nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Героі сярод нас: Леанід МАРАКОЎ

7 лістапада, 2006 | Няма каментараў

�а�ако�.jpg

Многім, хто жыве цяпер, здаецца, што геніі й героі ў беларуска-ліцьвінскага народу былі калісьці. Сапраўды, з гістарычнай персьпектывы, хто быў кім, бачна лепей. Але людзі, якіх нашы нашчадкі назавуць сваімі героямі, жывуць і сёньня сярод нас. Толькі часта мы іх не заўважаем. Напрыклад, Пазьняка, і ў шмат чым заслужана, ведае практычна кожны беларус, а многіх іншых людзей, якія заслугоўваюць павагі НЯ МЕНШАЙ, бывае, ведаюць літаральна адзінкі. Гэта НЕСПРАВЯДЛІВА! Сутыкнуўшыся з адным матэрыялам, выстаўленым на сайце tut.by, мы вырашылі адкрыць адмысловую рубрыку «Героі сярод нас», каб ушаноўваць такіх людзей па магчымасьці пры жыцьці. Сёньня, з нагоды «Сьвята Вялікага Кастрычніка», а на справе – даты захопу ўлады ў Расейскай імперыі тэрарыстычна-сіянісцкай групоўкай, мы прадстаўляем такога беларуса-Героя. Інтэрв’юэр і аўтар матэрыялу, выстаўленага на tut.by, Кастусь ЛАШКЕВІЧ.
Рэдакцыя.

69 гадоў таму, у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў менскіх скляпеньнях НКВД абарвалася жыцьцё 100 беларускіх інтэлектуалаў: пісьменьнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі……. У ліку 22 зьнішчаных літаратараў быў і любімы вучань Янкі Купалы, 28-гадовы паэт Валер Маракоў, пляменьнік якога ўжо ў ХХІ стагоддзі вярнуў зь небыцьця ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ загубленых лёсаў…

Вы можаце сабе ўявіць, каб пасьпяховы расейскі бізнэсовец раптам адмовіўся ад усяго і заняўся беларускай літаратурай?

Узьлёту Леаніда Маракова маглі б пазайздросьціць многія «дзеці перабудовы». Сьпярша старанна адвучыўся ў элітным Менскім радыятэхнічным інстытуце, выдатна зарэкамендаваў сябе ў час практыкі на заводзе імя Арджэнікідзе, атрымаўшы дыплом «Лепшы малады наладчык ЭВМ СССР», паступіў у асьпірантуру. Але для напісаньня кандыдацкай дысертацыі «Японская апаратура класа Hi-Fi» спатрэбілася выпісаць кіпу замежных навуковых часопісаў коштам каля 10 тысяч савецкіх рублёў. Такіх грошай у яго, натуральна, не было, і таленавіты электроншчык падаўся ў бізнэс. Тым больш, у Сібіры жылі далёкія родныя. Урал, Далёкі Усход, Казахстан, Арабскія Эміраты, Швецыя… Маракоў аб’езьдзіў паўсьвету, зарабляючы тысячы і тысячы даляраў. І гэта ў пачатку 1990-х, калі аднапакаёвую кватэру ў цэнтры Менску можна было купіць за пару тысяч зялёных…

– У адзін з прыездаў дадому ў 1995-м мяне застаў званок з выдавецтва «Мастацкая літаратура», – расказвае Леанід. – «Рыхтуемся адзначаць юбілей вашага дзядзі. Можа ў сям’і захаваліся яшчэ ненадрукаваныя творы?». Які дзядзя? Якія вершы? – зьдзівіўся я.

Сталіністы рэпрэсавалі ўсіх мужчын у сям’і Мараковых: дзеда Зьміцера, бацьку Уладзіміра, дзядзькоў Леаніда і Валера (паэта). У памяці родных доўгія дзесяцігоддзі жыў страх, які перакрываў боль і ўспаміны…

Нечаканы званок прабудзіў у Леаніда цікавасьць да мінулага. Пайшоў у архіў КГБ, знайшоў дакументы і вырашыў што б там ні было напісаць пра дзядзю Валера, пра яго жыцьцё. У 1999 годзе пабачыла сьвет яго першая кніга “Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст”, у якой удалося падаць больш за 100 невядомых фотаздымкаў і каля 400 прозьвішчаў рэпрэсаваных прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У энцыклапедыях пра большасьць гэтых людзей не было НІ СЛОВА. Леанід Маракоў стаў выпраўляць сітуацыю. Зь бізнесам давялося «завязаць». Добра, што ў запасе засталося яшчэ некалькі дзесяткаў тысяч у.е., якія дазвалялі ўтрымліваць сям’ю і штодзённа па 15-20 гадзін (без выходных і перапынкаў) працаваць у архівах.

На час выхаду даведніка “Вынішчэнне” (2000) зь біяграфіямі ўжо 600 ахвяраў бальшавіцкага таталітарызму Леанід Маракоў паставіў за мэту скласьці энцыклапедыю ЎСЁЙ РЭПРАСАВАНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ. За некалькі гадоў пошукаў у архівах Менску, Масквы, Пецярбурга і Варшавы ён сабраў інфармацыю пра дзесяткі тысяч ахвяр сталінскага рэжыму. Сустрэчы зь яшчэ жывымі ўзьнікамі ГУЛАГу дазволілі, зь яго словаў, «ускочыць на прыступку апошняга вагона, які адыходзіў у ХХІ стагоддзе».

Вынікам сямігадовай карпатлівай працы стаў выхад чатырох тамоў энцыклапедычнага даведніка “Рэпрэсаваныя беларускія літаратары, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991” (Смаленск, 2002-2006). Так, гэта не памылка друку – менавіта з 1794 году, з кацярынінскіх часоў. Да выпуску падрыхтаваны яшчэ чатыры тамы, й ідзе праца над двума заключнымі. У агульнай колькасьці 14 тамоў будуць утрымліваць падрабязную інфармацыю пра прыкладна 15.000 рэпрэсаваных літаратараў, сьвятароў, настаўнікаў, лекараў, інжынераў… Пра сьвятароў трэба сказаць асобна. Упершыню ў сьвеце (!) сабраныя і напісаныя біяграфіі ўсіх сьвятароў адной дзяржавы за стагоддзе.

У верасьні г.г. на ўручэньні прысуджанай Леаніду Маракову Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча чалец Беларускага Пэн-цэнтру Уладзімір Някляеў падкрэсьліў: «Дасьледчык выканаў працу цэлага навуковага інстытута».

– Навуковыя калектывы зь дзясяткаў дасьледчыкаў працуюць над складаньнем падобных энцыклапедый і рыхтуюць па 30-40 артыкулаў за тыдзень. Я ж столькі пішу… за дзень, – сьмяецца Маракоў. – Тэхнічная адукацыя дапамагла дапрацаваць адну з прыкладных кампутарных праграм пад сваю задачу, што ў значнай ступені аўтаматызуе працэс увядзеньня інфармацыі.

Зьвярніце ўвагу, падобных даведнікаў няма ні ў Расеі, ні ва Украіне [гэта не зусім так; напрыклад, ва Украіне выдаюцца “Кнігі памяці й славы”, якія нясуць тую ж інфармацыю. –Рэд.], хаця там працуюць сьпецыялізаваныя фонды й інстытуты. Тым больш прыкра, што цікавасьці да ўнікальнага дасьледваньня беларуса не праяўляюць ні дзяржава, ні мецэнаты [а вось гэта – істотна! – Рэд.], а большая частка мізэрнага тыражу (усяго 50 экзэмпляраў кожны том!) едзе ў Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург і… на Захад. Да прыкладу, каб выдаць трэці том, Леаніду Маракову давялося прадаць тэлевізар і відэамагнітафон. Чацьверты – каштаваў аўтару ўласнага аўтамабіля.

– Спачатку было цяжка, вельмі цяжка, – расказвае Леанід. – Жонка суткамі плакала: раней было залатое жыцьцё, а цяпер – безграшоўе. Даходзіла да таго, што не было нават на хлеб і малако. Гадамі не плацілі за сьвятло…

Выйсьці з крутога піке дапамагла… літаратура. Прапусьціўшы празь сябе тысячы пакалечаных лёсаў, Маракоў пачаў пісаць мастацкія творы. Жывыя захапляльныя расказы (за паць гадоў ён напісаў іх 60, а яшчэ 200 мініяцюр) з дэтэктыўнымі сюжэтамі пайшлі нарасхоп ня толькі ў беларускіх выдавецтвах. Сёньня па заказе з Масквы Маракоў працуе над сцэнарам мастацкага фільму па матывах аднаго са сваіх расказаў: “Гэта праца забірае шмат часу і адуважвае ад энцыклапедыі. Але інакш не пражыць. У мяне ж сын і дачка…”

Гіганцкая самаахвярная праца не праходзіць бяссьледна. Магутнага атлета, экс-чэмпіёна Менску па дзю-до цяпер адольваюць дыябет і перапады артэрыяльнага ціску. Але ён не шкадуе ні пра страчанае здароўе, ні пра былое багацьце: “ЦЯПЕР Я ВЕДАЮ, ДЗЕЛЯ ЧАГО ЖЫВУ. Я заклаў падмурак. Далей узводзіць яго будуць іншыя, больш маладыя і сьмелыя”.

Наша размова зацягнулася. Зірнуўшы на гадзіньнік (а было каля дзевяці вечара), Леанід Уладзіміравіч паскардзіўся: “Сёньня зь пятай раніцы набіраю біяграфіі ксяндзоў. Яшчэ і не абедаў”. На разьвітаньне ён сказаў: “Вы ўжо пра нашых расстраляных добра напішыце, калі ласка!”.

ПРА АХВЯР І КАТАЎ.

– Леанід Уладзіміравіч, вы сьцьвярджаеце, што тры з 5 хваляў сталінскіх рэпрэсій – выключна беларускія зьявы. Акрамя таго, з 2.000 рэпрэсаваных у СССР літаратараў каля 500 прыпадаюць на Беларусь, насельніцтва якой у “краіне саветаў” складала менш 5%…

– Так, чэкісты расстралялі альбо саслалі ў канцлагеры больш за 80% нашых літаратараў. Для параўнаньня, ва Украіне – 35-40%, у Расеі ня больш за 10-15%. У молах рэпрэсій трапілі без малога УСЕ БЕЛАРУСКІЯ СЬВЯТАРЫ, кожны трэці НАСТАЎНІК, ІНЖЫНЕР. У 1938-м расстралялі практычна ўсіх дырэктараў заводаў, фабрык, іншых вялікіх прадпрыемстваў – сотні і сотні кіраўнікоў…

– Ці можна казаць пра мэтанакіраванае зьнішчэньне інтэлекта беларускага народу?

– Думаю, што ўжо ў 1930-я гады працавалі сакрэтныя інстытуты НКВД. Там убачылі надзвычай вялікі патэнцыял у геапалітычным разьмяшчэньні рэспублікі. Таму больш за ўсё яны баяліся НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ Беларусі [!!! – Рэд.], а каб гэтага не адбыдлося, ВЫНІШЧЫЛІ ЎСЮ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНУЮ ВЕРХАВІНУ НАЦЫІ!

– Вы ўжо аб’явілі, што завяршаеце яшчэ адну кнігу з працоўнай назвай “Толькі адна ноч”…

– Магчыма, яна будзе названа “Ахвяры і каты”… Кніга прысьвечана падзеям ночы 28-29 кастрычніка 1937 году, калі НКВДысты расстралялі, а затым пахавалі, верагодна, у менскім парку Чалюскінцаў каля 100 дзеячаў нацыянальнай культуры. Спачатку мне ўдалося знайсьці імёны 10 расстраляных, потым 14, 22 і г.д. Упершыню будуць апублікаваны фотаздымкі, біяграфіі й паказаньні ня толькі ахвяр рэпрэсій, але й іх катаў.

– Як жа так здарылася, што пра гэта пахаваньне, практычна ў цэнтры горада, да гэтай пары нічога невядома? [гэта ня так, многім вядома і многія пра гэта казалі; невядома журналісту. – Рэд.]

– Сьляды замяталі самым дакладным чынам. Існаваў, па сутнасьці, МАФІЙНЫ механізм. Тых, хто расстрэльваў у 1937-м, расстралялі ў 1938-м. Апошніх, у сваю чаргу, у 1939-м… Рабілася ўсё, каб на месцы пахаваньняў ніколі не зьявіліся помнікі. Бязь іх – няма памяці, няма гісторыі…

Ня усё ясна і з катамі. Адных “прыбіралі” праз год, іншым жа – давалі ШМАТПАКАЁВЫЯ КВАТЭРЫ ў цэнтры сталіцы, у якіх яны без праблем дажылі да глыбокай старасьці. Адзін зь іх, даведаўшыся пра мой інтарэс, запрапанаваў паказаць месца пахаваньняў той страшнай ночы. Праўда, запатрабаваў за сустрэчу й інфармацыю немалую суму. Пакуль я шукаў-пазычаў грошы, ён адыйшоў у іншы сьвет.

– Абнародаваньне імёнаў сталінскіх апрычнікаў – ваша помста за рэпрэсаваных родных?

– У самым пачатку мной сапраўды рухала жаданьне адпомсьціць катам. Але з часам я зразумеў: галоўнае – вярнуць у гісторыю як мага больш забытых імёнаў. За сталінскія злачынствы – “вырэзалі” амаль МІЛЬЁН БЕЛАРУСАЎ – да гэтай пары ніхто не адказаў. Дзе кампенсацыя за забітых сясьцёр, братоў, бацькоў, дзядоў, адабраныя кватэры, дамы? Ня ведаю, ці дажыву я да таго часу, калі ў Беларусі адбудзецца суд над сталінізмам. Адно магу з упэўненасьцю сказаць: пакуль не назавуць імёны ўсіх забойцаў, пакуль не рэабілітуюць апошнюю ахвяру, страшная трагедыя можа паўтарыцца.

МЕРКАВАНЬНЕ ЭКСПЕРТА.

Арсель Ліс, доктар філалагічных навук, дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсій:

– Энцыклапедычны даведнік “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991”, створаны таленавітым празаікам і дасьледчыкам Леанідам Мараковым, – сапраўды каласальная і падзьвіжніцкая праца. Дасьледваньне, якое ахоплівае 200-гадовы гістарычны перыяд, адраджае памяць пра тысячы і тысячы ахвяр расейскага самаўладдзя, польскага шавіністычнага і савецкага таталітарнага рэжымаў. Шматтомная энцыклапедыя дазваляе многае зразумець ня толькі ў лёсе беларускай інтэлігенцыі, але і ў лёсе ўсяго беларускага народу.

Ад рэдакцыі:
У гэтым матэрыяле нас уразілі тры рэчы:
1. Постаць самога галоўнага героя, пра якога нам нічога не было вядома. Адмовіцца ад усяго дзеля ПРАЎДЫ і СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ – гэта сапраўды Ўчынак, годны таго, каб Леаніда Маракова лічыць Героем нашых дзён.
2. Адкрыцьцё ўдакументаванага, гістарычнага факту, што бальшавікі-сатаністы ў сваёй генацыдна-этнацыднай дзейнасьці былі накіраваны на зьнішчэньне ЭЛІТЫ беларускага народу – усіх адукаваных, разумных, таленавітых, высокакультурных беларусаў. Ім, бачыце, патрэбна было наша геапалітычнае становішча і ня даць паўстаць нашай незалежнасьці. Да гэтай пары такая накіраванасьць была вядома толькі з сіянісцкай практыкі. Лозунг «Лепшага з гояў забі!» – гэта адтуль. Хаця, канешне, раньні бальшавізм і сіянізм з аднаго кораню…
3. Блізкасьць таго, да чаго заклікае Леанід Маракоў (суд над сталінізмам), і таго, што мы сфармулявалі месяц таму адносна суду над расейскім імперыялізмам (гл. Д пр-п 36).

*********

Удакладненьні да тэксту ад К. Лашкевіча.

Шаноўнае спадарства!

1. Вы удакладняеце адказ Маракова адносна ўнікальнасьці працы, якая ня мае аналягаў ані ва Ўкраніне, ані ў Расеі: “гэта не зусім так; напрыклад, ва Украіне выдаюцца “Кнігі памяці й славы”, якія нясуць тую ж інфармацыю. – Рэд.”.

Маракоў — ня той чалавек, які кідаецца гучнымі словам. “Кніга памяці і славы”, якую вы згадваеце, утрымлівае па два сказы кароткай інфармацыі на кожнага чалавека (тое ж можна сказаць і пра беларускія Кнігі памяці, падрыхтаваныя “Белэнцыкляпэдыяй”). У Маракова (вазьміце кнігу, паглядзіце), прадстаўленыя поўныя біяграфіі рэпрэсаваных.

Ваш дадатак недарэчны.

2. Перадрукоўваючы гэты матэрыял, вы мусіце спасылацца не на Тut.by (які таксама перадрукаваў матэрыял), а на газэту “Труд-7”, дзе я працую і адкуль ён быў узяты. Пагатоў на Tut.by гэтая спасылка была.

Прашу ўлічыць гэтыя істотныя моманты.

З павагай, Кастусь Лашкевіч.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы