nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лукашэнка нарэшце зразумеў тое, што было вядома ўсім нармальным людзям, як мінімум, з 1994 году. Паглядзім, якія ён зробіць высновы…

14 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле паведамленьня радыё “Свабода”)
Ð?Ñ?.jpg
Сёньня на выбарчым участку ў Менску Лукашэнка зрабіў сваю ацэнку нафтавага крызысу паміж «Беларусьсю» і «Расеяй»: “З гэтых перамоваў і кансультацыяў Я ЗРАЗУМЕЎ, што ў нас розныя падыходы і разуменьне саюзнай дзяржавы. Саюз павінен будавацца на прынцыпах раўнапраўя. Мы ніколі не казалі пра магчымасьць уваходжаньня нашай краіны ў Расейскую Федэрацыю. ГЭТА Ў ГАЛОВАХ ВЫШЭЙШАГА КІРАЎНІЦТВА РАСЕІ, якое ПАТРАБАУЕ АД НАС УВАХОДЖАНЬНЯ Ў СКЛАД РАСЕІ… Я не хачу пахаваць сувэрэнітэт і незалежнасьць краіны як першы прэзыдэнт Беларусі”.

Гаворачы пра саюзныя дачыненьні з «Расеяй» Лукашэнка заявіў: “Калі Расея кожны год будзе хапацца за вентыль і адключаць свайму саюзьніку то газ, то нафту, ніякай размовы пра саюзную дзяржаву быць ня можа… Расейскі бок дзейнічае з пазыцыі сілы, ведаючы, што гэта беспакарана”.

Лукашэнка заявіў таксама, што калі гэты ціск будзе працягвацца, Беларусь увядзе плату за зямлю пад нафтаправодам. Паводле ягоных словаў, такі крок ня будзе супярэчыць міжнароднаму праву. Ён таксама назваў «самым дурацкім у гісторыі Расеі» Паўночна-эўрапейскі газаправод па дне Балтыкі, паколькі той ідзе па боезапасах часоў Другой усясьветнай вайны, якія там ляжаць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы