nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Масавыя атручаньні дзяцей у Чачні працягваюцца

6 снежня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў (паводле рассьледваньня Анны Паліткоўскай і артыкулаў “Новай газеты”)

�����ан�� дзе�� Ча�н�.jpg
Год таму многія СМІ пісалі пра выпадкі масавага «атручаньня» дзяцей невядомым рэчывам, якое адбывалася восеньню 2005 года пераважна ў школах Шэлкаўскога раёна Чачні. Тады дзецям быў пастаўлены дыягназ: «псеўдаастматычны сіндром псіхагеннай прыроды». Праз год стан больш 100 захварэлых не палепшыўся. А ў верасьні 2006 году ў двух сёлах усё таго ж раёна Чачні адбыліся новыя ўспышкі захворваньня, якія закранулі тых, хто раней не хварэў.

Хроніка.
Усё пачалося 23 версьня 2005 году. У станіцы Старашчадрынская Шэлкаўскога раёна Чачні захварэла 20 чалавек. Тады прычынай захворваньня было названа атручаньне чадным газам. Супраць дырэктара школы Халіда Дудаева была ўзбуджана крымінальная справа па прычыне халатнасьці. Вырашылі, што атручаньне адбылося з-за выкарыстаньня газавага награвальніка ўнутры памяшканьня. Награвальнік вынесьлі за межы школы. Тым ня менш, на наступны дзень атруцілася яшчэ 8 чалавек. Дзеці не маглі стаяць, скардзіліся на боль у нагах, удушша, моцную галаўную боль, плакалі. Угалоўная справа супраць дырэктара па матывах атручаньня чадным газам была спынена.
7 сьнежня ўспышка захворваньня адбылася ізноў, але ўжо ў станіцы Старагладаўская. Дзеці раптам пачалі губляць прытомнасьць, многія скардзіліся на слабасьць, удушша, боль у нагах, галаўны боль, плаксівасьць – карацей, усё тыя ж сімптомы. Дахтары паствілі дыягназ: атручаньне невысьветленай этыялогіі. У той жа дзень школа была зачынена. Для нагляду запрошаны супрацоўнік пазаведамаснай аховы, які на наступны дзень… таксама быў дастаўлены ў шпіталь. Далей з кожным днём колькасьць пацярпелых павялічвалася. 9 сьнежня – дзьве настаўніцы, 16 сьнежня – яшчэ 19 дзяцей і дарослых. 19 сьнежня ў ЦРБ паступілі навучэнцы станіц Шэлкаўская, Шэлказаводская, сяленьня Кобі. Сімптомы тыя ж: моцныя прыступы ўдушша, раздражняльнасьць, нярвовыя прыпадкі, сутаргі, скрайняя чульлівасьць да пахаў і гукаў, панічны страх… 22 сьнежня ў Дзіцячы рэспубліканскі шпіталь дастаўлены яшчэ 4 падросткі са школы ў вёсцы Кулары Грозьненскага раёна. На 23 сьнежня прыйшоўся пік захворваньняў – быў зарэгістраваны аж 81 выпадак «атручаньня» з аналагічнай сімптаматыкай.
Масавыя атручаньні адбываліся ў асноўным у Шэлкаўскім раёне Чачні. Гэты раён разьмешчаны на раўніннай частцы Чачні. Калі паглядзець на мапу, дык можна заўважыць, што ўсе ўзгаданыя вышэй паселішчы разьмешчаны адзін за адным прама па дарозе з Грознага ў дагестанскі Кізьляр.
Улады лічаць Шэлкаўскі раён добрым па экалагіных умовах. Радыяцыйны фон тут 5-17 мкР/час – меньш, чым у сярэднім па Расеі. Акрамя таго, у шэлкаўскім раёне пражываюць людзі, якіх вайна закранула ня так моцна, як жыхароў Грознага і горных раёнаў Чачні. І хаця тут вайну, як такую, “ня бачылі”, афіцыйны дыягназ, выстаўлены дзецям, зьвязваў іх хваробу з “наступствамі вайны”.

Агульнае для ўсіх хворых.
Сярод тых, хто захварэў, перавагалі дзяўчынкі ад 10 да 14 гадоў. Аднак былі й хлопчыкі таго ж узросту, а таксама дарослыя мужчыны і жанчыны. Загадкавая хвароба не перадавалася іншым людзям – у тым ліку ўнутры шматдзетных чачэнскіх сем’яў. Але ўсіх хворых, якімі б рознымі яны ні былі, аб’ядноўвала адно – у той ці іншы час ЯНЫ ЗНАХОДЗЛІСЯ Ў ШКОЛАХ. Таму да сёньня бацькі баяцца пускаць дзяецей у школы, многія дзеці не наведваюць школы ўжо год…

Новыя выпадкі.
Праз год (ужо ўвосень 2006 году) “хвароба” пачала новае наступленьне. У пачатку верасьня з Кобі захварэлі 3 новых чалавекі. А 22 верасьня новая ўспышка адбылася ў Стара-Шчадрыскай школе – там да сьпісу больш за 30 хворых прыбавіліся яшчэ 17 школьнікаў 4-7 класаў і адна настаўніца.

Як хвароба праяўляе сябе.
Самае першае, што адчуваюць дзеці й дарослыя – гэта болі ў жываце, слабасьць, азноб, моцнае ўдушша, частае сэрцабіцьцё. Затым дзеці адразу губляюць прытомнасьць альбо ўпадаюць у гістэрыку, пачынаюць плакаць, крычаць, затым могуць пачацца сутаргі, канвульсіі з западаньнем языка, цела хворага выгінаецца дугой. Прыступ нярэдка суправаджаецца галюцынацыямі. Адбываецца зьняменьне канечнасьцяў, пачынаецца моцны галаўны боль, ідзе кроў з носу. У час прыступу (а ў некаторых дзяцей ён адбываецца больш 10 разоў за дзень) хворы не кантралюе сябе, здараюцца суіцыдальныя спробы. Дзеці, калі вяртаюцца да сябе, нічога ня помняць і ня могуць патлумачыць свае паводзіны.

Праблемы вакол дыягназу.
Калі ў верасьні 2005 году адбыўся першы выпадак атручаньня, урачы паставілі дыягназ «атручаньне чадным газам». Такі дыягназ быў пастаўлены таму, што аналіз паказаў перавышэньне ўзроўню карбоксігемаглабіну ў крыві – тое, што назіраецца пры атручаньні чадным газам.
Дзецям, якія пачалі паступаць у шпіталі ў кастрычніку, ужо ставілі «атручаньне невядомай этыялогіі». Гэты дыягназ пратрымаўся да 20-х чыслаў сьнежня, пасьля чаго быў заменены на дыягназ, зьвязаны з псіхічнымі парушэньнямі.
Гэта адбылося так. 16 сьнежня ў Чачні была створана камісія і штаб па лакалізацыі і ліквідацыі наступстваў масавага захворваньня. Праз некалькі дзён у камісію паступіла даведка-справаздача старшага ўрача рухомай лабараторыі №1309 капітана медыцынскай службы С.Ефімава, які ўпершыню афіцыйна называе падзею АТРУЧАНЬНЕМ, вызначае яго месца – будынкі школаў, і раіць правесьці таксікалагічную экспертызу пацярпелых. Праз некалькі дзён гэтая даведка ЗЬНІКАЕ З ДАКУМЕНТАЎ КАМІСІІ… 18 сьнежня камісія паведаміла, што «вызначыць від атручальнага рэчыва не атрымалася, патрабуецца таксікалагічнае дасьледваньне». 19 сьнежня камісія патрабуе прыцягнуць у раён кваліфікаваных сьпецыялістаў медыкаў-таксіколагаў і хімікаў. Аднак ужо 22 сьнежня галоўны нарколаг-псіхіятр Муса Дальсаеў без правядзеньня ўсіх неабходных досьледаў аб’яўляе: ніякага атручаньня няма, гэта «псеўдаастматычны сіндром псіхагеннай прыроды» – дзеці сімулююць і паўтараюць адзін аднаго. У дадатак група сьпецыялістаў Інстытута судовай псіхіятрыі імя Сербскга ставіць свой дыягназ – «масавы псіхоз».
Пасьля гэтага ўсім дзецям пачалі ставіць выключна «псіхічныя» дыягназы, а медыцынскія карты былі схаваныя. Дзяцей пачалі накіроўваць у медыцынскія ўстановы псіхіятрычнага профілю, аднак так лячэньне ня толькі не давала вынікаў, а толькі ўзмацняла праявы хваробы.
Далей усе эпікрызы пісаліся пад капірку. У іх усё поўнасьцю супадала, уключаючы паказьнікі аналізаў крыві й мачы. Нават эпікрызы хлопчыкаў былі напісаны ў жаночым родзе.
У сакавіку 2006 году пры падтрымцы грамадскіх арганізацый «Мемарыял» і «Фонд дапамогі ахвярам тэрору» – у Маскву на абсьледваньне і лячэньне была накіравана самая цяжкая хворая, 12-гадовая дзяўчынка. Хаця раней у гэтым шпіталі чачэнскіх дзяцей заўсёды лячылі ахвотна, у гэты раз, даведаўшыся, што дзяўчынка з Шэлкаўскога раёна, урачоў давялося доўга ўгаворваць, каб яны ўзяліся лячыць цяжка хворае дзіцё. Яны ўзяліся, але ў час лячэньня ў маскоўскі шпіталь сталі паступаць дзіўныя званкі: невядомыя ўвесь час спрабавалі высьвятліць, ці не знайшлося ў крыві дзяўчынкі якіх-небудзь атрутрых рэчываў… Як вынік, маскоўскія ўрачы «ня здолелі» адысьці ад афіцыйнага дыягназу, але ў дадзеным выпадку лячэньне было выніковым – прыступы больш не паўтараліся…

Інтаксікацыя – медыцынскі факт.
У лістападзе 2006 году 72 хворых дзіцяці былі накірваны на рэабілітацыю ў санаторый «Нарт» у Нальчыку, зноў жа без якой-небудзь медыцынскай дакументацыі. Урачам давялося пачынаць усё з нулю. У выніку, яны раптам выяўляюць «хранічную інтаксікацыю арганізма з пераважным пашкоджаньнем страўніка-кішэчнага тракту і печані, ТАКСІЧНЫ ГЕПАТЫТ (у 35 чалавек), дыфузную зьмену парэнхімы печані, зьмены сасудаў галаўнога мозга з-за падвышанага ўтрыманьня ў арганізме гармонаў (дофамін, сератанін, катэхоламінаў, норадрэналіна)…». І далей «дзецям патрабуецца таксікалагічнае дасьледваньне крыві».
Калі аднаму з урачоў задалі пытаньне: ці ведае ён, што яны (урачы) першыя, хто выявіў у дзяцей інтаксікацыю, а ўсе папярэднія дыягназы датычылі толькі псіхічных захворваньняў, – адказаў наступнае: «Гэта глупства! Да нас кожны месяц прыязджае шмат чачэнскіх дзяцей, і яны ўсе нармальныя. А ў гэтых, ва ўсіх – інтаксікацыя! Хутчэй за ўсё, стан дзяцей зьвязаны з тым страшным «атручаньнем», якое было летась».
Аднак, па стане на сёньня ўсе крымінальныя справы па рассьледваньні гэтых дзіўных падзей закрытыя… Ці ня дзіўна?

Каментар сьпецыяліста
Журналісты «Новай газеты» зьвярнуліся па каментар да Эмануіла Гушанскага – кандыдата медыцынскіх навук, урача-псіхіятра вышэйшай катэгорыі з 50-гадовым стажам, псіхіятра-эксперта ў бюро незалежнай экспертызы «Версія».
Вось яго меркаваньне. «Я абсалютна ўпэўнены, што масавае захворваньне дзяцей у Чачні ў восень-зіму 2005 году ня зьвязана з псіхагеннай рэакцыяй на стрэс, а ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПРАЯВАЙ РЭАКЦЫІ ГАЛАЎНОГА МОЗГА НА АТРУЧАНЬНЕ НЕВЯДОМЫМ РЭЧЫВАМ (ЯДАМ-ТАКСІНАМ). Працяглы характар хваробы ў большасьці дзяцей, таксічнае пашкоджаньне печані, падвышанае ўтрыманьне гармонаў-рэгулятараў дзейнасьці нярвовай сістэмы, эндакрынныя парушэньні, асіметрыя жалудачкаў мозга, дэзарганізацыя біяэлектрычнай актыўнасьці – ўсё гэта сьведчыць пра ТАКСІЧНАЕ ПАШКОДЖАНЬНЕ АРГАНІЗМА ХВОРЫХ ДЗЯЦЕЙ».
На думку Э.Гушанскага, «заключэньне Інстытута імя Сербскага пра псіхагенны характар масавага захворваньня дзяцей у Чачні зьяўляецца спробай СХАВАЦЬ АД ГРАМАДСКАСЬЦІ ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ І АДМОВІЦЦА АД ДАКЛАДНАГА КЛІНІЧНАГА І ТАКСІКАЛАГІЧНАГА АБСЬЛЕДВАНЬНЯ ХВОРЫХ ДЗЯЦЕЙ. Пра гэта ж сьведчыць нежаданьне галосна абмеркаваць сьпецялістам вынікі дасьледваньня, праведзенага ўрадавай камісіяй у Чачні…»

Ад рэдакцыі:
Адна са здагадак, якая сустракаецца ў СМІ – дадзеныя «атручаньні» чачэнскіх дзяцей ёсьць вынікам не атручаньня, а наўмыснага СВЧ-апраменьваньне, крыніца якога (нейкі прыбор) выстаўлялася ў школе. Адно з наступстваў такога апраменьваньня, якое праяўляецца ўжо ў дарослым стане – бясплоднасьць…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы