nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя фрагменты савецкай і постсавецкай гісторыі АТРУЧАНЬНЯЎ (частка ІІ: «дэмакратычныя» часы)

5 снежня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

3. Атручаньне Чачні.

Чачэнцам вельмі добра вядома, на што здольна расейская імпербюракратыя, бо ўжо дзясяткі гадоў яны адчуваюць на сабе тэрарыстычныя атакі з выкарыстаньнем атрутных рэчываў.

Так, у сваёй кнізе «Нескароная Чачня» навуковец і пісьменьнік Лема Усманаў, які прадстаўляе цяпер інтарэсы Ічкерыі ў ЗША, прыводзіць факты, якія тлумачаць, чаму за гады сталінскай дэпартацыі (1944-53 гг.) чачэнцы страцілі 60-65% сваёй колькасьці. Адна з прычын, якая тлумачыць такія страты, – піша Л.Усманаў, – стала зразумелай на міжнароднай канферэнцыі «Міжнароднае права і Чачэнская Рэспубліка (Польшча, Кракаў, 8-11 сьнежня 1995 году). Удзельнік гэтай канферэнцыі Іван Білас, прафесар, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, прывёў зьвесткі з Рускага архіва (Фонд 9478, справа №1375), якія паказалі, што чачэнцаў у гады дэпартацыі «падкормлівалі» атручанымі (у асноўным мыш’яком) прадуктамі харчаваньня. У дакументах яны названыя «харчовымі сюрпрызамі».

У першую (1994-96 гг.) і другую (з 1999 года) ваенную кампанію супраць Чачні расейскія войскі ўжо «новай Расеі» шырока выкарыстоўвалі баявыя атрутныя рэчывы супраць вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва Чачні, што было зафіксавана чачэнскімі праваабаронцамі, медыцынскімі службамі і заходнімі журналістамі.

Акрамя таго, дакладна вядома, што з дапамогай ядаў былі забіты чачэнскія камандзіры – Лечы Ісламаў, Турпал Атгірыеў, Салман Радуеў, амір Хатаб. Па прызнаньні Шаміля Басаева за апошнія 5 год расейскія сьпецслужбы ня менш 8 разоў спрабавалі атруціць і яго…

4. З новенькага: радыяцыя як атрыта.

Нядаўна часопіс “NATIONAL REVIEW” апублікаваў артыкул былога генэрал-лейтэнанта румынскай выведкі Міхая Пацэпы пад назовам “Шляхі крамлёўскіх забойстваў. Традыцыя працягваецца”. Аўтар артыкула – самы высокапастаўлены перабежчык з краінаў усходняга блёку на Захад. Ягоная кніга “Чырвоныя гарызонты” выдадзеная ў 27-мі краінах.

Міхай Пацэпа піша, што асабіста ў яго няма ніякіх сумневаў ў датычнасьці Крамля да сьмерці ў Лёндане Аляксандра Літвіненкі. Аўтар артыкула піша, што ведае выпадкі, калі КГБ рабіла спробы забіць апанэнтаў савецкага рэжыму за мяжой з дапамогай радыёактыўнай зброі.

Паводле Міхая Пацэпы, палітычныя забойствы за мяжой аднавіліся адразу пасьля ХХ-га зьезду КПСС (на якім Хрушчоў выступіў з антысталінскім дакладам). У тым самым годзе генэрал Іван Фадзееў, кіраўнік 13-га аддзелу КГБ, прыехаў у Бухарэст і правёў сустрэчы з румынскімі калегамі. Фадзееў паведаміў, што Хрушчоў загадаў запусьціць дэзінфармацыю, што нібыта запатрабаваў ад КГБ спыніць палітычныя забойствы. Але насамрэч быў проста зьменены мэханізм забойстваў. ЗАГАД АДДАВАЎСЯ НЕ ПІСЬМОВА, А ВУСНА, не пакідалася ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў. ЗАГАДЫ ЗАХОЎВАЛІСЯ Ў ТАЯМНІЦЫ НАВАТ АД ЧЛЕНАЎ ПАЛІТБЮРО. Аддаць загад мог ТОЛЬКІ КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ, гэта значыць, першы сакратар ЦК КПСС. Ніколі, НІ ПРЫ ЯКІХ АБСТАВІНАХ КГБ НЕ ПАВІННА БЫЛО ПРЫЗНАВАЦЬ ФАКТ ПАЛІТЫЧНАГА ЗАБОЙСТВА. Нарэшце, пасьля кожнага палітычнага забойства павінны былі РАСПАЎСЮДЖВАЦЦА АБВІНАВАЧВАНЬНІ Ў БОК ЦРУ ДЫ ІНШЫХ ВОРАГАЎ САЦЫЯЛІЗМУ [у выпадку з забойствам А.Літвіненка мы назіраем дакладнае выкананьне дадзенай праграмы! – Рэд.].

Акрамя таго, у часы Хрушчова стала модным труціць ворагаў СССР не таксічнымі рэчывамі, а радыёактыўнымі – у прыватнасьці, радыяктыўным таліем. Распушчальны парашок талію можна было дадаваць у ежу. Ён мог разысьціся па целе ахвяры і справакаваць ІМКЛІВУЮ ФОРМУ РАКУ. Прычым, пры патолягаанатамічных і лябараторных дасьледаваньнях цела знайсьці сьляды талію немагчыма [і тут, чамусьці, успамінаецца, як у 1991 годзе ў росквіце сіл “ад вострага лейкозу” – раку крыві – памёр выбітнейшы і персьпектыўнейшы беларускі апазіцыянер, акадэмік НАН Беларусі Юры Міхайлавіч Астроўскі. – Рэд.].

Упершыню радыяктыўны талій быў выкарыстаны ў 1957 годзе супраць перабежчыка, былога афіцэра КДБ Мікалая Хахлова; аднак у тым выпадку сьмяротнага выніку не было. Хахлоў толькі згубіў валасы.

Гэтае ж рэчыва любіў і Леанід Брэжнеў. Паводле Пацэпы, яму вядома, што ў 1970-х гадох той перадаў талій тагачаснаму камуністычнаму кіраўніку Румыніі Ніколае Чаўшэску

У пацьвярджэньне сваёй вэрсіі аб шырокім выкарыстаньні КГБ часоў Хрушчова і Брэжнева радыёактыўнага талія аўтар прыгадвае сваю сустрэчу з румынскім апальным лідэрам Георгію-Дэж у 1965 годзе, які скардзіўся на АГУЛЬНУЮ МЛЯВАСЬЦЬ і выказаў меркаваньне, што КГБ атруціла яго. Прыгадваецца і раптоўная сьмерць на адпачынку ў савецкім Крыме лідэра італьянскай кампартыі Пальміра Тальяці ў 1984 годзе, які памёр ад імклівай формы раку. Перад гэтым Тальяці напісаў ліст, у якім выказаў незадаволенасьць палітыкай Крамля. У сваім артыкуле Міхай Пацэпа пералічвае іншыя прыклады палітычных забойстваў і называе КГБ самай злачыннай арганізацыяй, якая калі-небудзь існавала ў гісторыі.

P.S.Мыш’як, сулема, цыяніды, курарэ, дыаксіны, рыцын, радыяактыўныя талій, палоній, астат і да т.п…
Сьвет павінен у рэшце рэшт зразумець, якім атручвальным монстрам зьяўляецца любы крамлёўскі рэжым у г.зв. «Расеі»…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы