nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тры стаўленьні да іншых народаў. Другое: ІГНАРАВАНЬНЕ.

9 лістапада, 2006 | Няма каментараў

У ГЕРМАНІІ РЫХТУЕЦЦА АНТЫКУЛЬТУРНАЯ ПРАВАКАЦЫЯ
�е�кел� ����.jpg

Працягваецца ўпартая і адначасова зьневажальная прапагандысцкая вайна супраць вернікаў, развязаная пэўнымі заходнімі коламі [так у аўтараў матэрыялу. – Рэд.]. Пасьля серыі зьняваг у адрас прарока Мухамада, фальсіфікацыі гісторыі Іслама і скажэньняў праўды, якія перыядычна распаўсюджваюцца на Захадзе, дайшла чарга і да Германіі.

Паліцыя Берліна АДМОВІЛАСЯ ад раней выказанага меркаваньня, што паказ оперы Моцарта «Ідамянэй», дзе фігуруюць адрэзаныя галовы Будды, Ісуса Хрыста і Мухамада, стварае пагрозу бясьпецы. Прычынай стала тое, што з фактычным УХВАЛЕНЬНЕМ паказу оперы, якая ў сёньняшніх умовах зьяўляецца антырэлігійнай правакацыяй, выступіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Берлінская опера атрымала недвухсэнсоўнае пасланьне ад уладаў, што паказ сцэн, якія зьневажаюць рэлігійныя пачуцьці людзей… ПАЖАДАНЫ. Меркель публічна заявіла, што адмена паказу БЫЛА ПАМЫЛКАЙ і што самацэнзура не стрымае людзей, якія практыкуюць, як яна выказалася, “гвалт у імя Веры”…

Кіраўніцтва Берлінскай оперы аператыўна адрэагавала на гэты меседж. У заяве Берлінскай оперы гаворыцца, што «кіраўніцтва тэатра ВЫРАШЫЛА ПАКАЗАЦЬ оперу «Ідамяней» двойчы ў гэтым годзе».

Нагадаем, што спрэчкі выклікалі дзеяньні дырэктара Берлінскай оперы Кірстэн Хармс, калі яна адмяніла паказ сьпектаклю, які ўтрымлівае сцэну, дзе зьяўляюцца адрэзаныя галовы прарокаў Будды, Ісуса і Мухамада. Яна жадала пазьбегчы магчымай рэакцыі веруючых, асабліва мусульман. Спачатку паліцыя Берліна падтрымала Хармс і заявіла, што опера можа непрадказальным чынам ускладніць абстаноўку ў сьферы бясьпецы. Але пасьля публічнага выказваньня канцлера Меркель паліцыя «перагледзела сітуацыю» і заявіла, што адчувальнай небясьпекі ні для Оперы, ні для яе персанала няма [рэальныя пачуцьці вернікаў для гэтых функцыянераў нецікавыя. – Рэд.]. Цяпер было заяўлена, што бліжэйшы паказ адбудзецца ў сьнежні г.г., аднак канкрэтная дата пакуль не называлася.

Германскія СМІ паведамілі, што нямецкія палітыкі й дзеячы мастацтва асудзілі адмену оперы, заявіўшы, што Германіі ня варта падпарадкоўвацца страху перад «міжнародным тэрарызмам».

Ад рэдакцыі:
На ўсю Германію адзін культурны чалавек – дырэктарка Берлінскай оперы Кірстэн Хармс. Гэта выклікае трывогу… Вось дзе карані г.зв. “міжнароднага тэрарызму”. У элементарным бескультур’і. Яно – гэтае сьвядомае “бескультур’е” – становіцца базай для агрэсіі супраць тых, чыя абарончая рэакцыя потым і аб’яўляецца “міжнародным тэрарызмам”…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы