nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

«Новая стратэгія» Эўразьвязу для Беларусі? (прыглядаемся да Захаду)

20 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Ð?Ð?.jpg
Як перадало радыё «Свабода», Эўразьвяз падрыхтаваў «новую стратэгію» ў дачыненьні да Беларусі, якая прадугледжвае канкрэтныя і адчувальныя выгоды для афіцыйнага Менску НАЎЗАМЕН за ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЮ. У праекце стратэгіі, распрацаваным ў Эўрапейскай камісіі, 12 пунктаў – патрабаваньняў ад афіцыйнага Менску, сярод якіх спыненьне перасьледу апазыцыі, вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне сапраўднага сьледзтва ў справах зьніклых палітыкаў і журналістаў, забесьпячэньне свабодных і справядлівых судовых працэсаў, шанаваньне правоў нацыянальных меншасьцяў [напэўна, маюцца на ўвазе “праблемы” з г.зв. палякамі ў Беларусі. На гэтым фоне хочацца запытацца: а як быць з правамі нацыянальнай бальшыні – беларусамі ў Беларусі? а як быць з правамі нацыянальнай меньшыні – беларусамі ў Польшчы? Чаму пра іх зноў “забылі”?– Рэд.], свабодныя выбары. Наўзамен Эўразьвяз гатовы адкрыць свае рынкі для беларускіх тавараў, даць фінансавую дапамогу беларускім фірмам [няўжо “беларускім”? – Рэд.], спрасьціць працэдуру атрыманьня беларусамі візаў [няўжо “ атрыманьня беларусамі”? – Рэд.] у краіны аб’яднанай Эўропы, дапамагчы рэфармаваць гаспадарку і сыстэму самакіраваньня.

Ад рэдакцыі:
Як палітычнае дзеяньне гэты падыход цікавы. Але мы раім нашым чытачам зьвярнуць увагу на тое, што Еўразьвяз зноў не гаворыць ні слова пра галоўнае – пра ЭТНАЦЫД, пра ПАГРОЗУ СТРАТЫ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ, не патрабуе іх спыненьня! Яшчэ адна чарговая ілюстрацыя да папярэдняга артыкула. Узьнікае меркаваньне, што зьнішчэньне беларускага грамадства цікавіць ня толькі расейскую імперскую бюракратыю. Відаць, на нашым народзе, які рэжым Лу-кі пераўтварыў у дэнацыяналізавана-хаатычнае жывёльнае месіва, жадаюць таксама папаразітаваць і «ліберальныя сілы» Захаду. Аж сьлінка цячэ…

Калі справы пойдуць у гэтым ключы і далей, хутка мы гэты Еўразьвяз разам зь яго «падтрымкай дэмакратыі ў Беларусі» будзем пасылаць далёка-далёка…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы