nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларуская нацыянальная ідэя як канцэпцыя мэтанакіраванай жыццядзейнасці самастойнай беларускай дзяржавы : на аснове аналізу гістарычных аналогій Беларусі і Арменіі (частка І; кБНІ)

14 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Аляксей Саламонаў, Уладзімір Мкртычан

1. Этнацыдная, антыбоская існасць тых аналогій

Распрацоўка вызначанай загалоўкам тэмы робіцца зыходзячы ў галоўным з аднолькавасці гістарычнага лёсу беларускага і армянскага народаў. У іх ёсць вельмі многа агульнага. І не проста ў форме, але і ў змесце. Яно ў тым, што нейкія антычалавечыя сілы скіроўвалі мінулыя падзеі на этнічнае (у тым ліку і фізічнае) знішчэнне гэтых народаў.

Тут няма  магчымасці прасачыць ход адзначаных падзей з глыбінь далёкай старажытнасці. Аднак гістарычныя хронікі сведчаць, што ўжо ў 980 (па іншых звестках – у 970; 975 або 976 гг. [10, с. 9]) наўгародскі “брат” князь Уладзімір Святаслававіч руйнуе Полацк – цэнтр беларускасці таго часу, забівае яго князя Рагвалода разам з сынам, звозіць адтуль магчымую княгіню Рагнеду Рагвалодаўну. Параўнальна нядоўгім быў росквіт Вялікага княства Літоўскага (пачатак стварэння – 1230 г.), аформленага ў самастойную беларускую дзяржаву – “аб’яднанне беларускіх і балцкіх зямель”, – у якой на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны патрыятызм”  [74, с. 27]). Ужо ў 1413 годзе мела месца “Гарадзельская унія – саюз Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам” [10, с. 31] як “роўных з роўнымі” для сумеснай абароны ад суседніх ворагаў. За ёю ў 1569 годзе было “пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтваралася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая” [74, с. 34]) – адна з самых вялікіх і магутных”. Але ў ёй у 1696 годзе намаганнямі Польшчы была прынята “пастанова аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове [10, с. 59]). Праўда, аб’яднанне было вымушаным. Бо пачынаючы з 1500 года Маскоўскае княства распачало безупынныя войны (1500-1503, 1506-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг.) за захоп тэрыторыі Беларусі. “Масква інспіравала ўнутраныя канфлікты ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве” [72, с. 26]. У 1562 годзе маскоўскія войскі стаялі ля сцен Воршы, Дуброўны, Віцебска,  Копысі, Шклова.  15 лютага 1563 года  быў захоплены Полацк… Сілы дзяржавы балі на зыходзе. Да сталіцы – Вільні – заставалася напрасткі каля 200 км” [74, с. 34]).  Люблінская унія  1569 года на пэўны час стрымала апетыты Масковіі. У 1579 годзе нават быў вернуты Полацк. Аднак, падрыхтаваўшыся, Расія ў перыяд з  1654 па 1667 год ужо вяла практычна знішчальную вайну супраць Беларусі. Яе вынікі страшэнныя. “На Беларусі ў межах прыкладна яе сучаснай тэрыторыі колькасць насельніцтва зменшылася больш чым напалову… Некаторыя гарады, здавалася, абязлюдзелі назаўжды. Бо хіба можна ажыць, калі страты жыхароў… перавышалі,  напрыклад, 93% ў Полацку, 94% – у Віцебску, 92% – у Ляхавічах, 98% – у Вяжышчах… Бадай не засталося на Беларусі аніводнага больш-менш цэлага горада. Усе яны ляжалі ў попеле ды руінах… Гаспадарка ўсёй краіны апынулася ў катастрафічным  стане. Для яе аднаўлення не ставала людзей, асабліва рамеснікаў. Амаль зусім не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася і паловы ад ранейшых плошчаў ворнай зямлі”. Прыведзенае адзначаецца ў Г.Сагановіча на падставе нават не беларускіх, а расійскіх даследаванняў [12, с. 130 – 134].

Адпаведна само сабою ўзнікае пытанне: чым жа абярнулася гэтая бяда для гістарычнага лёсу беларусаў? Адказ на яго адзіны: “Таталітарная дэструкцыя змяніла ўсё – ад матэрыяльных умоў жыцця да сацыяльнай структуры насельніцтва, ад моўна-культурнай і канфесійнай сітуацыі да этнапсіхікі і нацыянальнага генафонду наогул… Беларусы сталі народам з непаўнавартай, няпоўнай сацыяльнай структурай грамадства… Разбурэнне натуральнага механізму перадачы інфармацыі наступным пакаленням азначала падрыў асновы нацыянальнай кансалідацыі беларусаў”. Мала таго, той генацыд “брацкіх” дзеянняў Расіі знішчыў інтэлектуальныя магчымасці ўзняцця беларускага этнасу. Бо найбольш развітыя беларусы (з ліку незнішчаных) былі вывезены ў Маскоўшчыну як палонныя. “Напрыклад, калі на пачатку ХVІІ стагоддзя ў Магілёве было больш за 2000  рамеснікаў, дык у 1745 г. – толькі 95” (там сама).   У адпаведнасці з адзначаным узнікае думка аб тым, што БЕЛАРУСЬ НЕ АЧУНЯЛА АД ТАЕ КАТАСТРОФЫ І ДА СУЧАСНАГА МОМАНТУ. У выніку адзначанага знішчэння генафонду, варожых далейшых наступаў на беларускасць мы зараз  і маем сучасную этнапсіхіку беларускага грамадства, якое няцяжка  СКІРАВАЦЬ НА ГАЛАСАВАННЕ СУПРАЦЬ САМІХ СЯБЕ. Гісторыя не даруе расіянам, калі яны зноў апалоняць, наш народ.

Па прыродных паказчыках Арменія вельмі розніцца ад Беларусі [14, с. 15-26]. Значна меншае ў яе і насельніцтва (4120 тыс. чалавек, з іх армяне – 3084 тыс. [76, с. 69]. Гістарычныя звесткі аб ёй маюць значна больш глыбокія карані, чым аб Беларусі. Так, назва краіны “встречается впервые в клинописях персидского царя Дария І, правившего в 522-436 гг. до н.э.” [14, ст. 29].  Але, як ужо крыху адзначана вышэй, яе далейшы гістарычны лёс – гэта, у асноўным, барацьба (часта – вельмі крывавая) супраць генацыду ўласнага народу, што супадае з лёсам беларусаў.

У выніку Арменія перажыла: “Господство древних персов (550-330 гг. до н.э.)”;  самастойную дзяржаўнасць “Великой Армении”; прыняцце ў 301 годзе хрысціянства; спыненне ў 428 годзе існавання старажытна-армянскай дзяржавы, свой падзел паміж Рымам і Персіяй; стварэнне ў пачатку V ст. нацыянальнай пісьмовасці, што спрыяла ўздыму ўратаванай культуры народу; свае “кровавые протесты против попыток искоренить в стране христианство и ассимилировать армянский народ” (паўстанне 26 мая 451 г.); уласны росквіт пры Ашоце I і магутнасць Багратыдскага  царства пры Гагіку I (989-1020 гг.); “глубокий мрак дикости и невежества” пасля канчатковага падзелу сваёй краіны паміж Турцыяй і Персіяй у 1639 годзе; уваходжанне сваёй усходняй часткі ў 1828 г. у склад Расіі [14, с. 30-35].

Толькі самая вялікая трагедыя для армянснага народу пачалася з 1873 года, калі Турцыя  “открыто заявила, что армянский вопрос (у яе складзе была Заходняя Арменія – аўт.) нужно решать путём уничтожения армян” [14, с. 37]. І гэта былі не проста пагрозлівыя словы. Адпаведна ўжо летам 1894 года “турки опустошили Сасунк… вырезав в нём более 10 тысяч человек. Погромы совершали как регулярные войска, так и разбойничьи банды. Героическая оборона армян от страшной резни обошлась им в 300 тысяч. В конце 1914 года, со вступлением Турции в войну на стороне Германии, были уничтожены офицеры и солдаты – армяне, призванные в турецкую армию. Весной 1915 года началась массовая депортация армян в пустыни Сирии и Месопотамии, часть их была вырезана на месте, другая – погибла в пути. Западная Армения лишилась своего коренного населения – там количество жертв превысило  полтора миллиона человек”. Усяго “в течение четырёх десятилетий ХІХ-XX веков жертвами геноцида стало свыше двух миллионов унесённых жизней” [14, с. 33].

Як бачым, гістарычны лёс беларускага  і армянскага  народаў у разгляданым плане быў аднолькавым. Адрозненне толькі ў тым, што  ў свой час каля “800 тысяч армян бежало из страны. Сегодня потомки этих беженцев (2 млн. 225 тыс. зарубежных армян), рассеянных в 84 странах мира, находятся на положении народа-изгнанника [76, с. 4]. Аднак прыкладна такая ж  колькасць і тых, хто лічыць сябе беларусамі, будучы раскіданымі па ўсім свеце, хоць сапраўдная лічба беларускай дыяспары значна большая.

Ёсць агульнасці і ва ўразванні этнасаў. У адпаведнасці з ёю Беларусь ЗМЕНШАНА  АМАЛЬ НАПАЛОВУ СВАЁЙ САПРАЎДНАЙ ЭТНІЧНАЙ ТЭРЫТОРЫІ за кошт адабрання ад яе Віленшчыны, Беласточчыны, Смаленскай і паловы Бранскай вобласцяў, а таксама іншых тэрыторыяў, што “адышлі” да Расіі. Адпаведна вялікай ранай сардэчнай з’яўляецца для Арменіі Нагорны Карабах [15].

У многім супадаюць і пакуты адмоўнага адчування ад прыналежнасці пэўнай часткі  беларусаў і армян да свайго этнасу. У адпаведнасці з ім многія беларусы знаходзяцца ў стане няёмкасці пры неабходнасці карыстання роднай мовай: быццам бы яны вымушаны рабіць штосьці непрыстойнае, калі навокал гучыць “могучий и всепобеждающий русский язык”. З гэтай жа прычыны армянін Тыгран Гуюмджан (вядомы англійскі пісьменнік Майкл Арлен) “скрывал свою национальность от мира и наследников. Он (в годовалом возрасте выброшенный… резнёй 1915 года в Англию) вычеркнул свою национальность, отвернулся от всего армянского, чтобы убежать от действительности. И даже говорил сыну: армяне хорошие люди. Но надо держаться от них подальше” [17, № 4, с. 3]. Многія беларусы таксама запісваліся рускімі, бо беларусамі было быць нязручна.

2. Іcнасць паняццяў “этнас”, “народнасць”, “нацыя”.

Ад сэнсавага зместу названых паняццяў залежыць і вызначэнне сэнсу нацыянальнай ідэі. Але нават у афіцыйных друкаваных крыніцах тлумачэнні гэтых паняццяў досыць заблытаныя. Так, паводле “Советского энциклопедического словаря»  этнас – гэта “исторически возникший вид устойчивой социальной группировки людей, представленный племенем, народностью, нацией”. Тое самае падаецца ў “Словаре русского языка” (далей СРЯ) [55, с.770]. У слоўніку Ожагава чытаем: “Этнический – относящийся к происхождению какого-нибудь народа (народности, племени), исторически сложившаяся общность людей”. Складальнікі “Тлумачальнага слоўніка беларукай літаратурнай мовы” (далей ТСБЛМ) пішуць: “Этнічная супольнасць – устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна” [52, с. 777]. Тое самае  запісана ў “Большом энциклопедическом словаре” (далее БЭС) [76].  Як бачым, у адпаведнасці з самымі апошнімі афіцыйнымі друкаванымі крыніцамі выходзіць, што ЭТНАС, НАЦЫЯ, НАРОДНАСЦЬ – гэта адно і тое ж. Паглядзім зараз, што напісана пра народнасць.

У СРЯ чытаем: “Народность – национальная, народная самобытность, выражение дум, чаяний, стремлений” [54, с. 389]. І там жа: “Исторически сложившаяся, языковая, территориальная,  экономическая и культурная общность людей, предшествующая нации”. Прыкладна тое ж  напісана і ў БЭС: ”Исторически сложившаяся языковая, территориальная, экономическая и культурная общность людей. В современной литературе идёт дискуссия  о признаках и соотношении народности и нации” [76, с.784]. Значыць, заблытанасць разгляданых паняццяў не здымаецца  і тлумачэннямі існасці слова “народнасць”.

Аб “народзе” ў ТСБЛМ выказваецца наступнае. Ён – 1) “усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны”;  2) “працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны”; 3) “розныя формы гістарычных супольнасцей” [52, с.374]. Адсюль напрошваецца вывад, што пад народам можна разумець што заўгодна і што дзеці, пенсіянеры і хворыя – не народ. Тое самае змешчана і ў СРЯ.

Найбольш змястоўнае тлумачэнне існасці нацыі прыведзена ў слоўніку Ожагава у такім выглядзе: “Нация – исторически сложившаяся устойчивая общность людей, образующаяся в процессе формирования общности их территории, экономических связей, литературного языка, особенностей культуры и духовного облика” [51, с. 398]. Аднак эканамічныя сувязі зараз для любой развітай краіны становяцца ўсё больш і больш глабальнымі. Толькі чалавецтва  ад гэтага і не думае станавіцца адной нацыяй, літаратурны “язык” у межах той “общности” можа быць сваім у розных людзей. Апроч таго, КОЖНАЯ НАЦЫЯ ЗВЯЗАНА АБАВЯЗКОВА З САМАСТОЙНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦЮ. Гэта непасрэдна вынікае з выразаў: “нацыянальныя інтарэсы ЗША, Германіі, Францыі, Расіі”. Без дзяржаўнасці проста не можа быць вышэйназванай “устойчивой общности”. Толькі этнас як чалавечая агульнасць можа існаваць па-за паняццем дзяржаўнасці.

Усё адзначанае і ўжо ўсталяваныя класіфікацыі розных супольнасцяў людзей даюць падставы для  наступных абагульняльных вызначэнняў.

Этнас – гэта расава роднасная еднасць людзей, надзеленых ад Бога асярэдненымі аднолькавасцямі на генным узроўні, сваёй супольнай душой і мовай, сваёй самабытнасцю, дапоўненымі пэўнымі прыроднымі і гістарычнымі ўплывамі. Звесткі аб генным узроўні пэўных этнасаў вызначаны практычна зусім нядаўна. У адпаведнасці з імі кожны этнас “располагает набором генов, характерным и наилучшим для него, поскольку обеспечивает его жизнедеятельность” у пэўных умовах [11]. “Из примерно сотни тысяч генов, которые есть в любой клетке каждого из нас, определённые разновидности в большей вероятности вотречаются у конкретных народов [этносаў – аўт.]”. Гэта не значыць, што “гены одного народа лучше других”. Проста біялагічная прырода розных этнасаў асярэднена ў пэўнай меры неаднолькава, што вызначаецца ў некаторых асаблівасцях пабудовы цела, вонкавага выгляду, характару і інш. Таму тое, што асярэднена ўласцівае, напрыклад, асярэдненаму чэчэнцу ў паводзінах і ўчынках, не можа быць зроблена ніколі асярэдненым беларусам у сучаснасці. Этнасы могуць існаваць і без самастойнай дзяржаўнасці, што пацвярджаецца яўрэямі. Ісціна і ў тым, што “каждый этнос должен знать свои характерные особенности, свой генофонд” (тамсама).

Яна і ў тым, што без сваёй мовы пэўны этнас паступова асімілюецца, бо мова – гэта не проста сродак гукавых зносін паміж людзьмі. Мова – гэта духоўная існасць успрыняцця навакольнага прыроднага і грамадскага асяроддзя і стаўлення да яго. Яна – існасць душы і характару пэўнага этнасу. Беларуская мова, напрыклад, найбольш набліжаная ў сваёй існасці да прыроды. Таму калі мы выказваем “Поўнач”, “поўдзень”, “усход”, “захад”, то адразу ўяўляем палову ночы і дня, усход і захад Сонца. Такую ж сувязь з прыродай маюць і беларускія назвы месяцаў года (студзень – халодны, студзіць; люты – злы; сакавік – пачатак раставання снегу). Рускае “пожалуйста” можа быць выказана са злосцю. Пасля яго магчымы трохпавярховы мат. Пасля беларускага “калі ласка” мат аніякі    не атрымаецца.

Народнасць – малы этнас. Нацыя – гэта створаная на аснове карэннага (тытульнага) этнасу дзяржаўная еднасць народу, аб’яднаная асярэднена грамадскімі агульнасцямі жыццядзейнасці, сфармаванай культурай, мовай і ладам жыцця. У аснове кожнай нацыі – свой этнас. Напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі стварыліся аб’яднаннем вакол тагачаснай англійскай большасці перасяленцаў той мясцовасці. Яны прынялі яе мову. Новыя ж хвалі эмігрантаў уліваліся і ўліваюцца ў тую сфармаваную еднасць, паступова прыўносячы ў яе звышмаленькімі крупінкамі штосьці сваё. У складзе нацыі могуць быць пэўным чынам з’яднаныя [падпарадкаваныя – Рэд.] асобныя этнасы (татары, якуты, чувашы, мардоўцы, чукчы, бурат-манголы і інш. у складзе Расіі).

У адпаведнасці са сцверджаным выходзіць, што пад нацыянальнасцю, якая фіксуецца ў сучасны момант, у сапраўднасці разумеецца этнічнасць. ЯЕ ТРЭБА НЕ ХАВАЦЬ, А АБАВЯЗКОВА АДЗНАЧАЦЬ, КАБ ЧАЛАВЕК ВЕДАЎ ПРА СВАЕ ЭТНІЧНЫЯ КАРАНІ, КАБ АДЧУВАЎ У СВАІХ ПАВОДЗІНАХ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ЗМЕСТ “СВАЙГО РОДА, СВАЙГО ПЛЕМЕНІ”, ЗА ЯГО ДОБРАЕ АБЛІЧЧА ПЕРАД ІНШЫМІ НАРОДАМІ.

3.  Умовы стварэння і захавання нацый.

Глыбінны аналіз іcнасці этнасаў паказвае таксама, што створаны яны не выпадкова, а для таго, каб цераз прыязнае ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ РОЗНАСЦЯЎ, закладзеных у іх ад Бога, і гістарычных уплываў мець пастаянна дзейныя ўмовы для БЕЗУПЫННАГА САМАЎДАСКАНАЛЕННЯ ЧАЛАВЕЦТВА. Бо КАЛІ ЗАМЯНІЦЬ СУЧАСНУЮ ЭТНІЧНУЮ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ НА АДНУ АСЯРЭДНЕНА ШЭРУЮ МАСУ НАКШТАЛТ ІМКНЕННЯЎ БАЛЬШАВІКОЎ ДА СТВАРЭННЯ АДНААБЛІЧНАГА ПРЫМІТЫВУ САВЕЦКАГА НАРОДУ, ТО ЧАЛАВЕЦТВА ЎРЭШЦЕ РЭШТ САМАВЫРАДЗІЦЦА І ЗНІКНЕ.  Тое самае адбылося б, напрыклад, пры замене звышразнастайнага расліннага свету аднымі, нават такімі самымі магутнымі яго прадстаўнікамі, як дубы. Бо раслінны свет – непадзельны ланцуг адзінай біялагічнай шматграннасці, у якой тое адзінства трымаецца на ўзаемааддаванай і ўзаемаспажыванай энэргіі. Таму без разнастайнасці не стала б хутка і дубоў – волатаў расліннага свету, не стала б і фаўны, а потым і саміх людзей. У біялогіі ёсць і другі вядомы аналаг, які пацвярджае неабходнасць захавання этнасаў. Ён звязаны са стварэннем яшчэ акадэмікам М.І.Вавілавым у Ленінградзе эксперыментальнага інстытута раслінаводства (пры СССР – ВІР), мэтай якога быў пошук у прыродзе любых відаў збожжавых раслін і захаванне іх насення як падмурку чысціні кожнага віду. Каб мець магчымасць праз селекцыю і насенняводства ствараць новыя гатункі, прызначаныя для задавальнення людскіх патрэбнасцяў.

Трэба ўлічваць, што Бог прадугледзеў для здзяйснення сваіх мэтаў у дачыненні да этнасаў адпаведныя ахоўныя меры. Для таго ён заклаў у супольную душу кожнага этнасу адпаведны інстынкт, які людзі назвалі нацыяналізмам і які ахоўвае пачуццё кожнага нармальнага чалавека, закладзенае ў яго на генным узроўні для захавання і развіцця ўласнага этнасу пры павазе прадстаўнікоў іншых народаў. Дзейнасць праяваў гэтага пачуцця вельмі яскрава паказана Л.Талстым у бессмяротным творы “Хаджы Мурат” на прыкладзе чачэнцаў. Як бы ў працяг сведчанняў пісьменніка гэты маленькі 960-тысячны народ змог перамагчы пры сваім ратаванні 147-мільённую Расію [аўтары маюць на ўвазе вайну 1994-96 гг. – Рэд.]. Праўда, выкарыстаў пры тым уратаванні антычалавечныя метады. Аднак без іх не было б уратавання. Толькі калі чачэнцы пакладуць тую антычалавечнасць у асновы сваёй далейшай жыццядзейнасці, то яны проста самазнішчацца.

Магутная дзейснасць нацыяналізму добра прасочваецца і на прыкладах іншых параўнальна развітых этнасаў. “Так, феномен существования армян до сих пор поражает: по всем канонам биологии и мировой истории они должны были исчезнуть, как шумеры, ассирийцы… На протяжении всей своей истории армяне не раз стояли на грани исчезновения, подвергались геноциду и тем не менее не ассимилировались, не растворились под натиском исторически молодых народов. А напротив, консолидировались, создавая свою культуру, внося наравне с другими народами свой вклад в мировую цивилизацию” [11]. Таксама, як ужо было паказана вышэй, здавалася б, павінны былі знікнуць і беларусы. Бо толькі за час “невядомай вайны 1654 – 1667 гг.” знішчана большая частка беларусаў і вельмі сур’ёзна парушаны генафонд беларускага этнасу [12, с. 130-134]; з 1886 года царскім указам было поўнасцю забаронена беларускамоўнае навучанне ў школах і да 1918 года ні адно беларускае дзіця не вывучала беларускую мову [74, с. 94]; за савецкі час у выніку палітычных рэпрэсій толькі 1920-50-х гадоў бальшавікі знішчылі каля 600 тысяч лепшых людзей Беларусі – мозг яе народу [78, с. 10]; пачынаючы з часоў захопу Беларусі Расіяй самая элітная частка беларусаў высмоктвалася Масковіяй і СССР [79, с. 177-178]; ЦЯПЕР ДА ВЯРХОЎНАЙ УЛАДЫ РЭСПУБЛІКІ НЕПРЫСТОЙНЫМІ ПРЫЁМАМІ ПРАРВАЛІСЯ ВЫРАЖАНЫЯ БЕЛАРУСАФОБЫ, ЯКІХ РАСІЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЕ ДЛЯ НОВАГА ПАГЛЫНАННЯ БЕЛАРУСІ. Але ж нягледзячы на такі знішчальны наступ на галоўныя карані беларускасці, яны ёсць, яны на генным узроўні жывуць у супольнай беларускай душы і, безумоўна, дадуць добрую, дзейсную рунь. Яна выштурхне з нашай Зямлі ўсіх знішчальнікаў беларускага этнасу.

Адзначаная заканамернасць дае таксама падставы сцвярджаць, што, не зважаючы на апартэід, які вядзе Турцыя супраць курдаў, гэты этнас захаваецца, уздымецца, аб’яднаецца і створыць сваю ўласную нацыю.

Пра трываласць нацый можна сказаць наступнае.

Устойлівая верагоднасць захавання маецца толькі ў нацыях, з’яднаных  карэнным (тытульным) этнасам. Такімі з’яўляюцца Англія, Францыя, Германія, Данія, ЗША, Японія і іншыя аналагічныя. Сілай жа створаныя федерацыі (а тым больш – канфедэрацыі) на ўзор Грузіі і Абхазіі, Сербіі і Косава, відаць, распадуцца пасля крывавых супрацьстаянняў. Аналагічныя прычыны ў аснове распаду ўсіх імперыяў, у тым ліку – звышмагутнага СССР. Ёсць падставы сцвярджаць, што са складу Канадскай федэрацыі, дзе ў асноўным на асобных тэрыторыях жывуць 44 працэнты англаканадцаў і 28 працэнтаў франкаканадцаў, можа выйсці франкамоўны Квэбэк. Бо нацыя там, у высокім разуменні гэтага слова, не ўстойлівая. Ёсць падставы сказаць такое і ў адрас Інданэзіі (з яе 13667 астравамі, 150 народнасцямі), якая “рискует повторить судьбу распавшегося Советского Союза… если власти в Джакарте не сумеют преодолеть экономический кризис и политический хаос” [10].

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы