nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

«Дранх-на-Остэн ці дранх-на-Вестэрн?», – вось яно пытаньне! Альбо пра тое, як усе мы сталі сьведкамі маленькага цуду (ПрПр)

21 снежня, 2006 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач.
��ка 2.jpg
Апошнім часам “Расея”, зь якой Лукашэнка інтэграваўся ўзасос усе 12 гадоў свайго знаходжаньня на беларускім троне, дае зразумець, што не задаволена яго інтэграцыйна-анэксацыйнай актыўнасьцю.

І напраўду, Лукашэнка выканаў шмат абяцаньняў перад “Масквой”, якая наўзамен падтрымлівала яго: ў людскай масе, у сістэме адукацыі, у інфармацыйнай прасторы Беларусі амаль татальна вынішчана беларуская мова, нацыянальная і гістарычная сьвядомасьць, беларускі сьветагляд (пратэсты нацыянальнай эліты і найбольш сьвядомых дэмакратычных грамадска-палітычных дзеячаў ня лічацца, бо літаральна ўся “аб’яднаная апазіцыя” маўчыць пра ЭТНАЦЫД беларускага народу, нібы задніца, дарэчы, так сама, як і “цывілізаваны Захад”); беларускае інфармацыйнае асяроддзе поўнасьцю падменена інфармацыйным асяроддзем расейскай імперыі, у выніку чаго наш народ цяпер затурканы чужымі праблемамі й інтарэсамі; гэтак званая Беларуская праваслаўная царква поўнасьцю кантралюецца (кадрава, ідэйна, фінансава) Маскоўскім патрыярхатам РПЦ на чале з Алексіем ІІ – вядомым агентам КГБ-ФСБ; створана агульная мытная прастора, беларускае КГБ стала філіяй расейкага ФСБ, беларускае войска – фактычна толькі частка расейскага; а “прэзідэнцкая вертыкаль” складзена з тупагаловых бюракаратаў самай нізкай пробы, гатовых выканаць любы, нават самы блюзьнерска-злачынны загад, уключна з “правядзеньнем” анэксацыйнага рэферэндуму. Здаецца, засталося зрабіць толькі пару крокаў – увесьці расейскі рубель ды памяняць пашпарты – і Пуцін (ці хто там будзе пасьля яго) мог бы пачаць прызначаць губернатараў “Заходняга краю” наўпрасткі са свайго кабінета ў Крамлі.

І тут, відаць, да галоўнага кліента ў Беларусі дайшло, што, зрабі ён гэтыя апошнія 1-2 крокі, і ад яго самаго застанецца толькі мокрае месца і гістарычная памяць, як пра нейкага прыдурка-дзівака. І гэта яшчэ мякка сказана… А ў адноўленай Беларусі (якая, дарэчы, абавязкова адродзіцца) пра яго будуць успамінаць нароўні з Кацярынкай ІІ, Суворавікам, Мураўёвым-вешальнікам і да т.п., так што кліенту прыйдзецца стагоддзямі круціцца ў труне, як вужаку на патэльні…

У выніку Лукашэнка пачаў “інтэграцыю-анэксію” прытарможваць. Гэта і выклікала апошнюю хвалю незадаволенасьці з “Масквы”. З Усходу пачаўся шантаж Лукашэнкі – маўляў, кошты на нафту і газ будзем падымаць да еўрапейскіх і вышэй.

У падзеі нечакана, але актыўна ўключыліся ЗША, якія недвухсэнсоўна выступілі з папярэджаньнем пра недапушчальнясьць газа-нафтавага шантажу “Беларусі” з боку “Расеі”, ды й увогуле пра недапушчальнасьць анэксіі нашай краіны “праз рэферэндум” “у цяперашніх умовах”. З Захаду паступілі сігналы, што, у выпадку чаго, ён гатовы падтрымаць Менск.

У гэтай жорсткай і неадназначнай сітуацыі прыйшоў час рабіць свае крокі Лукашэнку (што зразумела: жыць жа хочацца). І Сашок завагаўся і ўпершыню за 12 гадоў пачаў казаць нешта сэнсоўнае.

Захад публічна патрабуе ад Лукашэнкі “правы чалавека” і г.д., але ўсе ключавыя гульцы вакол Беларусі ведаюць рэчы больш важкія. Напэўна, пра іх ведае і Лукашэнка. Так, у час нядаўняй сустрэчы з украінскімі журналістамі ён выдаў правільную думку пра тое, што калі Беларусь скаардынуе з Украінай сваю пазіцыю ў пытаньнях транзіту, некага можна будзе ўзяць “за гарлавіну” (пры гэтым словы Лукашэнкі суправаджаліся адпаведным выразістым жэстам).

Ня менш істотным, чым кантроль транзіту, зьяўляецца для геапалітычный будучыні ўсяго Усходне-еўрапейскага рэгіёну пытаньне стану беларускай мовы, бо гэта ключавая справа ў  пытаньні аднаўленьня ці неаднаўленьня расейскай імперыі ў межах СССР з усімі вынікальнымі. І вось тут Лукашэнка зьдзівіў многіх. Як перадала радыё “Свабода” (прычым, БТ гэтага не паказвала) 19 сьнежня г.г. на нарадзе з рэспубліканскім саветам рэктараў ВНУ Лукашэнка нечакана (бо не з наўстаўнікамі сустракаўся, а з рэктарамі) ўзьняў тэму важнасьці беларускай мовы ў сучасным беларускім грамацтве. У прыватнасьці, ён назваў ненармальнай сытуацыю, калі ў школах адзін урок беларускай мовы на тыдзень, а ангельскай – шэсьць урокаў. “Трэба ВЕДАЦЬ ПЕРАДУСІМ СВАЮ РОДНУЮ МОВУ, — сказаў Лукашэнка й дадаў: — Дзеці ў Беларусі ўжо ўвогуле не разумеюць на тэлебачаньні перадачаў на беларускай мове, не чытаюць газэты па-беларуску”. Пачуць такое ад Сашка – гэта ўсё роўна, што на ўласныя вочы ўбачыць ангела ці Архангела…

Што азначае дадзеная заява Лукашэнкі? Няўжо ён хоча адмовіцца ад той дамовы, якую ён падпісаў з сатаной у Крамлі 12 гадоў таму?

Наўрад ці. Па нашых разьліках, альбо Лукаш хоча ўсяго толькі папужаць жыхароў Крамля, каб зьнізілі кошты на нафту ды газ, альбо рыхтуе чарговую вялікую пакасьць беларускаму народу (апошняе найбольш верагодна). Ва ўсякім разе, чакаць павароту да беларусчыны зь яго боку не даводзіцца.

Мы, канешне, разумеем, што наш прагноз песімістычны. Але, калі б мы былі абсалютна неўтаймаванымі аптымістамі й раптам адчулі, што Лукашэнка хоча атрымаць параду, куды яму ісьці далей – на Ўсход за сьмерцю ці на Захад супраць свайго характару, мы б яму параілі найперш рухацца ўверх – дранх-у-Верхэн, што якраз і трэба пачынаць з пасьлядоўнага ўвядзеньня беларускай мовы ў сістэму адукацыі (пачынаючы з вышэйшай), у дзяржаўнае справаводства і ва ўсе беларускія СМІ .

Але, баімся, на такія дзеяньні ні сам Лукашэнка, ні яго “вертыкаль” проста  ня здатныя. Хаця, хто яго ведае. Ці мог хто-небудзь яшчэ пару дзён таму падумаць, што Лукашэнка скажа такое пра нашу беларускую мову…

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Як і ўсе людзі такога кшталту, Лу думае адно, кажа другое і робіць трэцяе.
    Патрэбны не словы, а дзеянні.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы