nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя фрагменты савецкай і постсавецкай гісторыі АТРУЧАНЬНЯЎ (частка І: савецкія часы)

4 снежня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў
�������ел�.jpg

Скандалы, зьвязаныя з атручаньнямі Віктара Юшчанкі й Анны Паліткоўкай 2-гадовай даўніны, нядаўнім забойствам апошняй і, асабліва, сьмяротным атручаньнем Літвіненка, рэзка павялічылі ўвагу сусьветнай грамадскасьці да гісторыі выкарыстаньня «заплечных спраў майстрамі» з Лубянкі розных ядаў – асабліва да тых выпадкаў, якія датычылі замежных грамадзян ці савецкіх грамадзян за межамі СССР. Матэрыялаў на гэты конт за апошнія 2 гады ў сеціве шмат. Я ўзяў тыя, што разьмешчаны на сайтах grani.ru, www.kavkazcenter.com, www.svaboda.org і зрабіў зь іх кароткі рэферат.

Прымяненьне атручвальных рэчываў супраць сваіх супернікаў – устойлівая традыцыя Крамля, што перайшла са старажытных часоў у савецкія.

1. Лабараторыі й атруціцелі.

У савецкі час сьпецыяльная таксікалагічная лабараторыя, прызначаная для распрацоўкі метадаў патаемнага забойства людзей шляхам іх атручаньня, была створана пры НКВД яшчэ ў другой  палове 1930-х гадоў. З 1940 году яе ўзначаліў брыгваенурач, а пазьней – палкоўнік дзяржбясьпекі прафесар Грыгорый Маісеевіч Майраноўскі. Прыкладна ў той жа час пры НКВД для тых жа мэт пачала сваё існаваньне яшчэ і бактэрыялагічная лабараторыя, якую ўзначаліў палкоўнік медыцынскай службы прафесар Сяргей Мурамцаў.

У 1951 годзе Майраноўскі быў арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў турмы, а ў 1960 годзе, хутка пасьля датэрміновга вызваленьня з турмы, памёр пры нявысьветленых абставінах. Відаць, «зашмат ведаў». Яшчэ з турмы, напэўна, жадаючы дамагчыся рэабілітацыі, Майраноўскі з гонарам пісаў Берыі: «Маёй рукой быў зьнішчаны не адзін дзясятак заклятых ворагаў савецкай улады, у тым ліку і нацыяналістаў усялякага роду».

Праз некалькі гадоў пад час сьледства і суду над Берыяй яму і яго падначаленаму– генералу Паўлу Судаплатаву – інкрымінавалі атручаньне людзей. У прысудзе па справе Судаплатава (яму далі 15 гадоў), вынесеным Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду, гаворыцца: «Берыя і яго саўдзельнікі, зьдзяйсьняючы цяжкія злачынствы супраць чалавечнасьці, ВЫПРАБОЎВАЛІ СЬМЯРОТНЫЯ, ПАКУТЛІВЫЯ ЯДЫ НА ЖЫВЫХ ЛЮДЗЯХ. Падобныя злачынныя досьледы мелі месца ў адносінах вялікай колькасьці людзей, як асуджаных на вышэйшую меру пакараньня, так і ў адносінах асоб, якія не дагадзілі Берыі й яго памагатым. Пад назіраньнем Судаплатава і яго намесьніка Эйцінгона, якія ПАТРАБАВАЛІ ТОЛЬКІ СПРАЎДЖАНЫХ НА ЛЮДЗЯХ ЯДАЎ, з 1942 па 1946 гады працавала сьпецыяльная лабараторыя, створаная для правядзеньня досьледаў па спраўджваньню дзеяньня яда на жывым чалавеку»…

 2. Найбольш вядомыя атручаньні КГБ.

Ня выключана, што яшчэ ў 1934 годзе быў атручаны вядомы украінскі гісторык Міхаіл Грушэўскі, які был галавой Цэнтральнай Рады. Ён хутка памёр пасьля ін’екцыі, зробленай яму ў адной з маскоўскіх клінік.

У 1946 годзе быў атручаны адзін з лідараў украінскіх нацыяналістаў Шумскі, які знаходзіўся ў ссылцы ў Саратаве. У 1947 годзе дакладна такім жа чынам быў забіты грэка-каталіцкі архіяпіскап Закарпацьця Ромжа. Абодвы яны памерлі ад вострай сэрцавай недастатковасьці, якая на самой справе была наступствам увядзеньня ім яда курарэ. Сьмяротны ўкол Шумскаму зрабіў у цягніку асабіста Майраноўскі ў прысутнасьці Судаплатава, а Ромжу атруцілі пасьля аўтамабільнай аварыі, падладжанай чэкістамі.

Ахвярай ядаў Майраноўскага стаў і інжынер з Польшчы Самет, які займаўся ў 1946 годзе сакрэтнымі працамі па пабудове падводных лодак ва Ульянаўску. Калі «органам» сталя вядома, што Самет зьбіраецца зьехаць у Палестыну, чэкісты схапілі яго, вывезьлі за горад, зрабілі сьмяротную ін’екцыю курарэ, а затым з’імітавалі сьмерць ад вострай сэрцавай недастатковасьці.

Яшчэ адзін няшчасны – амерыканец Огінс, які шчыльна супрацоўнічаў з Камінтэрнам і быў арыштаваны ў 1938 годзе. У гады вайны яго жонка зьвярнулася да амерыканскіх уладаў з просьбай вызваліць яе мужа з СССР. Амерыканскі прадстаўнік у 1943 годзе сустракаўся з Огінсам у Бутырскай турме. Адпускаць яго КГБ не жадала – ён мог расказаць на Захадзе праўду пра ГУЛАГ. У 1947 годзе ў турэмным шпіталі Огінсу зрабілі сьмяротную ін’екцыю…

Па цалкам абгрунтаваным меркаваньні Судаплатава, у тым жа 1947 годзе з дапамогай яда ў Лубянскай турме быў забіты шведскі дыпламат Рауль Валенберг. Па савецка-расейскай афіцыйнай версіі ён памёр ад… вострай сэрцава-судзіннай недастатковасьці. Матыў забойства мог быць той жа, што і ў выпадку з Огінсам: лёсам Валенберга цікавіўся шведскі МЗС.

А вось яшчэ шэраг выпадкаў, у якіх, як можна меркаваць, былі выкарыстаны яды са сьпецлабараторый КГБ. Так, у 1956 годзе ў Японію з СССР баў рэпатрыяваны пляменьнік былога японскага прэм’ера прынца Коноэ, афіцэр японскай арміі, які меў дачыненьне да даволі далікатных перамоваў. Па дарозе ён памёр ад «хуткабежнага тыфу». Апошні камендант Берліна Гельмут Вейдлінг памёр у лістападзе 1955 году ва Уладзімірскай турме ад «вострай сэрцавай недастатковасьці», ужо пасьля таго, як было прынятае рашэньне пра яго рэпатрыяцыю, Магчыма, Хрушчоў ня хацеў, каб ён распавёў грамадскасьці пра апошнія дні Гітлера і абставінах яго самагубства. Ня выключана, што падобным жа чынам быў укатруплены ў той жа Ўладзімірскай турме нямецкі фельдмаршал Эвальд фон Клейст, які загінуў у кастрычніку 1954 году ад «вострай сэрцавай недастатковасьці». Верагодна, савецкае кіраўніцтва не жадала, каб такі дасьведчаны ваеннаначальнік раней ці пазьней апынуўся ў ФРГ, а таксама магло  помсьціць яму, паколькі менавіта Клейст быў адным зь ініцыятараў фармаваньня казачых частак вермахтў з былых савецкіх грамадзян. Дарэчы, у тыя гады, калі памерлі Клейст і Вейдлінг, Майраноўскі таксама ўтрымліваўмя ва Ўладзімірцы. Ці была гэта іронія лёсу, ці Грыгорыя Маісеевіча вырашылі выкарыстаць па асноўнай сьпецыяльнасьці й потым самога ўкатрупіць?

Усе санкцыі на атручаньні давала ў тыя часы ВЫШЭЙШАЕ ПАЛІТЫЧНАЕ КІРАЎНІЦТВА СССР – г.зн. асабіста Сталін і Хрушчоў.

Лідары украінскіх нацыяналістаў Леў Рэбет і Сцяпан Бандэра былі забітыя агентам КГБ Багданам Сташынскім у Мюнхене адпаведна 12 кастрычніка 1957 году і 15 кастрычніка 1959 году (украінцам чамусьці асабліва «шанцуе» на ГБшныя атручаньні, прынамсі на тыя, пра якія стала вядома). Зброяй для забойства паслужыла сьпецыяльна сканструяванае прыстасаваньне, якое выстрэльвала ампулу з цыяністам каліем. Ахвяра памірала ад атручаньня, яд хутка распадаўся, і ўрачы маглі толькі канстантаваць сьмерць ад нечаканага спыненьня працы сэрцы. Пра ўсё гэта распавёў заходнегерманскаму суду ўсё той жа агент КГБ Сташынскі, які перабег ў 1961 годзе ў ФРГ. А перад гэтым за ўдалыя забойствы ён у СССРы быў узнагароджаны ардэнамі Чырвонага Знамені і Леніна. Аднак пад уплывам жонкі Сташынскі раскаяўся ў зробленым і ў самы канун узьвядзеньня Берлінскай сьцяны зьяўвіўся з павіннай да ўлад Заходняй Германіі. У 1962 годзе Сташынскі быў асуджаны судом Германіі на некалькі гадоў турмы, але хутка вызвалены і атрымаў палітычны прытулак на Захадзе пад чужым імем. Суд вынес прыватнае вызначэньне, у якім галоўную віну за забойствы ўсклаў на кіраўнікоў савецкіх арганаў дзяржбясьпкі – Івана Серова і Аляксандра Шэлепіна.

Прынята лічыць, што ў сувязі з шумам, які падняўся ў час суду над Сташынскім, КГБ у далейшым адмовілася ад правядзеньня «актыўных мерапрыемстваў», па крайняй меры ў заходніх дзяржавах. З тых часоў і да нашых дзён не было больш вялікай колькасьці громкіх забойстваў, у датычнасьці да якіх меў КГБ. Ці то савецкія сьпецслужбы сталі працаваць прафесійней, ці то пераключыліся на прыбіраньне людзей параўнальна малавядомых, чыя сьмерць не магла нарабіць вялікага шуму.

Адно зь вядомых выключэньняў з гэтай заканамернасьці – лёс прэзідэнта Афганістана і лідара ПРАКАМУНІСТЫЧНАЙ Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана Хафізулы Аміна. Яго забілі афіцэры сьпецыяльнай групы КГБ “Альфа”  ў першы дзень савецкага ўварваньня ў гэтую краіну ў ноч на 27 сьнежня 1979 году. Рашэньне пра забойства афганскага прэзідэнта было прынята Палітбюро ЦК КПСС 12 сьнежня. Прычына была ў тым, што кампартыйныя герантакраты вырашылі зрабіць стаўку на папярэдніка Аміна на пасадзе прэзідэнта, стваральніка НДПА Таракі. Але ня ўсе ведаюць, што агенты КГБ спачатку падсыпалі Аміну ў ежу яд. Савецкі ўрач, які лячыў Аміна і ні пра што ня ведаў, выцягнуў дыктатара літаральна з таго сьвету. Вось пасьля гэтага і былі выкарыстаны групы «Альфа» ды сьпецназ ГРУ. Аміна расстралялі РАЗАМ ЗЬ ЯГО СЯМ’ЁЙ і некалькімі дзясяткамі салдат аховы. У афіцыйным паведамленьні гэта забойства было прыпісана «здаровым сілам афганскай рэвалюцыі». Усе ведаюць, што з таго часу (вось ужо больш 25 гадоў) у Афганістане ідзе бесперапыннай вайна…

Яшчэ адным з выключэньняў (апошнім у савецкія часы), да якога мела дачыненьне КГБ, варта лічыць забойства баўгарскага пісьменьніка-дысідэнта Георгія Маркава. Пра гэты выпадак у часы перабудовы распавёў былы генерал КГБ Алег Калугін. Маркаў быў забіты ў 1980 годзе ў Лондане, дзе працаваў на Бі-Бі-Сі, з дапамогай атручанага парасона. Гэтую аперацыю зьдзейсьнілі сьпецслужбы Баўгарыі, але яд перадаў непасрэдна Калугін.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы