Аўтар Андэрс Аслунд – старшы навуковы супрацоўнік вашынгтонскага Істытута міжнароднай эканомікі (Institute for International Economics). Артыкул быў надрукаваны ў кастрычніку г.г. ў штотыднёвіку “The Weekly Standard” (ЗША). Не з усімі ацэнкамі, якія прысутнічаюць у матэрыяле, мы згодныя, але асноўны заклік аўтара – перагледзець стаўленьне Захаду да Расеі й Пуціна – мы, без сумневу, падзяляем.Рэдакцыя.
У Расеі ў бандытаў ёсьць жудасная звычка: падносіць імяніньніку ў падарунак… забойства.
У дзень, калі Ўладзіміру Пуціну споўнілася 54 гады, ва ўласным доме ў Маскве была застрэлена Анна Паліткоўская – яна належыла да ліку яго самых непрымірымых крытыкаў унутры краіны. Паліткоўская працавала ў штотыднёвіку «Новая газета» – апошняй з расейскіх газет, якая захавала незалежнасьць. Два гады таму намесьнік яе галоўнага рэдактара таксама быў забіты – злачынцу так і не знайшлі. За Паліткоўскай не адзін год сачылі супрацоўнікі ФСБ, а яе забойцу зафіксавала ўстаноўленая ў доме відэакамера. Тым ня меш, яму ўдалося схавацца. Крэмль аніяк не пракаментаваў здарэньне. Генеральны пракурор заяўляе, што ўзяў рассьледаваньне пад асабісты кантроль. Але падобныя справы рэдка заканчваюцца арыштам…
З таго часу, як у апошні дзень 1999 году Пуцін стаў выконваць абавязкі прэзідэнта, палітыка Захаду ў адносінах да Расеі ўяўляла зь сябе НЕПАРЫЎНЫ ЛАНЦУГ ПРАВАЛАЎ. З кожным годам расейскае кіраўніцтва ўсё больш аддалялася ад ЗША і Еўразьвяу, а ўплыў Захаду на Расею няўхільна слаб.
Летась прэзідэнт Пуцін санкцыянаваў пастаўку ў Іран зянітных ракет – магчыма, менавіта яны будуць зьбіваць амерыканскія F-16. Ён прадаў Сірыі зброю, якую «Хезбала» з посьпехам выкарыстала супраць Ізраіля. Год таму Крэмль сьвяткаваў перамогу, калі ўлады Узбекістана загадалі амерыканцам эвакуяваць вялікую авіябазу ў гэтай краіне; сёньня ён падштурхоўвае Кыргыстан пайсьці за прыкладам Ташкента.
Адначасова дзяржаўныя расейскія СМІ бяз стомы займаюцца нацыяналістычнай [на справе, праімперскай. – Рэд.] і антызаходняй прапагандай. Кожны вечар пасьля галоўнага выпуску навінаў на дзяржаўным Першым канале зьяўляецца адзін зь вядучых крэмлёўскіх прапагандыстаў Міхаіл Леонцьеў, каб у чарговы раз агучыць анафему Захаду.
Лічыць Пуціна стратэгічным партнэрам, а тым больш саюзьнікам – значыць ПОЎНАСЬЦЮ ІГНАРАВАЦЬ РЭАЛЬНАСЬЦЬ. Калі ўжо Пуцін пасьлядоўна праводзіць варожую палітыку ў адносінах да ЗША і ЕЗ, нам варта падняць кінутую пальчатку. Толькі ДУРНІ і БАЯЗЬЛІЎЦЫ могуць паступаць інакш [да якіх, бачыце, выразаў даходзяць ужо спрэчкі ў амерыканскай палітэліце адносна Расеі. – Рэд.].
Саміт «вялікай васьмёркі» ў Санкт-Пецярбурзе стаў сімвалічным увасабленьнем УСІХ ПАМЫЛАК заходняга палітычнага курсу ў адносінах да Расеі [дакладна так! – Рэд.]. Заходнія лідары па сутнасьці былі ўдзельнікамі трэхдзённага тэлешоў, якое праслаўляла пуцінскі АЎТАРЫТАРНЫ РЭЖЫМ, і нічога не атрымалі ўзамен.
Імкнучыся яшчэ больш падсаладзіць сабе, пасьля саміту «васьмёркі» Пуцін запрасіў на сустрэчу прэзідэнтаў 11 постсавецкіх дзяржаў – але тыя ведалі, як сябе паводзіць. За некалькі гадзінаў да сустрэчы чацьвёра адмовіліся прыехаць – прычым двое спаслаліся, што ідуць у адпачынак. А вось прэзідэнту Бушу ў Пецярбурзе давялося цярпець нават пуцінскія кпіны («Нам бы, канешне, не хацелася, каб у нас была такая ж дэмакратыя, як у Іраку»).
Галоўная праблема з заходняй палітыкай у адносінах да Расеі заключаецца ў наступным: яна да гэтай пары грунтуецца на ідэі, што «халодная вайна» зышла ў мінулае [ Галоўная праблема заходняй палітыкі ў адносінах да «Расеі» заключаецца ў тым, што Захад да гэтай пары не ўсьвядоміў імперскага ЗЬМЕСТУ «Расеі». Г.зн., што ён ва ўпор ня бачыць таго, што ўнутры гэтага дзіўнага дзяржаўнага ўтварэньня сядзіць і кіруе ім такі паразітычны монстар, як РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРБЮРАКРАТЫЯ. Інтарэсы апошняй знаходзяцца ў аб’ектыўнай супярэчнасьці з інтарэсамі перадавых колаў Захаду, дый, увогуле, інтарэсамі ўсіх цывілізаваных, дэмакратычных людзей. – Рэд.]. На жаль, гэта гісторыя ўжо састарэла – Пуцін адну за адной аднаўляе ў Расеі АСНОВЫ ПАЛІЦЭЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, у тым ліку аўтарытарныя парадкі ўнутры краіны і антызаходнюю зьнешнюю палітыку.
У стасунках з Расеяй Захад захаваў той жа пасіўна-сяброўскі курс, якога ён прытрымліваўся пры Барысе Ельцыне. Але Пуцін ня Ельцын. Дакладней, ён – «анты-Ельцын». Усяго, што было характэрна для Ельцына, вы ня знойдзеце ў Пуціна. Таму па ўсіх кірунках палітыку Захаду ельцынскіх часоў трэба зьмяніць на ПРОСТА СУПРАЦЬЛЕГЛУЮ – толькі з некаторымі выключэньнямі: нават Пуцін не жадае адраджаць камуністычную ідэалогію і рабіць замах на асновы рынкавай эканомікі ў краіне.
Хаця Захад гэтага не разумеў, Ельцын быў дэмакратам – як пераканаўча даводзіць Лявон Арон (Leon Aron) у бліскучай біяграфічнай працы пра перашага расейскага прэзідэнта. Ельцын верыў у свабодныя, сумленныя выбары і свабоду СМІ. Пуцін, наадварот – ПЛОЦЬ АД ПЛОЦІ ТАЙНАЙ ПАЛІЦЫІ, дзе ён служыў. У кнізе «Ад першай асобы», складзенай з серыі інтэрвю, ён з задавальненьнем успамінае, як умела перасьледаваў дысідэнтаў.
Пуцін, як дэталёва паказаў палітолаг з Універсітэту Берклі Сцівен Фіш (Steven Fish) у кнізе «Дэмакратыя ў Расеі зышла з рэяк» (Democracy Derailed in Russia), любіць казаць пра дэмакратыю, але пры гэтым метадычна згортвае яе. Ён у асноўным згарнуў свабоду друку, пазбавіў рэальных паўнамоцтваў абедзьве палаты парламанту, адмяніў выбары рэгіянальных губернатараў і ўзяў пад кантроль судовую сістэму. Калі Барыс Ельцын рашуча зьдзейсьніў мірны дэмантаж савецкай імперыі, даўшы яе народам свабоду [ня ўсім. – Рэд.], дык Пуцін называе гэтую падзею “НАЙВЯЛІКШАЙ ГЕАПАЛІТЫЧНАЙ КАТАСТРОФАЙ” ХХ стагоддзя.
Ельцын быў перакананым прыхільнікам прыватнага прадпрыймальніцтва. Яго часта крытыкуюць за маштабную прыватызацыю расейскай эканомікі, якую ён зрабіў адзіна магчымым на той момант спосабам, за тое, што ён не пакінуў больш прадпрыемстваў у руках дзяржавы. Пуцін, наадварот, сёньня праводзіць самую маштабную рэнацыяналізацыю ў гісторыі.
Ельцын лічыў, што ён сам і Расея належаць да свабоднага і дэмакратычнага заходняга сьвету; у Пуціна іншае меркаваньне. У яго крытычных фармлёўках у адрас ЗША і ЕЗ усё часьцей праскокваюць паранаідальныя ноткі і “тэорыі змоваў”; а тон ў адносінах да Кітаю, наадварот, становіцца ўсё больш пахвальным. Кітайцы, у адрозьненьне ад Захаду, не дакучаюць яму пытаньнямі наконт аўтарытарызму, карупцыі, адмывання грошаў, на якія ў Пуціна няма пераканаўчых адказаў.
Урэшце, пры ўсіх яго скрайнасьцях, Ельцын быў адным з нас. Таму зь ім варта было мець справу, і можна было намацваць кропкі сутыкненьня, не сягаючы па “громагалосную” дыпламатыю. У адносінах да Пуціна ўсё выглядае з дакладнасьцю да наадварот. На словах ён усёй душой падзяляе нашыя каштоўнасьці, а на справе сістэматычна падрывае іх. Да хлуса [!!! – Рэд.] нельга ставіцца як да прыстойнага чалавека.
Ёсьць, аднак, прыклады, калі ЗША намацвалі правільную лінію ў стасунках з Расеяй. Па-першае, ЗША і Еўропа паўсталі на абарону дэмакратыі ў час украінскай “памаранчавай рэвалюцыі” – і Пуцін зьмірыўся з паразай. Па-другое, Захад выступіў з адкрытым пратэстам супраць прыняцьця ў Расеі законапраекта, які абмяжоўвае правы няўрадавых арганізацый, і закон быў зьменены [толькі закон, але не практыка. – Рэд.]. Трэцяе, абурэньне Захаду ў сувязі са спыненьнем паставак газу ва Украіну ў студзені гэтага году прымусіла Расею тэрмінова адкрыць вентыль. Кожны раз Пуцін быў незадаволены, але ўносіў карэктывы ў свае дзеяньні. Санкцыі, уведзеныя нядаўна Вашынгтонам супраць “Рособоронэкспорта» (расейскае дзяржаўнае ведамства па гандлі зброяй) і авіябудаўнічай фірмы «Сухой» за пастаўку сучасных узбраеньняў Ірану – яшчэ адзін крок у правільным кірунку.
З усяго гэтага можна зрабіць выснову – Пуцін рэагуе толькі на публічныя, громагалосныя пратэсты, да таго ж падмацаваныя пагрозамі. Замест таго, каб паўтараць банальнасьць, што “халодная вайна” адышла ў мінулае, нам варта ўспомніць – у адносінах да СССР найбольш пасьпяховы быў палітычны курс Рональда Рэйгана.
У сувязі з гэтым могуць запярэчыць, што характар заходняй палітыкі ў адносінах да Расеі ў недалёкім мінулым ня меў асаблівага значэньня – гэта краіна была занадта слабая, каб адважвацца на неразважлівыя дзеяньні. Што ж, сітуацыя зьмянілася. Калі ў 1999 г. ВВП Расеі складаў 200 мільёнаў даляраў па цяперашнім курсе, дык у гэтым годзе ён дасягне 920 мільярдаў [! – Рэд.]. Бюджэт Расеі складзены з прафіцытам – гэта дазваляе ёй траціць грошы на неразумныя крокі ўнутры краіны, а магчыма, і на міжнароднай арэне.
Сёньня Расеія, гледзячы па ўсім, рыхтуецца да вайны супраць незалежнай дзяржавы – былой савецкай рэспублікі Грузіі. Пуцін асабіста, без якіх-небудзь падстаў, абвінаваціў Грузію ў дзяржаўным тэрарызьме. Ён прыраўняў арышт чатырох высокапастаўленых расейскіх выведнікаў у Тбілісі да дзеяньняў сталінскага ката Лаўрэнція Берыі. Расея эвакуявала з Грузіі сваіх дыпламатаў й іншых грамадзян, і ўстанавіла амаль поўную блакаду рэспублікі. У цяперашні час каля яе межаў разгарнуліся маштабныя расейскія вайсковыя вучэньні.
Большасьць аналітыкаў, праводзячы паралелі зь ельцынскай эпохай, сьцьвярджаюць, што мэта гэтых дзеяньняў – толькі напужаць Тбілісі. Сумняюся. Вайна – візітная картка Пуціна. Ён стаў прэзідэнтам дзякуючы вельмі сумніўнай вайне – другой чачэнскай: менавіта за праўду пра пакуты жыхароў гэтага рэгіёна заплаціла жыцьцём Анна Паліткоўская. Ён пераабраўся на другі тэрмін і усталяваў у краіне аўтарытарныя парадкі, развязаў вайну супраць алігархаў – у прыватнасьці, канфіскаваў актывы нафтавай кампаніі “ЮКАС”. У сувязі з гэтым вайна супраць Грузіі выглядае лагічным наступным крокам, які дазваляе Пуціну працягнуць знаходжаньне ва ўладзе звыш прадпісанага законам тэрміну.
Усё гэта з усёй відавочнасьцю сьведчыць, што ЗША неабходна выпрацаваць сёр’ёзную палітыку ў адносінах да Расеі – і зрабіць гэта трэба як мага хутчэй.
Андерс Аслунд