніхто ня мае права… забараніць рускім выйсьці на вуліцы сваіх гарадоў, каб адзначыць гадавіну выгнаньня АКУПАНТАЎ», а калі нехта і забароніць, дык гэта будуць «толькі ВОРАГІ, нашчадкі тых створаў, што напалі на Расею ў 1917-м годзе».
Па-трэцяе, «няма іншых варыянтаў, акрамя як ісьці на Марш. Калі ў чалавека руская кроў дамінуе над сьмецьцем, якое ўбілі ў яго галаву іншапляменныя ворагі – ён прыйдзе на Марш. А калі не прыйдзе, не дапаможа – значыць, будзе лічыцца ЗДРАДНІКАМ» (пазьней мы падлічым, выкарыстоўваючы тыповую тэхналогію арганізатараў, колькі ў Расеі жыве іх ворагаў-здраднікаў).
Чацьвертае, на «Марш прыйдзе ад 10 да 100-200 тысячаў чалавек» і «русафобскі рэжым заваліцца ў самы бліжэйшы час, як заваліўся сацыялізм».

2. Непасрэдна перад «маршам».
Расейская імпербюракратыя «марш» ЗАБАРАНІЛА, нягледзячы на асаблівасьці Канстытуцыі й заканадаўства РФ. Там, у адрозьненьні ад лукашэнкаўскіх «законаў», да гэтай пары захаваўся «архаічны» заяўляльны прынцып на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, які, як мы бачым, не паважаецца.

Спачатку арганізатары «маршу» – а сярод іх і самая раскручаная на сёньня (без сумневу, ня без падтрымкі ўлад) шавіністычная арганізацыя пад назвай «Движение против нелегальной имиграции – ДПНИ” на чале зь цікавай асобай Аляксандрам Бяловым – агітавалі сваіх прыхільнікаў, каб тыя прыйшлі на плошчу трох вакзалаў (Яраслаўскага, Ленінградскага, Казанскага). У сувязі з тым, што “марш” забаранілі, кіраўнікі ДПНИ пачалі заклікаць сваіх прыхільнікаў сабрацца “пад зямлёй” – на станцыях мятро, разьмешчаных на гэтай жа плошчы (найперш на ст. “Камсамолькая”). Пасьля таго, як некаторыя кіраўнікі рускіх шавіністаў пачалі гістэрычна пратэставаць, што гэта – правакацыя, збор удзельнікаў “маршу” вырашана было перанесьці на плошчу “Дзявічае поле”, што ля станцыі мятро “Парк культуры”. Ім давялося далучыцца да дазволенага мітынгу, які заяўляла на 4 лістапада з 12.00 да 14.00 партыя “Народная воля” на чале зь вядомым Бабурыным (дарэчы, зьвярніце ўвагу, мы – грамадзяне “незалежнай” Беларусі – добра ведам усіх гэтых бабурыных, алкснісаў, рагозіных, макашовых, жырыноўскіх, мітрафанавых, лімонавых ды ўсякую іншую мерзапакасную камуна-фашыстоўска-імперскую мразь, у многіх асобах прадстаўленую ў расейскай Думе; ведаем так, як ня ведаем дэпутатаў уласнай Палаткі; Чаму? А таму, што наша беларуская інфармацыйная прастора ўжо даўно анэксавана расейскай імперыяй!).

Забарона на правядзеньне “Рускага маршу”, неаднаразовая зьмена планаванага месца збору, неабходнасьць далучэньня рускіх “нацыянал-патрыётаў” да тых, хто ім ня вельмі сімпатычны, падазрэньне на прысутнасьць правакатараў сярод уласнага кіраўніцтва (напрыклад, заклік сабрацца на станцыі мятро – класічная правакацыя) – усё гэта не магло ня зьбіць накалу, не паўплываць на памяньшэньне колькасьці ўдзельнікаў падзеі. Але, канешне, не ў 10 разоў, а ў разы 1,5-2, што варта ўлічваць, каб мець уяўленьне пра сапраўдны стан рэчаў у сёньняшняй Расеі.

3. “Марш”. Факты.
1) “Рускі марш” адбыўся ў некалькіх расейскіх гарадах: Волгаградзе, Ульянаўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Краснадары, Іркутску, Новасібірску, Чэлябінску, Чыце, Майкопе, Сыктыўкары, Паўднёва-Сахалінску,  Санкт-Петербурзе, Маскве і, магчыма, некаторых іншых (амаль паўсюль быў забаронены), а таксама ва Украіне – у Севастопалі, Адэсе й Сімферопалі (паўсюль быў… дазволены). Цырк!
2) Паўсюль расейскіх удзелькаў “Рускага марша” прэсавала міліцыя (ва Украіне ніхто нікога не чапляў). Па некаторых зьвестках раніцай у сваіх кватэрах былі заблакаваны сотні удзельнікаў “патрыятычных арганізацый”, многія дастаўлены ў міліцыю. У Маскве многіх – па дадзеных арганізатараў да 300-500 чалавек – бралі па выйсьці зь мятро перад самым пачаткам мітынгу (гл. фота ўнізе, дзе паказана, як некаторых людзей, якія ідуць на “марш”, забірае міліцыя), а таксама і пасьля яго завяршэньня. Затрымалі нават дэпутата Думы РФ Мікалая Кур’яновіча [зноў беларусы “ў справе”. – В.Х], журналістаў здымачнай групы «Рен-ТВ», карэспандэнта «Газеты.ру». (Да затрыманьняў мы ў Беларусі за дзесяцігоддзе дыктатуры ўжо прывыклі, як да “нармальнай зьявы”, а маскалям гэта – ў навінку). У Маскве супраць дэманстрантаў па некаторых зьвестках было выкарыстана 6,5 тысяч звычайных міліцыянераў і 2 тысячы байцоў АМАПу. Гэта добра. Няхай адчуюць ціск РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРСКАЙ БЮРАКРАТЫІ на ўласнай скуры. Ня ўсё ж цярпець чачэнцам, беларусам, украінцам, грузінам, латышам, татарам, якутам, алтайцам і многім, многім іншым. Калісьці трэба і маскалям адчуць, як жывецца нярускім народам у іх паганай імперыі…

Рм3.jpg

3) Нідзе «марш» не набыў значных маштабаў. Колькасьць удзельнікаў была ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў чалавек (найбольш у Санкт-Пецярбурзе – да 500 чалавек), за выключэньнем Масквы, дзе колькасьць удзельнікаў была ад 2000 чалавек (па даных міліцыі) да 5-7 тысяч (па даных арганізатараў). Адзін з фотаздымкаў, па якім можна збольшага ацаніць калькасьць удзельнікаў, пададзены ўнізе. Як бачыце, гэта вельмі й вельмі далёка ад той колькасьці, пра якую марылі арганізатары (140 мільёнаў насельніцтва РФ мінус прыкладна 10 тысяч удзелькаў «маршу» па ўсёй Расеі = прыкладна 140 мільёнаў здраднікаў рускіх у Расеі). Паколькі, найбольшай падзеяй «Рускі марш» стаў у Маскве, далей я буду аналізаваць толькі маскоўскую версію «марша».

Рм4.jpg

4) У Маскве ў арганізацыі й правядзеньні мітынгу, на які быў заменены “марш”, прынялі ўдзел 7 дэпутатаў дзярждумы Расеі й наступныя партыі ды грамадскія арганізацыі: партыя «Народная воля» (Бабурин), «ДПНИ» (старшыня Бялоў, сустаршыя Севасьцьянаў), «Славянский союз», «Славянский собор» (Дувалаў), «Национал-державная партия России – НДПР», «Российский общенациональный союз – РОНС», партыя «Родина», «Русский Порядок» (Уладзімір Тора [цырк! – В.Х.]), “Русское Общественное Движение» (Мілітароў), «Союза Офицеров» (С.Церахаў), «Союз русского народа», «Русский Национальный Фронт», «СКС».
5) У час мітынгу высьветлілася, што шмат людзей засталіся за агароджай ды кардонамі міліцыі й не змаглі папасьці на плошчу. Электрычнасьць была адключана, з-за чаго не працавала гукаўзмацняльная аппаратура, выступоўцы карысталіся мегафонамі.
Р�1.jpg
6) На мітынгу выступілі (гл. фота ўверсе і ўнізе; некаторыя вядомыя ўдзельнікі падпісаны) С.Бабурын (выступаў першым, усіх павіншаваў з «Днём нацыянальнага адзінства» [сапраўды, “адзінства народа і ўлады”; цырк! – В.Х.]), дэпутат Думы ад партыі «Народная воля» В.Алксніс (выказаў упэўненасьць, што Расея стаіць на парозе Рускай вызвольнай рэвалюцыі), М.Кур’яновіч (што ён сказаў, знайсьці не ўдалося), Т.Міронава (нагадала, што ўжо больш году Ул.Квачкоў і яго сябры знаходзяцца па надуманай прычыне ў турме), дэпутат Думы І.Савельева (параўнала 4 лістапада з 1942 годам, пераломным для ВАВ; заявіла, што як і тады, рускі народ пераломіць сітуацыю на сваю карысьць), А.Дувалаў, В.Мілітароў, С.Церахаў, А.Севасьцьянаў, Д.Рагозін, А.Савельеў, А.Бялоў (аб’явіў, што «сёньня ствараецца арганізацыя «Русский марш», і што праз год на вуліцы выйдзе МІЛЬЁН ЧАЛАВЕК; свой выступ А.Бялоў завяршыў словамі: «Расея належыць нам! Расея належыць рускім! [цырк, але пра яго далей. – В.Х.]). На мітынгу быў зачытаны праект звароту ўдзельнікаў «Рускага маршу – 2006». Пазьней было абвешчана аб  стварэньні агульнанацыянальнага руху «Рускі марш»
Рм2.jpg
7) Выкарыстоўваліся лозунгі: “Слава России!”, «Слава Русскому Народу!»,  «Власть Русскому Народу!», «Свободу Русским Патриотам!», «Мы русские – с нами Бог», «Родным улицам – родные имена», «Слава Минину и Пожарскому», “Помни Кондопогу!”, іншыя.
8) Пасьля мітынгу некалькі тысяч человек, у асноўным моладзь, пад сьцягамі «ДПНИ», «Союза Русского Народа», «Русского Порядка», «Народной Воли», «НДПР», «РОНС» накіраваліся па вуліцы Л.Таўстога ў бок Камсамольскага прашпекту. Там адбыліся чарговыя затрыманьні ўдзельнікаў мітынгу.

4. Аналіз.
МАШТАБ ПАДЗЕІ. Галоўным «недахопам» «маршу» можна лічыць тое, што яго арганізатары не змаглі сабраць дастаткова вялікую колькасьць людзей, на якую яны разьлічвалі (а многія зь іх разьлічвалі на «Рускі марш», як на, ні многа ні мала, пераломную падзею ў расейскай гісторыі!). «Гістарычнай падзеі» не атрымалася. Бывала, што мы ў Гародні зьбіралі ня менш людзей. А ўжо калі казаць пра Менск, дык з улікам адносных памераў там бывалі акцыі ў 20-30 разоў больш масавыя.

АБ’ЯДНАНЬНЕ. Аднак «марш» паказаў (у сувязі з прымяненьнем сілы з боку ўлад), што цяперашнія ўлады Расеі знаходзяцца сапраўды далёка ад інтарэсаў любога народу гэтай квазі-дзяжавы, у тым ліку і рускага. Расейская імперская бюракратыя сапраўды баіцца рускіх нацыянал-шавіністаў-імперцыялістаў, а тыя тым часам – аб’ядналіся!  І гэта вельмі істотна. Цяпер варта чакаць шмат зьвягі пра выстаўленьне адзінага кандыдата ад «патриотических сил России» на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2008 г.

АРГАНІЗАЦЫЯ. Было прадэманстравана ня толькі аб’яднаньне рускіх імпер-шавіністаў, а і больш высокі ўзровень іх арганізацыі. Яны ня далі сябе падставіць, справакаваць (а такія планы ва ўладаў быццам былі;  уявіце, у калону ўваходзіць група брытагаловых з сімволікай Трэцяга Рэйха, ускідаюць рукі з крыкам «Зік хайль» й іх здымаюць на камеры, а потым паказваюць па тэлевізары). Тое, што ў тэленавінах вечарам 4 лістапада па найбольш папулярных расейскіх каналах не паказалі ніводнага кадра з месца падзеі – відавочны доказ, што планаваных правакацый не адбылося. На экране быў толькі нейкі міліцэйскі чын, які з нагоды «марша» канешне ж упякаў яго ўдзелькаў.

КАГО НЕ БЫЛО. Ня менш паказальным за сьпіс удзельнікаў, зьяўляеца сьпіс няўдзельнікаў. Мне не ўдалося даведацца, дзе ў час «Рускага марша» былі Зюганаў, Лімонаў са сваімі нацболамі й, канешне, ж РПЦ МП…

ПАРАЎНАНЬНІ.  У Маскве паралельна прайшоў мітынг нейкіх «антыфашыстаў» (пара сотняў удзельнікаў) і марш, арганізаваны «Союзом православных хоругвеносцев» (столькі ж удзельнікаў). Значыць, нічога альтэрнатыўнага й прыстойнага па памерах ні ўладам, ні якой-небудзь ANTIFA арганізаваць не ўдалося (убачым праз год).

Г.ЗВ. БЯЛОЎ. І апошняе. Выданьне «АвтономОрг» падала цікавую інфармацыю пра лідара ДПНИ. Аказваецца «рускі патрыёт» Бялоў на самой справе зусім не Бялоў, а Поткін-Кац. Адпаведна «АвтономОрг» ён нарадзіўся і ўсё дзяцінства правёў у Біробіджане, Габрэйскай аўтаномнай вобласьці. Яго бацька – Кац Леў Маісеевіч выкладаў у хедары – габрэйскай рэлігійнай школе, а маць – Коган Марыя Абрамаўна – была хатняй гаспадыняй. Пасьля таго, як бацька кінуў сям’ю і эміграваў у Ізраіль, яго отчымам стаў прапаршчык Іван Поткін. Гэтае прозьвішча пазьней і ўзяў юнак Аляксандр Кац. Калі ён стаў дарослым, пераехаў у Маскву, дзе зноў памяняў прозьвішча на Бялоў. І сёньня Бялоў-Поткін-Кац узначальвае адну з самых радыкальных рускіх нацыянал-патрыятычных арганізацый – «Движение против нелегальной иммиграции – ДПНИ».

P.S.
Гэтым апошнім «цыркам на дроце» я і хацеў быў завяршыць аналіз «Рускага маршу». Але гэта было б трохі банальна. Зьмястоўнае завяршэньне, відаць, павінна быць іншым. Напрыклад, такім: як бы ні ацэньваць адбылую падзею, «Рускі марш – 2006» быў чарговым крокам на шляху станаўленьня даўно прадказанага намі рускага фашызму…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы