nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ГРОШЫ НА БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

16 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Ня буду хаваць, гэта ня столькі мой артыкул, колькі перароблены матэрыял, пададзены на адным з рускіх шавіністычных сайтаў. Проста зь яго было нешта выкінута, з-за чаго памер артыкула скараціўся прыкладна ўдвая, а нешта перапраўлена. Ён быў ня толькі перакладзены на нашу мову, а і, галоўнае, словы «Расея», «рускі», у ім былі заменены на словы «Беларусь», «беларускі», а словы Жырыноўскі, Рагозін, Зюганаў на сімвалічныя А.Л., В.В., С.Г., З.П., А.М. і г.д. Такім чынам, па-першае, было вырашана праверыць гіпотэзу, што шавіністы (якімі зьяўляюцца нашы расейскія апаненты) і ўніверсальныя нацыяналісты (якімі, як мінімум, зьяўляюцца сябры нашай рэдакцы) на ўзроўні стаўленьня да праблем уласнага народу практычна не адрозьніваюцца (гл. сьхему; на ёй зьлева паказаны асноўныя ўзроўні грамадскай арганізацыі, а справа – назвы адпаведных сьветаглядаў і ідэалогій), але адрозьніваюцца па адносінах да праблем міжнацыянальных (шавінюгі тут жа адхіляюцца ад лініі, якая ідзе ўгару; але дадзеныя праблемы ў артыкуле не разглядаюцца – пра гэта вядома зь іншых крыніц). Па-другое, хацелася пераканацца ў правільнасьці нашых поглядаў на праблему фінансаваньня беларускага дэмакратычнага руху, якія сфармуляваны раней (гл. П пр-п 3 і адпаведны артыкул).

�а���л�з-�ав�н�зм.gif

«Праблема крыніц фінансаваньня беларускага нацыянальна-вызвольнага руху стаіць востра. Яна наўпрасткі зьвязана з працягам этнацыду і генацыду беларускага народу, замяшчэньнем нашага народу эмігрантамі й захопу імі нашай уласнасьці, стварэньнем уладамі вельмі цяжкіх побытавых умоў найперш для дэмакратычных актывістаў: звальненьні з працы, немагчыма прыдбаць паспяховы бізнэс і не падпасьці пад ціск бюракартыі, немагчыма свабодна гандляваць на рынку, трымаць дробную краму і г.д. Становішча настолькі сур’ёзнае, што часта сярод паплечнікаў чуецца меркаваньне: калі дзеля ўратаваньня беларускага народу і яго дзяржавы патрэбныя сродкі на барацьбу (а беларускім зьмястоўным дэмакратам Захад сродкаў не дае), дык, маўляў, застаецца толькі саступіць у пэўных прынцыпах і, напрыклад,  прыкінуцца лібераламі ці гомасексуалістамі…

Гэта, калі гаворка ідзе пра невялікія сумы. Калі ж гаворка ідзе пра сур’ёзныя грошы, дык трэба ведаць, што іх даюць толькі сур’ёзным людзям і толькі тады, калі іх дзейнасьць рэальна патрэбная САМІМ ФІНАНСІСТАМ. Аднак, калі мы паглядзім, хто «з моцных гэтага сьвету» ў іх разуменьні выйграе ў выпадку перамогі нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі, выявіцца, што ў сучасным дэградаваным стане агульналюдскай цывілізацыі… ніхто. Атрымліваецца, разьлічваць трэба НА СВАЕ СІЛЫ.

Але, трэба сказаць, што спробы падтрымаць беларускую нацыянальна-дэмакратычную апазіцыю з Захаду былі. Ходзяць чуткі пра спробу ЗША прафінансаваць нашых нацыяналістаў у сярэдзіне 1990-х. Выйшаў іх разьведнік на іх (а гаворка йшла пра мільёны даляраў!), паглядзеў на амбітныя аж да маніі вялікасьці твары і, адначасова, на адсутнасьць рэальнага плану разьмеркаваньня сродкаў на мэты барацьбы і … ветліва разьвітаўся.

Ніхто на Захадзе ня дасьць сур’ёзных грошай пад А.Л., В.В., С.К., А.М., А.К., а таксама масе іншых афіцыйных апазіцыянераў другога і трэцяга эшалонаў.

Акрамя таго, у нас існуе маса арганізацый, якія атрымліваюць маленькія грошы праз другіх і трэціх асобаў ад адміністрацыі ПП РБ. Гэтую падтрымку яны атрымліваюць за няздольнасьць стварыць штосьці вялікае хоць у сеціўным, хоць у звычайным, партыйным варыянце. Што здолела стварыць АГП? Што стварылі БНФы – і першы, і другі? Што стварыў С.Г. і маса іншых дробных партыяў? Яны стварылі няздольныя да сеціўнага супрацоўніцтва арганізацыі. Калі З.П. вылепліваў з дазволу ўладаў сваю структуру, ён адрынуў ад сябе масу асоб і арганізацый, і нават не разумеў, што яго не зьнішчылі менавіта за непазбежнасьць (з-за асаблівасьцяў характару) адрынаньня ад яго арганізацыі іншых людзей і арганізацый. Вось на гэта – на разбурэньне беларускага руху на шэраг дробных арганізацый, няздольных да супрацоўніцтва, – падтрымка будзе (ад адміністрацыі, канеш не ж).

На 19 і 25 Сакавіка 2006 г. у Менску прыйшлі СВАБОДНЫЯ ЛЮДЗІ. Умовай кожнага сеціўнага супраціву перш за ўсё зьяўляецца прызнаньне незалежнасьці КОЖНАГА ІНДЫВІДУУМА! Нельга разглядаць дробныя і вялікія арганізацыі як нешта, дзе можна ўлічваць толькі меркаваньне правадыроў. Беларусы паразумнелі і будуць разумнець далей. Ня будзе масавага тупога падпарадкаваньня правадырам, а калі яшчэ дзе-небудзь і застанецца, дык будзе ўсё менш і менш. Больш за тое, падобнае тупое падпарадкаваньне шкоднае для агульнай справы. Яно выхоўвае непавагу беларуса да беларуса, вядзе да пабудовы антыдэмакратычных, гіерархічных адносін у грамадстве, дазваляе правакатарам КГБ лёгка ўкараняцца ў арганізацыі, кіраваць імі, перахопліваць ініцыятыву і ўсё развальваць. Нашыя правадыры па міжнародных мерках – тупыя, сквапныя, эгацэнтрычныя і недзеяздольныя…

Калі спадары Ф. і Ш. атрымалі грошы спонсара, яны выдалі свае кніжкі аб’ёмам па фуры. Тыповы правадырызм. Сябе выдаюць, іншых аўтараў – не. Дзе наступствы ад такога пасеву «разумнага, добрага, вечнага»? Кнігі Ф. і Ш. так і ня сталі настольнымі для беларусаў. Нашы правадыры выключылі іншых аўтараў са змаганьня. Калі мае знаёмыя сталі выяўляць, што фінансуе на атрыманыя ім грошы В.В., дык даведаліся пра фінансаваньне сайта ўласнага  зяця. Якія яшчэ сайты, акрамя сайта партыі і зяця, фінансуе В.В., даведацца не ўдалося. Тут ня проста пытаньне шчодрасьці ці сквапнасьці. Пытаньне больш важкае. Ці патрэбны беларусам лідары, якія лічаць сябе разумнейшымі за ўсіх іншых?

Лідар, які думае, што ён разумнейшы за ўсіх іншых – гэта лідар, якому не патрэбны занадта разумныя саратнікі. Такі лідар аўтаматычна ўціскае большасьць і адштурхоўвае разумных і дасьведчаных. Далей пачынаецца раскол, разброд, апатыя і аслабленьне, памяньшэньне арганізацыі. Гэтую заразу трэба пачынаць лячыць З ПЕРААЦЭНКІ РОЛІ ЛІДАРА.

Акрамя таго, беларускі  апазіцыйны нацыянальна-вызвольны рух зрабіў ЗЛАЧЫННА МАЛА для фармаваньня ЦЯПЕРАШНЯГА СЬВЕТАГЛЯДУ БЕЛАРУСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА. А між тым, толькі невялічкая частка яго паўгады таму так напужала ўлады гатовасьцю выйсьці на плошчу…

Мноства асоб, якія прэтэндуюць на роль правадыроў масаў, казалі вусна і пісалі розныя праграмы пра значэньне эканомікі, перадавых тэхналогій, значэньне патрыятычнага духа і неабходнасьці адзінства апазіцыі. Былі і эканамістамі й сьвятарамі ў адной асобе. Але мала хто асьмельваўся крытыкаваць КГБ, міліцыю, канкрэтных чыноўнікаў, расейскі праваслаўны клер… Усе гэтыя праграмы былі зьвернутыя не да народу, не да канкрэтнага беларуса, а толькі да невялікай часткі насельніцтва і да… замежных спонсараў у дадатак. Беларускаму народу ўсе гэтыя праграмы аказаліся непатрэбныя. Народ выйшаў на плошчу ня з мэтай высьвятленьня, як выглядае лідар. Калі б было так, то твар ПП РБ напярэдадні «плошчы Каліноўскага» зіхацеў бы спакоем. Маўляў, зьбірайцеся хоць трыста чалавек, хоць усе 500, шуміце на здароўе гадзінку, другую…

Абсалютная большасьць прэтэндэнтаў на асаблівы розум і талент ня здольныя ўзьняць нацыянальную сьвядомасьць у краіне. Патрэбны НОВЫЯ ЛЮДЗІ, НОВЫЯ ТАЛЕНТЫ І НОВЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ. Ужо занадта перашкаджаюць звыклыя ўжо за дзесяцігоддзі твары кіруючых асоб! У іх няма належнай павагі да поглядаў паплечнікаў і людзей па-за партымі. Як правільна кажуць многія: лідары звыкліся бачыць у суседзе канкурэнта. Я скажу прасьцей. Пакуль перамагае логіка: я – начальнік, ты – дурань… –  кожны будзе бачыць у іншым беларусе канкурэнта, а не паплечніка. Кожны будзе пабойвацца правадыра з-за небясьпекі апынуцца ў ролі бяспраўнага выканаўцы бязглуздых загадаў.

Цяпер паспрабуем скласьці партрэт патэнцыйнага спонсара. Любы спонсар плаціць за праект. Ён унутрана ўстойлівы і не вельмі верыць словам лідара. Ён выдата разумее, што людзі жадаюць есьці, але яму патрэбная справа. Значыць, яму патрэбныя прафесіяналы. Яму неразумна плаціць толькі лідару. Яму трэба заплаціць аналітыку, журналісту, рэдактару, мітынговаму аратару (свой дар парэбны), каардынатару. Патрэбны паралельныя віды дзейнасьці, напрыклад, сьпецыялісты па кантактах з прадстаўнікамі ўлады. Патрэбныя распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі. Кампутаршчыкі.

А кім жадаюць стаць нашы «лідары»? Проста начальнікамі. Такія не патрэбныя. Аналітык зьлёту вылічыць, што беларускі народ жадае лозунг «Беларусь – наша зямля!», псіхолаг запатрабуе выкінуць ў сьметніцу даўгую балбатню па тэме рынкавых рэформ і ліберальнай дэмакратыі, бард складзе песьню, і справа пойдзе…

Бальшавічкі перамаглі меньшавічкоў не з-за больш дасканалай праграмы. Ленін больш за іх укладаў у справу. Сур’ёзны спонсар прыдзе толькі пад сур’ёзныя справы і нармальныя міжлюдскія адносіны.

Акрамя таго, грошы даюцца перш за ўсё не пад праекты сьветлай будучыні пасьлязаўтра, а пад рэальныя магчымасьці «тут і зараз». Сёньня далі Сунь Ятсэну, заўтра яго войскі выступілі ў паход. Сёньня далі Леніну, заўтра ён улез на браневік і ўзбуджаў народ. Гэта вынік ацэнкі рэальнага становішча спраў, якое склалася на дадзены момант. Ніхто ня дасьць беларусам нічога, а калі й дасьць, дык толькі з разьлікам на тэрміновую аддачу. Ніхто ня будзе вырошчваць нацыянальны рух у цяплічных умовах, як дысыдэнтаў у СССРы. Ратаваць ня будуць. Будуць спрабаваць навязваць лідара зьверху. Але, калі зразумеюць, што другое-трэцяе выданьне БНФ, АГП ці А.М. ня пройдзе, і застануцца толькі нацыяналісты, пачнуць «паважаць» і іх. Калі пранафталіненых правадыроў народ больш ня будзе ўспрымаць (а справа ідзе менавіта да гэтага), можна спадзявацца на посьпех. Палітычная персьпектыва канкрэтнага праекту рэальнай сілы важней за любыя грошы. Гэта добра ведаюць любыя фінансісты.

А апошняга можна дасягнуць толькі абапіраючыся на ўласныя сілы!

Свабодныя людзі, якія здольны думаць уласнай галавой – гэта адзіны, важнейшы рэсурс, даступны для нацыянальна-дэмакратычнага руху. Заклікалі пайсьці на «плошчу Каліноўскага» – пойдуць, паклічуць пляскаць у далоні А.Л. – пашлюць на тры літары, паклічуць пайсьці біць пысы камуністычным пенсіянерам – пашлюць яшчэ далей. І правільна: Беларусь, яе лёс, аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, павінна быть важней за «дысцыпліну» і паслухмянае сьледваньне за правадыром! Псіхалогія ўнутранай свабоды і дакладнае арыентаваньне ў грамадска-палітычнай сітуацыі павінны стаць нормай.

Вось ужо дзесяць гадоў я чую адно і тое ж: патрэбны паслухмяныя выканаўцы («ногі і рукі»), пажадана без асаблівай адукацыі. Дзесяць гадоў я бачу правадыроў і правадырыкаў, якія пераконваюць, што толькі недахоп грошай перашкаджае ім аб’яднаць увесь беларускі народ. Дзесяць гадоў я бачу і чую «напаўбагоў», адкрывальнікаў адзіна правільнай ісьціны, а на справе звычайных бездараў, якія аднолькава падобныя і на нямецкіх псіхаў 1930-х, і на танных правакатараў з КГБ. Яны баяцца свабодных людзей. Яны баяцца чужой думкі, іншага розуму, чужой ініцыятывы. На шчасьце, яны пачалі надакучваць і народу, і дэмакратычным актывістам, і Захаду.

Калі народу канчаткова надакучыць жыцьцё пры Лу-цэ, ён, хутчэй за ўсё, сам пачне даваць грошы, але толькі пад КАНКРЭТНЫ ПРАЕКТ, КАНКРЭТНУЮ ПРАЦУ, КАНКРЭТНЫХ ЛЮДЗЕЙ. І ўсё роўна ня грошы будуць вырашыць усё, а гатовасьць бачыць рэальную аддачу ад кроўнай капейкі.

За гэтыя грошы свабодныя люзі найперш ПАВІННЫ АДУКАВАЦЬ СВОЙ НАРОД. А ПП РБ усіх падкупіць усё роўна ня здолее. Хутка ня здолее…

Хопіць мроіць пра выратавальныя бабкі. Сьпярша трэба зрабіць палітычна бессэнсоўнымі грошы ПП РБ і расейскай імпербюракартыі – напрыклад, подкуп «правадыроў» апазіцыі, укладаньні ў прапаганду, выдаткі на ўсялякія БПСМы-БРСМы, на КГБ, МУС й іншыя мерапрыемствы.

Нас пужаюць: мы прападзем без сёньняшніх арганізацый і партый. Усё якраз наадварот. мы не прападзем. Мы заўсёды здолеем стварыць новыя. Ня трэба ўсё пераварочваць: гэта цяперашнія партыі й іхныя лідары бяз нас прападуць! Страцяць значэньне грошы Лу-кі й Масквы на подкуп правадыроў, інфлюе кошт згодніцкай пазіцыі «лідараў», і невялікія народная грошны рэзка падскочаць у кошце. Аўтаматычна вырасьце цана народных высілкаў і народнай актыўнасьці.

Нашыя правадыры, мроячы пра грошы, уяўлялі хімеры. Маўляў, зьявіцца добры дзядзя, дасьць грошай, прыкладна параўнальных з грошамі Лу-кі, расейскай імпербюракратыі ці лібералаў Захаду, і мы імі закідаем нашых ворагаў – наймем людзей і пераможам. Нам прыкладна так хлусілі гэта ўсе 10 гадоў, паглажваючы ўласныя кішэні спацелымі ручкамі… Пачынаць трэба з зусім іншага – з новага разуменьня чалавекам сваёй ролі ў складзе шэрагаў супраціву. Гэта важней і даражэй любых грошай.

Можна спрагназаваць наступнае. Праз 5 гадоў незалежна ад вынікаў выбараў 2011 году нацыянальна-дэмакратычны рух беларускага народу стане рэальным фактам ня толькі ў вачах сьвядомых беларусаў, а і ў вачах сярэдняга слою. Дэманстрацыі стануць паўсядзённасьцю, а іх разгон будзе мець пэўныя межы. Калі дэманстрацыі пачнуць ізноў разганяць сілай, гэта непазьбежна дасьць мацнейшы скачок антырасейскіх настрояў. Пакуль яны невялікія з-за абмежаваньняў улады на выкарыстаньне зброі. Але гвалт і забойствы зробяць сваю справу. Прычым, гэта яшчэ больш будзе разкладаць міліцыю і армію. І ні міліцыя, ні армія ня будуць мірыцца працяглы час з успрыняцьцем іх народам, як акупантаў. Нават масавыя звальнньні не дапамогуць.

Калі ва ўладаў РБ засталася хаця б частка розуму, ім прыдзецца пагаджацца на мірны характар нацыянальна-дэмакратычнага руху беларусаў. Спроба зрабіць стаўку на рускіх, ці іншых небеларусаў мае свае абмежаваньні. Гэта яшчэ больш справакуе рост антырасейскіх настрояў з адначасовым ростам некіруемасьці краіны. У гэтых умовах знойдуцца спонсары для беларускага нацыянальна-вызвольнага супраціву і ў асяроддзі сярэдняга бізнесу…

Забягаючы наперад, скажу, што палітычны ўплыў небеларускіх элементаў ці нацыянал-імітатараў у апазіцыі заўсёды аўтаматычна прыводзіў да агульнага аслабленьня апазіцыйнага руху. Таму цяпер і еўрапейцам, і амерыканцам прыдзецца пераглядаць спонсарскія планы. Але толькі ва ўмовах, калі беларусы будуць цьвёрда трымацца да ідэю «Беларусь – гэта наша зямля!».

Што далідараў, якіх нам спрабуюць навязаць з Захаду, дык даводзіцца ўжо цяпер абвясьціць прынцып: «беларускія справы павінны вырашаць беларусы – ім бачна і адчувальна лепш». Варыянты Леніна-Троцкага, Мішы ў Грузіі, Юшчанкі ва Украіне больш ня пройдуць. Тым больш – у Беларусі…

Таму, ГАЛОЎНАЕ – УЛАСНЫЯ СІЛЫ, а грошы прыдуць…»

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы