nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Барыса Стамахіна ЗАСУДЗІЛІ на 5 гадоў за крытыку вайны ў Чачні. Падаем адзін зь яго “крамольных” артыкулаў (расейская апазіцыя).

1 снежня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя (па матэрыялах расейскіх інтэрнэт-выданьняў).
СÑ?амаÑ?Ñ?н.jpg

На фота: Барыс Стамахін у час пікеру РКА

Бутырскі суд Масквы прысудзіў галоўнага рэдактара бюлетэню «Радыкальная палітыка», лідара Рэвалюцыйнага Кантактнага Аб’яднаньня (РКА) і пастаяннага аўтара сайтаў чачэнскіх змагароў за свабоду Барыса Стамахіна да 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму «за ўзбуджэньне рэлігійнай нянавісьці, зьдзейсьненае публічна з выкарыстаньнем СМІ». Стамахіну таксама забаранілі пасьля вызваленьня на працягу трох гадоў займацца журналісцкай дзейнасьцю. Адвакаты Стамахіна абвяргаюць абвінавачваньні. Яны заявілі ў судзе хадайніцтва пра выклік у якасьці сьведкі эксьперта, які зрабіў псіха-лінгвістычную экспертызу тэкстаў Стамахіна і знайшоў у іх парушэньні законаў РФ. Суддзя адмовіла. Стамахін не прызнаў сябе вінаватым і нагадаў суддзі, што з-за інваліднасьці яго самога і яго маці ў судзе «вырашаецца лёс цэлай сям’і». Але суд не ўлічыў і гэтага.

Каб затрымаць Стамахіна, выламалі дзьверы яго кватэры. Журналісту не было пададзена ніякіх дакументаў. Тыя, хто нападаў, не былі ў форме, не патлумачылі мэту візіту. У такіх абставінах Стамахін паспрабаваў пакінуць кватэру праз акно (4-ы паверх), але сарваўся, атрымаўшы пералом нагі й пазваночніка. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі асудзілі перасьлед Стамахіна, назваўшы яго палітычна матываваным. Аднак расейскія ўлады ўжо даўно ігнаруюць падобныя абвінавачваньні…

У сувязі са зьняволеньнем Стамахіна варта нагадаць, што каля году таму быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня член расейскага Дэмакратычнага Саюзу Павел Люзакоў – рэдактар газеты «Свабоднае слова», які быў, як і Стамахін, непрымірымы праціўнік вайны ў Чачні. Ён таксама быў вядомы рэзкімі артыкуламі ў адрас расейскіх уладаў. Паўла Люзакова асудзілі, зрабіўшы супраць яго чэкісцкую правакацыю. Даведаўшыся пра жаданьне Люзакова набыць газавы пісталет (у сувязі з тым, што ён некалькі разоў падвяргаўся нападу ў электрычцы, вяртаючыся позна ўвечары дамоў) ФСБ праз свайго агента-правакатара арганізавала перадачу журналісту сапраўднага пісталета. І праз хвіліну… журналіста скруцілі міліцыянеры. Сёньня Люзакоў па-ранейшаму ўтрымліваецца ў калоніі.

За якія погляды ў Расеі цяпер саджаюць у турму?
У якасьці ілюстрацыі падаем адзін з артыкулаў Б.Стамахіна, з-за якога яго асудзілі.


«ЧАЧЭНСКІ СІНДРОМ» НАВЫВАРАТ

«Дзекабрысты разбудзілі Герцэна. Герцэн разгарнуў рэвалюцыйную агітацыю»… Гэтыя ўсім у Расеі вядомыя са школы словы сёньня набываюць новае, зусім іншае гучаньне. Набываюць, калі прыкласьці іх да нашага часу…

Нас разбудзілі не дзекабрысты. Нас разбудзілі чачэцы.

На самай справе так, калі што і «разбудзіла» цяперашніх антыімперскіх, антырасейскіх, анты-ФСБшных рэвалюцыянераў у Расеі – дык гэта была менавіта Чачня. Для пакаленьня, якое ўвайшло ў сьвядомае жыцьцё (а нехта – і ў палітыку таксама) ужо ў гарбачоўска-ельцынскі час, Чачня стала вогненым хрышчэньнем, ракавой рысай, вечнай крывавай ранай у сэрцы, парогам, за якім адыходзіць у мінулае «нармальнае», спакойнае абыватэльскае жыцьцё – і пачынаецца «вечны бой» за Свабоду, бой супраць апошняй у сьвеце каланіяльнай імперыі [рэдакцыя не падзяляе тэзіс, што Расея – гэта “апошняя ў сьвеце каланіяльная імперыя”; ёсьць яшчэ… – Рэд.]. «Спакой нам толькі сьніцца». Чачня стала нашым набатным звонам, які апантана кліча на гэты сьмяротны бой.

Мы вывучылі па баявых зводках двух войнаў назвы ўсіх райцэнтраў і сёл Чачні – там паўсюль ішлі баі, потым карацельна-вынішчальныя «зачысткі», і зноў баі… Мы навучыліся нават, худа-бедна, разьбірацца трошкі ў ісламе – мы, атэісты, якія ня верылі ніколі ні ў якіх багоў, ні сваіх, ні чужых, – каб умець хаця б супрацьстаяць страшным казкам шабалкіных-манілавых-ястржэмбскіх пра «вакхабізм», якім яны пужаюць гэты народ з экрана, як маленькіх дзяцей пужаюць букай…

І – галоўнае – мы зразумелі, адчулі ўсім сэрцам і ўсёй скурай, што і сапраўды Свабода – самае дарагое, што ёсьць у чалавека, самае каштоўнае багацьце, адзінае, за якое не шкада і памерці. А калі здолееш – дык і забраць з сабой на той сьвет хаця б некалькі сваіх ворагаў, як гэта робяць гераічныя і самаадданыя чачэнскія жанчыны, абвязаўшыся «пасам шахідаў»… Таму што жыцьцё чалавека ўсё роўна тленнае і кароткае, і пражыць яго, калі ўжо яно дадзена табе, варта толькі свабодным. А інакш – лепш ужо адразу памерці. Так, як паміраюць гэтыя чачэнскія жанчыны.

Чачня вельмі шмат перагарнула ў масавай сьвядомасьці «расіян». Яна паказала ім – ледзь не ўпершыню за стагоддзі, з часу імперскіх войнаў у Польшчы [так у аўтара. – Рэд.] і на Каўказе ў ХІХ стагоддзі – што іх агрэсіі, экспансіі, акупацыі нехта асьмельваецца і здольны супраціўляцца. Ды яшчэ як! – так, што велізарнай і да зубоў узброенай акупацыйнай групоўцы ўвесь час дастаецца па яе зубах, практычна штодзённа. Ці то верталёт сабьюць, ці то бронекалонну спаляць, ці то акупацыйны Дом ураду зь зямлёў зраўняюць… Брава! І уся гэтая шматтысячная махіна – армія акупантаў – нічога вось ужо 4 гады ня можа зрабіць з «купкай бандытаў, якія бегаюць па гарах». Вось так чачэнцы ўвачавідку даказалі рускім і ўсяму сьвету абсалютную правату старой ісьціны: народ, які змагаецца за сваю Свабоду, перамагчы немагчыма.

Але адначасова на сваёй скуры адчулі мы – антыімперскія рэвалюцыянеры Расеі – правату і другой старой ісьціны: НЯ МОЖА БЫЦЬ СВАБОДНЫМ НАРОД, ЯКІ ПРЫГНЯТАЕ ІНШЫЯ НАРОДЫ. Мала таго, што з 2000-га проста пачалося чарговае «закручваньне гаек», усталяваньне новай дыктатуры, – Чачня стала палігонам, дзе ўсе магчымыя НЕДАчалавекі [выдатна! – Рэд.] ў пагонах расейскай арміі, манкурты з АМОНу, розных сьпецназаў і да т.п. акупацыйных структур адточваюць на чачэнцах сваё ўменьне забіваць, катаваць, рабаваць, граміць, разбураць… Вяртаючыся ў Расею, яны прымяняюць гэтыя благанабытыя навыкі ўжо на нас, на мірных жыхарах расейскіх гарадоў. І газеты застракацелі расказамі пра выпадкі пагромаў і забойстваў, якія арганізоўвалі тут гэтыя бандыты ў форме, працягваючы служыць, напрыклад, у мясцовым АМОНе. Нават назва прыстойная была прыдумана для ахапіўшага іх у Чачні крывавага вар’яцтва – «чачэнскі сіндром»…

Зьявіліся ў друку і матэрыялы са статыстычнымі падлікамі: колькі стала ў расейскім кіраўніцтве чэкістаў і ваенных, колькі – землякоў прэзідэнта (г.зн. усім вядомых «піцерскіх»), на колькі павялічыўся іх адсотак ў параўнаньні зь ельцынскімі часамі, і г.д. Каму цікава – вось яны, сухія лічбы: доля ваенных у «эліце» Расеі ў 1993 годзе – 11,2%, у 2002 – 25,1%. Канкрэтна ў Савеце бясьпекі РФ іх доля: 1993 год – 33,3%, 2002 – 58,3%, ва ўрадзе, адпаведна, 11,4% супраць 32,8%. А усяго «новапіцерскі чэкісцкі клан» ва ўладзе, як называе гэта «Новая газета», налічвае, па яе ж даным, ужо больш за 6000 імёнаў. Уражвае, ці ня праўда?

Уласна, нічога новага тут няма: ваеншчына, імперыялізм, каланіялізм, агрэсія, пошук «крамолы» і «ўнутраных ворагаў», уціск іншадумства – усё гэта было самой сутнасьцю рускай дзяржаўнасьці ва ўсе стагоддзі, пачынаючы яшчэ зь Івана ІІІ. Што пры Раманавых – палачах Каўказу і Польшчы, што пры «савецкай» (салавецкай) уладзе (пра яе і ўдакладняць нічога ня трэба, усё і так ясна), што пры постсавецкіх «дэмакратах» з КПСС-КГБ – катах Каўказу куды горшых, чым Раманавы… Але ня ўсе і не адразу зразумелі, асабліва ў нашым «няпоратым» да гэтай пары, ельцынскім пакаленьні, што адбываецца. Не зразумелі, што гэта ўсяго толькі скончылася на нашых вачах чарговая адліга і цалкам вяртаецца разам з Пуціным тое, што ў гэтай краіне было заўсёды, БЕЗ ЧАГО ЯНА ЎВОГУЛЕ ІСНАВАЦЬ НЯ МОЖА, што стала самой яе сутнасьцю, асновай нацыянальнага менталітэту: апрычніна Івана Жахлівага, паліцэйская манархія Раманавых, візантыйска-азіяцкая, ізуверская дыктатура Сталіна… А дакладней – усё гэта разам, перамешанае ў адным флаконе. Усё тое, што стала той «мёртвай вадой», ад якой адразу змарнелі і памерлі першыя кволыя парасткі свабоды Расеі, якія прабіліся толькі-толькі ў пачатку 1990-х скрозь імперскі асфальт…

Чачня паказала нам, такім чынам, дзе праўда, а дзе хлусьня, дзе свабода, а дзе рабства, і ў якой жахлівай, страшнай, жудасна-бязьлітаснай, зыходна злачыннай дзяржаве жывем мы самі. Нямногім да таго хапала моцы так рэльефна, выпукла гэта прачуць і ацаніць, чытаючы ў падручніках гісторыі пра апрычніну альбо пра сталінскае высяленьне народаў: здавалася, што ўсё гэта ў мінулым і ніколі не паўтарыцца! Менавіта крывавае, людаедскае зверства гэтай дзяржавы на нашых вачах над маленькім і безабаронным горным народам упершыню закінула ў нашу сьвядомасьць думку: Расея павінна быць зьнішчана навекі, дзяржава, якая дазваляе сябе здзяйсьняць падобнае над цэлым народам, не павінна існаваць увогуле! Чачня ўпершыню дазволіла нам злучыць веды з кніг страшнай гісторыі гэтай краіны з назіраньнем сваімі вачыма ня менш страшнай яе сучаснасьці, асэнсаваць ўсё гэта як цэлае, як адзіны, непарыўны гістарычны працэс, і зрабіць высновы. Гэтая пякучая, агнявая сумесь, якая закіпае ў нашых душах й рвецца вонкі, пагражае спаліць і разьнесьці па цаглінках злачынную імперыю, – гэта таксама заслуга чачэнцаў, якія змагаюцца за свабоду. Вялікі вам дзякуй, нашы чачэнскія сябры!

Прывіўка Чачнёй стала для нас мацнейшай прывіўкай, гарантыяй назаўсёды ад імперыялізму, шавінізму, «дзяржаўніцтва», ксенафобіі, уласьцівай усім іншым рускім – у той ці іншай ступені, але ўсім, без выключэньня [апошняе ёсьць тыповы стамахінскі залёт; выключэньні, хаця і вельмі рэдкія, але ўсё ж такі ёсьць… – Рэд.]. Падтрымліваючы Чачню, якая змагаецца, салідарызуючыся публічна з Басаевым, адкрыта выступаючы ў Маскве на баку Маўсара Бараева ў дні “Норд-Оста”, – мы перайшлі рысу, перайшлі нейкую мяжу, за якой рвуцца і зьнікаюць любыя сувязі з мінулым, са сваім асяроддзем, з народам, сярод якога ты нарадзіўся і вырас, і жыў, даверліва лічачы і сябе яго часьцінкай. Жыў, пакуль на чужым, “варожым” web-сайце не прачытаў і не пабачыў на ўласныя вочы ўсе жудасныя падрабязнасьці таго, што нарабіў гэты народ у суседняй маленькай горнай краіне… [тут мы назіраем тыповую памылку многіх: усё гэта нарабіў не народ, а рукамі вырадкаў, канешне ж, найперш рускага народу, але якія могуць быць у кожным народзе, зрабіла РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРБЮРАКРАТЫЯ; але гэта памылка Стамахіна выбачальная найперш з-за таго, што перад тым, як упікаць і караць яго, СПАЧАТКУ ТРЭБА канкрэтна і адэкватна зьдзейсьненым злачынствам пакараць УСІХ ВІНАВАТЫХ у генацыдзе чачэнскага (і ня толькі) народу, пачынаючы з Пуціна-крывавага; іншая пасьлядоўнасьць прэтэнзій да каго б там ні было (у тым ліку да Стамахіна) ёсьць блюзнэрства і сатанізм; мы тут у рэдакцыі сядзім у тым ліку і для таго, каб не дапускаць такіх сатанісцкіх вывертаў (гл. адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны – Д пр-пы), якія пачынаюцца зь ідэалагічных спрэчак, а заканчваюцца турэмнымі тэрмінамі для найбольш сумленных людзей… – Рэд.]

Так што – Рубікон пяройдзены, выбар зроблены і адступаць няма куды – цяпер для нас няма на сьвеце іншай сям’і, акрамя усіх прыгнечаных «нашай» імперыяй народаў, акрамя партызан, якія змагаюцца за вызваленьне ад яе гнёту, знакамітых палявых камандзіраў тыпа Басаева, палітычных партый, якія падаюць Расеі патрабаваньні грашовых кампенсацый за акупацыю і звароту аднятых тэрыторый, і да т.п. «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх», – як зваўся некалі вядомы фільм.

Але затое і «наша» імперыя, дзе мы нарадзіліся і вырасьлі, але НАСУПЕРАК якой мы сфармаваліся духоўна, – няхай ужо не чакае ад нас літасьці! Мы даўно аб’явілі ёй сьвятую вайну, аб’явілі джыхад (наш джыхад, хай мы і не мусульмане), вендэту ад імя ўсіх ёю закабалёных і праведзеных скрозь МЯСАРУБКУ ГЕНАЦЫДУ НАРОДАЎ. Гэта таксама «чачэнскі сіндром», толькі навыварат: пераможа сёньняшняя Ічкерыя Масхадава-Басаева альбо прайграе – але зьдзейсьненага над чачэнцамі АД НАШАГА ІМЯ пекла на зямлі мы гэтай імперыі і ўсім яе ваякам ды чэкістам не прабачым, колькі б гадоў і дзесяцігоддзяў не прайшло. Мы рана ці позна прымусім іх адказаць за кожнае забітае імі чачэнскае дзіця… Бо для тых пакуль нямногіх, для тых лічаных адзінак з рускіх, хто гэта памятае, – генацыд Крамлём іншых народаў кладзецца страшнай, нязмыўнай плямай на іх рускае сумленьне і гонар, – і на асабістыя, і на нацыянальныя. І з гэтай плямай, з гэтай страшнай віной нельга спакойна жыць на сьвеце, пакуль не дасягнеш выкупленьня яе перад усімі ахвярамі «тваёй» імперыі, ня змыеш КРЫВЁЙ ІМПЕРСКІХ КАТАЎ…

Барыс Стамахін

Ад рэдакцыі:
Нягледзячы на ўсю бліскучасьць Барыса Стамахіна як аўтара выдатных журналісцкіх твораў, нягледзячы на тое, што гэта бадай што адзіны расейскі апазіцыянер, які адкрыта і метадычна заяўляў, што адзіны спосаб “вылячыць Расею” ад яе імперскай хворобы – гэта ПАСПРЫЯЦЬ ЯЕ РАСПАДУ на нацыянальныя дзяржавы (з чым мы абсалютна згодныя), мы ня можам не паінфармаваць нашых чытачоў, што гэтыя погляды Стамахіна спалучаліся ў ім (а нам удалося пазнаёміцца зь дзясяткамі яго твораў) з эмацыйнымі “залётамі”, прыклады якіх сустракаюцца і ў гэтым артыкуле. Мусім таксама паінфармаваць пра парады быць у цэлым асьцярожнымі зь ім, якія паступілі ад некаторых беларусаў – жыхароў Масквы. Гэтыя папярэджаньні мы ня можам замаўчаць таму, што асабіста са Стамахіным ніхто з нас не знаёмы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы