Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
5. Асуджэньне канферэнцыі пасьля яе завяршэньня працягвалася…
(Перад тым, як чытаць гэты раздзел, варта ўявіць і ўвесь час трымаць у памяці, што ў гэты ж самы час адбываецца ГЕНАЦЫД чачэнцаў, ЭТНАЦЫД беларусаў, а таксама генацыд і этнацыд многіх іншых народаў, якія вымушаны жыць у расейскай ці ў іншых імперыях. У гэты ж час рознага кшталту рабаўнікі ствараюць сабе мільядныя (!) капіталы і г.д. Усе гэтыя праблемы «цывілізаваны сьвет» не хвалююць, на гэты конт ён асуджэньняў не выказвае…)
Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што ён выступае супраць канферэнцыі, якая ставіць пад сумнеў факт халакосту.
Кангрэс ЗША выступіў з нотай пратэсту супраць канферэнцыі ў Іране. «Мы цалкам асуджаем канферэнцыю і заклікаем ААН асудзіць антысеміцкія выступленьні Ірана», – гаворыцца ў заяве амерыканскага Кангрэсу. «Белы дом» таксама асудзіў канферэнцыю па халакосце, адзначыўшы, што «сходка адмаўляльнікаў халакосту ў Тэгеране зьяўляецца выклікам усяму цывілізаванаму сьвету [дзе ён, гэты “цывілізавы сьвет”, дайце яго адрас; мы дык лічылі, што гэта больш мара, мэта… – Рэд.], традыцыйным іранскім каштоўнасьцям талерантнасьці і ўзаемнай павагі». Адміністрацыя Буша таксама паведаміла, што «ЗША будуць працягваць падтрымліваць тых у Іране і ў іншых краінах, хто імкнецца да прасоўваньня правоў чалавека і годнасьці» [Як на наш погляд, менавіта гэта канферэнцыя ў Іране якраз і рабіла. Акрамя таго: а хто будзе прасоўваць свабоду слова? Ужо што, гэтую “каштоўнасьць” “увесь цывілізаваны сьвет” падтрымліваць ня будзе? – Рэд.].
Кіраўнікі краін і ўрадаў Еўрапейскага Зьвязу рэзка асудзілі іранскую канферэнцыю па халакосце. У адпаведнасьці з абнародаванай 15 сьнежня заявай, прынятай на саміце ЕЗ у Бруселі, «Еўразьвяз асуджае любую спробу адмовіць, поўнасьцю альбо ЧАСТКОВА, гістарычны факт Халакосту і рашуча адхіляе перадумову [г.зн. адхіляе “свабоду слова”, бо перадумова была такая. – Рэд.], на якой грунтуецца арганізаваная іранскімі ўладамі канферэнцыя аб Халакосьце, а таксама яе мэты [г.зн. адхіляе ідэю ў спакойнай абстаноўцы разабацца з дадзеным пытаньнем? – Рэд.]”.
Прэзідэнт Бундэстагу ФРГ доктар Норберт Ламер накіраваў гнеўны ліст прэзідэнту Ірана. «Я рэзка асуджаю любую спробу прапаганды антысемітызму [асуджай сабе на здароўе, толькі патлумач, якое дачыненьне канферэнцыя мела да “прапаганды антысемітызму”. – Рэд.], якая распачынаецца на шырокім грамадскім форуме пад прыкрыцьцём заяваў пра свабоду слова і аб’ектыўнасьць», – сказана ў лісьце.
Прэзідэнт Францыі Жак Шырак запатрабаваў ад міністэрства юстыцыі правесьці рассьледваньне па факце выказваньняў Рабера Форысана, які прымаў удзел у канферэнцыі.
Ізраіль. На фоне цалкам прадказальных выказваньняў тыпу «паталагічны жарт», «падыхтоўка да катастрофы», «сход хлусьнікоў», «умацаваньне сатанінскага саюзу з неанацысцкімі арганізацыямі» былі й іншыя меркаваньні з Ізраілю.Так, дэпутат Кнэсэта ад фракцыі РААМ-ТААЛ Ібрагім Царцур заявіў на сьпецыяльным пленарным паседжаньні, прысьвечаным абмеркаваньню канферэнцыі ў Тэгеране: «Еўрапейскае габрэйства, якое выжыла ў час Катастрофы, прыйшло ў палестынскую «Накбу» і працягвае прыгнятаць палестынскі народ, выганяючы яго з апошніх кавалкаў яго радзімы». Пасьля ён дадаў: «Я меў на ўвазе тых, хто перажыў Халакост і стварыў дзяржаву Ізраіль у 1948 годзе. Яны выгналі палестынскі народ са сваіх земляў, пакінуўшы без радзімы 5 мільёнаў палестынскіх уцекачоў» [нечаканая і каштоўная заўвага, ці ня так? – Рэд.].
Асабліва ў межах дадзенага пытаньня замілоўваюць паводзіны ЕўраЗьвязу і генеральнага сакратара ААН. У 2004 годзе яны асуджалі Ізраіль за забойствы лідэраў ХАМАСу – шэйха Ясіна і доктара Рантысі (гл. фота унізе; зьвярніце ўвагу, наколькі шэйх Ясін нагадвае габрэйскага Маісея). Яшчэ у гэтым годзе ЕЗ і ААН асуджалі Ізраіль за вайну ў Ліване і забойствы палестынскіх жанчын і дзяцей у Газе, і тут жа, праз два месяцы, «рашуча адхіляюць ПЕРАДУМОВЫ [сапраўднымі перадумовамі было ўсё папярэдняе, што вы асудзілі, цяпер вы гэта ж “рашуча адхілі”… Цырк! – Рэд.] і мэты іранскай канферэнцыі» (?!). Складаецца ўражаньне, што ААН і ЕЗ хочуць задаволіць усіх, хто толькі добра не папросіць. Так паводзяць сябе толькі палітычныя прастытуткі… а не салідныя міжнародныя арганізацыі!
На гэтым фоне паказальна, што ЗША адмовіліся асудзіць забойства Рантысі, затое асудзілі канферэнцыю ў Іране, а, напрыклад, Японія зрабіла ўсё наадварот. Такім чынам, у ЗША хоць і няверная, але пасьлядоўная пазіцыя, прынамсі ведаеш, зь кім маеш справу…
Пададзеныя абуральныя ўчынкі патрабуюць нашага каментару.
У сьвеце ўсё адносна. Таму ў міжлюдскіх і міжнародных адносінах справы выглядаюць так:
– выпінаньне сваёй бяды над бядой іншых – гэта відавочнае маральна-этычнае, гуманістычнае злачынства!
– прапаганда сваёй бяды і пры гэтым ігнараваньне, замоўчваньне бедаў іншых – такое ж, але ўжо двайное злачынства!
– прапагандаваць сваю бяду, якая была даўно, і абсалютна не зьвяртаць увагу на беды іншых, якія зьяўляюцца актуальнымі, адбываюцца ў сучаснасьці (напрыклад, з чачэнцамі, палестынцамі, намі – беларусамі, народамі расейскіх Поўначы, Сібіры і Далёкага ўсходу, народамі Кітаю і г.д.) – гэта злачынства ў квадраце!
Таму, сіяністы і сіянакраты, вы злачынцы! І гэты факт ня зьменіць аніякая падтрымка вас з боку ўрадаў ЗША, Нямеччыны, іншых краін ЕЗ, а таксама Бразіліі й Сінгапура… Будзем лічыць дадзены падыход чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 45).
6. Некаторыя ў «Расеі» таксама вельмі стараліся «асудзіць».
(Зноў настойліва раім у час чытаньня гэтага раздзела трымаць у сваім уяўленьні, што «Расея» ў гэты ж самы час вядзе ГЕНАЦЫДНУЮ ВАЙНУ ў Чачні, ЭТНАЦЫДНУЮ ВАЙНУ ў Беларусі, нападае на Грузію, Украіну, Латвію, Эстонію, Малдову, забівае лепшых людзей нашага часу, як за мяжой, так і ў сябе дома…)
Афіцыйная заява Федэрацыі габрэйскіх абшчынаў Расеі (ФГАР) з нагоды іранскай канферэнцыі ўключыла наступныя выразы: «гэта беспрэцэдэнтная піар-акцыя на костках ахвяр самай страшнай катастрофы ХХ стагоддзя», «гаворка ідзе пра тое, каб яшчэ раз праверыць рэакцыю сьвету на выказваньні падобнага роду», «гэта спроба аб’яднаць антыамерыканскія настроі з антысеміцкімі й антыізраільскімі». Што да равінаў, якія прынялі ўдзел у канферэнцыі, дык «…гэтыя людзі перайшлі рубікон», «яны плююць ва ўласную традыцыю», «вобразна кажучы, гэтыя равіны селі за стол перамоваў з Гітлерам». ФГАР заклікаў кіраўніцтва Расеі заняць дакладную, недвухсэнсоўную пазіцыю адносна міжнароднай канферэнцыі па «адмаўленьні вынікаў Халакосту». «Кіраўніцтву МЗС варта самым сур’ёзным чынам падысьці да перагляду адносінаў з Іранам», – заявіў кіраўнік дэпартамента грамадскіх сувязяў ФГАР Барух Горын на прэс-канферэнцыі ў Маскве. Кіраўніцтва Расеі, на яго думку, «павінна адназначна выказаць, без магчымасьці двайнога разуменьня, непрыняцьце падобных пытаньняў» [калі б так адбылося, як бы мы – беларусы – былі радыя! – Рэд.], а таксама задумацца, наколькі Расеі «патрэбны Іран, на чале якога стаіць маньяк з атамнай бомбай». «Расея патэнцыйна можа сутыкнуцца зь іранскай пагрозай у значна большай ступені, чым ЗША. Іранская праблема – гэта хутчэй расейская, чым амерыканская праблема», – адзначыў Б.Горын. На яго думку, Расея як пераемнік Савецкага Саюза, які аддаў гіганцкую колькасьць ахвяраў у барацьбе з фашызмам, «ня можа заставацца ў баку ад любых спробаў рэвізіянізму вынікаў Другой сусьветнай вайны».
У сваю чаргу, прэзідэнт расейскага фонду «Халакост» Ала Гербер запатрабавала ад расейскага парламенту і МЗС даць афіцыйную адзнаку канферэнцыі. На яе меркаваньне, МЗС, Дзярждума і Савет Федэрацыі «былі проста абавязаныя азначыць сваё стаўленьне да гэтага форуму, які інцыяваў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад». «Расея падпісала рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, у адпаведнасьці зь якой 27 студзеня – калі войскі саюзьнікаў вызвалілі канцлагер «Асвенцым» – устаноўлены Сусьветны дзень памяці ахвяр Халакосту, і тым больш ня проста не зразумела, а, на думку многіх, і злачынна ніяк не рэагаваць на Тэгеранскую канферэнцыю», – сказала А.Гербер «Інтэрфаксу».
У выніку рэакцыя «афіцыйных уладаў Расеі» не прымусіла сябе доўга чакаць. Так, у МЗС РФ назвалі непрыймальнымі заявы Ірана, якія «ставяць пад сумнеў Халакост». Прадстаўнік МЗС М.Калмынін адзначыў, што «Масква усяляк падтрымлівае высілкі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па распрацоўцы праграмаў, пакліканых захаваць урокі Халакосту ў памяці наступных пакаленьняў і спрыяць папярэджваньню актаў генацыду ў будучыні» [супастаўце яшчэ раз: Расейская імперыя, генацыдная вайна ў Чачні, якая працягваецца, чвэрць мільёна забітых (!) – і падобная заява прадстаўніка “Расеі”… – Рэд.]. “Расея падзяляе выказаную Генасамблеяй ААН рашучасьць не дапускаць адмаўленьня Халакосту. Гэтым вызначаецца і наша стаўленьне да мерапрыемства ў Тэгеране”, – падкрэсьліў М.Камынін.
Асабліва стараўся засьведчыць сваё абурэньне старшыня Міжнароднага камітэту Савета Федэрацыі М.Маргелаў. Ён назваў канферэнцыю ў Іране «абуральнай акцыяй». «Гэта не навуковая канферэнцыя, прысьвечаная вывучэньню праблем генацыду габрэяў у час Другой сусьветнай вайны [як быццам бы ён там быў і ведае, што там было. – Рэд.]. Тое, што здарылася – абуральная палітычая акцыя, скіраваная на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі на Блізкім Усходзе”, – гаворыцца ў заяве М.Маргелава. На яго думку, “прэзідэнт Ірана пасьлядоўна робіць спробы перакраіць гісторыю пад сябе і заклаў новую аснову для антыізраільскай кампаніі”. “Такія спробы – недапушчальныя”. Імкненьне Ірана “сьцерці дзяржаву Ізраіль з твару Зямлі” – даўно выйшла з рытарычнай плоскасьці і пераўтварылася ў сьцяг, пад які ўстаюць усё новыя і новыя сілы. Становячыся ідэалагічным лідарам такіх сілаў, Тэгеран ставіць сябе на адну дошку з самымі адыёзнымі структурамі”. Маргелаў лічыць, што асабліва небясьпечныя такія заявы ў сьвятле нявырашанай праблемы іранскіх ядзерных праектаў. “Рэгіянальны лідар, які дэкляруе адной з асноўных мэтаў зьнішчэньне незалежнай і прызнанай сусьветнай супольнасьцю дзяржавы [“Расея” адносна Беларусі робіць тое самае, дзе заява Маргелава?.. – Рэд.], дый яшчэ і з ядзернымі амбіцыямі – пагроза ўсяму сьвету. Таму рэакцыя на іранскую канферэнцыю павінна быць скрайне жорсткай, і мяне ня зьдзівіць, калі яе правядзеньне ўскладніць канфлікт вакол іранскай ядзернай праграмы”, – гаворыцца ў заяве парламентара [Маргелаў забыў таксама сказаць па Паўночную Карэю, якая займела ядзерную зброю не інакш, як з дапамогай Масквы, а таксама пра Ізраіль, які ўжо даўно шантажуе суседзяў сваімі ядзернымі бомбамі].
У Маскоўскім патрыярхаце РПЦ палічылі недапушчальным, што навуковая дыскусія пра часы Другой сусьветнай вайны прывяла да зьнявагі памяці загіблых ад рук нацыстаў. “Гістарычныя дыскусіі заўсёды будуць мець месца. Але бясспрэчным ёсьць факт масавых ахвяр габрэйскага народу ў гады нацызму”, – заявіў намесьнік старшыні Аддзела вонкавых сувязяў Маскоўскага патрыярхату пратаярэй Усевалад Чаплін [ах, як знаёмы гэты прапагандысцкі хвыт, гэта тэхналогія абліваньня брудам сумленных людзей – яна, верагодна, самая распаўсюджаная!!! – Рэд.]. Гэтыя людзі, па яго словах, загінулі ад рук «прыхільнікаў богаборчай і чалавеканенавісніцкай нацысцкай ідэалогіі й іхных прысьпешнікаў, сярод якіх, на жаль, было і шмат прадстаўнікоў народаў, якія насялялі Савецкі Саюз». «Напэўна, можна весьці навуковую дыскусію, але нельга зьневажаць памяць загіблых, дакладна так, як нельга зьневажаць сьвятыні, сьвятыя сімвалы [напрыклад, беларускія нацыянальныя. – Рэд.], тэксты й імёны», – адзначыў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату.
Абураныя пунктам гледжаньня кіраўніцтва Ірана адносна перабольшваньня ахвяраў халакосту былі й у Савеце муфціяў Расеі. Там лічаць, што “ў ацэнцы гісторыі калі-некалі адбываюцца скажэньні, якія часам даводзіцца ўдакладняць. Але перапісваць гісторыю, зьневажаючы пры гэтым памяць цэлага народу, – мы ня можам падзяліць такую пазіцыю”, – заявіла прэс-сакратар Савета муфціяў Расеі Гульнар Газіева. Па яе словах, “галоўнае – узяць урокі зь гісторыі й не рабіць новых памылак”. У той жа час Ізраіль, па яе словах, “вельмі часта выяўляе сябе як дзяржава-агрэсар”, таму сусьветная супольнасьць павінна “мірнымі шляхамі, сваім уплывам спрыяць усталяваньню міру на Блізкім Усходзе”. “А ўжаваньне сілы і пагрозы з боку любой дзяржавы ў адрас другой у Савеце муфціяў лічаць вялікай памылкай”, – дадала Газіева.
7. Заключэньне.
Мы – беларусы – можам гаварыць пра ўсё праблемы, узьнятыя ў артыкуле, цалкам спакойна, бо наш народ ад розных фашыстаў і камуністаў за ХХ ст. напакутаваўся аніяк ня менш за габрэяў (як у абсалютным, так і адносным значэньні)! Але чамусьці ніхто ў сьвеце не гаворыць пра генацыд і этнацыд беларусаў, не прызначае аніякіх «Міжнародных дзён памяці Хатыні і Курапатаў» (у Беларусі нават да гэтай пары Курапаты аніяк не ўшанаваныя на дзяржаўным узроўні!). Дый увогуле слова «белахаларусакост» вы, напэўна, убачылі ўпершыню… У нашыя дні (!) і на нашых вачах адбываецца генацыд чачэнскага народу і этнацыд беларускага… Пару месяцаў таму нашчадкі «ахвяр халакосту» па-варварску разбамбілі ўсю інфраструктуру паўднёвага Лівану, сотні ахвяр, тысячы знаходзяцца пад ізраільскім тэрорам. А ўсялякія «васьмёркі», «шасьцёркі», ААНы, ЕЗы маўчаць, як з вадой у роце! Крывадушша, цынізм сталі глабальнай зьявай. Сатанізм крочыць па сьвету сямімільнымі крокамі…
Нечаканае дадатковае пацьверджаньне сказанаму мы атрымалі зусім нядаўна ў сябе дома. Многія з вас напэўна памятаюць фотаздымак, паказаны ніжэй. На ім сфатаграфаваны беларус, зьбіты ледзь не да сьмерці 25 сакавіка г.г. апрычнікамі Лукі.
Як высьветлілася пазьней, гэты чалавек – былы вязень Асьвенцыма!
Вось так, бывае, нечакана ПРАЎДА выходзіць на паверхню, як шыла зь мяшку!
Аказваецца, у Асьвенцыме былі ня толькі габрэі (бо многім з нас ужо пасьпелі намовіць, што толькі), і, як аказалася, рэакцыі «міжнароднай супольнасьці» з нагоды злачынства над вязьнем Асьвенцыма ў дадзеным выпадку… не было ніякай. Апошняе – яскравая прыкмета, што тыя, хто педалюе тэму халакосту, ужо даўно падзялілі вязьняў Асьвенцыма на тых, пра каго гавораць, кім апякуюцца, і на тых, пра каго… не памятаюць.
У гэтых умовах мы не абавязаныя азірацца ні на каго. Патрабаваньне НАМІ праўды й справядлівасьці – вышэйшых гуманістычных каштоўнасьцяў, змаганьне за іх – ня толькі наша права, а і наш пярвейшы абавязак.
Адказваючы на пытаньне, пастаўленае ў загалоўку артыкула, можна сказаць яшчэ раз: сіянізм і сіянакрытыю, як і ўсе іншыя віды соцыя-паразітычных зьяў ДАСЬЛЕДВАЦЬ ня толькі можна, а і абсалютна неабходна – у імя сьветлай будучыні чалавецтва, у імя нашага беларускага народу. І мы маем намер гэта рабіць у такой ступені, у якой мы жадаем захаваць персьпектыву і беларускага грамадства, і ўсёй агульналюдскай цывілізацыі!
Канешне, пажадана, каб так рабілі ўсе, але што зробіш, калі большасьць людзей быць людзьмі ва ўмовах, якія патрабуюць хаця б драбнюткай асабістай ахвяры, па-просту ня здольная… І менавіта таму рознае агідства крочыць пераможным маршам па нашай Зямлі й апаганьвае яе.
Выбіральная рэакцыя большасьці цяперашніх кіраўнікоў «цывілізаванага сьвету» (тут гаворым, а тутака маўчым), праславутыя двайныя стандарты, перакручваньні, усялякія наўмысныя скажэньні і г.д. – гэта ня шлях да ісьціны, міру, узаемапаразуменьня, прагрэсу, дабра. Гэта – сёньняшняя ганьба агульналюдскай цывілізацыі.
І апошняе. Пасьля канферэнцыі пакуль усё заціхла, але, напэўна, матэрыялы сабраныя і калісьці пачнуць усплываць. Мы думаем, што гэта можа пачацца з нагоды 27 студзеня – чарговага «Міжнароднага дню халакосту». А першым нечаканым практычным посьпехам канферэнцыі стала вызваленьне прафесійнага гісторыка д-ра Дэвіда Ірвінга. 67-гадовы навуковец (гл. фота ў пачатку дадзенай часткі артыкула) быў арыштаваны ў Аўстрыі ў лютым г.г. і асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі за выказваньне сумневу адносна існаваньня ў Асьвенцыме газавых камер… Цяпер ён на свабодзе і будзе патрабаваць кампенсацыі маральных страт ад Аўстрыі.