nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці БЫЎ БЫ ЗАДАВОЛЕНЫ САТАНА, КАЛІ Б НЕХТА ДАСЬЛЕДВАЎ САТАНІЗМ. Да канферэнцыі па сіянізме ў Іране. Частка І (СіА; Д пр-п 44)

29 снежня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Халако��, ��мадз�нежад.jpg
Некаторыя лічаць, што ім можна ігнараваць любыя нормы раўнапраўных, справядлівых, культурных адносінаў паміж людзьмі і народамі, бо яны, бачыце, маюць вялікія капіталы, кантралююць важнейшыя СМІ, уплываюць на ўрады многіх краін (у тым ліку вялікіх). Некаторыя лічаць, што маючы такія козыры, ім можна зьневажаць нацыянальныя і рэлігійныя пачуцьці цэлых народаў, падстаўляць і дэзарыентаваць іх, намаўляць скажоныя ўяўленьні й г.д. (натуральна, усё гэта з мэтай далейшай эксплуатацыі людзей і народаў), а затым… апраўдваць свае паводзіны прынцыпамі «лібералізму», у тым ліку «свабодай слова». Але так можна рабіць не бясконца, канец калі-небудзь ды прыйдзе. Нядаўна мы сталі сьведкамі адной такой падзеі.

1. Перадгісторыя.

Усё пачалося зь вялікага міжнароднага вэрхалу, які меў месца ў пачатку гэтага году і які ўмоўна можна назваць «Данія абразіла прарока». У свой час мы ўжо пісалі пра дадзеную падзею (гл. https://nashaziamlia.org/2006/07/23/209). На справе высьветлілася, што ніякая ня Данія, а ўсяго толькі адзін з рэдактараў аднаго з часопісаў (з шасцікутнай зоркай у лагатыпе), які, што праўда, выдаваўся ў Даніі, надрукаваў карыкатуры на прарока мусульман Мухамада. У адказ у шмат якіх ісламскіх краінах пачаліся беспарадкі, якія ўключалі пратэсты каля амбасадаў Даніі (маса ж у тонкасьці не ўнікае) й некаторых іншых еўрапейскіх краін, у газетах якіх гэтыя карыкатуры «на знак салідарнасьці з Даніяй» былі перадрукаваны (дарэчы, у справе перадрукоўкі карыкатур засьвяціўся нават выпускны рэдактар газэты “Згода” А.Сдзьвіжкоў).

Многія еўрапейскія СМІ ў час гэтых падзеяў, не інакш як і далей жадаючы падставіць Данію, заяўлялі, што «Данія» мела на гэта права і што падобныя паводзіны «Даніі» тлумачацца правам на «свабоду слова», якая, маўляў, зьяўляецца «АБСАЛЮТНАЙ КАШТОЎНАСЬЦЮ ў дэмакратычных краінах» (Дарэчы, тут варта вылучыць гіпотэзу, здольную патлумачыць, чаму менавіта Данія аказалася краінай, якую падставілі. Справа ў тым, што роўна за 4 гады да карыкатурнага вэрхалу (у лютым 2002 году) менавіта Данія ўпарта дамагалася ад ЭўраЗьвязу і ААН рассьледаваньня дзеяньняў ізраільскіх войскаў у Джэніне, дзе па заявах палестынцаў былі забітыя сотні нявінных чалавек).

У сувязі з агалошанай пазіцыяй Захаду прэзідэнт Ірану Ахмадзінежад заявіў прыкладна наступнае: калі вы так ставіцеся да «свабоды слова», калі яна важней культуры, прыстойнасьці, рэлігійных пачуцьцяў, нарэшце, Бога, – тады давайце зробім конкурс карыкатур на тэму «халакосту», а таксама правядзем міжнародную навуковую канферэнцыю па гэтай праблеме (многія пра ўсе гэтыя падзеі ўжо проста забылі, а СМІ, якія цяпер упікаюць прэзідэнта Ірана, адмыслова пра іх не ўзгадваюць ці ўвогуле прыдумваюць іншыя прычыны канферэнцыі).

Сказана – зроблена. Іран аб’яўляе пра дату і ўмовы правядзеньня згаданага міжнароднага форуму (дарэчы, у нармальных людзей усё так і павінна быць).

2. Напярэдадні канферэнцыі: запужваньні, падман, падмены, намаўленьні й г.д.

Пасьля ўзгаданых заяваў Ахмадзінежада ўся прыхільнасьць да былой «свабоды слова» ў яе былых апантаных прыхільнікаў некуды падзелася, а яе месца ў многіх сусьветных СМІ заняла яе новая версія. Апошняя ўключала:
– паўторы раней вядомых заяваў і воклічы (напрыклад, «ахвярамі халакосту сталі 6 мільёнаў габрэяў», «гістарычная даставернасьць халакосту непадважальная», «халакост і зладзействы нямецкіх фашыстаў у гады Другой сусьветнай вайны не падлягаюць дыскутаваньню», «гэта спроба надаць псеўдаакадэмічны лоск экстрэмісцкай ідэі»);
– абвінавачваньні, якія датычылі яшчэ неадбылай падзеі («арганізатары жадаюць аспрэчыць, апошліць альбо паменьшыць маштабы трагедыі халакосту», «зьбяруцца адмаўляльнікі халакосту, нязгодныя з халакостам», «яны будуць абмяркоўваць: быў халакост ці ня быў», «яны працягнуць аспрэчваць факт зьнішчэньня 6 мільёнаў габрэяў у гады нацыянал-сацыялізму», «паставяць пад пытаньне факт Халакосту», «падобныя псеўданавуковыя сходкі ствараюць базу для нянавісьці паміж народамі»);
– запужваньні: «у многіх краінах сьвету публічнае адмаўленьне Халакосту зьяўляецца крымінальным злачынствам». А гэтак званы «цэнтар Сімона Візэнталя», які зьвязаны са сьпеслужбамі Ізраіля, і ўвогуле паабяцаў «прыкласьці ўсе намаганьні, каб пакараць удзельнікаў канферэнцыі».

Дарэчы, варта адзначыць, што ў 11 краінах сьвету адмаўленьне халакосту ўжо лічыцца крымінальным злачынствам (у прыватнасьці, у Германіі, Аўстрыі, Францыі). У Аўстрыі адпаведны артыкул крымінальнага кодэксу прадугледжвае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 10 гадоў (так, брытанскі гісторык Дэйвід Ірвінг, асуджаны па гэтым артыкуле, якраз у час канферэнцыі працягваў адбываць 3-гадовае турэмнае зьняволеньне ў Аўстрыі).

Асабліва дасталося прэзідэнту Ірана Махмуду Ахмадзінежаду, «як галоўнаму арганізатару канферэнцыі». Ён, аказваецца, заяўляў, што «Ізраіль павінен быць сьцерты з мапы сьвету», «неаднаразова называў халакост міфам», «паставіў пад сумнеў факт масавага зьнішчэньня габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны»… На справе, Ахмадзінежад казаў пра тое, што «забойства 6 мільёнаў габрэяў у час Другой сусьветнай вайны ёсьць міф, прыдуманы для стварэньня Ізраілю на землях Палестыны»; што еўрапейцы стварылі гэты міф «і паставілі яго вышэй за Бога, вышэй рэлігіі й прарокаў»; калі ён казаў пра тое, што «Ізраіль неабходна сьцерці з мапы сьвету», ён цытаваў словы аяталы Хамейні – аналагічна таму, як цяперашні Папа рымскі Бенедыкт XVI таксама нядаўна характарызаваў мусульман, цытуючы адного са сваіх папярэднікаў (што, дарэчы, выклікала чарговы міжнародны вэрхал). А, па-другое, выступаючы на канфэрэнцыі «Сьвет без сіянізму» і прыгадваючы словы лідэра ісламскай рэвалюцыі аяталы Хамэйні, прэзыдэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад напраўду сказаў наступнае: “Кожны, хто прызнае Ізраіль, будзе спалены ў агні гневу ісламскіх краінаў, і калі любы ісламскі лідэр прызнае сіянісцкі рэжым, гэта азначае, што ён здаўся і здрадзіў ісламскаму сьвету… Няма сумневу, што новая хваля палестынскіх атакаў сьцярэ гэтую стыгму з аблічча ісламскага сьвету”. Але мала хто ведае (а тым больш ніхто не ўзгадвае), што перад гэтым выказваньнем Ахмадзінежада Ізраіль пагразіў Тэгэрану, што ён можа ўжыць супраць яго 500 бомбаў, якія здольныя разбураць аб’екты на вялікай глыбіні. А некаторыя ізраільскія дзеячы намякалі на выкарыстаньне супраць Ірану і ядзернай зброі…

Афіцыйны пратэст супраць будучай канферэнцыі выказалі: урад Германіі й увесь ЕўраЗьвяз, а таксама ЗША (у форме «заклапочанасьці»), некаторыя праваабарончыя ды габрэйскія арганізацыі (сярод іх Федэрацыя габрэйскіх суполак Расеі), прэм’ер-міністар і грамадскія дзеячы Ізраілю, Бразілія (?!) і, нават,… Сінгапур (?!). Кіраўніцтва ААН заявіла, што «ня можа дапусьціць любое адмаўленьне халакосту» [на ўсялякі выпадак адмыслова зьвярнем ўвагу яшчэ раз: ніхто ні зь Ірану, ні не зь Ірану НЕ АДМАЎЛЯЎ факту масавай гібелі габрэяў у час Другой сусьветнай вайны! – Рэд.].

Дзеля справядлівасьці трэба адзначыць, што ў важнейшых сусьветных СМІ сустракаліся і значна больш разважныя прагнозы. Напрыклад, такія: «У Іране пачынаецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўвацца пытаньні, датычныя маштабаў халакосту. Чакаецца, што іранскія навукоўцы пададуць зьвесткі, які супярэчаць традыцыйнаму погляду на халакост. Пры гэтым афіцыйны Тэгеран падкрэсьлівае, што канферэнцыя паспрыяе дэталёваму дасьледваньню гэтага працэсу»; «… міністар замежных спраў Ірана заявіў, што Ісламская Рэспубліка прызнАе халакост як гістарычную зьяву ў тым выпадку, калі навукоўцы давядуць яе даставернасьць»; «адной з асноўных тэмаў на гэтай канферэнцыі стане абмеркаваньне факту выкарыстаньня газавых камэраў для зьнішчэньня людзей у нацысцкай Германіі. На думку многіх удзельнікаў мерапрыемства, гэта сьцьвярджэньне, нягледзячы на рашэньне Нюрнбергскага суду, не адпавядае сапраўднасьці».

Па словах карэспандэнта Ві-Ві-Сі ў Тэгеране Фрэнсіса Харысана, «Іран ведаў, што канферэнцыя выкліча гнеўную рэакцыю ў многіх краінах сьвету, але ён хацеў высьвятліць, да якіх межаў распаўсюджваецца на Захадзе прынцып свабоды слова».

3. Незразумела, навошта ўвогуле было пратэставаць.

У нас няма цяпер часу і жаданьня даваць ацэнку фактам запужваньня патэнцыйных удзельнікаў канферэнцыі ў Іране, падрабязна аналізаваць усе ПіаРаўскія штучкі – падмены, намаўленьні, замоўчваньні, выхопліваньні з тэксту, незаконныя пашырэньні ці звужэньні кантэксту й г.д. – якія былі выкарыстаны ў тэхналогіі дыскрэдытацыі будучага навуковага форуму. Але некалькі рэчаў сказаць варта.

Так, па-першае, улады Ірана адкінулі ўсе абвінавачваньні ў антысемітызме, зьвярнуўшы ў прыватнасьці, увагу на тое, што ў краіне спакойна жыве габрэйская супольнасьць, у якой налічваецца 25 тысяч чалавек, а ў іранскім парламанце засядае дэпутат, які яе прадстаўляе [цікава, напрыклад, параўнаць: а колькі парламентароў, якія прадстаўляюць беларусаў, сядзяць у парламентце Беларусі? Вы, напэўна, ведаеце, што ніводнага! – Рэд.].

Па-другое, па словах арганізатараў, сярод задачаў форуму былі наступныя:
– даць сьпецыялістам магчымасьць свабодна абмеркаваць тэму халакосту без усялякай “прапаганды”, без якіх-небудзь заранёўных табу [дарэчы, гэта адзін з галоўных прынцыпаў звычайнага аб’ектыўнага навуковага падыходу. – Рэд.];
– даць трыбуну для дыскусіі па тых пытаньнях, абмеркаваньне якіх забаронена на Захадзе зь яго «свабодай слова»;
– высьветліць, наколькі даставерныя зьвесткі пра гібель менавіта 6 мільёнаў габрэяў ад рук нацыстаў у гады Другой сусьветнай вайны;
– перагледзець свае погляды і прызнаць халакост, калі навукоўцы давядуць даставернасьць масавага забойства габрэйскага насельніцтва Еўропы.

Трэцяе. А сапраўды, падумайце, калі б недзе ў сьвеце праводзілася канферэнцыя па ГЕНАЦЫДЗЕ і ЭТНАЦЫДЗЕ БЕЛАРУСАЎ – Белахоларусакосту (для пачатку хаця б у ХХ стагоддзі), якая была б наша рэакцыя? Адкажам, мы напэўна былі б толькі радыя! Ці ня так? Больш за тое, мы ўвесь час да гэтага заклікаем! Але нам са шкадаваньнем даводзіцца канстатаваць: такой канферэнцыі, хутчэй за ўсё, ніхто не правядзе і мы яе ад іншых не дачакаемся. Нам САМІМ давядзецца праводзіць названую канферэнцыю, калі ўлада ў Беларусі пяройдзе ў рукі сапраўдных прадстаўнікоў беларускага народу. Так выглядае дэфармаваны рознымі сацыяльнымі паразітамі сёньняшні сьвет…

У чым справа?! Адкуль такая розьніца ў падыходах і рэакцыях? Чаму, калі гаворка заходзіць пра тое самае ў адносінах да габрэяў, мы назіраем зусім іншыя паводзіны «міжнароднай грамадскасьці». Элементарны жыцьцёвы досьвед падказвае: нешта тут ня чыста… А гэта як раз і значыць – навуковую канферэнцыю сапраўды варта было праводзіць!..

Настолькі дзіўныя паводзіны «міжнарожнай супольнасьці» найбольш верагодна можа патлумачыць толькі наступная тэорыя:
– нехта ставіць сябе вышэй за іншых у сваім уяўленьні (1-е),
– каб дасянуць гэтага ж у рэчаіснасьці (рэальна паставіць сябе па-над іншымі й затым выкарыстаць іншых), ён распаўсюджвае масавы падман (2-е),
– гэты нехта баіцца, што падман раскрыецца пад час вувычэньня пытаньня на падставе навуковых прынцыпаў і падыходаў (3-е).
Вось так выглядае наша цяперашняя рэчаіснасьць. Засноўваючыся на гэтым, фармулюем чарговы прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 44). Беларусы ня толькі маюць права, а ім настойліва рэкамендуецца (прадстаўнікі нацыянальнай эліты дык і ўвогуле абавязаны), дакладна і сістэматычна, базуючыся на навуковых прынцыпах, дасьледваць усе соцыяпаразітычныя ЗЬЯВЫ (імперыялізм, фашызм, шавінізм, камунізм, псеўда-лібералізм, сіянізм, бюракратызм, таталітарызм, сатанізм, арганізаваны крымінал і г.д.), тыя канкрэтныя СІЛЫ, якія за імі стаяць, а таксама ўсе ІНСТРУМАНТЫ (у тым ліку прапагандысцкія, тыпу «падубуем камунізм ва ўсім сьвеце», «правы і свабоды чалавека», «6-мільённы халакост», «нацыяналізм – гэта зло» і г.д.), з дапамогай якіх гэтыя паразітныя сілы зьдзяйсьняюць свае злачынныя праграмы.

4. Канферэнцыя адбылася…

Халако��, кан�е��н���.jpg
І ўсё ж 11 і 12 сьнежня г.г. ў Тэгеране ў Інстытуце міжнародных і палітычных дасьледваньняў, які працуе пры МЗС Ірану, адбылася канферэнцыя пад назовам “ДАСЬЛЕДВАНЬНЕ ХАЛАКОСТУ: МІЖНАРОДНЫ ПОГЛЯД”. На сёньня зьвесткі пра яе даволі фрагментарныя (можна выказаць толькі прагноз, што праз месяц – каля 27 студзеня – яны будуць пададзены ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы значна шырэй).

У час выступленьня на адкрыцьці канферэнцыі міністар замежных спраў Ірана Манучэхр Матакі заявіў: «Нашая задача – не пацьверджаньне ці абвяржэньне існаваньня Халакосту. Мы хочам даць магчымасьць, каб выклалі сваё меркаваньне мысьліцелі, якія не могуць зрабіць гэта ў Еўропе… Але калі пад час сімпозіюму будзе даказана, што Халакост быў прыдумкай, дык чаму мусульмане на Блізкім Усходзе, улучна з палестынцамі, павінны расплочвацца за злачынствы нацыстаў?»

Матакі паведаміў, што ў форуме прымаюць удзел 67 навукоўцаў (па пазьнейшых зьвестках – больш за 100) з 30 краінаў. У сакратарыят штабу па правядзеньні форуму было пададзена больш за 100 артыкулаў па тэме халакосту, у тым ліку зь Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстрыі, Францыі, Даніі, Італіі, Алжыра, Бахрэйна, Іарданіі, Туніса, Егіпта, Палестыны, Бельгіі, Таджыкістана, Кеніі, Сірыі і Ірана.

Арганізатары канферэнцыі вымушаны былі паклапаціцца, каб імёны замежных яе ўдзельнікаў захаваць у таямніцы, бо яны баяліся, што тыя будуць перасьледавацца ў сябе на радзіме.

Але ўсё ж некаторыя імёны былі абнародаваны. Сярод іх:
– Дэвід Д’юк (David Duke; гл. фота ўнізе), былы амэрыканскі кангрэсмэн ад штата Луізіяна і былы ж лідар арганізацыі Ку Клукс Клан (пад час свайго выступу, у прыватнасьці, сказаў: «Нам патрэбна свабода слова. Немагчымасьць адкрыта абмяркоўваць халакост – гэта скандал»; «той факт, што нельга свабодна абмяркоўваць халакост, дазваляе ізраільцам хаваць злачынствы супраць палестынскага народу»);

Халако��, ��к.jpg
– вядомы «адмаўляльнік халакосту” французскі навуковец Рабэр Форысан;
– дэлегаты ад габрэйскага ультраартадаксальнага руху «Нэтурэй Карта» (гл. фота ў пачатку артыкула), які адначасова ёсьць антысіянісцкі і антыізраільскі. Яго прадстаўнікі прыехалі ў Іран з Аўстраліі і ЗША (лічаць, што «халакост» – гэта вынік дзейнасьці сіяністаў, якія і зараз працягваюць выкарыстоўваць яго для матывацыі злачынстваў супраць палестынскага народу);
– у Тэгеран прыехалі таксама прадстаўнікі брытанскай габрэйскай грамады. Сярод іх равін Арон Коэн, які заявіў, што прыехаў у Тэгеран, каб выказаць пункт гледжаньня артадаксальных габрэяў («Натуральна, мы кажам, што Халакост быў, мы перажылі Халакост, – распавёў равін Коэн. – Але ён ніякім чынам не павінны быць выкарыстаны для апраўданьня неправедных дзеяньняў у адносінах да палестынцаў»);
– французскі пісьменьнік Жорж Тыль, асуджаны на радзіме за тое, што паставіў пад сумнеў «халакост», які ён назваў велізарным падманам («Габрэяў перасьледавалі, але ніякай машыны для забойства нацысты не стваралі, у газавых камэрах нікога не забівалі», – сьцьвярджае Тыль).
– прадстаўнік з Аўстрыі Вольфганг Фроэліх, які прабыў два гады ў турме за сваё невер’е ў міф пра «халакост», заявіў удзельнікам канфэрэнцыі, што згодна з парадай свайго адваката адмаўляецца выступаць з дакладам, бо баіцца ізноў апынуцца за кратамі.
– немец Фрыдрых Тобен (асуджаны ў Германіі «за падбухторваньне да расавай нянавісьці», вымушаны жыць у Аўстраліі), у сваім выступе адзначыў, што ў лагеры Аўшвіц загінулі не «мільёны вязьняў», а тысячы людзей.

Пазьней з удзельнікамі канферэнцыі сустрэўся прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад (гл. фота ў пачатку артыкула). Ён заявіў, што «сіянісцкі рэжым ствараўся як сродак для сталай пагрозы дзяржавам Блізкага Ўсходу», што «пагроза з боку Ізраіля прывяла да таго, што замест выкарыстаньня сваіх рэсурсаў на карысьць прагрэсу і росквіту, краіны рэгіёну робяць выдаткі на закуп узбраеньняў. Гэта стварае гонку ўзбраеньняў і паглыбляе раскол сярод нацыяў рэгіёна», і што «калі створаны па выніках канфэрэнцыі па халакосьце дасьледчы камітэт прыйдзе да высновы, што халакост не існаваў у сапраўднасьці, дык зьнікнуць падставы да злачынстваў Ізраіля ў рэгіёне Блізкага Ўсходу».

Многія ўдзельнікі канфэрэнцыі выказалі падзяку прэзідэнту Ахмадзінежаду за магчымасьць выказаць разнастайныя меркаваньні, за тое, што дзякуючы яго публічнай пазіцыі па гэтым пытаньні сусьветная грамадскасьць можа выказваць па пытаньні «халакосту» меркаваньні, якія адрозьніваюцца ад тых, што накінуты пад пагрозай турмы і перасьледу.

На завяршэньне канферэнцыі й па выніках дыскусіяў, адбылых у яе межах, удзельнікі стварылі Дасьледчы камітэт па вывучэньні халакосту. У камітэт, сакратаром якога стаў іранскі навуковец Махамад Алі Рамін, увайшлі эксьперты з Францыі, Ірана, Бахрэйна, Аўстрыі, Канады, ЗША, Сірыі і Швайцарыі. «Удзельнікі гэтага камітэту не зьяўляюцца расістамі і не выступаюць супраць якіх-небудзь народаў – яны толькі імкнуцца ДА ПРАЎДЫ дзеля сапраўднай свабоды чалавецтва», заявіў Махамад Алі Рамін.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы