nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАМ ПІШУЦЬ – МЫ ДРУКУЕМ і КАМЕНТУЕМ

20 снежня, 2006 | Няма каментараў

Каля месяца таму ў нашу рэдакцыю даслаў допіс адзін з нашых чытачоў Сяргей Шынка. З гэтай нагоды мы вырашылі завесьці яшчэ адну рубрыку пад назвай, выведзенай у загаловак.
Рэдакцыя.

ПАСПРАБУЕМ РАЗАБРАЦЦА

1. Тое, што ёсць

У Беларусі пры ўладзе банда Лукашэнкі, якая мае шчыльныя сувязі з маскоўскай імпэрскай бюракратыяй. Яна (банда) валодае тэхналогіяй кіравання “масамі” і падаўлення хрысціянскай эўрапейскай цывілізацыі (ХЭЦ – адкрытае грамадства – АГ). Закрытае грамадства (ЗГ) і яго тэхналогіі прадугледжваюць вырашальную ролю спецслужбаў, а таксама прапаганды і хімічнай зброі (гарэлкі), скіраваных на грамадства. Мэтай такіх уладароў з’яўляецца ўтрыманне ўлады. У адрозненне ад адкрытага грамадства, для якога мэтай з’яўляецца развіццё асобы і грамадства (культурнае, тэхналагічнае, эканамічнае…), улады ЗГ паразітуюць на ўласным грамадстве і на АГах (напрыклад, крадуць ці купляюць тэхналогіі). Устойлівасць ЗГ у невысокім IQ людзей.

Падобныя працэсы, канфлікты паміж цывілізацыяй і дзікунствам, назіраюцца па ўсёй Зямлі. Канфлікты ўнутры краін і канфлікты паміж краінамі. У цывілізаваных краінах (ХЭЦ, АГ) таксама ёсць элементы дзікунства, але ўладу там трымаюць у цэлым цывілізаваныя людзі. У дыктатарскіх, дзікунскіх краінах ёсць элементы цывілізацыі, але ўлада належыць дзікунам. Апошнімі гадамі канфлікты абвастрыліся. Пераломным момантам стала 11 верасня 2001 г. Як сярод цывілізаваных краін ёсць лідэры, так і сярод дзікунскіх ёсць свае лідэры.

Усе гэтыя канфлікты і працэсы абумоўленыя прыродай людзей, у першаю чаргу IQ, а таксама цмяным паняццем “свядомасць-сумленне”. Паглядзіце: 2-я Сусветная вайна, 1-я Сусветная вайна і далей у глыбіню гісторыі – дзікунства было больш. У наш час абвастрэнне абумоўлена ростам насельніцтва ў бедных (дзікіх) краінах і інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія спрыяюць не толькі распаўсюду культуры, але ж і нянавісці.

Асобна хачу вызначыць Ісуса Хрыста, як першага цывілізаванага чалавека. Ён праводзіў “несанкцыяваныя” мітынгі і сходы, Ён стварыў “незарэгістраваную” арганізацыю, Ён адкрыта распаўсюджваў прынцыпы цывілізацыі. Правы чалавека пачаліся з Яго.

2. Тое, што пажадана мець

Свет мусіць быць аднапалярным у сэнсе ужывання прынцыпаў цывілізацыі. Зямля занадта цесная для шматпалярнага свету. Канфлікт паміж палюсамі (цывілізацыяй і дзікунствам) можа знішчыць усё жывое. Людзі з высокім IQ і наяўнасцю сумлення павінны змагацца супраць дзікунства за свае інтарэсы, за цывілізацыю. Аднапалярны свет дазваляе існаванне шматлікіх культур і моваў. Гэта нават вітаецца, бо дазваляе узаемна ўзбагачаць культуры. Але прынцыпы цывілізацыі павінны быць агульнымі.

Цывілізаваных людзей з 6 мільярдаў усяго каля 1,5 мільярда. Цывілізаваным людзям трэба мець мужнасць і ўпартасць для дасягнення сваіх мэтаў і абароны сваіх інтарэсаў. Але ж сітуацыя складаная.

Пры вакарыстанні агульнай тэорыі сістэм (АТС) усе падобныя разважанні могуць быць дакладна вызначаны (тэрміналагічна) і пераведзены ў лічбы для разлікаў у прасторы і часе.

Сяргей Шынка

Ад рэдакцыі:
Прынцыпова мы згодныя з большасьцю палажэньняў, сфармуляваных аўтарам. Але, як вядома, “чорт хаваецца ў дробязях”.
1.
Так, мы не падзяляем думку, што грамадствы варта дзяліць на адкрытыя і закрытыя (АГ і ЗГ). Гэта тэрміналогія, прыдуманая псеўда-ліберальнымі паліттэхнолагамі для ўкараненьня ў сьветагляд людзей праз ідэю “адкрытага грамадства” (калі мы яе прымаем) шэрагу прынцыпаў яго касмапалітызацыі-хаатызацыі. “Адкрытыя грамадствы” й іх касмапалітызацыя-хаатызацыя звычайна патрэбныя міжнароднай фінансавай алігархіі для эксплуатацыі (паразітаваньня на) людзей. Першай выкарыстоўваюцца людскія беды і праблемы, у якіх апошнія не вінаватыя (напрыклад, у чым вінаватыя мы – беларусы – што нас стагоддзямі душыць расейская імперыя і з-за гэтага мы ў пэўнай ступені адстаем у тэхналагічным і культурным разьвіцьці ад краін, якія падобных праблем ці даўно, ці ніколі ня мелі). Таму мы ў рэдакцыі не ідзем на паваду ідэолагаў “адкрытага грамадства” (ня гледзячы на вялікую распіаранасьць гэтага паняцьця; зразумела, вялікія бабкі ўкінуты) і аддаем перавагу класіфікацыі грамадстваў па іншым крытэры. Мы бачым сітуацыю ў іншай плоскасьці й прапануем дзяліць грамадствы на зьмястоўна дэмакратычныя – ЗДГ (а зьмястоўная дэмакратыя – гэта, нагадаем, такая форма грамадскай арганізацыі, калі ўлады вымушаны рэалізоўваць аб’ектыўныя інтарэсы ўсяго грамадства; падрабязьней гл. артыкул за красавік г.г. у архіве сайта “Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава”; да гэтага ўзору набліжаюцца Японія, Швецыя, Нарвегія, Данія, Эстонія, Латвія, Ізраіль), фармальна дэмакратычныя – ФДГ (да іх належаць краіны, дзе дамінуе г.зв. “ліберальная дэмакратыя”, напрыклад, ЗША, Францыя; у гэтых краінах у найбольшай ступені рэлізуюцца мэты фінанасавай алігархіі) і псеўда- ці недэмакратычныя – ПНДГ (да іх належыць наша Беларусь (пакуль), Кітай, усё больш Расея; у гэтых краінах рэалізуюцца мэты ў асноўным мясцовай кампрадорскай ці імперска-шавіністычнай бюракратыі).
2.
Мы лічым, што адносная ўстойлівасьць ПНДГаў ня столькі ў невысокім сярэднім IQ грамадзянаў (уявіце, напрыклад, немцаў і гітлераўскую Германію; уявіце дзьве Карэі і г.д.), колькі ў тым, што дыктатары, выкарыстоўваючы гвалт і масавыя інфармацыйна-псіхалагічныя тэхналогіі разьядноўваюць людзей, затым накідваюць ім штучныя кіраўнічыя сувязі, якія ва ўмовах таталітарызму ідуць наўпрост ад аўтарытарнай асобы. У людзей у псіхіцы (у больш глыбокіх пластах яе) са старажытнасьці засталіся структуры, якія забясьпечваюць магчымасьць такой (вертыкальнай, сада-мазахісцкай) арганізацыі грамадства. Яна дастаткова ўстойлівая, але абмяжоўвае разьвіцьцёвы патэнцыял грамадства ў цэлым (таму, ФДГ праз пэўны час лёгка абганяюць ПНДГ па ўзроўні тэхналагічнага прагрэсу). “Нічога, – звычайна думае дыктатар – на мой век хопіць”. І па-садысцку выкарыстоўвае грамадства, нібы жывёльную біямасу, для свайго паразітавання… А што зь яго ўзяць: чалавекападобнае быдла – яно па сваім зьмесьце ёсьць проста быдла…
3.
Нам таксама падаецца, што ўсе гэтыя дыскусіі, стогны і енкі пра мона- ці двупалярнасьць агульналюдскай цывілізацыі ёсьць ні чым іншым, як ПіаР-тэхналогіяй па адцягваньні ўвагі людзей ад значна больш істотнага крытэра, на падставе якога варта ацэньваць яе стан (калі мы ўцягваемся ў гэтыя дыскуіі й дыскурсы, мы ідзем на паваду адначасна і расейскай імпербюракратыі, і заходняй фіналігархіі). Гэтым крытэрам, на нашу думку, зьяўляюцца аб’ектыўныя паказьнікі гуманістычнага прагрэсу чалавецтва (больш падрабязна гл. артыкул “Беларусь паміж РФ і ЕС: магчымасьць трэцяга шляху”, які разьмешчаны на нашым сайце ў лістападзе г.г.). І ў гэтым сэнсе наша агульналюдская цывілізацыя павінна быць настолькі “шматпалярнай”, колькі мае народаў, і настолькі “аднапалярнай”, колькі ёсьць ісьцін (а яна, як вядома, адна). Карацей, чалавецтва павінна ўяўляць зь сябе сістэму РАЎНАПРАЎНЫХ нацыяў-дзяржаваў, падпарадкаваных не аднаму ці другому паразітычнаму “полюсу”, а АБ’ЕКТЫЎНЫМ ЗАКОНАМ свайго натуральнага прагрэсіўнага неабмежаванага разьвіцьця.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы