nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Весела жывем!

24 лістапада, 2006 | Няма каментараў

Паколькі  доля жыхароў Беларусі, якія ўсе яшчэ рамантычна глядзяць на «Расею», застаецца значнай, вырашана выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў пра рэальны стан справаў у сучаснай Расеі. Матэрыял, пададзены ніжэй, узяты з расейскіх Інтэрнэт-СМІ і  форума MSK.Ru.
Рэдакцыя.

���� � бамж���.jpg
Даныя, прыведзеныя ў гэтым матэрыяле, узяты не з улётак г.зв. непрымірымай апазіцыі. Іх не прыдумалі ў пагоне за сенсацыяй. Гэта ня спроба абвінаваціць каго-небудзь, ня спроба адказаць на вечныя пытаньні «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?». Гэта ўсяго толькі прапановы непрадузятаму чытачу ацаніць эру «эканамічнага росту і стабільнасьці», якая, калі верыць Пуціну і Ко, наступіла і няўхільна вядзе да падваеньня ВВП. Усе выкарыстаныя тут матэрыялы агульнадаступныя, неаднаразова публікаваліся ў расейскім друку і не складаюць дзяржаўную таямніцу.

Дык вось, каля 40 мільёнаў «дарагіх расіянаў» (са 140 мільёнаў) пражываюць сёньня за рысай жабрацтва (з пасланьня Пуціна федэральнаму сходу).

Па даных Істытута сацыяльна-эканамічных дасьледваньняў РАН у Расеі налічваецца 4 мільёна бамжоў, 3 мільёна жабракоў, 3 мільёна вулічных і прывакзальных прастытутак, прыкладна 1,5 мільёна расейскіх жанчын працуюць на панэлі краін Еўропы і Азіі. Яшчэ 6 мільёнаў расейскіх грамадзян пакутуюць ад душэўных хваробаў, 5 мільёнаў зьяўляюцца наркаманамі і больш за 6 мільёнаў – носьбітамі ВІЧ-інфекцыі.

Па словах дырэктара Дзіцячага фону А.Аліханава колькасьць дзяцей-сіротаў у Расеі перавысіла паказьнік траўня 1945 года ў СССРы. Тады, пасьля галоўнай мясарубкі ХХ стагоддзя іх было 687 тысяч, цяпер іх у Расеі 750 тысяч (іншыя называюць лічбы ад 1 да 3 мільёнаў).

У Расеі, па ацэнках Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасьць алкаголікаў 37-42 мільёна чалавек. Спажываньне сьпірту на душу насельніцтва складае ў сярэднім 14 літраў у год, што выводзіць расіянаў у абсалютныя сусьветныя лідары па дадзеным паказьніку. Між тым, па міжнароднай шкале спажываньне больш за 8 літраў «на рыла» азначае фізічную дэградацыю нацыі… Пры тым, па колькасьці тэатраў Расея знаходзіцца на 40-м месцы, а ўзровень разьвіцьця моладзі ўпаў на 47-е месца.

Штогод у Расеі зьдзяйсьняюць злачынствы каля 3 мільёнаў чалавек, зь якіх больш за 80 тысяч – гэта забойствы (з даклада генпракурора РФ В.Усьцінава). Вязьняў у краіне больш за 1 мільён чалавек, тады як турмы разьлічаны ня больш, чым на 700 тысяч. Нават у 1937 годзе ва ўсім Савецкім Саюзе зэкаў было на 200 тысяч менш. Па колькасьці вязьняў у разьліку на 100 тысяч жыхароў Расея трымае бясспрэчны сусьветны рэкорд – 800-810 чалавек.

Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Расеі 64,8 года. У ЗША – 75 гадоў. Нават у Кітаі – 71,3 гадоў. Кожны дзень у Расейскай Федэрацыі робіцца 10 тысяч абортаў.

У Расеі з-за вялікай колькасьці губерніяў велізарная армія чыноўнікаў – больш за 1 мільён 100 тысяч чалавек. Для параўнаньня: пры Сталіне іх было каля 500 тысяч, пры Хрушчове – 532 тысячы. На хабар і подкуп дзяржаўных чыноўнікаў насельніцтва краіны аддае ў сярэднім 33,5 мільярда «зялёных» (Г.Сатараў, фонд «Індэм»).

Расейскі Генштаб, па словах адмірала Э.Бардзіна, цяпер па колькасьці працоўных там афіцэраў перавысіў паказьнік Вялікай Айчыннай Вайны. І гэта пры тым, што армія ў Расеі з 1991 году скарацілася амаль у 5 разоў.

«Рост вытворчасьці» ў РФ такі, што па здабычы вугалю яна дасягнула ўзроўню 1957 году, па вырабы грузавых аўтамабіляў – 1937 году, камбайнаў — 1933, трактараў — 1931, вагонаў і тканіны — 1910, а абутку – і ўвогуле 1900 году.

Па ўзроўні жыцьця расіяне знаходзяцца на 60-м месцы ў сьвеце, тады як, напрыклад,  «жабрацкія беларусы» на 56-м. Але па колькасьці міліярдэраў Расея знаходзіцца на зусім іншым месцы – 8-9-м…

У Расеі 1,5% насельніцтва валодае 50% усіх нацыянальных багацьцяў!

Дарэчы, расейскія міліярдэры плоцяць самыя нізкія налогі (13%), якія і ня сьніліся, напрыклад, у Францыі й Швецыі (дзе ўзровень налогаў для самых багатых складае 57%), у Даніі (61%) альбо Італіі (66%). Нягледзячы на гэта, па словах былога прэм’ера М.Касьянава, за паўгады адток фінансавых сродкаў з Расеі складае да 20 мільярдаў даляраў. Ад добрага жыцьця грошы ў замежныя банкі на ўсялякі выпадак не хаваюць – нешта расейскія багацеі ведаюць такое, што па БТ, ОНТ ці РТР нам не паказваюць…

Няўжо ўсё гэта і ёсьць «расейскі эканамічны цуд»?…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы