nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НЕ ДЖЫНСАВЫ ВЭРХАЛ, А НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПАЎСТАНЬНЕ! (такая “апазіцыя”)

18 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі (лідар незарэгістраванай  Беларускай Партыі Свабоды)

1. Чарговая параза афіцыйнай апазіцыі.

Можна проста дзівіцца беларускаму палітыкуму – і ўладам, і апазіцыі . Зь «гігантамі думкі» рэжыму ўсё зразумела. Таму беларусы і завуць цяперашнюю ўладу «быдляцкай».

Але цынізм лідараў памяркоўнай апазіцыі сёньня хіба што ня меншы, чым у прадстаўнікоў улады. Умудрыцца брыдкую паразу яшчэ й назваць «перамогай» – хіба гэта не па-лукашэнску?..

Галоўнай заслугай гэтак званай «аб’яднанай апазіцыі» зьяўляеца не магутная ідэя, ня ўласная нескароная воля, а тое, што… «людзі выйшлі на вуліцу». Але ж людзі выйшлі не за мудрасьцю памяркоўнікаў, а з-за пагарды да каланіяльнага прарасейскага рэжыму.

А вось людзі сталейшыя, мужыкі, – ня выйшлі. Чаму яны ня выйшлі?! Канешне ж, таму, што яны «трусьліўцы». Так сьцьвярджае друк апазіцыйнага афіцыёзу. Вось толькі дзе былі самі правадыры?! У рэчаіснасьці не было аніводнага чалавека, за выключэньнем Казуліна, гатовага ўзяць на сябе адказнасьць.

Можна ўзгадаць, як усё пачыналася. Быў праведзены чарговы Кангрэс дэмакратычных сіл (які ўжо па ліку, і колькі яшчэ будзе?). Вось толькі склад удзельнікаў амаль той жа самы. Не было нацыянальна-патрыятычных сіл, не было прадстаўнікоў рэлігійных канфесій (нават айцу Л.Акаловічу, сьвятару БАПЦ, збаяліся даць слова). Не асьмеліліся запрасіць беларускіх дысідэнтаў. Ну і, канешне ж, не хапіла годнасьці зьвярнуцца да ветэранаў нацыяналістычнай партызанкі, змагароў антысавецкага падпольля 1941-53 гг., ветэранаў Беларускай Незалежніцкай Партыі. Дый нават з моладзі падабралі каньюнктуру…

БЕЛАРУСКІ НАРОД САПРАЎДЫ ЧАКАЎ НОВАЙ ЯКАСЬЦІ АД АПАЗІЦЫІ, НОВЫХ ЯРКІХ АСОБАЎ, ПАВЯРТАНЬНЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ, ЗЬМЕНЫ ПАЛІТЫЧНЫХ ФІГУРАНТАЎ. Нічога гэтага не адбылося. Два дзесяткі ўсё тых жа правадыроў пасьпяхова здаюць адну кампанію за другой ужо 10 гадоў. За кожным разам усё шчыльней аб’яднаньне, усё менш рэальных вынікаў…

Дзе былі арганізаваныя структуры вядомых партый у час вулічнага супраціву?! Гэта зь іхнымі офісамі, бюджэтам, вандроўкамі па Еўропе і ЗША, бясконцымі грантамі… Чаму амаль не было падрыхтаваных людзей?! Чаму кінулі моладзь фактычна без усялякай арганізацыі?! Чаму нейкі польскі прайдоха рабіў спагнаньне кіраўніку штабу «аб’яднанай апазіцыі».

2. Чаму нацыянальная эліта не падтрымала «джынсавую кампанію».

Як ніколі моцнае расчараваньне моладзі да апазіцыі й Захаду. Узьнікае ўражаньне, што Захад увогуле баіцца мець справу з годнымі, самастойнымі людзьмі, аддаючы перавагу лісьлівым паўзунам. Чаму ўвогуле спонсарская падтрымка аказваецца толькі з Польшчы – краіны, якая разам з Масковіяй прынесла столькі зла беларусам?! Каму ўласна павінны служыць беларускія палітыкі? Польскім інтарэсам ці ўласнаму народу?!

Нацыянальная эліта паставілася да джынсавага прыколу павольна, а народ так хутка расчараваўся. НАВІДАВОКУ ГЛЫБОКІ РАСКОЛ ПАМІЖ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТАЙ І БЮРАКРАТЫЯЙ АПАЗІЦЫЙНАГА АФІЦЫЁЗУ.

ВЯДОМАЕ КРУЦЕЛЬСТВА, РАСКРАДАНЬНЕ СРОДКАЎ, ЗАСІЛЬЛЕ АГЕНТУРЫ Ў КОЛАХ АПАЗІЦЫІ ЗМАРНАВАЛІ ВЫБУХ СТЫХІЙНАГА ПРАТЭСТУ МОЛАДЗІ.

Не было каму весьці, ня ведалі куды і не было за кім. Як не было і галоўнага – РЭАЛЬНАЙ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ.

Без рэвалюцыянераў рэвалюцыі ня зробіш. Піжоны могуць «пускаць панты», а вось змагацца – толькі ідэйныя барацьбіты. Таму першы ж наступ АМОНу за 20 хвілін разагнаў увесь лагер.

У шэрагах БПС загаддзя былі затрыманыя шэраг актывістаў. Прадстаўнікі штабу нават не пажадалі размаўляць з патрыётамі. Аніякай падтрымкі арганізацыя-лідар беларускіх патрыётаў, не атрымала, дзеючы толькі на падставе сваіх уласных магчымасьцяў.  У такіх умовах нам была відавочная параза кампаніі 2006 г. Што надалей і адбылося… Таму ўдзел у гэтай палітычнай гульні для сябраў БПС быў выключна дабраахвотным. Нават удзельнікам намётавага лагеру на плошчы кіраўніцтва Арганізацыі забараніла ўзьнімаць партыйны сьцяг.

3. Не гульня эгаістычных інстынктаў, а воля нацыі.

Рэвалюцыі ня робяцца па раптоўным жаданьні партыйных бонзаў. Для гэтага патрабуецца цяжкая арганізацыйная праца на глебе цьвёрдай ідэі. Хто браў удзел у Памаранчавай рэвалюцыі 2004 г., той бачыў не хаас, не расхлістаў у лагеры «Пары», а байцоў нацыялістычных структур (МНК, УНА-УНСО, КУНу і г.д.), жалезную дысцыпліну, непераадольную нацыянальную волю!

Ня гульнямі, а сталёвай сілай ліцьвінскага духу здабываўся абшар для жыцьця цяперашняга пакаленьня. Не яно здабыло беларускую незалежнасьць, а пакаленьне Вітаўта, Астрожскага, Каліноўскага, партызанаў-незалежнікаў, якія аплацілі сваёй крывёй права нам здабыць Свабоду!

Першым і асноўным кампанентам палітычнай свабоды зьяўляецца свабода нацыянальная, поўная дзяржаўная незалежнасьць ад Масковіі й іншых дзяржаў. А іншай незалежнасьці ў прыродзе не бывае. Бяз гэтага аніякія прыватныя свабоды ня маюць ні малейшага сэнсу.

Толькі Арганізацыя, апантаная вялікай ідэяй, з цьвёрдай дысцыплінай і прафесійнай падрыхтоўкай, можа даць падставу масе для эфектыўнай дзейнасьці. НЯ МАССА ВЫПАДКОВЫХ ЛЮДЗЕЙ, а ЎСЯ НАЦЫЯ, ПРАДСТАЎЛЕНАЯ ЛЕПШЫМІ – НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТАЙ!

Не прадажныя бюракраты, а нацыянальная эліта можа сцэментаваць нацыянальную волю ў адзін кулак, які раструшчыць любога акупанта.

Беларускай моладзі сёньня патрэбная не пагоня за новамоднымі ідэйкамі, а маналітная духоўнасьць, горды і цьвёрды характар, адна кіруючая воля, адна сьвятая ідэя, адна нацыянальная мэта. Не халопскі эгаізм адзінкі, «сам сабе галава», хоць галава тая  хістлівая, а арыстакратычная годнасьць і вернасьць слову!

Не блытаніна ў балотных агнях мадэрновых плыняў, а апора на вечнае.

Бог ня модны, Бог – вечны! Радзіма ня модная, Радзіма – вечная!

Арганізаваная барацьба можа быць нямодная, але на ёй усё трымаецца.

4. З чаго пачынаць.

Пачынаць трэба не з механічнага зьбіраньня ўсіх у адзін статак – герояў і мярзотнікаў, змагароў і агентуры… Такія штучныя аб’яднаньні кампраметуюць і справу, і ідэю. Аб’яднаньне толькі на глебе высокай ідэі ды супольнага змаганьня за яе, а не агульна-ліберальнае пустаслоўе.

Людзі чакаюць шчырага ўсенароднага дыялогу (а не падкавёрных камбінацый), дзе ўрэшце будзе сказаная праўда – хто працуе на Маскву, хто – на Лукашэнку, хто абакраў апазіцыйны рух ды каму ўжо даўно пара сысьці…

НЕАБХОДНА ДАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІЦЕ ПРАВА І СІЛУ АЧЫСЬЦІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ПАЛІТЫКУ АД УСЯГО ЗГОДНІЦКАГА, КРЫВАДУШНАГА, КАРУМПАВАНАГА, АНТЫБЕЛАРУСКАГА. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЭЛІТА МАЕ ПРАВА ЎСКЛАДАЦЬ ВЕТА НА ПРЫВАТНЫ ЭГАІЗМ ДЫ ШКОДНУЮ ДЗЕЙНАСЬЦЬ ЛЮБОГА БОСА АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ!

Рабы грошай, ліберальныя прагматыкі – «дэмакраты ваабшчэ», згубіўшы ідэю, не вызваляць Бацькаўшчыну. Не вызваляць нацыю тыя, хто ў часе крыжовага шляху шукаюць ласкі ворагаў і адступнікаў.

Новыя рыцары зь ільвіным сэрцам непераможных ліцьвінаў узьнімуць сьцяг Свабоды!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы