ЧАЛЬЦЫ КАРАЛЕЎСКАЙ СЯМ’І ДЭМАНСТРУЮЦЬ УЗОР ПАВОДЗІН КУЛЬТУРНАГА ЧАЛАВЕКА
Спадчыньнік брытанскага трону прынц Чарльз разам са сваёй жонкай герцагіняй Карнуэльскай Камілай нядаўна наведалі Пакістан. Чарльз і Каміла зьдзейсьнілі дадзены візыт з мэтай правядзеньня шэрагу перамоваў з высокапастаўленымі асобамі гэтай краіны.
Як паведамляе агенцтва KUNA, прынц Чарльз выказаў свае смутак і спачуваньне па прычыне страшнага землятрусу ў штатах Джаму і Кашмір, у час якога загінулі 73 тысячы чалавек і 3,5 мільёны засталіся бяз даху над галавой. Ён выказаў жаданьне наведаць месца гэтай катастрофы. Выступаючы ў Ісламабадзе з прывітальнай прамовай перад выкладчыкамі й студэнткамі жаночага універсітэта Фацімы Джынна, прынц Чарльз заявіў, што «… сусьветныя праблемы могуць быць вырашаны з дапамогай сьледаваньня людзьмі вучэньню Іслама, паколькі Іслам – гэта рэлігія міра і братэрства».
У той жа час супруга прынца Каміла выклікала хвалю сімпатый сваёй вопраткай у стылі «зьліцьцё». Яе сукенкі з элементамі традыцыйных строяў усходніх народаў не пакінулі абыякавым нікога. Нават брытанцы адзначылі элегантнасьць супругі Чарльза, яе тонкі густ і дыпламатычнасьць у гэтым пытаньні ў час наведваньня ісламскай краіны.
Акрамя строяў у нацыянальным стылі Пакістана Каміла на прыёмах, як правіла, была з накінутым на галаву платком, падкрэсьліваючы сваю ПАВАГУ ДА ПРЫСУТНЫХ МУСУЛЬМАН. Невыпадковым аказаўся і выбар Камілай пераважна белага колеру вопраткі, бо ён сімвалізуе мір і згоду.
Ад рэдакцыі:
Прынцып ПАВАГІ й дэманстрацыі павагі да мовы, культуры, традыцый, рэлігіі й іншых каштоўнасьцяў усіх народаў Сьвету будзе адным з ключавых прынцыпаў паводзін прадстаўнікоў дзяржаўнаў улады ў будучай Беларусі ў сьферы міжнародных дычыненьняў. Фіксуем дадзенае палажэньне, як чарговы прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 38).