nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пачатак новых адносін Лу і Пу на фоне “Дружбы” (такая “апазіцыя”, прыглядаемся да Захаду)

10 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач
�а�а�ак д��жб�.jpg

Пасьля столькіх гадоў чаканьня мы нарэшце дачакаліся зьяўленьня ў нашых урадоўцаў-вертыкальшчыкаў прыкмет мужчынскага пачатку.

Прабачце, мы не жадаем абразіць ніводную жанчыну. Ня дай Бог. Паняцьце “мужчынскі пачатак” мы выкарыстоўваем тут не для таго, каб супрацьпаставіць яго рысам жаноцкасьці (апошнія, як насамрэч, нашмат больш каштоўныя, чым прынята лічыць сёньня, а тым больш каштоўнейшыя за рысы мужчынскасьці). Справа зусім ня ў гэтым. Мы выкарыстоўваем дадзены выраз, каб супрацьпаставіць яго паводзінам вулічных ці бардэльных шлюх любога полу, узросту і расы, гатовых за грошы аддавацца нават самым вычварным кліентам. Усе 12 гадоў Лукашэнка разам зь яго атачэньнем у зносінах з прадстаўнікамі Крамля публічна дэманстравалі менавіта такія паводзіны (а ўвесь беларускі народ мусіў стаічна назіраць за іхнымі вычварэнствамі), так што мы ўжо і не спадзяваліся ўбачыць у цяперашніх РБ-шных урадоўцаў-вертыкальшчыкаў мужчынскія рысы.

І тут раптам такое! Вядома, прыемна…

Прымусіць крамлёўцаў спыніць пракачку нафты па нафтаправодзе “Дружба”, што закранае паліўна-энэргетычныя інтарэсы як найменей 5-7 еўрапейскіх краін (гл. мапу ўверсе), не гаворачы ўжо пра фінансавыя й іміджавыя інтарэсы самой “Расеі” – гэта сапраўды мужны ўчынак, які без сумневу сьведчыць пра захаваньне мужчынскага пачатку ў тых, хто прымаў адпаведныя рашэньні. Усё было зроблена правільна: яны запатрабавалі плаціць мытную пошліну за нафту, а мы запатрабавалі плаціць мыта за транзіт “іх” нафты. Яны ня сталі плаціць мыта за транзіт – мы пачалі адбіраць столькі транзітнай нафты, колькі павінна быць заплочана мыта за яе транзіт.

Усё верна. З расейскай імпербюракратыяй і алігархіяй толькі так і трэба! Усё, што нашае і на карысьць Беларусі, запрапанаваць аддаць, не аддаюць – забраць!

А вось прысутнасьць мужчынскага пачатку ў прадстаўнікоў г.зв. “аб’яднанай апазіцыі” пакуль назіраць не ўдаецца. Ужо больш тыдня ў адказ на бурлівыя падзеі “беларуска-расейскай” газа-нафтавай вайны-2007 ад іх (звычайна даволі гаваркіх і пустаслоўных) мы маем толькі… вельмі паказальнае маўчаньне. Нешта перад Новым годам казаў Шушкевіч, але гэта было пра газ, а затым ні пра газ, ні пра нафту і ён ні слова. Пра выступы эканамістаў Злотнікава і Раманчука на “Свабодзе”, кантэкстуальна скіраваныя (і гэта бачна нават сьляпому) на ПАДТРЫМКУ агрэсіўных дзеяньняў расейскай імпербюракратыі, мы натуральна ведаем. Але ж яны не палітыкі, яны – у лепшым выпадку “будучыя міністры” верагоднага ўраду аб’яднанацаў…

А дзе ПАЗІЦЫЯ Лібедзькі, Вячоркі, Мілінкевіча, Калякіна, іншых прадстаўнікоў “аб’яднанай апазіцыі”? Ні табе “за” дзеяньні Лукашэнкі ў зносінах з “Расеяй”, ні табе “супраць” іх. Ні гу-гу.

Між тым, гэта чарговая відавочная прыкмета адсутнасьці ідэйна-палітычнай самастойнасьці, суб’ектнасьці аб’яднанацаў – карацей, усё таго ж мужчынскага пачатку. Але як тады яны – “безпачатковыя”, разьлічваюць перамагчы тых, у каго “з пачаткам” – больш-менш? Здаецца, пытаньне чыста рытарычнае…

Мы ўжо дастаткова пісалі пра тое, што падобная “млявасьць”, затарможанасьць “аб’яднанай апазіцыі”, якая выявіла сябе і ў дадзеным гістарычным эпізодзе, не прыпадковая. Проста яны даўно ўжо аб’екты-прылады іншых суб’ектных сіл (небеларускіх), якія і прыймаюць адпаведныя рашэньні. А пакуль тыя маўчаць, “аб’екты-прылады” вымушаны таксама ганебна маўчаць. Што зробіш, хочацца мець бабкі, прыкідвайся млявым… Хто ня верыць, што аб’яднанай апазіцыі ЗАБАРОНЕНА мець собскія думкі, мэты, праграмы і г.д., хай яшчэ раз уважліва перачытае артыкул “Карняенка “засьвяціў” Мілінкевіча і Захад” (адрас https://nashaziamlia.org/2006/12/16/448).

Ня менш зьдзяўляе і рэакцыя Захаду. Уражаньне такое, што быццам бы падыйшоў нямецкі бюргер раніцай да нафтавага крану, адкруціў яго, а нафта… не цячэ. І ён пачынае пытацца ў крэмлядзяў: што здарылася? чаму нафты няма? А на тое, што на кон ужо каторы год запар ставіцца найвялікшая каштоўнасьць беларускага народу – незалежнасьць яго дзяржавы, яму начхаць. Прынамсі, па яго рэакцыях аніяк ня скажаш, што дадзенае пытаньне яго – агульнаеўрапейца – хоць неяк хвалюе.

А як жа быць, дарагі таварыш нямецка-брытанска-амерыканскі бюргер, з вашымі абавязацельствамі адносна Беларусі? Як жа быць зь Мемарандумам “Аб гарантыях бясьпекі Беларусі” ад 1994 году (гл. https://www.nashaziamlia.org/2006/12/22/460)? Афіцыйныя асобы Расейскай Федэрацыі адкрыта і шматкроць гавораць: “Наўзамен за нафту і газ Беларусь павінна стаць часткай Расеі!” Гэта ж адкрытае парушэньне дадзенага мемарандуму.

Так і не дачакаўшыся ні ад “апазіцыі”, ні ад урадоўцаў Захаду ніякіх сэнсоўных словаў, даць каментар вырашылі мы.

Наша галоўная пазіцыя такая: на гэты раз (не ў параўнаньне з газавым канфліктам, дзе ён здрэйфіў і прайграў) Лукашэнка зрабіў правільна.

Паглядзіце самі:
Па-першае, Лукашэнка даў па носе гэтым крэмлядзям, якія ўканец забурэлі ад даляровага дажджу, які абрынуўся на іх з-за скоку цэнаў на энэрганосьбіты. Да гэтай пары толькі беларускі народ 12 гадоў вымушаны быў цярпець Лукашэку, якога навязала нам тая ж расейская імпербюракратыя (дарэчы, наша пазіцыя па Лукашэнку даўно выказана і застаецца нязменнай, гл. Д пр-п 21). Хай цяпер і гэтыя крамлёўскія бандзюгі-атруціцелі хоць трохі атрымаюць па мардасах ад свайго ж кліента.

Па-другое. З чаго гэта ўсе лічаць, што нафта, якая перапампоўваецца па нафтаправодзе “Дружба” – гэта “расейская нафта”. Гэта нафта народаў Заходняй Сібіры (комі, пермякі, іншыя), якую крэмлядзі стырылі ў іх і цяпер прадаюць розным еўрапейскім скупшчыкам крадзенага. Спыненьне пракачкі нафты ў Еўропу – гэты спыненьне злачыннага крадзяжу таго багацьця, якое павінна належыць яго сапраўдным гаспадарам. Што ня будзе скрадзена – застанецца.Чарговы істотны плюс!

Трэцяе. Дзеяньні, вымушана прынятыя “расейскім бокам” па спыненьні пракачкі нафты па нафтапровадзе “Дружба”, нарэшце б’юць і па тых у Еўропе, хто гэтага даўно заслугоўвае. Яны б’юць па тых, на сумленьні каго беларусафобскі “Эўрапейскі гуманітарны універсітэт” замест “Беларускага нацыянальнага”, рускамоўнасьць (а не беларускамоўнасьць) “беларускай” службы “Дойча вэле”, па тых, хто маўчыць пра ЭТНАЦЫД у Беларусі й адказны за этнацыд беларусаў Беласточчыны (усе працягваюць маўчаць на конт гэтага злачынства – і палякі, і непалякі!), за разбэшчваньне псеўда-аб’яднанай псеўда-дэмакратычнай псеўда-апазіцыі, пераўтварэньне яе ў прыладу чужой (не беларускай палітыкі), за наўмыснае адцісканьне з апазіцыйнага палітычнага поля ўсіх здаровых, суб’ектных, нацыянальна сьвядомых дэмакратаў разам з нацыянальнай элітай; і г.д., і да т.п.

Няўжо вы там у Еўропе думаеце, што мы ўсё гэта ня бачым? Бачым. І таму радыя, што і вам хоць трохі дасталося.

Адбылыя падзеі азначаюць і пачатак новага этапу адносінаў паміж Лу і Пу. Крызіс палітыкі паміж імі будзе нарастаць. Але давайце спадзявацца, што, перажыўшы яго (як у час хваробы людзі перажываюць крызіс), наша эканоміка, наша грамадства, нашы ўлады нарэшце ачуняюць і мы хоць трохі адыдзем ад краю бездані, якая завецца “Страта незалежнасьці”.

А каб такія падзеі зрабіць больш верагоднымі (разумеем, Пу хоча застацца прэзідэнтам расейскай імперыі й пасьля 2008 году; разумеем, мільярды даляраў; разумеем, для гэтага яму патрэбна альбо “саюзная дзяржава” ў 2007 годзе, альбо адсутнасьць канкурэнта ў 2008-м, а пажадана – і тое, і другое разам; усё мы гэта разумеем, але, мякка кажучы, ня цалкам падзяляем…), мы вымушаны папярэдзіць Пуціна, яго крамлёўскую камарылью, усю расейскую імперскую бюракратыю, а таксама ўсіх заходніх алігархаў, якія зь ёй супрацоўнічаюць і якім упоперак і наша незалежнасьць, і іхныя ўласныя абяцаньні:
– калі беларускі народ у выніку цяперашняй маскоўскай палітыкі й пры падтрымцы Захаду страціць незалежнасьць, крэмлядзям і еўрапейскім агульначалавекам трэба чакаць нафта-газа-дыверсійнай (падкрэсьліваем, дыверсійнай, а не тэрарыстычнай), ПАРТЫЗАНСКАЙ ВАЙНЫ. У выніку яе пастаўкі нафты і газу ў розныя “еўропы” могуць быць значна больш праблематычныя, чым нават цяпер пры Лукашэнку;
– пасьля вяртаньня незалежнасьці беларускі народ больш ня будзе верыць ніякім “Мемарандумам”, “гарантыям бясьпекі” і да т.п. Далей мы будзем бараніць (і будзем мець поўнае права на гэта) нашу дзяржаўную незалежнасьць УСІМІ даступнымі сродкамі, улучна з самымі выніковымі!

Так што пакуль у “Еўропы” праблемы ўсяго толькі з пастаўкай “расейскіх” нафты ды газа, заходнім палітыкам варта канструктыўна падумаць над праблемай узаемазьвязанасьці нашага жыцьця, прынамсі на нашым еўрапейскім кантыненце…

P.S. Толькі што паступілі паведамленьні, што Лу-ка здаўся.
Значыць, усё ж такі СЛАБАК !
А гэта значыць яго хуткі канец.
Але давайце на лёсе Лу-кі не зацыклівацца. Наша задача захаваць БЕЛАРУСКУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы