Аляксей Саламонаў, Уладзімір Мкртычан
4. Стыхійнасць або дзяржаўная скіраванасць жыццядзейнасці народаў праз нацыянальныя ідэі, суаднесеныя на фон глабальнасці.
Безнадзейнай таямнічасцю пакрыла прырода мэты і метады стварэння жыцця на зямлі наогул, а чалавечага – у асаблівасці. Невядома, што яна плануе ў гэтым сэнсэ надалей. Толькі выразна відаць, што спачатку развіццё чалавецва ішло (у сваіх вонкавых праявах) стыхійна, праз крывавыя ваенныя супрацьстаянні пры пэўнай мэтанакіраванасці ў агульным. Прытым уся людская супольнасць галоўныя свае намаганні скіроўвала на здабыванне “хлеба надзённага” і забеспячэнне дабрабыту. Насельніцтва планеты павялічвалася ўвесь час паскоранымі тэмпамі. Прыродны ж патэнцыял заставаўся нязменным. А.Саламонаў яскрава паказвае, што за гарызонтам жыцця людзей неадступна рухаецца на чалавецтва пагроза поўнага знікнення ўнутрызямных рэсурсаў [80]. А маса ж людская безупынна расце. Некалькі гадоў назад ААН фіксавала нашу 5-мільярдную агульначалавечую колькасць. Яна ж з велізарнай заклапочанасцю рабіла прагноз: “У 2050 годзе чакаецца павелічэнне насельніцтва Зямлі да 11 мільярдаў” [81] . “Такім чынам, для ўсяго чалавецтва самай першай праблемай пасля захавання міру на Зямлі становіцца забеспячэнне людзей харчаваннем і зыходным энергаабслугоўваннем” (тамсама). Яе вырашэнне не можа заставацца стыхійным. Таму ў дзеянне павінен усё больш і больш уступаць “ГАЛОЎНЫ РУХАВІК ЖЫЦЦЯ ЧАЛАВЕЦТВА”, гэта значыць “Сукупны Розум, памножаны на Гуманізм і дзейсны клопат аб захаванні жыцця на Зямлі, аб станоўчым сучасным і стварэнні ўмоў для прагрэсіўнага будучага ўсім пакаленням, якія паслядоўна ідуць на змену адно другому” [82]. Розум жа гэты супольна фармуюць па крупінках усе слаі нацыі (сяляне, рабочыя і перш за ўсё – інтэлігенцыя) пэўнай дзяржавы. Толькі ён можа зрабіць аб’ектыўны аналіз рэалій і іх каранёў, з улікам глабальнага становішча зазірнуць у будучыню, параіцца з супольным сумленнем, зрабіць адпаведныя высновы, даць агульнанацыянальныя парады народу для дзеянняў кожнага з улікам асабістых неабходнасцяў і пры ўласнай адказнасці за ўсё грамадства як у дзяржаўным, так і ў глабальным маштабе. Такія АБАГУЛЬНЕНА-КАНЦЭНТРАВАНЫЯ ПАРАДЫ З’ЯЎЛЯЮЦЦА КАНЦЭПЦЫЯЙ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ НАЦЫІ, ЯЕ НАМЕРАМІ ЗАХАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ. Гэта і з’яўляецца нацыянальнай ідэяй. Яна павінна быць распрацавана кожнай дзяржавай з улікам яе прыродных асаблівасцяў і магчымасцяў, міждзяржаўнага размяшчэння, цывілізаваных стасункаў з іншымі народамі. Пры гэтым забеспячэнне ўласных інтарэсаў павінна прадугледжвацца не любой цаной (і ў тым ліку за кошт іншых народаў), а згодна прынцыпу: уласнанацыянальнае – гэта мэта дзейнасці; улік агульначалавечых неабходнасцяў – абавязковасць.
5. Аналіз поглядаў на існасць нацыянальнай ідэі.
Прасачыць гісторыю ўзнікнення нацыянальнай ідэі як канцэпцыі жыццядзейнасці пэўнай дзяржавы немагчыма. Бо спачатку яна існавала ў вуснай – нефіксаванай – форме яшчэ ў дадзяржаўных супольнасцях першабытнага грамадства. Яе мэта заключалася ў праявах наказу Боскага інстынкту зберагаць фізічнае існаванне такой супольнасці для безупыннага працягу жыцця. Аднак паступова праяўлялася і другая ідэя Бога – аб тым, што галоўнае ў чалавеку – яго душа, закладзеная ў фізічную абалонку яго цела. Бо менавіта ёй прызначана галоўная роля вызначэнні існасці дзеянняў і ўчынкаў чалавека з улікам наяўных і чаканых абставінаў ягонага акружэння. Яе думкавы клопат аб працягу жыцця (у тым ліку і ў высокім значэнні гэтага слова), які выражаецца і ў “заботе о своих детях, способен сплотить общество” (“Известия”. 29.9.1998 г.). Пранікненне філасофскіх элементаў гуманізму (праз канфуцыянства [74, с. 568]) у Кітаі ў канцэпцыю яго жыццядзейнасці былі закладзены яшчэ ў “шестом веке до н. эры” [83].
У А.Сміта чытаем: “Першае яснае фамуляванне гэтай [нацыянальнай. – аўт.] ідэі адбываецца ў час Французскай рэвалюцыі” [6, с. 11]. Раскрыццё яе існасці падаецца так: “Перш за ўсё гэта было перакананне, што ўсе тыя, хто мае агульную гісторыю і культуру, павінны жыць разам, асобна ад іншых, на сваёй шанаванай і прызнанай радзіме” [6, с. 12]. Але ж жыць разам можна па-рознаму: напрыклад, за кошт пакарэння меншых народаў (што хутка пацвердзіў француз Напалеон Банапарт), або знішчэння “непаўнавартасных” (паводле Гітлера) этнасаў, або высячэння пад корань праяў Разумнага, Добрага, Вечнага, што і пачало рабіцца пад чырвонымі сцягамі той жа рэвалюцыі, а ўдасканалена было бальшавізмам.
Л.Гаранін сцвярджае, што нават “руская ідэя мае амаль тысячагадовую гісторыю, прайшла многія стадыі развіцця, мае мноства тлумачэнняў, часцей за ўсё неабгрунтаваных і узаемавыключальных” [83, с.27]. Аднак тая абгрунтаванасць была заўжды. Яна заключалася ў сцвярджэнні: “Масква – Трэці Рым, а чацвёртаму і не быць” [83, с. 170]. Яна праяўлялася ў безупынным пашырэнні спачатку Масковіі, а потым Расіі за кошт захопу тэрыторый, паланення суседніх народаў (і ў тым ліку “простодушных белорусов”), стварэння свайго дабрабыту іх эксплуатацыяй, не лічачыся нават з тым, што гэта братні народ [для расейскай імпербюракратыі і ўласны народ нічоа ня значыць. – Рэд.]. Адзначанае яскрава пацвярджаюць факты гісторыі. Так, “на третий год после присоединения императрицей Екатериной II к России Белоруссии, а с нею Гомеля”, яна, “зная, что здесь есть всё для роскошной помещичьей жизни, решила жаловать этот город герою Турецкой войны… фельдмаршалу Румянцеву. В указе по этому поводу [бессаромна. – аўт.] говорилось: “Жалуется для увеселения его деревня в 5000 душ в Белоруссии”. Деревня эта была – Гомель с окрестностями и 293 тысячами десятин земли”. Напісана гэта на стар. 25-26 не якім-небудзь сучасным беларускім “нацыяналістам”, а яшчэ ў 1899 годзе расійскім гісторыкам Л.Вінаградавым і выдадзена з дазволу тагачаснай цэнзуры ў Маскве ў 1900 г. асобнай кніжкай “Гомель. Его прошлое и настоящее (1142-1900 гг.)”. Як бачым, нашых зусім недалёкіх продкаў расійскія “браты” і за людзей не лічылі. Таму і перадавалі “для увеселения и… роскошной жизни” сваіх вяльмож аж па “5000 душ” адразу, як жывёлін альбо цацкі для забавы. Цікава б было пачытаць гэтыя старонкі нашаму “первому президенту”, які самымі непрыстойнымі прыёмамі штурхае нас, “простодушных белорусов”, зноў у расійскі палон пад новай назвай.
“Фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі праходзіла на пачатку ХХ стагоддзя не на пустым месцы. У ім былі даўнія традыцыі” [81, с. 59, 87-92]: дзяржаўная (старажытнабеларускія Полацкае і Тураўскае княствы), культурная (асэнсоўванне сваёй нацыянальнай самабытнасці дзякуючы выданню на беларускай мове Бібліі Ф.Скарынам), прававая (адлюстраваная ў Статуце Вялікага княства Літоўскага). Але ж канкрэтныя выказванні па яе змесце ўпершыню зроблены Вінцэлем Гадлеўскім [1-37]. У А.Абэцэдарскай беларуская ідэя звязваецца з фармаваннем беларускай нацыі “ў другой палове ХІХ стагоддзя” [9, с. 82]. У адпаведнасці з сучаснымі рэаліямі упершыню існасць беларускай ідэі сфармулявана ў Д.Філімонава [56]. Самая ж апошняя афіцыйная думка аб ёй выказана прэзідэнтам Беларускай акадэміі сацыяльных навук І.Катляровым [43]. Вось яе складнікі:
– самабытнасць Беларусі ў свеце;
– вызначальная роля жыццёвых інтарэсаў і традыцый грамадзян Беларусі ва ўнутранай і знешняй палітыцы;
– паслядоўнае ўзыходжанне да верхавенства закону, дабрабыту людзей і росквіту дзяржавы.
Аднак гэтыя палажэнні не маюць аніякай канкрэтыкі, каб іх можна было прыняць у якасці плану жыццядзейнасці дзяржавы. Гэта па-першае. Па-другое: пэўная самабытнасць Беларусі застанецца, калі нават не стане беларусаў у этнічным разуменні і іх мовы як выражэння існасці душы. Па-трэцяе: верхавенства закону (у форме сталінскага беззаконня) было і ў БССР, калі яна называлася дзяржавай (з прадстаўніцтвам у ААН), але зусім не з’яўлялася ёю. Па-чацвёртае ж, працяглае квітненне і любой дзяржавы, і яе народу немагчымае без адпаведнага глабальнага фону.
У зусім нядаўнім артыкуле існасць беларускай нацыянальнай ідэі канкрэтна не сфармулявана [49]. Самае ж галоўнае яе вызначэнне, дадзенае 29 студзеня 1999 г. прафесарам Багданкевічам ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў дакладзе на 2-м кангрэсе дэмакратычных сіл Беларусі, гучыць так: “В закреплении полного суверенитета нашего народа над своей судьбой, в возрождении его духовных устоев и расцвете национальной культуры, в сформировании процветающего гражданского общества и демократического правового государства, высшей целью которого было бы обеспечение прав и свобод всех своих граждан, а также их достойного уровня жизни и состоит, по нашему глубокому убеждению, суть Белорусской национальной идеи!”
Аднак, на жаль, гэтыя высокапафасныя словы не з’яўляюцца праграмай-канцэпцыяй захавання і развіцця беларускага этнасу, стварэння на яго аснове трывалай беларускай нацыі і яе далейшай жыццядзейнасці з улікам менавіта беларускіх асаблівасцяў. Яны ў роўнай меры могуць быць выкарыстаны як прыгожыя заклікі і Татарстанам, і Якуціяй, і Калмыкіяй, і нават Чачнёй.
6. Існасць нацыянальнай беларускай ідэі з улікам мінулага, боскіх патрабаванняў, сучасных рэалій Беларусі і яе бліжэйшых перспектыў.
Улічваючы ўсё вышэйадзначанае, аналізуючы выказванні [4, 5, 7, 19, 20, 22-26, 28, 29, 31-40, 44-46, 48, 83], а таксама асаблівасці стану беларускага грамадства, прыродныя і рэгіянальна-сусветныя ўмовы размяшчэння на планеце і звяртаючы ўвагу на непазбежнасць пашырэння глабальнасці міждзяржаўных уплываў, беларускую нацыянальную ідэю як канцэпцыю жыццядзейнасці беларускага грамадства можна сфармуляваць (у выглядзе яе складнікаў) наступным чынам.
1. Неадкладнае стварэнне з дапамогай міжнароднай грамадскасці ўмоваў для захавання і развіцця беларусаў у якасці самастойнага этнасу з яго непаўторнай мовай і іншымі самабытнасцямі. Усведамленне, што намаганні ў такім кірунку – гэта выкананне наказу Бога зберагаць створаныя ім людскія рознасці.
2. Утварэнне на падмурку карэннага беларускага этнасу з’яднанай беларускай нацыі з адзінымі дзяржаўнымі мэтамі, адзінай скіраванасцю ў будучыню.
3. Неадступнае змаганне за самастойную дзяржаўнасць Беларусі, за стварэнне для яе дзейснага, усімі краінамі прызнанага ваеннага нейтралітэту.
4. Прыняцце ў адпаведнасці з пп. 1-3 агульнадзяржаўных палажэнняў аб тым, што на кіраўнічых пасадах у Беларусі наогул, а на прэзідэнцкай, прэм’ер-міністра, кіраўніка парламента – у асаблівасці не могуць быць людзі, якія не разумеюць важнісці адзначаных палажэнняў, не ведаюць беларускай мовы, адмоўна ставяцца да яе беларускасці, штурхаюць нашу Рэспубліку на самазнішчэнне ў этнічным і дзяржаўным дачыненні. Адпаведна – забарона дзейнасці замежных партый і аб’яднанняў (у тым ліку ад “братніх” краінаў), якія выступаюць супраць вышэйназваных зыходных каштоўнасцяў беларускага народу.
5. Арганізацыя жыццядзейнасці беларускага грамадства на аснове рацыянальнага па выніковасці і экалагічнага ў існасці прыродакарыстання, яго пастаяннага ўдасканалення з улікам рэгіянальных магчымасцяў і нацыянальных асаблівасцяў. Прызнанне асобай ролі для Беларусі выкарыстання зямлі як сродку сельскагаспадарчай, сыравіннай і энэргетычнай вытворчасці.
6. Выкарыстанне ў працэсе жыццезабеспячэння Рэспублікі яе своеасаблівага размяшчэння на перакрыжаванні еўрапейскіх і еўраазіяцкіх рухаў Захад – Усход, Поўдзень – Поўнач. Улік пры гэтым пагрозы пераўтварыцца ў збіральнік і адстойнік горшага, у жывы буфер, у якім можа быць расціснута ўся беларускасць, а народ пераведзены ў стан прыслугі, пастаўшчыка таннай працоўнай сілы, салдат і інтэлектуальных робатаў для дасягнення чужых мэтаў.
7. Эканамічнае самавызначэнне Рэспублікі на аснове ўласных намаганняў і магчымасцяў пры ўзважанай кааперацыі з вытворцамі іншых краін свету, але без стварэння пагроз згубіць самастойнасць краіны.
8. Паступовае нацыянальна карыснае ўваходжанне ў працэсе жыццядзейнасці Рэспублікі ва ўсіх кірунках у агульначалавечую цывілізаваную супольнасць народаў з захаваннем дзяржаўнай самастойнасці. Прадугледжванне пры гэтым шматвектарнасці сувязяў, каб зберагчы краіну ад магчымых аднабаковых уплываў-уціскаў. Для таго ўзаемадзеянне на падставе прынцыпу: праз уласнадзяржаўнае да агульначалавечага, ад агульначалавечага – да ўласнадзяржаўнага.
9. Распрацоўка на дзяржаўным узроўні агульных прынцыпаў вытворчай дзейнасці, пры якіх рацыянальна ўзаемадзейнічаюць і узаемадапаўняюцца ўсе формы ўласнасці.
10. У ланцугу “чалавек – вытворчасць – спажыванне – чалавек” стварэнне ўмоваў для ўзаемадзеяння людзей на аснове прынцыпу цывілізаваных узаемавыгадных для чалавека-вытворцы і чалавека-спажыўца стасункаў беларускага рынку, які заснаваны на прынцыпе: прыбытак – мэта дзейнасці, але павага грамадства, адказнасць перад сабой і высокім сумленнем – вышэй за ўсё.
11. Распрацоўка і ўкараненне ў асабістыя ўзаемадачыненні грамадзян Беларусі канцэпцыі, заснаванай не толькі на правах чалавека, але і яго адказнасці перад самім сабой і ўсім грамадствам за свой уласны ўклад у яго развіццё. Забеспячэнне пры гэтым рацыянальных суадносін асабістага і грамадскага на аснове прынцыпу: праз асабістае да грамадскага, ад грамадскага – да асабістага.
12. Зыходзячы з таго, што галоўнымі складнікамі багацця чалавека з’яўляюцца яго здароўе і інтэлект (у яго спалучным выражэнні праз здольнасці, веды, уменне іх выкарыстоўваць у інтарэсах грамадства і сваіх), распрацоўка:
– канцэпцыі здароўя нацыі як усвядомленай неабходнасці;
– мерапрыемстваў па павелічэнні ўплыву адукацыі на ўмацаванне нацыянальна-беларускай самасвядомасці, колькасць і якасць агульных і спецыяльных ведаў, іх уплыву на вынікі жыццядзейнасці;
– палажэння для падрыхтоўкі на любым закончаным узроўні адукацыі (перш-наперш – сярэднім) кожнага выпускніка навучальнай установы да самазабеспячэння ў жыцці з дапамогай грамадства і атрыманых ведаў на аснове ўзаемасувязі: асоба – вытворчасць і грамадства – асоба.
13. Усё больш спадзеў на навуку, выхаванне павагі да яе ў грамадстве, пашырэнне навуковых даследаванняў і павелічэнне патрабаванняў да яе выніковасці як непасрэдна ў навуковых установах, так і на вытворчасці. З гэтай мэтай вяртанне да традыцый 1970-80-х гадоў, скіраваных на падрыхтоўку выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і асабліва вышэйшых навучальных установаў да самастойнай творчай працы ў самастойнай беларускай дзяржаве.
14. Укараненне ў жыццё тых нацыянальных асаблівасцяў беларусаў, у адпаведнасці з якімі маральныя якасці чалавека вызначаюць змест яго дзеянняў і паводзін, а ў выніку – і эканоміку, якая ім ствараецца. У адпаведнасці з гэтым – выхаванне душы народа наогул, а праз навучальныя ўстановы – у асаблівасці; развіццё нацыянальнай самапавагі, разумення, што твар сваёй беларускай дзяржавы павінны ствараць мы самі ў нялёгкіх намаганнях.
15. Безупыннае ўдасканаленне дэмакратыі з тым, каб яна стала дзейсна стваральнай, забяспечвала магчымасць выбіраць у якасці кіраўнікоў любога ўзроўню (у тым ліку ў ВНУ, тэхнікумах і школах) лепшых з лепшых па паказчыках сумлення, агульначалавечых якасцяў, здольнасцях і прафесійных магчымасцях.
16. Стварэнне з названай мэтай інтэлектуальных (агульнадзяржаўнага ўзроўню і рэгіянальных) саветаў у складзе самых свядомых і інтэлектуальна развітых людзей для выказвання парадаў па кандыдатах на розныя кіраўнічыя пасады. Гэта дасць магчымасць пазбягаць велізарных адмоўнасцяў такога плану, уласцівых зараз не толькі для Беларусі і Расіі, але нават і ЗША.
17. Арганізацыя ўсёй жыццядзейнасці краіны на такіх прынцыпах, каб ёю кіраваў Супольны Розум, дапоўнены неабходнымі ўплывамі Гуманізму і дзейсным клопатам аб захаванні жыцця на Зямлі, аб станоўчым сучасным і стварэнні ўмоваў для прагрэсіўнага будучага нашым нашчадкам ва ўсіх пакаленнях.
18. Улічваючы апошняе і ісціну аб тым, што галоўныя дзяржаўныя здзяйсненні залежаць (пры аднолькавых іншых умовах) ад мозгу нацыі – яе інтэлекту, ВЫХАВАННЕ Ў ГРАМАДЗЯН ПАВАГІ ДА ПРАДСТАЎНІКОЎ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ і стварэнне ўмоваў для яе плённай дзейнасці.
19. Падтрымка дзейсных сувязяў з беларускай нацыянальнай дыяспарай. Выкарыстанне яе магчымасцяў для вырашэння галоўных праблем нашай агульнай і адзінай БЕЛАРУСКАЙ РАДЗІМЫ.
20. Забеспячэнне на дзяржаўным узроўні ўмоваў для атрымання ўсімі грамадзянамі Беларусі ўсебаковай аб’ектыўнай інфармацыі.
7. Існасць армянскай нацыянальнай ідэі ў многім супадае з беларускай дзякуючы супадзенню галоўных гістарычных аналогій. Яе ж асаблівасці варта разглядаць асобна.
Літаратура
1. Гадлеўскі Вінцэль. Патрэба нацыянальнай ідэі // Беларускі фронт.- Вільня, 15.08.1939.- № 16 (50).
2. Гадлеўскі Вінцэль. Што такое нацыяналізм ? Народ – нацыя // Беларускі фронт.- Вільня, 01.03.1939.- № 5 (39).
3. Гадлеўскі Вінцэль. Аб славянскай ідэі // Беларускі фронт.- Вільня, 01.06.1939.- №11 (45).
4. Померанц Григорий. Будущее мироустройство и русская идея // Век XX и мир.- 1990.- №2.
5. Жеребятьев Михаил. По ту сторону империй // Век XX и мир.- 1990.- № 2.
6. Адам Сміт. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі / Пераклад з англійскага выдання 1979 г.- Мінск: Беларускі фонд Сораса, 1996.
7. Гюстав Лебон. Психология социализма.- Санкт – Петербург, 1995.
8. Лойка П.А. Этнічныя працэсы на беларускіх землях // Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік.- Мінск, 1994.
9. Абэцэдарская А.Д. Фармаванне беларускай нацыі // Тамсама.
10. Утварэнне беларускайі народнасці // Гісторыя Беларусі: Даведачна – інфармацыйны дапаможнік.- Мінск: ІДУ, 1994.
11. О чём рассказывают гены // Союз.- 1991.- №16.
12. Сагановіч Генадзь. Невядомая вайна 1654 – 1667 гг.- Мінск: Навука і тэхніка, 1995 г.
13. Мовсес Хоренаци. История Арменииь // Перевод с древнеармянского языка. -1990.
14. Армения. Энциклопедия путешественника / Под редакцией К.С.Худавердяна.- Ереван, 1990.
15. Нагорный Карабах. Историческая справка.- Ереван, 1988.
16. Еркамян Ваге. Армянская культура в 1800 – 1917 гг.- Ереван, 1985.
17. Возрождение Армении.- Ереван, 1989.- № 4, 5.
18. Антонов Евгений. Что за идея у еврея? // Комсомольская правда.- 16.12.1997.
19. Мэлор Струа. Штаты идут на дело // Тамсама.
20. Айтматов Чингиз. Чтобы сохранить человеческое в человеке // Труд-7.- 14.03.1997.
21. Уланов Андрей, Мурадов Берно. Россия глазами французского националиста // Аргументы и Факты.- 1998.- № 21.
22. Яковлев Александр. Российских фашистов породил КГБ // Известия.- 17.07.1998.
23. Плутник Альберт. Национальная идея подполковника Пеировского // Известия.- 16.06.1998.
24. Ковалёв Сергей. Права человека как национальная идея // Известия.-15.04.1998.
25. Панкратов В., Чертков В. Бандеродь из Нью-Йорка // Правда.- 30.01.1989.
26. Карпекова Светлана. Славянские мечты под гимн СССР // Известия.- 28.01.1999.
27. Сланеўскі Анатоль. “У выніку шматступенчатага, шматгадовага шляху праз 20 гадоў мы будзем жыць у саюзе – яшчэ больш магутным, чым СССР”, – лічыць былы народны дэпутат СССР ВІКТАР АЙКІНС // Звязда.- 27.02.1998.
28. Шушкевич Станислав. Надо ли обустраивать Россию по образцу Беларуси? // Беларуская маладзёжная газета.- № 116.
29. Лазаренко Павел. Оптимистическая трагедия восточных славян // Труд-7.- 13.06.1998.
30. Юсин Максим. Папуасы бросают вызов Джакарте // Известия.- 08.07.І998 г.
31. Аўраменка Васіль. Пра нярускіх расіян, беларусаў і славян // Літаратура і мастацтва.- 12.01.1996.
32. Геремек Бронислав. Русским и полякам необходимо историческое примирение // Известия.- 30.01.1999.
33. Сівы Алесь. Смаленская эпапея // Звязда.- 1.01.1999.
34. Речкин Юрий. Лукашенко и все, все, все // Комсомольская правда.- 15.01.1999.
35. Маслоўская Вера. Балгарыя і Расія – рэўнасць ці дыктат // Літаратура і мастацтва.- 07.06.1996.
36. Евразия: миф и реальнооть // Известия.- 17.12.1998.
37. Кучкина Ольга. С подножки “Русского вагона” реформы кажутся родней… // Комсомольская правда.
38. Карпекова Светлана. ОБСЕ проводит ревизию в Белоруссии // Известия. -21.01.1999.
39. Голотюк Юрий. Между Москвой и Вашингтоном – скала Морская Выдра // Известия.- 21.01.1999.
40. Беларусь не пакіне Югаславію без падтрымкі // Звязда.- 21.01.1999.
41. Ніл Гілевіч. Падручнікі для выхавання каго? Манкуртаў ды Іванаў без роду-племені? // Літаратура і мастацтва.- 29.04.1995.
42. Мальдзіс Адам. Беларуская незалежная прэса… // Літаратура і мастацтва. -29.04.1995.
43. Катляроў Ігар. Прэзідэнт Беларускай акадэміі сацыяльных навук, намеснік старшыні камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Нацыянальная ідэя: прыярытэты ў межах заканадаўства // Звязда.- 06.01.1999.
44. Кніга пра Беларусь і яе саюз з Расіяй // Звязда.- 06.01.1999.
45. Яковлев Александр. Наша национальная Идея – это свобода, достаток и права человека // Труд – 7.- 11.06.1996.
46. Чубайс Игорь. Директор центра по изучению России. Что такое идейный кризис, или Как России восстановить свою идентичность // Известия.- 17.6. 1998.
47. Филимонов Дмитрий. Там, где русские соблюдают шабад и справляют Пейсах // Известия.- 21.04.1998.
48. Богданкевич Станислав. Белорусская национальная идея (как её видит Объдинённая гражданская партия) // 2-і Кангрэс дэмакратычесных сіл Беларусі 29-30 студзеняя 1999 г.
49. Лыч Леанід. У інтарэсах нацыянальнай ідэі // Звязда.- 17.02.1999.
50. О национальной гордости белоруссов и великорусском шовинизме (политические заметки по национальному вопросу, или послесловие к октябрьским тезисам опозиции) // Народная воля.- 12.11.1997.
51. Ожегов С.И., Шведова Н.Ю. Толковый словарь русского языка.- Москва, 1998.
52. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.- Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996.
53. Советский энциклопедический словарь.- Москва, 1987.
54. Словарь русского языка. Т. II.- Москва, 1986.
55. Словарь русского языка. Т. ІV.- Москва, 1988.
56. Филимонов Дмитрий. Фирма Калмыкия // Известия.- 21.07.1998.
57. Дунаев Владимир. Курды переходят все границы // Известия.- 17.02.1999.
58. Саламонаў А.А. Беларуская ідэя // Народная газета.- 16.09.1994.
59. Юсин Максим. Косовский конфликт перекинулся на Македонию // Известия.- 24.07.1998.
60. Карпенкова Светлана. Лукашенко призывает Россию к скорейшему объединению // Известия.- 22.01.1999.
61. Плутник Альберт. За Россию без фашизма // Известия.- 09.06.1998.
62. Саламонаў А.А. Рашучае шэсце з гімнавай песняй, каб род і дзяржаву сваю бараніць // Голас беларуса.- 1999 г.- № 4.
63. Абхазия: весной оживает война // Комсомольская правда.- 13.03.1997.
64. Плутник Альберт. Демократия не хочет защищаться // Известия.- 23.06.1998.
65. Курасова Елена. Полукровки, или Как относиться к понятию “элита нации” // Неделя.- 1992.- № 34.
66. Выжутович Валерий. Вторая целина: люди разных национальностей пытаются заново обустроиться в суверенном Казаxстане // Известия.- 21.12.1998.
67. Баршчэўскі Лявон. Нацыянальная ідэя выратавання Беларусі // Рунь (газета беларусаў Літвы).- 11.09.1998.
68. Каліноўскі Валерый. Гісторыя расставіць усё па сваіх месцах // Звязда.- 06.04.1996.
69. Алексіевіч Святлана. Справа не ў асобных фігурах – справа ў народзе // Народная воля.- 03.06.1998.
70. Свирко Виктор. Нет, не страсть движет Мироном к высотным восхождениям // Народная Воля.- 03.06.1998.
71. Саламонаў А.А. Гэта не сапраўдны перапіс насельніцтва, а павярхоўная акцыя, скіраваная супраць этнічных і дзяржаўных асноў беларускасці. Таму яго вынікі будуць абавязкова адменены // Наша слова.- 03.02.І999.
72. Янукевіч Аляксей, Севярынец Павел. Беларуская эканамічная ідэя // Народная воля.- 16.12.1998.
73. Саламонаў А.А. Правы чалавека і абавязкі народаў. (Рукапіс.).- 15.02.1999.
74. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможник / Пад рэд. А.П.Ігнацінкі, Я.Ю.Несцеровіча.- Мінск, 1994.
75. Баблумян Сергей. Эти мобильные армяне // Известия.- 16.08.1997.
76. Большой энциклопедический словарь.- Москва – Санкт-Петербург, 1997.
77. Барсегов Ю.Г. Геноцид армян – преступление против человечества.- Ереван: Айастан,- 1990.
78. Адамушка Уладзімір. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі.- Мінск: Беларусь, 1994.
79. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі.- Мінск: Навука і тэхніка, 1994.
80. Саламонаў А.А. Сейчас Беларусь обеспечена нефтью и газом, а что будет через 100 лет? // Народная воля.
81. Саламонаў А.А. У гармоніі з біясферай // Чырвоная змена.- 01.03.1998.
82. Саламонаў А.А. Рухавік жыцця // Настаўніцкая газета.- 12.09.1990.
83. Гаранін Л.Я. Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя // Беларуская навука, 1996.
84. Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік / Пад рэд. П.Брыгадзіна.- Мінск: Завігар, 1998.
85. Столкновение идей у гробницы первооткрывателя Китая (перевод из газеты
“South China Morning post” (Гонконг)) // Известия.- 17.07.1998.
86. Запруднік Ян. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці // Спадчына.- 1992.
87. Перспективы гуманизма // Правда.- 12.04.1991.
Ад рэдакцыі:
Гэты артыкул выглядае некалькі недапрацаваным. Яго мы выставілі на сайце ў тым ліку і з-за таго, што ён прадстаўлены ў матэрыялах канферэнцыі «Беларуская нацыянальная ідэя». У сваю чаргу прысутнасьць такіх артыкулаў там ёсьць сьведчаньнем дэмакратычнага духу канферэнцыі.