nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СУД НАД КРАМЛЁЎСКІМІ ЗЛАЧЫНЦАМІ НАБЛІЖАЕЦЦА… (важныя сайты)

15 снежня, 2006 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ел�н�ка��.jpg

1. «Нюрнберг для Расеі»

У свой час у друку неаднаразова ўзьнімалася праблема магчымасьці суду над бальшавіцкімі злачынствамі, прычым менавіта ў тым плане, што іх беспакаранасьць ў мінулым зараз вядзе да рэгенерацыі рэпрэсіяў і магчымасьці новага Вялікага Тэрору ў Расеі. Гэта вельмі небясьпечна для сьвету, у тым ліку і для Захаду, які пакуль што гэтага не заўважае і наіўна спадзяецца, што злачынцаў пры ўладзе можна «цывілізаваць» ці супрацоўнічаць зь імі згодна з прынцыпам «з паршывай авечкі хоць поўсьці клок» (у выглядзе нафтагазавых паставак). Але, здаецца, аднадумцы пачынаюць аб’ядноўваць свае сілы зноў…
Міжнародны Рух за Дэкаланізацыю Каўказу (РДК) і амерыканская тэлекампанія «IPV News USA» дамовіліся аб супрацоўніцтве. У яго рамках на інтэрнэт-сайце «ГУЛАГ — з фотакамерай па лагерах» (http://gulag.ipvnews.org/), які належыць телекампаніі «IPV News USA», адкрыты спецпраект «Нюрнберг для Расеі».
У сувязі з гэтай дамоўленасьцю інформагенцтва «ГУЛАГ — з фотакамерай па лагерах» мае намер значна павялічыць колькасьць матэрыялаў пра генацыд каўказскіх народаў з боку расейскай імперыі. Прэзідэнт тэлекампаніі «IPV News USA» С.Мельнікаў (Мельникофф, Мельников) выразіў надзею, што яго інформагенцтва «ГУЛАГ — з фотакамерай па лагерах» стане базай фота і відэаматэрыялаў, якія паслужаць ЮРЫДЫЧНАЙ ПАДСТАВАЙ ДЛЯ АБВІНАВАЧВАНЬНЯ ПУЦІНСКАЙ РАСЕІ Ў ГЕНАЦЫДЗЕ КАЎКАЗЦАЎ. «Лічу, што прыйшоў час максімальна актывізаваць высілкі ў барацьбе з тыраніяй крамлёўскіх крымінальнікаў і ваенных злачынцаў», – сказаў ён.
У сваю чаргу старшыня палітрады РДК А.Сардалі заявіў, што адчыненьне сьпецпраекту «Нюрнберг для Расеі» зьяўляецца першым крокам у супрацоўніцтве паміж Рухам за Дэкаланізацыю Каўказу і тэлекампаніяй «IPV News USA». А.Сардалі выказаў упэўненасьць, што сумеснымі высілкамі РДК і «IPV News USA» не толькі здолеюць выкрыць «антытэрарыстычную» авантуру Пуціна, яго саўдзельнікаў і прыцягнуць іх да міжнароднага трыбуналу, але таксама дамогуцца прызнаньня з боку ААН нацыянальна-вызвольнага руху каўказскіх народаў, а таксама ФАКТУ ІХ ГЕНАЦЫДУ ў ХІХ-ХХІ стагоддзях расейскай імперыяй.

2. Спачатку пазнаёмімся

Стваральнік сайта «ГУЛАГ — з фотакамерай па лагерах», прэзідэнт IPV News USA Сяргей МЕЛЬНІКАЎ зьяўляецца надзвычай цікавай асобай. Ён сумяшчае ў сабе прыродазнаўцу, падарожніка, мастака, гісторыка, праваабаронцу… Мае вышэйшую адукацыю ў журналістыцы, біяхіміі й акеанаграфіі. Плюс асновы псіхалогіі і юрыспрудэнцыі, набытыя ў лагерах і турмах СССР.
У канцы 1980-х гадоў разам зь сям’ёй зьбег праз Манголію ў Кітай (пры дапамозе тагачаснага члена Вярхоўнага Савету СССР, пазьней Генеральнага пракурора Расеі Валянціна Сцепанкова. Той папярэдзіў Мельнікава позна ўвечары, што раніцай яго возьмуць…). Дарэчы, сам Мелькаў сьведчыць, што быў яшчэ ланцуг высокапастаўленых людзей, якія, наведаўшы яго першую выставу па гісторыі ГУЛАГу «Рускі Апакаліпсіс» (канец 1980-х), выходзілі адтуль ў маўчаньні, з шэрымі тварамі, а потым дапамагалі яму і сям’і нелегальна атрымаць МЗСаўскія пашпарты, візы, дазволы на чытаньне лекцыяў за мяжой… Мельнікаў лічыць, што дваццаць гадоў таму адукаваныя людзі ва ўладзе адрозьніваліся бОльшым тактам, чым сёньняшнія часовыя людзі [цяперцы – Рэд.], з-за таго, што ведалі лёсы сваіх блізкіх у сталінскую эпоху. Затым, атрымаўшы статус палітычнага ўцекача праз рашэньне ААН (трэці выпадак за ўсю гісторыю савецкага дысідэнцтва), быў перапраўлены ўрадам ЗША праз Тайланд у ЗША.
У 1991 годзе стварыў там сваю некамерцыйную тэлекампанію, якая перарасла ў тэлевізійна-выдавецкі холдынг.
Цяпер С.Мельнікаў – член Міжнароднай Каліфарнійскай Акадэміі навук, індустрыі й мастацтваў; сапраўдны сябра Нацыянальнай геаграфічнай супольнасьці ЗША; прэзідэнт міжнароднага тэлевізійна-выдавецкага холдынгу IPV News USA; адзін з буйнейшых мастакоў планеты (згодна зь міжнародным рэйтынгам уваходзіць у кароткі сьпіс суперпрафесіяналаў). Таксама Мельнікаў – аўтар шэрагу кніг, некалькіх кіно і вялікай колькасьці тэлевізійных фільмаў. Вышукваецца паўночнакарэйскім рэжымам за несанкцыянаваныя здымкі ў канцэнтрацыйных лагерах гэтай краіны.

3. Інтэрвю

Нядаўна Сяргей Мельнікаў даў інтэрвю амерыкана-канадскай рускамоўнай газэце «Запад-Восток», у якім упершыню публічна назваў цяперашні рэжым у РФ фашыстоўскім, а яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна – ваенным злачынцам. Падаем гэтае інтэрвю ў скароце.

– Чым займаецца Ваш тэлеканал – толькі вузкай тэматыкай па злачынствах расейскіх «Бесаў» у розным абліччы, ці іншыя Вашыя ўвасабленьні ў ім таксама адлюстроўваюцца?
– Мы не вяшчальная кампанія і не тэлеканал, а прадзюсерская студыя. Я арганізую здымачныя групы і здымаю навукова-пазнавальныя і прыгодніцкія фільмы для серыялаў «Час прыгодаў», «Паляўнічыя за скарбамі», «Для дзікіх жывёл месца ў сьвеце няма» пад вадой, высока ў гарах, у джунглях, пячорах і пустынях усяго сьвету. Фільмы гэтыя шырока распаўсюджваюцца і дэманструюцца як на амерыканскім тэлебачаньні (CBS News), у Японіі (NHK, TBS), так і ў Расеі (ОРТ, Трецяе тысячагоддзе, іншыя). А вось пра «Бесаў» трэба сказаць асобна. І CBS News, і японскі гігант NHK купілі ў мяне вельмі шмат матэрыялаў пра сталінскія лагеры. Такіх жахлівых… Я, напрыклад, здымаў у шахтах на поўначы Магаданскай вобласьці сотні, калі ня тысячы замерзлых трупаў (японскіх ваеннапалонных у тым ліку). Але яны ніколі не паказвалі гэты матэрыял па этычных меркаваньнях. Менавіта японцы навучылі мяне такім асноўным рэчам, як «прыстойнасьць» і «гуманнасьць».

– Тэма суду над камунізмам, якая замаячыла ў 1991-92 гг., занадта хутка зьнікла з расейскай палітыкі, а з 1999 году негалосна ўвогуле згортваецца. Затое сёньня ціхай сапай праводзіцца апалогія «доблесных чэкістаў», пакуль яшчэ ў выглядзе мастацкіх фільмаў. Нават у адносінах да нямногіх ахвяр сталінскіх і наступных рэпрэсіяў, якія засталіся жывыя, правапераемніца СССР у 2004 годзе адмовілася ад абавязкаў. А самае страшнае, новая «вайна зь міжнародным тэрарызмам», якая аб’яўлена, здаецца, адсунула праблему суду над злачынным рэжымам СССР у далёкі куток гісторыі. На што Вы рэальна спадзяецеся ў такіх абставінах?
– Што і казаць, праект амбіцыйны. У Крамлі, напэўна, са сьмехам шампанскае расплёсківаюць. Але гісторыя – капрызная дама. А «братаны», якія пьюць шамапанскае, зайшлі занадта далёка. Ёсьць дастаткова заўважальныя тэндэнцыі ў грэблівых, а часам ужо і напужаных рухах заходніх палітыкаў, якія тым ці іншым чынам па справах службы апыналіся побач з Пуціным. Гэтыя тэндэнцыі можна ўзмацніць, паклікаўшы народ нашых краін выказаць ужо нашым палітыкам сваё «фэ». Метадалогія не зьмянілася з часоў старажытнага Рыма. Пакажыце народу сапраўдны твар Крамля, а затым накіруйце петыцыю зь мільёнам (усяго адзін мільён) подпісаў нашых выбарцаў у Кангрэс ЗША. Як вы лічыце, ці будзе пасьля гэтага сустракацца які-небудзь палітык з крамлёўскімі браткамі? А калі будзе, дык як доўга ўседзіць ён у сваім крэсьле? Нафта, газ? Э, не… У палітыцы эканоміка заўсёды была не на першым месцы. Нашыя палітыкі як чорт ладана баяцца ЗАПЭЦКАЦЬ БЯЛЮТКУЮ РЭПУТАЦЫЮ. Урэшце, МЫ ПАВІННЫ ДАЦЬ ЗРАЗУМЕЦЬ РАСЕІ [так у тэксьце. – Рэд.], ШТО ІСНУЮЦЬ КАШТОЎНАСЬЦІ, ЯКІЯ НЕ ПРАДАЮЦЦА. Пры гэтым, маючы справу з крымінальнай краінай, трэбна памятаць залатое правіла: не дапаможа маральнае [асуджэньне. – Рэд.], трэба даць зразумець фізычна. Толькі так можна спыніць новага рускага фюрэра.
Праблема міжнароднага тэрарызму моцна цікавіць людзей, якія маюць вялікія ўдзелы ў нафтавым бізнэсе. Як з гэтага, так і з таго боку.
У Нюрнбергу некалькі няпоўна прысутнічаў вінаваты бок і некалькі павялічаны быў бок абвінаваўчы. Над рэжымам Гітлера з перагрызеным горлам зьдзяйсьняў суд такі ж рэжым, але з воўчым аскалам. Толькі адзін дальнабачны Чэрчыль усё ніяк не хацеў пасылаць свайго прадстаўніка, але Труман яго пераканаў.
Ну, а датычна “доблесных чэкістаў” трэба сказаць наступнае. Праз наданьне сваім папярэднікам найменьня “супер-разведчыкаў” жыхары Лубянкі імкнуцца адцягнуць абыватэля ад простай і натуральнай думкі: згодна зь любым заканадаўствам, любой краіны сьвету, улучна з самой Расеяй, гэтыя людзі ЗАСЛУГОЎВАЮЦЬ ПАКАРАНЬНЯ СЬМЕРЦЮ. Прычым, па законах менавіта таго часу, у якім яны зьдзяйсьнялі свае крывавыя справы.
Шмат хто зь іх так і скончыў сваё жыцьцё [расстралянымі. – Рэд.]. Але не таму, што грамадства зрабілася відушчым, а дзякуючы барацьбе за ўладу яшчэ больш нікчэмных, яшчэ больш агідных і разбэшчаных пасьлядоўнікаў «вялікага» чэкіста з халодным пісталетам, гарачымі пулямі і поўнай адсутнасьцю маралі.
Чаму ж назіраецца такая «забыўлівасьць» у наш час, калі злачынствы чэкістаў, а тым больш – іх ідэйных натхняльнікаў, добра вядомыя і апісаныя ў шматлікіх творах мастацкай і гістарычнай літаратуры? Ды неяк НЯ ХОЧАЦЦА ЗОЛАТАПАГОННЫМ МАЙСТРАМ ЗАПЛЕЧНЫХ СПРАВАЎ ДАПУСКАЦЬ ДУМКУ, ШТО ПРАЦУЮЦЬ ЯНЫ Ў ЗЛАЧЫННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ. Што самі зьяўляюцца людзьмі, якія шматкроць парушылі ня толькі чалавечую мараль, але і законы. І няхай ня ў гэтым жыцьці, а ў замагільным сьвеце, ім прыдзецца трымаць адказ за ўсю нявінна пралітую кроў. А іх дзецям – да бяспамяцтва нацыі – хаваць роднасныя сувязі і хавацца пад прыдуманымі імёнамі. Таму што кроў часу – ад бяздомных дзяцей днёў рэвалюцыі да ахвяраў разбураных выбухамі дамоў у Маскве – па локаць запэцкала рукі людзей, якія носяць гэтыя прозьвішчы…

– Не маглі б Вы расьпавесьці больш падрабязна пра змову сьпецслужбаў Расеі «па продажы 12 тонаў архіўных матэрыялаў»: калі меў месца дадзены факт; іх зьмест, ахоплены перыяд; каму прадалі?
– Калі сьцісла, дык пачну з канца – каму прадалі? МНЕ ПРАДАЛІ. Натуральна, там быў цэлы ланцужок падстаўных асобаў. Маразм расейскай улады настолькі памацнеў, а крымінал захапіў усе ўзроўні настолькі, што крамлёўскія браткі сёньня не прададуць толькі цела Леніна. Ды і тое з-за боязі вялікага вэрхалу. А ўсё, што можна вывезьці паціху, – архівы, ракеты, танкі, атамную бомбу – ці ўжо купілі, ці ў працэсе банкаўскага трансфэру. Стаўкі вялікія, словаў няма. Абарзелыя ад мноства нафтавых грошай і поўнай адсутнасьці маралі, як такой, Пуцін і кампанія прададуць ня толькі родную маці, але і цэлыя народы. Што і адбываецца напраўду. Вы плоціце грошы (па частках, натуральна, – яны ж жулікі, хоць і сядзяць у думскіх і крамлёўскіх кабінэтах), паказваеце пальцам на тое, што хочаце набыць, і называеце адрэсу дастаўкі. Паслугі пад ключ. Усё – як у лепшых дамах Лондана, куды жулікі перасяляюцца проста з рэактыўнай хуткасьцю. Чаму іх прыймае Каралеўства – гэта іншае пытаньне.

– Ці бачыце Вы якія-небудзь персьпектывы ў Расеі? Ці ёсьць шанц у краіны на цывілізаванае кіраўніцтва і дэмакратычнае разьвіцьцё?
– У Расеі няма персьпектываў ні ў аднога праваабарончага руху. Суаднясіце сваё пытаньне з часамі нацысцкай Германіі. Калі ў Вэймарскай Рэспубліцы яго можна і трэбна было ставіць, дык пасьля прыходу да ўлады Пуціна, – прабачце, – Гітлера, гэтае пытаньне страціла ўсялякі сэнс. Яно патрабуецца толькі ў плоскасьці напаўненьня канцэнтрацыйных лагероў. Пасьля ўсіх выкрутасаў з дэпартацыяй грузінаў і шантажом украінцаў, пасьля генацыду чачэнцаў казаць пра расейскае кіраўніцтва, як пра цывілізаванае, па меньшай меры сьмешна. Гэта проста купка нягоднікаў і дурняў. Менавіта ў апошнім слове схаваны адказ на шматлікія неўразумелыя пацісканьні плячыма Захаду. Ведаеце, хто горш за дурня? Дурань зь ініцыятывай. Гэта самае дакладнае азначэньне «палітыкаў» з Масквы. Вы можаце ўявіць сабе на месцы любога нашага палітыка расейскага рабаўніка? Мэра, чыя жонка стала мільярдэршай на замовах ведамства свайго ж мужа? А ў турму гадкоў на 40 сямейка ня сядзе? Ці намесьніка міністра фінансаў, які прыйшоў на пасаду жабраком, а праз пару гадоў купляе ў Лондане асабняк за 150 мільёнаў? Палітыкі! Зь якога гэта часу банальных рабаўнікоў пачалі называць палітыкамі? З часу ўзыходжаньня на царства Пуціна? Так, прыклад заражальны. Сьведчаньне гэтага – цэлая серыя вэрхалаў і судоў у атачэньні нашага супер-разумнага прэзідэнта [маецца на ўвазе ўжо Буш. – Рэд.]. Але ў нас палітычная сістэма пабудавана так, што зараз Буш атрымаў важкі высьпятак пад зад. А яшчэ паэксьперыментуе – можна і ў шыю выштурхаць. Паспрабуйце зьдзейсьніць гэтую няхітрую аперацыю з Пуціным. Пакуль усе рабілі рэверансы, гэты шэранькі нягоднік затапіў крывёй цэлы народ (прычым, у самым прамым сэнсе затапіў), акрамя таго, скруціў, як куранятку, галаву непамацнелай рускай дэмакратыі й выпеставаў фашызм. Як усе яны баяцца гэтага слова, але нядаўна ў сваім рэдакцыйным артыкуле яго вымавіла такое рэспектабельнае англійскае выданьне, як «Economist». Рэжым у Расейскай Федэрацыі адкрыта названы фашыстоўскім (гл. http://www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/230459.html). Неабходна сказаць некалькі словаў пра іншую тэндэнцыю. Яе вызнае Германія. «Збліжэньне шляхам памнажэньня сувязяў» – так завецца праект старай-новай палітыкі ў адносінах да Расеі, які хоча запрапанаваць афіцыйная Германія з пачаткам яе старшынёўства ў ЕЗ. Гэта азначае: чым больш расейскіх палітычных халуёў, установаў і прадпрыемстваў будуць зьвязаныя з Заходняй Еўропай, тым [нібыта. –Рэд.] хутчэй Расея стане дэмакратычнай дзяржавай. ПОЎНАЯ ЛУХТА. Чым больш расейскіх братаноў-палітыкаў, установаў і прадпрыемстваў будуць зьвязаны з Заходняй Еўропай, тым хутчэй яна зноў сутыкнецца з фашызмам у сваім доме. Пуцін – фашыст! Яго рэжым нелегетымны. Гэта трэба дакладна зразумець. Калі зыходзіць з гэтых [германскіх. –Рэд.] глупстваў, дык давайце тады абіраць нашых дамарослых злодзеяў у Кангрэс. Маўляў, яны там перавыхаваюцца. Альбо, на худы канец, створым у яго мурах секцыю Ку-Клукс-Клана. Калі нячыстым палітыкам тыпа Шродэра, які прадаўся, нібы драўляны Пятрушка, на гэта глыбока напляваць, дык трэба падняць супраць такіх палітыкаў народныя масы і выкінуць гэтых няўдачаў, а то і адкрытых хабарнікаў, з палітычнай арэны. Прайдзісьветам ня месца ва ўрадавых кабінетах. І наша, усё яшчэ здаровае грамадства, цалкам здольна гэта выканаць. Тут вам ня рускі цырк!

– Як Вы ахарактарызуеце міжнародны «Рух за дэкаланізацыю Каўказу», які пагадзіўся супрацоўнічаць з Вамі (яго мэты, задачы, метады)? Што азначаюць словы Анны Паліткоўскай пра «сапраўдны» і «несапраўдны» чачэнскі тэрарызм?
– РДК – арганізацыя, якая існуе толькі на голым энтузіязме людзей, якія страцілі надзею знайсьці справядлівасьць… Але я між іншым знаходжуся ў кантакце ня толькі з РДК…, але і афіцыйным урадам ЧРІ за мяжой, які прадстаўляе сп-р Закаеў. Ім сабрацца б разам у адзін кулак, пераламіць сітуацыю, а ўжо потым, у сваёй краіне, можна было б праз парламенцкую барацьбу разьбірацца, куды рухацца [мы лічым дадзенае меркаваньне памылковым; аўтар занадта доўга жыве за мяжой… – Рэд.]. А цяпер мужныя і гордыя горцы, якія зыходзяць крывёй, знаходзяцца пад ботам у самай страшнай за ўсю гісторыю чалавецтва арганізацыі – НКВД-КГБ-ФСБ. Нават фашыстоўская СС – гэта яе вучні. Наведайце мой сайт. Знойдзеце там масу доказаў. Цяпер пра «сапраўдны» і «несапраўдны» чачэнскі тэрарызм. У гэтай зьявы няма двух паняцьцяў. Анна Паліткоўская падзяляла яго на чачэнскі й на крамлёўскі. Усе, хто набліжаўся да разуменьня таго, хто ў сапраўднасьці быў заказчыкам…, усе гэтыя людзі нечакана і незваротна сустракалі сваю сьмерць. Заказчыкам БЫЎ КРЭМЛЬ. Толькі што адбыўся замах на Літвіненка. Англійская паліцыя ўстанавіла, што атручаньне зьдзейсьнена пад кіраўніцтвам намесьніка дырэктара ФСБ РФ Калмагорава. Разумееце, гэтым людзям нават у галаву не прыходзіць, што яны крымінальныя злыдні! Але гэта ня могуць ня ведаць нашыя аналітыкі з ЦРУ, АНБ, Пентагону. А значыць, гэтага ня можа ня ведаць і прэзідэнт Злучаных Штатаў. Тое ж можна сказаць і пра вышэйшае кіраўніцтва краін Еўропы. Іх палітыка перайшла тую мяжу, за якой засталіся такія паняцьці, як сумленьне, годнасьць, мараль. Вось у чым бяда. Ніводны з вышэйшых кіраўнікоў дэмакратычных дзяржаў ня можа (этыкет, бачыце, не дазваляе, трыклятая паліткарэктнасьць) сказаць у твар нікчэмнасьці з былога ГБ, што ЁН КРЫМІНАЛЬНЫ і ВАЕННЫ ЗЛАЧЫНЦА. Ах, суду не было! Дык любы бесстаронны суд, найніжэйшай інстанцыі, у момант прыпаяе вам тэрмін, калі вы публічна заклічаце да этнічных чыстак. Аднак усе нібы вушы затыкаюць, калі гэтыя заклікі нясуцца з Крамлю! Апамятайцеся, гэта – злачынцы! Пасьля апошніх прамоваў шэрага падпалкоўніка-шпіёна я гатовы сустрэцца зь ім у любым судзе. Хай на мяне падасьць Расейская Федэрацыя іск у абарону гонару і годнасьці крамлёўскага словаблудлівага мярзотніка, мне нават юрыст не спатрэбіцца! Тое ж датычыць і ўсёй яго чэлядзі з генеральскімі пагонамі, якія прадалі мне 12 тонаў дзяржаўных сакрэтаў. Час арганізавацца ў нешта значнае – ва ўсеамерыканскі рух, які запатрабуе ад нашага ўраду не сядаць за стол перамоваў з такімі палітыкамі. Што, у Еўрапейскіх судах спраў выйграных мала? Я яшчэ раз паўтараю – гэта ВАЕННЫЯ і КРЫМІНАЛЬНЫЯ ЗЛАЧЫНЦЫ! Генетычна гэта непаўнавартасныя людзі. Тлумачэньне таму таксама ёсьць. Рэвалюцыя, Першая Сусьветная, чырвоны тэрор, хвалі ўцекачоў, голад, ГУЛАГ, Другая Сусьветная вайна, лагеры, лагеры, лагеры… Што засталося ў асадку ад былой нацыі, былой вялікай Імперыі? [рэдакцыя не падзяляе думку аўтара пра тое, што расейская імперыя хоць калі-небудзь была Вялікай… – Рэд.] Генетычныя адпады. Дзеці тых, хто сядзеў па скляпеньнях замест франтавых акопаў; страляў у сваіх; здраджваў бацькоў і хаваўся па таёжных заімках. Вось што сёньня ўяўляе зь сябе «вялікая», нафтавым богам «абраная» нацыя. Менавіта таму яна так устурбавана пошукам чыстых палітыкаў, але ў выніку мае стоадсоткавы крымінал ва ўладзе. Нацыя, якая ня памятае і не прызнае самых простых ісьцін і словаў, якая развучылася адрозьніваць белае ад чорнага – народ, які пасылае сваіх сыноў рэзаць і ЗАБІВАЦЬ СВАБОДУ нават ва ўласнай краіне.

– Ці супрацоўічаеце вы са «старой гвардыяй» дысідэнтаў (Е.Бонэр, Ул.Букоўскі, іншыя) і з цяперашнімі расейскімі праваабаронцамі і некаторымі яшчэ дысідэнтамі, якія засталіся?
– Вы правільна ахарактарызавалі цудоўных людзей словам «старая гвардыя». Я належу да іншага пакаленьня. Нашы шляхі ніколі не перакрыжоўваліся. Бо, як правіла, пасьля эміграцыі не было ўжо вострай патрэбы ў такіх сустрэчах. Аднойчы я меў кантакт з Салжэніцыным. Гэта было ў час прамой тэлеперадачы ўжо памянёнай NHK «Абвінавачваньне СССР у эксперыментах над людзьмі». Тэма была настолькі злоснай, што дырэкцыя каналу проста ў прамым эфіры пазваніла Салжэніцыну ў Амерыку і папрасіла пракаментаваць мае здымкі. «Сустрэча» працягвалася хвілін 20. Пасьля, калі праз паўгады я быў на нелегельным становішчы ў Кітаі, ужо амерыканская CBS News папрасіла Салжэніцына дапамагчы ў пытаньні атрыманьня для мяне статусу палітуцекача праз ААН. Аляксандр Ісаевіч адказаў, што… не памятае мяне.

– Дзякуй Вам за Вашу вычынную працу. Спадзяюся, агульнымі высілкамі здолеем аднавіць справядлівасьць і пасадзіць расейскіх злачынцаў на тое месца, якое яны «запрацавалі».

Каментары (1)

  1. Алесь з Менска кажа:

    Вельмі цікавы артыкул. Дзякуй.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы