nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вынікі «Рускага маршу» вачыма ідэолагаў рускага шавінізму (расейская апазіцыя)

12 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Мы ўжо далі ацэнку падзеі, якая адбылася ў Расеі 4 лістапада і мела назву «Рускі марш» (гл. https://nashaziamlia.org/2006/11/05/380). Аднак гэта было наша меркаваньне. А як да вынікаў «маршу» ставяцца яго арганізатары й ідэолагі? Якія высновы зрабілі яны. З мэтай асьвятленьня гэтага пытаньня падаем матэрыял зь вядомага сайта рускіх шавіністаў ari.ru.
Рэдакцыя.

“4-е лістапада 2006-га году ўвойдзе ў рускую гісторыю як дата Другога Рускага Маршу. Яе на памяць будуць ведаць рускія дзеці: гісторыя нашых Маршаў будзе дэталёва апісана ў школьных падручніках. Пра Маршы будуць напісаны навуковыя дасьледваньні, у якіх гісторыкі й сацыёлагі зробяць канчатковы аналіз адбылых падзей, прасочаць іх уплыў на далейшую хаду НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАЙ БАРАЦЬБЫ РУСКІХ. Тым ня менш, варта такія-сякія вынікі падвесьці і цяпер – каб ўся гэтая будучыня як мага хутчэй стала рэчаіснасьцю.

Пачынаючы з 1991-га году (і нават нашмат раней) рускімі нацыяналістамі былі ініцыяваны дзясяткі, калі ня сотні спробаў стварэньня партый, рухаў, іншых арганізацый – падпольных (у часы СССР) і напаўпадпольных (у часы Расіяніі). Пра адныя ўжо ніхто ня памятае, іншыя ледзь існуюць, трэція дыскрэдытавалі сябе тым ці іншым чынам, чацьвертыя распаліся на асобныя фракцыі і гадамі высьвятляюць – хто зь іх больш «круты нацыяналіст». Прычыны такога стану справаў даўно названыя, даўно вядомыя і пералічаць іх мы ня будзем [а шкада, бо гэта вельмі цікавая тэма. – Рэд.]. Аднак Другі Рускі Марш здолеў пераламіць хрыбет усім спадарожным нашаму руху негатыўным абставінам: раздробленасьці саратнікаў, амбіцыям лідараў, козьням правакатараў, актыўнаму супраціву ўлады [апошняя вас і “аб’яднала” і паказала, што на ўсю 10-мільённую Маскву пад лёгкім ціскам вас зьбіраецца разам ня больш 2-5 тысячаў. – Рэд.]. Як бы там ні было – сто тысяч рускіх [адкуль столькі? Па ўсёй “Вялікай Расеі” на вуліцы разам выйшла да 10.000 чалавек… – Рэд.] знайшлі ў сабе волю і мужнасьць выйсьці на вуліцу, прымусіўшы ўладу нагнаць у гарады параўнальную колькасьць супрацоўнікаў МВД.

Але, між тым, гэта Перамога, саратнікі! [дзе вы, шавінюгі, убачылі “Перамогу”. – Рэд.]. Усе задачы, якія ставіліся перад Маршам, выкананыя няхай не на 100%, але дасягнуты галоўныя мэты [для параўнаньня адбылага з планамі й марамі пачытайце https://nashaziamlia.org/2006/10/31/370/].

У мінулым мы пакінулі ўсіх «правадыроў» [наіўнасьць, якая так добра бачна на фоне больш сталай беларускай палітычнай рэчаіснасьці. – Рэд.], г.зн. усё дзярмо, якое тут бегала, мітусілася і ўзахлёб распавядала пра свой нацыяналізм. «Правадыры» сябе паказалі: усё «арганізавалі», усім усё патлумачылі, нехта нават паспрабаваў зрабіць падземны капкан [гэта аўтар пра лідара “ДПНИ” Бялова-Поткіна-Каца. – Рэд.].  Нехта ссучыўся, нехта проста страціў розум, нехта і раней быў сукай і ідыётам, але саратнікі гэтага проста не заўважалі. Але цяпер заўважылі і новы час стаў патрабаваць ужо новых герояў.

У мінулым мы пакінулі «праваславіе», «імперыю», «дзяржаўнасьць» і ўсю лева-камуністычную па.бень [гэта вам так толькі здаецца… – Рэд.]. Усе гэтыя дактрыны добрыя ў нечым, канешне, маюць яны і права на існаваньне. Але, захопленыя імі саратнікі, пакладзіце руку на сэрца і скажыце: колькі народу ў Расеі гэтыя лозунгі падтрымалі? Колькі ўцаркоўленых выйшла на Марш? А між тым вы, акі працалюбівыя пастыры, акармляеце гэтых агнцаў хто15, а хто і больш  гадоў. Ну, і які вынік? Пайшлі 4 лістапада натоўпам… да рыдыгераў і масава білі ілбы аб падлогу. А тым часам “паганыя язычнікі” білі ілбы аб мянтоўскія шчыты. Ну і хто пасьля гэтага больш каштоўны для Бога? Так што пакіньце, саратнікі, авец Маісеям, а самі прыходдзьце ў наш лагер – з баранамі вам не па дарозе.

І галоўнае! Расіянская дзяржаўная машына, якая зрабіла сапраўды тытанічныя высілкі па недапушчэньні Маршу, згубіла свой галоўны рэсурс – бачнасьць прававой дзяржавы [а вы што, да гэтай пары лічылі, што імперскя бюракратыя будзе думаць пра чыісьці інтарэсы акрамя сваіх жлобскіх? Вы думалі, што, калі спатрэбіцца, яна ня будзе бараніць гэтыя свае інтарэсы, а будзе прытрымлівацца законаў? – Рэд.]. Усім і кожнаму стала зразумелым, што, хто і зь якімі паўнамоцтвамі хаваецца ад народу за папяровымі дэкарацыямі [вось-вось, адчуйце, рускія шавінюгі, ўплыў сваёй бюракратыі на ўласнай скуры; іншыя народы вашай паганай імперыі гэта даўно ведаюць… – Рэд.].

Сьвет сёньня пабудаваны так, што кожная ўлада ў любой краіне павінна захоўваць хоць нейкае рэнамэ перад сваім насельніцтвам і перад навакольным дзяржавамі [апошняе Беларусі не датычыць; дарэчы, дзякуючы падтрымцы ўсё той жа расейскай імпербюракратыі. – Рэд.]. Нават Садам Хусэйн гэтага рэнамэ прытрымліваўся, паколькі занядбаньне гэтага рэнамэ адразу ператварае палітычную вярхушку ў вачах атачэньня, як унутры краіны, так і за яе межамі, у шайку, якая пралезла ва ўладу. Што з такімі шайкамі робяць добрыя хлопцы, калі абавязкова прыдуць, вядома з амерыканскіх фільмаў. Дарэчы, такім добрым хлопцам калісьці быў і спадар Ельцын, які зьліў у сартыр саўдэпію.

Прыкладна аналагічная сітуацыя складаецца і ў міжнароднай палітыцы. Выявілася, што “дарагія расіяне” – гэта разнавіднасьць “барыг”, толькі барыг, якія сядзяць на 1/7 частцы сушы. Лаяльнасьць “даху” яны купляюць актыўным выпампоўваньнем сыравіны на Захад і на Ўсход, пераводам нарабаванага ў эканомікі Захаду і Ўсходу. Аднак такога-сякога рэнамэ з “выбарамі” і “канстытуцыяй” гэтыя барыгі вымушаныя былі прытрымлівацца [яны вам і далей будуць арганізоўваць “рэнамэваныя выбары”; не сумнявайцеся… – Рэд.]. Ад “выбараў”, праўда, апошнім часам “дарагія расіяне” адмовіліся – губернатараў сталі “прызначаць”, як у СССР, а на “выбарах” апусьцілі парог яўкі да 25% (што матэматыка не дазваляе), аднак дакумент з громкай назвай “Канстытуцыя” узурпатары да 4-га лістапада захоўвалі сьвята, пакуль, разганяючы Марш, не пахерылі і “Канстытуцыю”: пяць артыкулаў парушылі! Прабачце, гэта ўжо пайшла гульня не па правілах: нават банкір-жулік Крамар зь фільму “Ва-Банк” – і той імкнуйся трымацца прыстойнасьці, правілы свайго банку выконваў і адкрыта ня краў зь яго. А тут поўная адсутнасьць сумленьня.

На Маршы было Сто Тысяч ВЕЛЬМІ актыўных грамадзян [у аўтара ўсё дакладна так; але, зноў жа, не славянская гэта рыса – так брахаць. – Рэд.], якія не пабаяліся кінуцца ў бойку ў адсутнасьці якой бы ні было падтрымкі з-за мяжы, як гэта было ва ўсіх рэвалюцыянераў у гісторыі. А калі б замежжа з падачы «дарагіх расіянаў» не абзывала маніфестантаў «нацыстамі», ды яшчэ і матэрыяльна дапамагло [вось гэта да-а-а… – Рэд.] – з арганізацыяй, з прыладамі для скідваньня рэжыму? Вынік быў бы перадвызначаны [але і наіўнасьць. – Рэд.]. Ядро па зьліву спадара Кучмы было меншае на парадак [як сьведкі й удзельнікі “памаранчавай рэвалюцыі”, сьведчым: гэта чарговая хлусьня арыйцаў. – Рэд.]. Фанатычных “украінцаў” [у аўтараў дакладна так – “украінцы” ў дзьвюкосьсях; як ведаюць нашы сталыя чытачы, бо мы ўжо паведамлялі, рускія шавінюгі ня лічаць украінцаў і беларусаў асобнымі народамі, а таму сапраўдных беларускіх і украінскіх нацыяналістаў успрымаюць, як сваіх ворагаў! – Рэд.], гатовых забясплатна ісьці біцца з АМАПам, у сьвеце вельмі мала, іх давялося ўзмацняць стварэньнем нейкай “Пары”, наймаць нейкіх гуцулаў для разьязджаньня вазамі па Майдану, зводзіць на мітынг ласы да грошай охлас (з разьліку 10 баксаў за суткі пратэсту) [вы бачыце, якая зайздрасьць, які комплекс непаўнавартасьці праступае ў рускіх шавінюг на фоне прамінулай “памаранчавай рэвалюцыі” ва Украіне; гатовы хлусіць, прыдумляць, выкручвацца, як вужака, абы не прызнаваць відавочнага; не славянская гэта рыса… – Рэд.]. А тут, падкрэсьліваем: людзі САМІ выйшлі. Ім ніхто і ні за што не плаціў. Ці ж гэта ня СІЛА? Гэта сіла, сіла магутнейшая [мы – беларусы – бачылі ў Менску, які ў 5 разоў меншы за Маскву (!), мітынгі й шэсьці з удзелам 20-30 тысячаў чалавек, а ня 2-3, як у Маскве, якія таксама зьбіраліся “забясплатна”; але мы такую колькасьць удзельнікаў лічылі ўсё роўна недастатковай, арыентуючыся на іншыя, большыя аб’ектыўныя паказьнікі; а тут, ледзь сабралі пару тысяч – і столькі пераможнай воні. – Рэд.]. І Марш зрабіў так, што гэтая сіла не засталася незаўважанай…

Мы, Агенцтва Рускай Інфармацыі, лічым – што трэба быць падрыхтаванымі да зваротных крокаў, прычым, да крокаў і на Захад, і на Усход, і нават на Поўдзень – у залежнасьці ад умоў, якія патэнцыйныя саюзьнікі прапануюць рускім за дапамогу ў вызваленьні ад акупантаў. Захаду патрэбна сыравіна – мы дадзім яму ў будучыні гэтую сыравіну, есьці мы сваю нафту [чыю нафту?! – Рэд.] усё роўна ня будзем. Але трэба прызнаць рускую праблему і падтрымаць. Сыравіна больш патрэбна Усходу? Ён дапаможа рускім нацыяналістам? Мы дадзім яе Усходу, а Захад у будучыні атрымае дулю. Усё! Рускі рух павінен дакладна заявіць, што ў будучыні наша Руская дзяржава павернецца тварам толькі да тых і з тымі будзе мець справу, хто цяпер падтрымае рускі нацыянальны рух [ды нават мы – беларусы – гатовы падтрымаць ваш “рускі нацыянальны рух”; але трэба, каб яго кіраўнікі былі ўніверсальнымі нацыяналістамі, а ня рускімі шавіністамі… – Рэд.].

Чэсна сказаць, да Маршу мы б не рашыліся выступіць з падобнымі заявамі, разумеючы, што за гэтым наступяць абвінавачваньні саратнікаў. Але саратнікі схадзілі на Марш. Машыну ўціску паглядзелі ЗЬБЛІЗКУ? У тым ліку і машыны пад «Груз 200»…

Акупанты былі абсалютна падрыхтаваныя выкарыстаць зброю. Калі яны прыпасьлі ў падваротнях машыны, не сумнявайцеся – былі й аўтаматы. І аптымізму асаблівага ў нас няма: у наступны раз, калі на Марш пойдзе ня сто тысяч, а мільён чалавек – акупанты пажадаюць страляць. А вось гэтага жаданьня ў іх узьнікнуць не павінна. Калі яны будуць ведаць, што праіграюць – ня будуць.

Таму хочам сказаць наступнае: усё, саратнікі, гульні скончыліся! Гульні ў НСДАП, гульні ў “праваслаўную манархію”, гульні ў “барацьбу з НАТА”, гульні ў “Пятую Імперыю”, гульні ў “сяброўства з прыгнечанымі арабамі”, гульні ў экалогію, за бюджэтнікаў і да т.п. з гэтага часу ўсе “гульцы” ідуць на х.й, і будуць разглядацца, як правакатары.

Рускім патрэбна ўлада ў нашай краіне. Гэта галоўнае, персьпектыўнае і абсалютнае. Усё іншае потым”.

Ад рэдакцыі:
ВОСЬ З ГЭТЫМ АПОШНІМ АБЗАЦАМ, У ВЫКАРЫСТАНЬНІ, КАНЕШНЕ, ДА НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ СІТУАЦЫІ, МЫ ГАТОВЫЯ ПАГАДЗІЦЦА ЦАЛКАМ!
Больш за тое, мы ўжо зафіксавалі яго ў якасьці прынцыпаў нашай арганізацыйна-пераможнай дактрыны (гл. П пр-пы 2 і 5): беларусам ва ўласнай краіне спачатку патрэбна беларуская ўлада. Гэта галоўнае, абасалютнае, адзіна сэнсоўнае і персьпектыўнае. Усё іншае (!) – потым…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы