nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДРАЗУ на САЙТ! (прыглядаемся да Захаду)

12 студзеня, 2007 | Няма каментараў

У інтэрнэце зрэдку сустракаюцца матэрыялы, якія па сваім ідэалагічным зьмесьце (у межах прадэманстраванага) вельмі падобныя да ідэалагічнай сістэмы, якая распрацоўваецца на нашым сайце. Прыемна бачыць, што ёсьць людзі, якія незалежна ад нас думаюць, як мы. Таму мы з задавальненьнем падаем і каментуем па тэксце матэрыял Ганны Соўсь «Джон Ле Карэ: газ і нафта – зброя больш эфэктыўная за ядзерную», пададзены сёньня на саце www.svaboda.org.
Рэдакцыя.

�е �а��.jpg

Джон Ле Карэ – гэта літаратурны псэўданім, пад якім набыў усясьветную вядомасьць былы брытанскі выведнік Дэвід Джон Мур Корнуэл. Днямі ён даў інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica.

У інтэрвію Джон Ле Карэ сярод іншага называе трагікамічнай сытуацыю зь нядаўнім забойствам былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі і кажа, што гэтая гісторыя не натхніла б яго на напісаньне шпіёнскага раману. Паводле Корнуэла, НІВОДНАЕ ЗАБОЙСТВА Ў ГІСТОРЫІ НЕ ПАКІДАЛА СТОЛЬКІ СЬЛЯДОЎ. “Пасьля вайны ў Афганістане Расея аказалася перапоўненай зброяй, у іх у кожнай ваеннай лядоўні знаходзілася радыяактыўнае рэчыва. У КДБ абшырная гісторыя сувязяў са злачынным сьветам”. Паводле брытанскага пісьменьніка, Літвіненка МЕЎ ІМЁНЫ ЛЮДЗЕЙ, УЦЯГНУТЫХ У КАРУПЦЫЙНЫЯ СПРАВЫ І ЗАБОЙСТВЫ, а таксама сьпіс вялікай колькасьці дурняў, нанятых тым ці іншым алігархам.

“Я напісаў раман “Рускі дом” пасьля паездкі ў Расею ў 1988 годзе, – кажа Корнуэл, і працягвае – Я памыляўся як ідэаліст. Я думаў, што гаворка ідзе пра кароткі пэрыяд гісторыі, падчас якога мы МАГЛІ Б перабудаваць сьвет”.

Што да Захаду, то ацэнкі Корнуэла ЯШЧЭ БОЛЬШ ЖОРСТКІЯ. Ён лічыць што “заходні стыль жыцьця і росквіт прыводзяць да НЕВЫНОСНЫХ НАСТУПСТВАЎ. І змаганьне ў падобных умовах разгортваецца за прыродныя рэсурсы. Расея ўжо зразумела, што ГАЗ І НАФТА Ў ЯКАСЬЦІ ЗБРОІ НАШМАТ БОЛЬШ ЭФЭКТЫЎНЫЯ, ЧЫМ ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ”.

Цяпер пісьменьнік знаходзіцца ў Гішпаніі, дзе якраз і прэзэнтуе свой новы раман “Песьня місіянэраў”. Ён называе сваю кнігу пратэстам супраць НОВАЙ КАЛЯНІЗАЦЫІ Афрыкі. Падзеі ў кнізе разгортваюцца ў Конга, і Корнуэл у інтэрвію La Repubblica, зьвятрае ўвагу на наступны парадокс. Паводле прыродных багацьцяў Конга – АДНА З НАЙБАГАЦЕЙШЫХ КРАІНАЎ СЬВЕТУ, А Ў ГУМАНІТАРНЫМ СЭНСЕ – АДНА З НАЙБЯДНЕЙШЫХ [аналаг Расеі. – Рэд.]. У краіне толькі 45 кілямэтраў асфальтаваных дарогаў, і паўсюль пануе тэрор. А інтрыга раману разгортваецца вакол таго, хто будзе кантраляваць радовішчы каштоўных прыродных выкапняў.

І тут карэспандэнт італьянскай газэты праводзіць паралель: магутнасьць “Газпрому” забясьпечвае выжываньне прэзыдэнта Расеі Пуціна. На што Дэвід Джон Мур Корнуэл кажа, што “з прычыны вайны з тэрарызмам [мы раім гэта выраз браць у дзьвюкосьсі. – Рэд.] мы дасягнулі пагадненьня, у адпаведнасьці зь якім РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ МОЖА РАБІЦЬ У СЯБЕ ЎСЁ, ШТО ЗАЎГОДНА. Адсюль і ЧАЧЭНСКІ КАШМАР.

Расея – ГЭТА ПРАБЛЕМА Ў ПРАБЛЕМЕ. Пасьля белых цароў прыйшлі цары чырвоныя, а цяпер у Расеі цары шэрыя”, лічыць былы выведнік сусьветна вядомы аўтар дэтэктываў Джон Ле Карэ [і мы ўвесь час гаворым, што страшэзны соцыя-паразітны монстар – расейская імперская бюракратыя, у “Расеі” ўвесь час быў і ёсьць; ён толькі мяняў сваю форму, як зьмяюка скуру; расейская імпербюракратыя будзе ў “Расеі” да той пары, пакуль тая будзе захоўваць свае анамальныя памеры і зьвязаныя зь німі імперскую сутнасьці… – Рэд.].

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы