nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Карняенка “засьвяціў” Мілінкевіча і Захад

16 снежня, 2006 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Як перадало радыё «Свабода», 15-16 сьнежня г.г. у Вільнюсе адбываецца канфэрэнцыя ў рамках праекту “ПЛЯТФОРМА СУПРАЦОЎНІЦТВА грамадзянскай супольнасьці Беларусі” (арганізатары: літоўскі Фонд абароны грамадзянаў, Рада Эўропы і Нацыянальны камітэт «аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі»), на якой прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, экспэрты і прадстаўнікі эўрапейскіх інстытуцыяў абмяркоўваюць агульнанацыянальныя праблемы Беларусі і магчымасьці супрацоўніцтва для іх вырашэньня.

Ад імя Палітрады «аб’яднаных дэмакратычных сілаў» выступаў сябра палітрады Віктар Карняенка (Мілінкевіч прыехаць ня здолеў з-за напружанага графіку працы). Як перадало радыё «Свабода», ён, у прыватнасьці, адзначыў, што “цяпер Беларусі патрэбны ня проста лідэр, а пэрсаніфікаваная альтэрнатыва Лукашэнку”, і што “галоўнае цяпер НЯ НЕЙКАЯ АДМЕТНАЯ ПРАГРАМА, АДРОЗНАЯ АД ПРАГРАМЫ ЎЛАДАЎ, а менавіта АЛЬТЭРНАТЫВА Ў ВОБРАЗЕ ЛІДЭРА”. Удакладняючы, Карняенка заявіў: “НЕ ПАВІННА БЫЦЬ ПРАГРАМНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА, каб не ствараць канфлікт вобразаў – Беларусь з Лукашэнкам і Беларусь бяз Лукашэнкі. І калі мы абіралі Аляксандра Мілінкевіча, для мяне гэты выбар азначаў альтэрнатыву ў поўным сэнсе гэтага слова. Ня проста вобраз іншага чалавека, – але якраз АЛЬТЭРНАТЫВА Ў ВОБРАЗЕ”.

У гэтых абставінах наша рэдакцыя вымушана паінфармаваць нашых чытачоў:
1. Віктар Карняенка – бліжэйшы сябра Аляксандра Мілінкевіча. Таму яго погляды – гэта, па сутнасьці, пазіцыя самога «адзінага».
2. Менавіта Карняенкам агучаная пазіцыя ўзмацняецца фінанасавай і палітычнай падтрымкай Захаду (а «Захад» пачаў ужо адкрыта казаць, што мае ў Беларусі «свае інтарэсы» – напрыклад, нафта-газавыя й іншыя транзітныя шляхі, якія ён хацеў бы прыдбаць; уласная, суб’ектная праграма, якая б адлюстроўвала інтарэсы беларускага народу гэтаму відавочная перашкода).
3. Гэтая пазіцыя зьяўляецца абсалютна супрацьлеглай ТАМУ, што наша рэдакцыя прапануе рабіць і над чым самастойна працуе вось ужо 9 месяцаў (а наш рэдактар, зь яго словаў, шмат разоў прапанаваў рабіць персанальна Мілінкевічу пачынаючы з 2000 году). Хто ня верыць, можа пачытаць тут https://nashaziamlia.org/2006/04/11/30/

Нагадаем, мы ўвесь час, па-сутнасьці, прапануем адзіна эфектыўную палітычную стратэгію. У скароце яна такая:
– спачатку складаньне ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, у якім будуць адлюстраваны і СЬВЯТЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ беларускага народу, і яго АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ;
– затым публічныя, зафіксаваныя ўласнаручным подпісам абавязацельствы ўсіх лідараў «аб’яднанай апазіцыі» й прэтэндэнтаў на «адзінага лідара» прытрымлівацца гэтай праграмы ня толькі ў час прыходу да ўлады, а і, як мінімум, 5-10 гадоў пасьля;
– і толькі затым (!) абраньне «адзінага»…

Спадарове-чытачы і спадарове-палітыкі, рабіце высновы. Настолькі ўсё празрыста, што далей няма куды… Хопіць, каб намі й нашым народам гулялі ў цёмную. Акрамя таго, што гэта цынічна, гэта яшчэ і абсалютна неэфектыўна палітычна. Калі мы ня станем суб’ектамі ўласнага лёсу (стаць такімі мы можам толькі праз фармуляваньня ДАКЛАДНАЙ УЛАСНЫЙ МЭТЫ – прынамсі, гэта адзін з абавязковых крокаў), нас, нашых нашчадкаў, нашага народу праз пэўны час проста ня стане…

Каментары (1)

  1. Frants Avdzei кажа:

    Szanounaie Spadarstva,

    sprabuiu iashche raz zkantaktavacca z Vami.
    Absaliutna z Vami zhodzien.
    Kali my nie usviadomim nashaie minulaie, a mienavita toie,
    shto Rasieia, pachynaiuchy z 14 stahoddzia, byla samym vialikim
    voraham bielaruskaha narodu. Na vialiki zhal da aposhniaha chasu
    nia viedau takoha histarychnaha faktu, shto u vainu 1654-1667 hady
    maskali vynishchyli PALOVU!!! nasielnictva VK, nie lichachy mienshyh
    voinau. Pra heta treba trubic va usie truby.
    Kali atrymaecca kantakt, vykazhu svaiu dumku bolsh hlyboka.
    Vielmi prashu, kali atrymali moi list, adhukniciesia.

    Z pavahaiu, FRaqnc Audziei

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы