Ваха Хасанаў (паводле сайту http://kavkazcenter.com)
11 сьнежня 1994 года Расея [так у аўтара – “Расея”. – Рэд.] зьдзейсьніла ўзброеную агрэсію супраць сувярэннай Чачэнскай дзяржавы.
Зьдзяйсьняўчы 12 гадоў генацыд супраць народа незалежнай краіны, Расея забіла каля 255 тысячаў мірных жыхароў, сярод якіх ня менш за 42 тысячы дзяцей ва ўзросьце да 11 гадоў.
Агрэсары разбурылі эканоміку краіны, зьнявечылі прыроду, уцягнулі чачэнскую зямлю ў экалагічную катастрофу. Матэрыяльныя страты, нанесеныя Расеяй Ічкерыі, адпавядаюць лічбе ў 300 мільярдаў $.
Амаль 80% насельніцтва ЧРІ было выгнана са сваіх дамоў. Моладзь і дзеці заражаны сухотамі. У акупаванай рускімі бандамі краіне гвалтам насаджаецца наркаманія, п’янства, разбэшчанасьць. Скрадзеных хлопцаў і дзяўчат пасьля шмат дзён гвалтоўных ін’екцый, гвалту і прыніжэньня, пераўтвараюць у апушчаных, бязвольных і разбэшчаных людзей.
Каля 40% нованароджаных у Чачні нараджаюцца з адхіленьнямі здароўя альбо калекамі. Чачэнскіх дзяцей труцяць сьпецыяльнымі ядамі й падвяргаюць радыяцыйнаму апраменьваньню.
Забойствы. Трагедыі. Катаваньні. Пакуты…
Татальная сатанінская вайна працягваецца…