nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ДЗЬВЕ АМЕРЫКІ альбо Калі ЗША пачне дапамагаць беларускай дэмакратыі (прыглядаемся да Захаду, такая апазіцыя, СіА)

12 снежня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

���а�ка �Ш�.jpg

Перакананыя, калі амерыканскіх ці беларускіх палітолагаў папрасіць напісаць эсэ на тэму «Дзьве Амерыкі», большасьць зь іх напэўна выдасьць нешта фармальнае пра падзел амерыканскага грамадства паміж ДЭМАКРАТАМІ (у ЗША іх клічуць «лібераламі») і РЭСПУБЛІКАНЦАМІ (у ЗША іх клічуць кансерватарамі), пра тое, як улада праз дэмакратычныя выбарчыя працэдуры пераходзіць з адных рук у другія, але, маўляў, увесь «амерыканскі дэмакратычны карабель» захоўвае ўстойлівы рух у моры найноўшай гісторыі…

Аднак думаць, што галоўная супярэчнасьць амерыканскай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці – гэта супярэчнасьць паміж «дэмакратамі» і «рэспубліканцамі», на наш погляд, не выпадае. Гэта ўсё роўна, што казаць, што галоўная прычына існаваньня ДЗЕДАЎШЧЫНЫ ў савецкім (і цяпер ужо расейскім) войску – г.зн. існаваньне нестатутных адносін, уключна з гвалтам, катаваньнямі, забойствамі, вымушанымі самагубствамі, прыніжэньнем годнасьці й да т.п. – у супярэчнасьці паміж стараслужачымі й навабранцамі. Асноўная прычына дзедаўшчыны ня ў гэтым, а ў татальнай бюракратызацыі расейскай вайсковай махіны, у падзеле ваеннаслужачых радавога і сяржанцкага ўзроўню па нацыянальна-культурнай прыкмеце ды ў розным стаўленьні да свайго паходжаньня і культуры ў прадстаўнікоў розных этнасаў. Прапаганда тлумачэньня першага варыянту дзедаўшчыны выкарыстоўваецца для таго, каб схаваць іншыя аб’ектыўна існыя і значна больш важкія супярэчнасьці – прычыны дзедаўшчыны – тыя, якія ёсьць наступствам імперскага статусу гэтак званай «Расеі»…

Так і тут. У такой ступені, у якой мы – беларускія зьмястоўныя дэмакраты – хочам ведаць сутнасьць падзей амерыканскай палітычнай рэчаіснасьці, а ня сьлепа ісьці за прапагандысцкімі дэзарыентуючымі догмамі, нам трэба сэнсоўна разьбірацца ў інтарэсах і палітыцы найбольш магутных груповак, якія суб’ектна дзейнічаюць на амерыканскім палітычным алімпе (Кангрэс, адміністрацыя Прэзідэнта, Дзярждэп, цэнтральныя СМІ), зьдзяйсьняючы СВАЕ ІНТАРЭСЫ.

Галоўная прычына цікаўнасьці з нашага боку да, здавался б, нутрыамерыканскіх праблем заключаецца ў тым, што з усіх магутных палітычных сілаў, якія здольны рэальна дзейнічаць у сусьветным маштабе, амерыканцы на сёньня зьяўляюцца ледзь не адзінай сілай, у каго перыядычна праяўляюцца пробліскі ПРЫНЦЫПОВА ПРАВІЛЬНАГА СТАЎЛЕНЬНЯ да нашых беларускіх праблем.

Чаму такое стаўленьне да нашых праблем з боку афіцыйных прадстаўнікоў ЗША праяўляецца ня стала, а толькі перыядычна? Хто ці што перашкаджае таму, каб у Беларусі дзейнасьць беларускай дэмакратычнай апазіцыі й прадстаўнікоў ЗША гарманічна супадалі значна часьцей? Вось яны – тыя пытаньні, якія ня могуць нас не хваляваць…

1. Новы афіцыйны прадстаўнік ЗША – зноў беларуская мова, «беларускі народ». Гэта цудоўна!

�ме��кан��.jpg
Сапраўды, толькі амерыканскія амбасадары карыстаюцца ў Беларусі беларускай мовай (праяўляючы, такім чынам, элемент самай высокай палітычнай культуры!), толькі прадстаўнікі ЗША не баяцца выкарыстоўваць словы «беларускі народ», «беларусы» (зьвярніце ўвагу, гэтыя словы ня здольна вымавіць абсалютная бальшыня прадстаўнікоў гэтак званай «аб’яднанай апазіцыі»!), толькі амерыканцы калі-некалі спрабуюць зразумець зьмест паняцьця «беларуская дэмакратыя» (а іншай у Беларусі і быць ня можа!).

Вось некалькі фактаў у пацьверджаньне апошняга.

Так, у свой час мы ўжо пісалі, наколькі мы былі ўдзячны Джорджу Кролу (гл. фота ўверсе) – амбасадару ЗША ў Беларусі – за публічнае, дэманстратыўнае выкарыстаньне ім нашай мовы і за шэраг яго выказваньняў, якія назаўсёды застануцца ў памяці беларусаў: «Патрэбна павага да незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржаваў, якія маюць эканамічную залежнасьць [ад іншых краін, ад Расеі. – Рэд.]»; “З майго асабістага досьведу: беларусы і расейцы – гэта абсалютна розныя народы з рознай гісторыяй і рознымі традыцыямі. Характар беларусаў і расейцаў таксама адрозьніваецца”; «Я лічу, што Беларусь мае своеасаблівую духоўнасьць – гэта сумленьне ня толькі Эўропы, але ўсяго чалавецтва. Тое, што тут адбывалася, і тое, што тут яшчэ будзе, вельмі важна»; «… я сапраўды лічу Беларусь другой радзімай»; «Беларусь – частка Эўропы, гэта сэрца Эўропы, але гэта ня толькі сэрца, гэта сумленьне Эўропы».

У верасьні г.г. у Менск прыбыла новая амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт (гл. фота ўверсе). У аэрапорце яна павіталася з усімі ПА-БЕЛАРУСКУ: “Я дзякую за сардэчную сустрэчу на беларускай зямлі. Для мяне гонар і задавальненьне працаваць у Беларусі амбасадарам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Для мяне Беларусь – вельмі асаблівая краіна”. У інтэрвю сп-ня Ст’юарт сказала: “Прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта Джорджа Буша на самым высокім узроўні зазначылі мне яшчэ раз, што Злучаныя Штаты і надалей будуць надзейным сябрам БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, яны будуць стаяць побач зь БЕЛАРУСАМІ, пакуль БЕЛАРУСЫ працуюць над тым, каб вызначаць будучыню сваёй прыгожай краіны”.

Будзе проста цудоўна, калі сп-ня Карэн акажацца амбасадарам, ня горшым за сп-ра Крола – будзе працягваць паводзіць сябе так, як і ён.

2. Нядаўняе рашэньне Кангрэсу ЗША. Яшчэ адзін плюс і першая недарэчнасьць.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША літаральна некалькі дзён таму прагаласавала за працяг яшчэ на два гады тэрміну дзеяньня «Акта аб дэмакратыі для Беларусі», які прадугледжвае падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі, а таксама эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў за парушэньні правоў чалавека. Дакумэнт прадугледжвае выдаткаваць з фэдэральнага бюджэту ЗША чарговыя 27,5 млн. даляраў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі [на чарговы фінансавы год. – Рэд.]. Законапраект падтрымалі 397 кангрэсмэнаў, два прагаласавалі супраць. У дакумэнце адзначаецца, што Злучаныя Штаты патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі, што яны не прызнаюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 году, а таксама НЕ ПРЫЗНАЮЦЬ У БУДУЧЫНІ ВЫНІКІ ЛЮБОГА РЭФЭРЭНДУМУ, ЯКІ КАСУЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ.

З нагоды дадзенага факту мы спачатку нават падумалі, каб усіх 395 кангрэсменаў ЗША (397 – 2 = 395) запісаць у Спіс замежных сяброў беларускага народу, які заведзены ў нашай рэдакцыі. Такое памкненьне ў нас узьнікла найперш з-за фармулёўкі, што ЗША «не прызнАюць вынікі магчымага рэферэндуму, які скасуе незалежнасьць Беларусі».

Але пазьней мы ўспомнілі, што, напрыклад, ГРОШЫ амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў БЕЛАРУСКІМ ПАТРЫЁТАМ НЕ ПЕРАПАДАЮЦЬ. Зь іх кормяцца зусім іншыя людзі, якія да беларускай дэмакратыі ня маюць ніякага дачыненьня. Таму пакуль вырашылі пачакаць…

Больш за тое, калі мы далей пачалі ўспамінаць і аналізаваць розныя падзеі, зьвязаныя з амерыканскай палітыкай у адносінах да Беларусі, наша засьцярога ўзрастала яшчэ больш.

3. Пуцін + Буш. А Беларусь?

��ке�.jpg

Так, варта ўзгадаць, што ў ліпені, перад правядзеньнем саміту G-8 у Санкт-Пецярбурзе беларусы Эўропы перадалі праз амэрыканскае прадстаўніцтва ў Брусэлі сваю пэтыцыю амэрыканскаму прэзыдэнту Бушу, у якой выказалі занепакоенасьць неаднаразовымі грубымі спробамі расейскіх улад ПАЗБАВІЦЬ БЕЛАРУСЬ ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Тады ж таксама быў перададзены Мэмарандум Рады БНР і зварот да кіраўнікоў вялікіх дзяржаваў “Аб палітычнай агрэсіі”, прыняты на Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Падчас перадачы пэтыцыі адбылася размова з супрацоўнікамі амэрыканскай амбасады ў Брусэлі, у якой была выказана падзяка народу, прэзыдэнту і кіраўніцтву Злучаных Штатаў Амэрыкі за падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі. У дадатак да ўсяго беларускімі палітычнымі ўцекачамі ў Бруселі быў зладжаны пікет (гл. фота ўверсе).

Перад самітам G-8 «адзіны лідар аб’яднанай апазіцыі» А.Мілінкевіч сустракаўся таксама зь некаторымі кіраўнікамі краін, якія ўваходзяць у G-8 (у прыватнасьці, з прэм’ер-міністрам Канады), якія абацалі ўзьняць «беларускае пытаньне» перад Пуціным.

Аднак, як цяпер напэўна ведаюць многія, нічога падобнага не адбылося. Кіраўнікі «вядучых дэмакратый сьвету» папілі, паелі, пабалагурылі, падтрымалі Пуціна ды яго «Расею» і… разьехаліся. Ніхто ніякага пытаньня пра Беларусь перад Пуціным ня ставіў…

Ідзем далей.

4. Гэта Саньнікаў – галоўны дэмакрат-апазіцыянер?! Такое ўжо не недарэчнасьць, а, як мінімум, зьнявага…

���, ��л�нкев��, Сан�н�ка�.jpg

Яшчэ больш нас уразіў склад тых, хто ад імя беларускай апазіцыі 28 лістапада сустрэўся ў Рызе на саміце НАТА з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам.

Ня варта падрабязна казаць наколькі вялікае сымбалічнае значэньне меў дадзены акт. Фактычна ён – адкрытая заява амерыканскага боку: вось, маўляў, гэтых людзей МЫ ЛІЧЫМ ДЭМАКРАТАМІ, вось гэтых людзей МЫ ЖАДАЕМ БАЧЫЦЬ КІРАЎНІКАМІ ў БУДУЧАЙ БЕЛАРУСІ!…

Дык каго ж амерыканскія бюракраты з акружэньня Дж.Бужа падалі яму ў якасьці такіх асоб? І чаму стаўленьне да некаторых з абраных людзей абасалютна не супадае ў іх і ў нас?

Аказалася, што ў якасьці «галоўных беларускіх дэмакратаў», «найбольш выбітных змагароў з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі» Бушу малодшаму былі пададзены Аляксандр Мілінкевіч (як лідар дэмакратычных сіл Беларусі); Міхаіл Марыніч (як былы міністар і былы палітвязень) і… Андрэй Саннікаў (як міжнародны каардынатар Хартыі 97, былы намеснікам міністра замежных спраў Беларусі).

Жахлівая сітуацыя.

Гэты Саньнікаў, які ў 1997 годзе выкарыстаў давер 100 найбольш выбітных людзей Беларусі, стварыўшы сваю «Хартыю», а ў 2001 годзе яшчэ і «ЗУБРа» – дзе сабраў пад уласным крылом, здаецца, ўвесь даступны яму цынізм, беспрынцыпнасьць, рускамоўнасьць, пустапарожні выпендрож; гэты Саньнікаў, які па чутках, якімі поўняцца апазіцыйныя асяродкі, ня проста ўтылізаваў на названыя мёртванароджаныя «бурбалкі» гіганцкія сумы амерыканскіх налогаплацельшчыкаў, а адцягнуў гэтыя рэсурсы ад рэальнай барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі; гэты Саньнікаў, пра якога ня скажа ніводнага добрага слова ні адзін сапраўдны беларускі апазіцыянер, дэмакрат, патрыёт… Аказваецца, гэты Саньнікаў ня проста ня зьнік са сцэны беларускай апазіцыйнай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, а яшчэ і ходзіць у «амерыканцаў» ва «ўзорных беларускіх апазіцыянерах-дэмакратах»…

Дык гэта ж проста нонсэнс на ўзроўні нейкага сатанізму! Цяжка прыдумаць што-небудзь іншае, што магло б нанесьці большыя страты іміджу амерыканцаў у асяродку сапраўднай беларускай апазіцыі, чым навіна пра нядаўняе прадстаўленьне А.Саньнікава Дж.Бушу малодшаму.

З такім можа параўнацца толькі сітуацыя, калі А.Мілінкевіч, як кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 годзе, днямі будзе атрымліваць прэмію імя А.Сахарава за нейкія там заслугі, а ў гэты ж самы час у вязьніцы будзе паміраць ад галадоўкі другі такі ж ня менш заслужаны кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2006 году А.Казулін… Можам паспрачацца, дарадцы А.Мілінкевіча не здагадаюцца параіць яму адкласьці цырымонію ці цалкам адмовіцца ад атрыманьня прэміі (а сам ён таксама не здагадаецца) хаця б да той пары, пакуль А.Казулін знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці…

Ня станем хаваць, мы падазраем у вышэй узгаданых сатанінскіх вывертах адну канкрэтную сілу, якая дзейнічае на ўзроўні палітэліты ЗША і з зайздроснай рэгулярнасьцю, не зважаючы ні на якую грамадскую думку, дазваляе сабе рабіць рознае нядобрае, абы прапіхнуць свой інтарэс. Сімвал гэтай сілы можна ўбачыць нават на пячатцы Кангрэсу ЗША (гл. малюнак у пачатку артыкула), адразу над галавой амерыканскага белагаловага арла…

5. «Фларыдскі званочак» для Амерыкі.

Цяпер, відаць, мала хто ўспамінае драматычныя падзеі восені 2000 году, зьвязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША. А тады, нагадаю, лёс адной з дзьвюх прэзідэнцкіх пар – альбо Буш-Чэйні, альбо Гор-Ліберман – вырашаўся ў Фларыдзе. З-за асаблівасьцяў прэзідэнцкай выбарчай сістэмы ў ЗША (калегія выбарцаў, якія прадстаўляюць розныя штаты і галасуюць так, як прагаласавала большасьць выбарцаў у гэтых штатах), усё стала залежыць ад таго, як прагаласуе менавіта гэты штат.

Спачатку здавалася, што паколькі «Фларыда» заўсёды галасавала за рэспубліканцаў (гэты штат зьяўляецца месцам, куды зьязджаюцца багаценькія амерыканцы пад канец жыцьця і рыхтуюцца да «сустрэчы з Богам»; а заможныя і пажылыя – базавы электарат рэспубліканцаў) і паколькі губернатарам Фларыды ўжо тады быў брат Джорджа Буша – Джэб Буш, шанцы першага перамагчы тут здаваліся 100%-мі.

Але справа ў тым, што кандыдаты ад дэмакратаў на пасаду прэзідэнта і віцэпрэзідэнта ЗША – Гор і Ліберман – былі габрэямі (апошні ўвогуле лічыўся ледзь не артадаксальным, бо заўсёды насіў ярмолку). А, як высьветлілася пазьней (сітуацыя прымусіла раскрыць), большасьць заможных амерыканцаў, якія пасьля выхаду на пенсію маглі дазволіць сабе пераехаць у даволі дарагі паўднёвы штат, таксама (во, навіна!) аказаліся габрэямі. Таму ў Фладзе адно агульнавядомае правіла (Фларыда галасуе за рэспубліканцаў) сутыкнулася з другім агульнавядомым правілам, якое дзейнічае і ў Амерыцы ў такой жа ступені жорстка, як і ў Беларусі (габрэі падтрымліваюць габрэяў). Менавіта гэта зрабіла выбарчую сітуацыю ў Флардзе (выбар паміж англа-санксонскай парай і габрэйскай парай) надзвычай непрадказальнай, а пазьней і драматычнай.

Успомніце, колькі потым зларадства было у розных дыктатараў й іхных прыхлябаеў з-за падліку і пераліку галасоў у Фларыдзе. Якая траўма была нанесена іміджу Амерыкі ў сьвеце. Колькі потым розныя зімоўскія, новікавы, казіяткі пазьдзекаваліся з дэмакратыі ўвогуле й амерыканскай у прыватнасьці…

Вось ён – першы негатыўны вынік сіянакратычнай шызафрэнізацыі Амерыкі, вось ён – адзін з папераджальных званочкаў для яе.

І для ўсяго сьвету (у тым ліку і для нас) стала зразумела, што палітычная сіла сіянакратаў ЗША (улучна з падтрымкай праз СМІ й фінансавымі магчымасьцямі) прыкладна такая ж, як і сіла ўсёй англа-санксонскай Амерыкі Джэферсана.

6. Ірацкая аплявуха.

Праз год у Амерыцы здараецца знакамітая падзея 11 верасьня. Яна тут жа выкарыстоўваецца сіянакратыяй для накіраваньня ўсёй вайскова-эканамічнай моцы ЗША на сваіх ворагаў.

Пад тым ці іншым прэтэкстам пачынаецца агрэсія супраць афганскіх талібаў і напад на Ірак.

Непасрэдна тым, хто аказваў ціск на адміністрацыю Буша ў гэтым кірунку, прымушаючы яе зрабіць гэтыя крокі, быў ледзь не адкрыты прадстаўнік амерыканскіх сіянакратаў нейкі Вулфавіц. Непасрэдным выканаўцам дадзеанага курсу быў прызначаны Рамсфельд.

Мы лічым, тое, што ЗША зрынулі дыктатуру Хусэйна – гэта цудоўна. Але тое, што яны там захрасьлі – гэта кепска. І з-за таго кепска, што адміністрацыя Буша слухала вулфавіцаў…

Атрымаўся чарговы ляп, эха ад якога ідзе па ўсім сьвеце…

Цяпер – праз 5 страчаных пасьля 11 верасьня 2001 году гадоў – Рамсфельд зрынуты. Вулфавіц зьнік – распусьціўся ў паветры… Прэзідэнт Буш вымушаны прызнаваць неабходнасьць «новага падыходу да праблемы Ірака», а прэтэндэнт на вакантную пасаду міністра абароны ЗША раптам публіча заяўляе, што ў Ізраіля ёсьць ядзерная зброя (!; гэты факт раней заўсёды хаваўся ў таямніцы) і што для спыненьня вайны ў Іраку ЗША павінны правесьці пермовы з… Сірыяй і Іранам (!?).

Усё гэта стала сапраўдным жахам для амерыканскіх сіяністаў. Відаць, «дасталі» ўжо нават Буша.

7. Асноўная гіпотэза.

Прадстаўлены матэрыял дазваляе вылучыць гіпотэзу, што асноўная супярэчнасьць, якая існуе ў палітэліце ЗША і праяўляецца ў замежнай палітыцы гэтай дзяржавы – гэта супярэчнасьць паміж англа-санксонскай і сіянакратычнай часткамі палітычнага істэблішманту. Апошнія бачаць Амерыку выключна як прыладу у сваіх руках, для сваіх інтарэсаў, другія – спадзяемся, сапраўды вераць у свабоду людзей і народаў, дэмакратыю, прагрэс і ў сваю місію ў спрыяньні гэтаму.

Ад таго, якая з дзьвюх Амерык пераможа, у значнай ступені залежыць і лёс беларускай дэмакратыі. Пакуль на версе будзе сіянакратыя, тая сітуацыя, якія мае месца ў Беларусі вось ўжо 12 гадоў, будзе працягвацца, а нам перайсьці да свабоды ва ўмовах прысутнасьці пад бокам расейскай імперыі будзе надзвычай складана… Наша свабода сіяністаў не цікавіць!

8. Прапанова.

У беларусаў няма сілаў, каб удзельнічаць у вырашэньні грамадскіх праблем сусьветнага маштабу. Нам бы са сваімі разабрацца. Улічваючы тыя зьмястоўныя супярэчнасьці, якія існуюць сёньня ўнутры палітэліты ЗША, і тыя праблемы, у якіх яна загразла, мы ня можам разьлічваць на падтрымку нават Амерыкі. Там яшчэ доўга будуць «любіць» саньнікавых і ўсю падтрымку накіроўваць ім…

Таму ЗАКЛІКАЕМ разьлічваць на ўласныя сілы, зьнішчыць у сябе чаканьне на грошы звонку (усё роўна яны прызначаны не для нашай беларускай справы), станавіцца ідэалагічным і палітычным суб’ектамі, самім вызначаць лёс беларускага народу, рыхтаваць сябе на лідараў будучай Беларусі…

Калі ж амерыканцы сапраўды пажадаюць дапамагчы беларускай дэмакратыі, мы працягнутую руку не адштурхнем…

Але, у бліжэйшыя гады на гэта разьлічваць хутчэй за ўсё не выпадае!

СЬВЕЖЫ ДАДАТАК:
Сёньня 12 сьнежня, пасьля таго, як дадзены артыкул ужо быў разьмешчаны на нашым сайце, радыё «Свабода» перадала дзьве ўзаемавыключныя навіны.

Першая пазначана часам 18:47. «Аляксандар Мілінкевіч АДМОВІЎСЯ ад грашовай часткі прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава, якая складае 50 тысяч эўра. У Страсбуры ён заявіў, што Эўрапарлямэнт можа перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі» (гл. http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/12/631789FC-3D00-48D6-B843-39C9142C2076.html).

Другая – пазначана часам 20:51. «Сёньня ў Страсбуры на сэсіі Эўрапарлямэнту лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч АТРЫМАЎ прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Прэмія імя Сахарава грашовай вартасьцю ў 50 тысячаў эўра ёсьць галоўнай узнагародай Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека» (гл. http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/12/87b0ffdb-109a-444b-81e2-97eee57b1ea6.html).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы