nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ня толькі мы заўважылі дзіўны ляп «Міжнароднай амністыі» (прыглядаемся да Захаду; Д пр-п 43)

19 снежня, 2006 | Няма каментараў

Нядаўна аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» зьдзівіла многіх. Яна правяла дасьледаваньне стану рускамоўных у Эстоніі й нібыта выявіла іх дыскрымінацыю. Поўны абсурд. Мы нават хацелі пісаць артыкул на гэтую тэму і запрашаць «Міжнародную Амністыю» да нас у Беларусь, каб яна «выявіла» 12-гадовы ЭТНАЦЫД беларусаў у Беларусі пры сёньняшнім прамаскоўскім рэжыме. Аднак нам клапаціцца не давялося. Аўтарытэтны брытанскі часопіс «The Economist» (што вельмі важна) напісаў уласны рэдакцыйны артыкул на гэтую тэму (гл. www.inosmi.ru). Яго падзагаловак гучыць так: «Эстония права, а Amnesty – нет». Прадстаўляем дадзены артыкул вашай увазе.
Рэдакцыя.

Р����дз�ведз� � ���опа.jpg
Раней Amnesty International была бесстароннай і апалітычнай арганізацыяй, якую хвалявала толькі адна вострая праблема – лёс палітзьняволеных. Аўтар гэтых радкоў з захапленьнем успамінае арганізаваныя ёю ў гады «халоднай вайны» кампаніі па дасылцы савецкім уладам лістоў у падтрымку вязьняў сумленьня ў СССР, у тым ліку эстонскага навукоўца-хіміка Юрыя Кукка. 25 гадоў таму Кукк памёр у вязьніцы з надзеяй – якую тады падзялялі нямногія – што раней ці пазьней яго радзіма вызваліцца ад чужынскай акупацыі.

Так і адбылося. Пасьля набыцьця незалежнасьці ў 1991 г. Эстонія стала прыкладам посткамуністычных рэформаў. Бурнае разьвіцьцё яе эканомікі, дзяржаўнасьць, заснаваная на вяршэнстве закону, і посьпехі ў пабудове дэмакратыі тым больш уражваюць, калі ўспомніць пра стартавую сітуацыю, ў якой яна была: краіна сутыкнулася з наступствамі накінутай ёй у савецкую эпоху масавай міграцыі. Пасьля разбурэньня «імперыі зла» ў Эстоніі засталіся сотні тысячаў незадаволеных ЭКС-КАЛАНІСТАЎ, якім не было куды падацца, – грамадзянаў ўжо неіснуючай дзяржавы.

Некаторыя краіны ў такой сітуацыі вырашылі б іх дэпартаваць. Менавіта такі метад абралі многія дзяржавы Усходняй Еўропы пасьля Другой сусьветнай вайны. Немцаў і венграў – незалежна ад іх грамадзянства і палітычных перакананьняў – груба і жорстка выштурхнулі «на гістарычную радзіму».

Аднак Эстонія, як і суседняя Латвія, вырашыла даць гэтым незапрошаным гасьцям свабоду выбару. Яны маглі вярнуцца ў Расею. Маглі застацца, але атрымаць расейскае грамадзянства. Яны маглі стаць грамадзянамі Эстоніі й Латвіі пры ўмове, што вывучаць мову. Нарэшце, яны маглі застацца ў гэтых краінах у якасьці «неграмадзянаў» – мець магчымасьць працаваць, але быць пазбаўлены грамадзянскіх правоў.

На мой погляд, ГЭТЫЯ ЎМОВЫ СПРАВЯДЛІВЫЯ. Аднак першапачаткова яны вЫклікалі енкі пратэсту супраць «дыскрымінацыі» – прычым, ня толькі ў Расеі, але і з боку заходніх дзяржаваў. Эстонцы НЕ ПАДДАЛІСЯ НА ЦІСК. «Нулявы варыянт» – даць грамадзянства ўсім прыбылым – прывёў бы да катастрофы, бо НЕ ПАКІНУЎ БЫ ШАНЦАЎ НА АДНАЎЛЕНЬНЕ ПАЗІЦЫЙ ЭСТОНСКАЙ МОВЫ ў грамадскім жыцьці і ўстойлівага, дакладнага нацыянальнага атаясамленьня.

І эстонцы былі правыя. Больш за 100 000 мігрантаў, якія прыехалі ў краіну ў савецкія часы, вывучылі эстонскую мову і атрымалі грамадзянства. Калі ў 1992 г. «неграмадзяне» склалі 32% насельніцтва, дык сёньня – толькі 10% [вось у чым прычына крамлёўскіх гістэрык адносна Прыбалтыкі! “Масква” яе канчаткова губляе! – Рэд.].

У 1990 г., яшчэ да развалу СССР, аўтар гэтых радкоў купляў у Таліне маркі і спрабаваў паразумецца на дрэннай эстонскай мове. Прадавальніца груба адказала па-руску «govorite po chelovecheski» (размаўляйце па-людску). Вось ГЭТА БЫЛА САПРАЎДНАЯ ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ. Эстонцы НЕ МАГЛІ РАЗМАЎЛЯЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ ВА ЎЛАСНАЙ СТАЛІЦЫ. Зараз і ў гэтым плане сітуацыя зьмянілася.

Разумныя людзі могуць не пагаджацца з асобнымі палажэньнямі закону аб мове, казаць пра недастатковыя асігнаваньні не курсы навучаньня эстонскай мове ці аспрэчваць правілы наданьня грамадзянства. Абсалютнай дасканаласьці ў сьвеце няма. Аднак прынятая ў Эстоніі сістэма на справе даказвае сваю эфектыўнасьць. Надзвычай цяжка назваць яе існаваньне вострай праблемай, якая заслугоўвае ўмяшаньня міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Аднак менавіта так спрабуе падаць справу Amnesty International. Яна падрыхтавала аб’ёмісты даклад пад назвай «Лінгвістычныя меншасьці ў Эстоніі. Дыскрымінацыя павінна спыніцца» (‘Linguistic minorities in Estonia: Discrimination must end’), патрабуючы зрабіць радыкальныя папраўкі ў законах аб мове і грамадзянстве.

Гэты даклад выклікае непаразуменьне зь некалькіх прычынаў. Па-першае, ён дрэнна складзены, антыгістарычны і неаб’ектыўны. Ён гучыць, як рэха крамлёўскай прапаганды, і падобныя фармулёўкі падаюцца эстонцам злавеснымі і зьневажальнымі. Але больш за ўсё зьдзіўляе, што арганізацыя вырашыла так дзіўна выкарыстаць свае абмежаваныя рэсурсы. Зусім недалёка ад Эстоніі – у Расеі і БЕЛАРУСІ – АДБЫВАЮЦЦА РЭАЛЬНЫЯ ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, і ёсьць факты, якія традыцыйна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Amnesty: выкарыстаньне псыхіятрыі для перасьледу іншадумцаў і наяўнасьць шматлікіх вязьняў сумленьня. Аднак на інтэрнэт-сайце арганізацыі гэтыя тэмы асьвятляюцца слаба, калі і асьвятляюцца ўвогуле, а пададзеныя там зьвесткі безнадзейна састарэлі.

Падобна, Amnesty пераўтвараецца ў ЧАРГОВУЮ ЛЯВАЦКУЮ ГРУПОЎКУ, якая ганьбіць глабалізацыю, гандаль зброяй, Ізраіль і гвалт у сем’ях. Незалежна ад ацэнкі яе пунктаў гледжаньня – асабіста мне яны падаюцца закасьнелымі і занадта прадказальнымі – дзіўна, што арганізацыя вырашыла перасунуцца ў той сягмент палітычнай арэны, дзе і без яе ўжо яблыку няма дзе ўпасьці [адносна Беларусі гэта ня так; пра татальны ЭТНАЦЫД беларусаў у Беларусі ўсе (падкрэсьліваем, усе! – і “беларуская аб’яднаная апазіцыя”, і “заходнія праваабарончыя арганізацыі”, і “палітыкі цывілізаваных краін Захаду”) маўчаць, як тупыя задніцы… – Рэд.].

У свой час да кампаніяў Amnesty па ўратаваньні Юрыя Кукка і іншых вязьняў ГУЛАГу далучыліся людзі самых розных перакананьняў, і нават тыя, хто ўвогуле не цікавіўся палітыкай. Зараз на гэта ёй разьлічваць ня варта.

Ад рэдакцыі:
Першае, што варта абмеркаваць – гэта сапраўды дзіўныя паводзіны «Міжнароднай Амністыі». Можна вылучыць некалькі гіпотэзаў на гэта конт, але калі карыстацца прынцыпам «брытвы Акама» і пакінуць найбольш верагодную, дык у якасьці такой застанецца меркаваньне, што «Масква» дала кіраўнікам «Амністыі» добрыя бабкі, а яны прадалі свой аўтарытэт… Гэта гіпотэза знаходзіцца ў кантэксьце стрыжневай плыні цяперашняй заходняй палітыкі, якая завецца «прагматызм».

Гэтая сітуацыя паслужыла нагодай для фармаваньня нашага дактрынальнага прынцыпу ў адносінах да грамадзянства. Мы лічым, што ў будучай беларускай дзяржаве пасьля прыходу да ўлады беларускіх дэмакратычных сілаў таксама прыйдзецца адмыслова прымаць жыхароў цяперашняй РБ у грамадзяне новай Беларусі. Спачатку будзе адменена двайное грамадзянства для небеларусаў. Затым у пашпартах будзе ставіцца штампік з пазначэньнем нацыянальнай прыналежнасьці чалавека (як будзе вызначацца нацыянальная прыналежнасьць, мы ўжо пісалі). Пасьля гэтага ўсе беларусы будуць аўтаматычна лічыцца грамадзянамі Беларусі (бо Беларусь – гэта краіна беларусаў), а прадстаўнікі іншых народаў будуць падпісваць (альбо не падпісваць) адмысловую заяву, што яны прыймаюць дзяржаўны статус Сьвятых беларускіх каштоўнасьцяў (беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый, сьветагляду, сімвалаў, агульнанацыянальных аб’ектыўных інтарэсаў, мэтаў і г.д.). Пасьля гэтага і небеларусы аўтаматычна (без іспытаў) будуць станавіцца грамадзянамі Беларусі. Ім у пашпарт будзе ставіцца адмысловая адзнака. Калі чалавек не падпіша гэтую заяву, ён будзе заставацца ў статусе жыхара Беларусі. Апошняе азначае, што ён ня можа абіраць і быць абраным у дзяржаўныя органы кіраваньня, ня можа стаць дзяржаўным служачым, ня можа стаць тым, хто наймае іншых да сябе на працу, ня можа служыць у сілавых структурах. Яго капітал павінны быць абмежаваны. Але такі чалавек будзе мець наступныя магчымасці: ён у любы момант зможа стаць грамадзянінам праз падпісаньне памянёнай вышэй заявы, захоўваць статус жыхара Беларусі неабмежаваны час, выехаць туды, дзе яму будзе лепш. Давайце лічыць пададзенае чарговым прынцыпам нашай Беларускай дактрыны (Д пр-п 43).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы