Мікола Савіцкі
1. Крытычны стан асiмiляцыi. Грамадзянскiя i патрыятычныя абавязкi беларускага iнтэлiгента.
Стан асiмiляцыi i русiфiкацыi беларусаў у Беларусi вымагае ад iнтэлiгента аддаць сябе цалкам нацыянальным iнтарэсам Беларусi i пастаянна быць гатовым стаць поплеч сваiх калег, якiя больш актыўна змагаюцца за дасягненне святой мэты – поўнай дзяржаўнасцi i незалежнасцi. ТОЛЬКI ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ I НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ВЫРАТУЮЦЬ БЕЛАРУСКI ЭТНАС АД ЗНIКНЕННЯ. Гiсторыя iншых народаў i наша пераканаўча паказваюць, што ў падобным становiшчы без змагання, самаахвярнай барацьбы нiчога не будзе ў нашых рэалiях. Нацыянальна свядомы iнтэлiгент заўсёды высокаарганiзаваны i актыўны, пастаянна гартуе сваю iдэйнасць i павышае свой прафесiйны i палiтычны ўзровень. Ён шырока выкарыстоўвае ўсё добрае i карыснае ў iншых народаў, але павiнен сцерагчыся ад адмоўнага ўплыву, якi можа прытупiць беларускую iдэйнасць i маральную стойкасць.
Асноўная мэта, якая стаяла перад беларускiм народам на працягу стагоддзяў развiцця беларускага этнасу, стаiць сёння i будзе стаяць перад намi на ўсе наступныя стагоддзi, была, ёсць i будзе – служэнне Бацькаўшчыне-Беларусi. На розных гiстарычных этапах гэтая мэта набывала розныя формы i адценнi. Асаблiвы характар набывае дасягненне пастаўленай мэты ў нашу апакалiптычную эпоху ў гiсторыi развiцця грамадства. БЕЛАРУС ПАВIНЕН АСЭНСАВАЦЬ, ВЕДАЦЬ ШМАТВЕКАВУЮ АКУПАЦЫЮ БЕЛАРУСI I ЗМАГАЦЦА ЗА СВАЮ АСАБIСТУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, ЗА СВАБОДУ СВАЙГО НАРОДУ I ПАМЯТАЦЬ, ШТО АДНАЧАСНА МЫ ЗМАГАЕМСЯ ЗА СВАБОДУ ЎСIХ НАРОДАЎ СВЕТУ.
За што i супраць чаго павiнен змагацца ў першую чаргу беларускi iнтэлiгент? Галоўны лозунг вызначыла гiсторыя беларускага народу i ўсiх народаў свету: “Беларусь – супраць акупантаў!”. Як i ў гiстарычным мiнулым, так i ў наш час дыяметральнага супрацьстаяння этнiчных iнтарэсаў беларусаў i сучасных акупантаў з аднаго боку барыкадаў стаiць самабытная еўрапейская культура беларускага народу, яго патрабаванне быць вольным i незалежным, будаваць свой Пасад у адпаведнасцi з уласным жаданнем вярнуць народу этнiчнамоўнае iнфармацыйнае асяроддзе ў поўным аб’еме, а з другога – iмперскiя iнтарэсы Расеi i мацнеючай Польшчы.
Гiсторыя сведчыць, што Беларусь i Расея – ГЭТА ДУХОЎНЫЯ, IДЭЙНЫЯ, КУЛЬТУРНЫЯ, РЭЛIГIЙНЫЯ I НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ АНТЫПОДЫ. Гэта розныя культуры ў сваёй гiстарычнай аснове i ў вечна-канечных мэтах. Адна культура скiраваная на сiлавую (не абавязкова кроўную) асiмiляцыю i русiфiкацыю, а другая, нягледзячы на тое, што i з’яўляецца ахвярай, усё ж захавала свой генетычны патэнцыял i ва ўмовах дзяржаўнага этнацыду вядзе няроўную барацьбу за сваё выжыванне. Тут да месца нагадаць словы крывавага Ленiна, якi пiсаў, што народ, якi змагаецца за сваю свабоду, нельга перамагчы. Класiчным прыкладам з’яўляецца гераiчная перамога нiколi не скоранага чэчэнскага народу над Расеяй. Апошнюю вайну ў сваёй гiсторыi Расея класiчна прайграла Iчкерыi [канферэнцыя адбылася ў пачатку 1999 г.; але тое, што Чачня-Ічкерыя будзе свабоднай, мы не сумняемся іў сёньняшнім 2007 годзе. – Рэд.].
Актыўны ўдзел у знiшчэннi мовы, культуры i гiстарычнай памяцi беларусаў бярэ расейская праваслаўная царква, якая паставiла хрысцiянства на службу iмперскай дзяржаўна-палiтычнай захопнiцкай экспансii. Тут да месца нагадаць словы святога пiсання: “Пiльнуйцеся ад iлжывых прарокаў, якiя прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ў сярэдзiне — ваўкi драпежныя” (Мац. 7:15).
Гiстарычна i каталiцкая царква падтрымвала палiтыку Польшчы, скiраваную на асiмiляцыю беларусаў. I тут дакладней, чым у святым пісанні, не скажаш: “Ня можа добрае дрэва радзiць кепскiя плады, не дрэва кепскае родзiць плады добрыя” (Мац. 7:18). Як каталiцкая, так i праваслаўная цэрквы разам з палiтыкай сваiх краiнаў адбiраюць у беларусаў прыродна-боскую першааснову – беларускую мову, якую нам даў Бог. Роля нацыянальнай iнтэлiгенцыi ў разуменнi гэтай нерэальнай рэальнасцi выключна адказная i вымагае актыўных iнтэлiгентных практычных дзеянняў у выратаваннi ў першую чаргу самiх сябе i ўсяго беларускага народу.
2. Родная зямля.
Кожны беларус i асаблiва iнтэлiгент павiнны памятаць, што для нас вечным святым месцам з’яўляецца беларуская зямля, якая атаесамляецца з беларускай дзяржавай. Зямля – аснова духоўнасцi, адзiн з галоўных чыннiкаў беларускай нацыi ў касмiчным сэнсе. Менавiта на беларускай зямлi зарадзiлiся беларуская мова, слава i велiч нашых продкаў. Наша зямля пакрытая магiламi яе абаронцаў. На ёй, стаптанай i зняважанай нашымi ворагамi, уваскрасаюць мёртвыя з магiлаў, нястрымна аднаўляецца культ герояў, нашыя рэальныя гераiчныя беларускiя мiфы.
Асэнсаванне iнтэлiгенцыяй сваёй адказнасцi за развiццё беларускай нацыянальнай iдэi, вяртанне да натуральнага беларускамоўнага асяроддзя немагчымыя без уразумення шкоднасцi сентыментальнасцi (на якую ахвочыя заваёўнiкi) накшталт “квiтней, Беларусь”. Кiналетапiс зафiксаваў 18 кастрычнiка 1996 г. пачварнае вiдовiшча: на фоне кафедральнага сабора выстаўлены шэрагi мiлiцыi i АМАП са шчытамi i дубiнкамi супраць гараджан, а насупраць на фоне палаца спорту, акружанага некалькiмi “абарончымi” коламi сiлавiкоў, дзе ў гэты час засядалi так званыя дэлегаты ўсебеларускага сходу, на вялiзарным шчыце красаваўся лозунг “Квiтней, Беларусь”.
3. Незалежная нацыянальная дзяржава i iнтэлiгенцыя.
Iнтэлiгенцыя кожнага народу ў мiнулым, сёння i ў будучынi да незалежнай нацыянальнай дзяржавы ставiлася як да АДЗIНАЙ ФОРМЫ АРГАНIЗАЦЫI НАРОДУ, якая забяспечвае яму АПТЫМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ЎСЕБАКОВАГА РАЗВIЦЦЯ ЎСIХ ЯГО ДУХОЎНЫХ I МАТЭРЫЯЛЬНЫХ СIЛАЎ i безумоўна — роднай мовы. БЕЗ УЛАСНАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, ПАБУДАВАНАЙ НА ЭТНIЧНЫХ ЗЕМЛЯХ, НАРОД НЕ МОЖА ЎСЕБАКОВА I ГАРМАНIЧНА РАЗВIВАЦЦА. Трэба глыбока зразумець, што без уласнай нацыянальнай дзяржавы народ асуджаны на смерць.
Народ, якi не мае нацыянальнай дзяржавы, вымушаны цярпець глумленне з боку сваiх заваёўнiкаў. Апошнiя, якiмi б словамi ні прыкрывалiся, мэтанакiравана iмкнуцца да палiтычнага, культурнага, а як вучыць гiсторыя непераможнай Чэчэнii, i да фiзiчнага знiшчэння падначаленых iм народаў. Пра сказанае сведчыць гiсторыя нашага i iншых паняволеных народаў. Iнтэлiгент абавязаны добра ведаць i асэнсоўваць гiсторыю свайго i iншых паняволеных народаў, займацца асветнiцкай дзейнасцю i даводзiць да розуму i сэрца кожнага беларуса, што першай i самай неабходнай умовай жыцця i здаровага развiцця беларускага народу з’яўляецца ЎЛАСНАЯ НЕЗАЛЕЖНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА. Нацыянальна свядомыя беларусы рашуча адмаўляюць любую iншую форму дзяржаўнасцi, якая служыць толькi прыкрыццём маскоўскага iмперыялiзму. Iдэя ўласнай беларускай нацыянальнай дзяржавы вынікае таксама з глыбiнных памкненняў i нацыянальных пачуццяў беларусаў. Мы хочам быць самi гаспадарамi на сваёй зямлi, хочам быць вольнымi і самi на сваёй зямлi i панаваць i працаваць.
Дзеля дасягнення акрэсленых мэтаў iнтэлiгенцыя павiнна выхоўваць у народу пачуццё нацыянальнага гонару, пачуццё нацыянальнай годнасцi, адмысловага беларускага патрыятызму. Сапраўдную i поўную свабоду беларусам можа даць толькi незалежная нацыянальная дзяржава. Свядомае i падсвядомае iмкненне народу да свабоды i незалежнасцi вынікае з самой прыроды этнасу. Менавiта гэтую аб’ектыўную рэальнасць не можа нiхто забiць у народу, нi замянiць нейкiм сурагатам. Нават сучасны фiзiчны генацыд чэчэнскага народу, учынены Расеяй, прывёў на вачах усяго свету да паразы iмперыi.
Тэорыя i гiстарычная практыка сцвярджаюць, што незалежная нацыянальная дзяржава адпавядае не толькi iнтарэсам i iмкненням карэннага этнасу, а i найбольш поўна адпавядае iнтарэсам усiх народаў, усiх жыхароў, якiя жывуць у Беларусi. Кожны народ ганарыцца сваёй мовай, культурай, шануе i абараняе iх. Разам з тым трэба памятаць, што сённяшнi стан сусветнай культуры ёсць вынiкам супольнага ўдзелу ўсiх народаў свету ў яе развiццi. Чалавецтва па праву ганарыцца сваiмi агульнымi здабыткамi ў развiццi культуры, але мы павiнны памятаць, што ў гэтым працэсе бралi ўдзел усе народы свету. Сённяшнi ўзровень культуры быў бы значна вышэйшы, багацейшы i яшчэ больш разнастайны, каб у гэтым працэсе бралi ўдзел народы, якiя былi (а многiя i сёння застаюцца) у няволi, у залежнасцi i не змаглi зрабiць свайго паўнавартаснага ўнёску ў агульную скарбонку – культуру. Гэтае агульнае палажэнне класiчна iлюструецца лёсам беларускага этнасу, яго мовы, культуры.
БАРАЦЬБА ЗА ВОЛЮ I НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ – ГЭТА НЕ ТОЛЬКI ЖАДАННЕ ЛЕПШАГА МАТЭРЫЯЛЬНАГА ДАБРАБЫТУ, А I IМКНЕННЕ БРАЦЬ МАКСIМАЛЬНА МАГЧЫМЫ ЎДЗЕЛ У КУЛЬТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ СВАЙГО НАРОДУ I ЎСIХ НАРОДАЎ СВЕТУ. Народ мае найспрыяльнейшыя ўмовы для развiцця свайго патэнцыялу толькi ў сваiх уласных незалежных нацыянальных дзяржавах. Такiм чынам, сусветная сiстэма вольных нацыянальных дзяржаў акумулюе агульны iнтарэс развiцця чалавецтва як цэласцi. Развiццё чалавецтва i яго культуры пераканаўча паказалi, што натуральны шлях не праз штучнае, а тым больш гвалтоўнае аб’яднанне народаў, не праз злiццё народаў, культур, моваў у штосьцi адно пачварнае, а выключна толькi ва ўмовах забеспячэння поўнай свабоды творчасцi, свабоды развiцця ў роднамоўным iнфармацыйным асяроддзi. Такое развiццё магчымае толькi ў СIСТЭМЕ НЕЗАЛЕЖНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ДЗЯРЖАЎ [чалавецтва, як сістэма сотняў нацыяў-дзяржаў – гэта адно з ключавых палажэньняў, якое адстойваецца працай нашай рэдакцыі. – Рэд.]. Хто прыгнятае iншыя народы i не дазваляе iм вольна развiвацца, хто знiшчае iншыя народы, той ПАДРЫВАЕ ПАДМУРАК РАЗВIЦЦЯ ЧАЛАВЕЦТВА ў цэлым, той З’ЯЎЛЯЕЦЦА ВОРАГАМ НЕ ТОЛЬКI ПАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ, АЛЕ I ВОРАГАМ ЛЮДЗЕЙ УСЯГО СВЕТУ [! – Рэд.].
ЗБАЛАНСАВАНЫ ЎЛIК IНТАРЭСАЎ КОЖНАГА НАРОДУ I ЧАЛАВЕЦТВА ЯК ЦЭЛАСЦI МАГЧЫМЫ ТОЛЬКI Ў СIСТЭМЕ ВОЛЬНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ДЗЯРЖАЎ УСIХ НАРОДАЎ СВЕТУ. Таму першачарговай i непасрэднай задачай iнтэлiгенцыi, усяго насельнiцтва з’яўляецца пабудова на этнiчных беларускiх землях незалежнай краiны Беларусь.
4. Беларускi патрыятызм.
Беларускi патрыятызм ёсць стыхiйная, прыродная, iрацыянальная з’ява. Ён аб’ядноўвае людзей ад калыскi да смерцi ў лоне сваёй нацыi на аснове псiхiчна-маральных i светапоглядных дачыненняў, якiя зблiжаюць сяброў нацыi, яднаюць iх у адзiную вялiкую супольнасць. Асноўнымi рысамi беларускага патрыятызму (у адрозненне ад расейскага i польскага) з’яўляюцца жаданне жыць на сваёй Бацькаўшчыне, любоў да роднай зямлi, прыхiльнае ўспрыманне беларускай культуры, свабодалюбства, павага да чалавека, шанаванне традыцый, абрадаў.
Вылучым два вiды беларускага патрыятызму: свядомы i падсвядомы. Падсвядомы, або стыхiйны, патрыятызм – гэта любоў да роднай прыроды, сваiх землякоў, мовы, традыцый, звычак. Важную ролю пры гэтым адыгрывае звычка. Чалавек жыве сярод адпаведнага атачэння, прывыкае да яго так, што лiчыць яго сваёй часткай.
Родная мова для любога чалавека з’яўляецца асновай патрыятызму i светапогляду, яна захоўвае i перадае традыцыi свайго народу. Беларуская мова для беларуса ёсць самы каштоўны скарб i спосаб самазахавання як iнтэлектуальнай асобы. Выдатны педагог К.Ушынскi сцвярджаў, што мова ёсць скарбнiца народу, у якой адлюстравана прырода, у асяроддзi якой ён жыве, светапогляд i вера народу. Ён пiсаў, што страта мовы для народу раўназначная знiшчэнню нацыянальнасцi (этнасу). Выбiтны фiлолаг Патабня ў вядомай працы “Мова i мысленне” даказаў, што памiж роднай мовай, мысленнем i псiхiкай паводзiнаў iснуе моцная арганiчная повязь. Нават падсвядома любоў беларуса да Беларусi, беларускай мовы вынікае з таго, што беларус арганiчна зросся з роднай прыродай, сваiмi землякамi, сям’ёй, роднымi, суседзямi, з нацыянальнымi традыцыямi, светапоглядамi i боскай першаасновай – роднай мовай. Стыхiйная любоў да роднага краю, мовы ўласцiвая большасцi людзей, яна ёсць грунт свядомай любовi да Бацькаўшчыны, актыўнага i стваральнага патрыятызму.
Для пераходу ад падсвядомага да свядомага патрыятызму неабходна са здаровым гонарам адчуць сваю прыналежнасць да канкрэтнай нацыi i асэнсаваць яе адметнасць на фоне iншых нацый (чым васiлёк адрознiваецца, напрыклад, ад ружы). Чалавек, якi дакладна ведае асаблiвыя рысы свайго народу, яго гiсторыю, культуру, асэнсаваў неабходнасць вярнуцца i жыць у роднамоўным асяроддзi, i ёсць свядомы патрыёт.
Кожны народ, як i асобны чалавек, мае пазiтыўныя i негатыўныя рысы, амаль кожны народ мае ў сваёй гiсторыi цёмныя яе старонкi. Але сапраўдны патрыёт любiць i баронiць Бацькаўшчыну ў цэлым, а не адварочваецца ад яе толькi таму, што яго народ мае (цi яму знешняй сiлай прышчэпленыя) нейкiя негатыўныя рысы цi дапускаў нейкiя памылкi ў сваёй гiсторыi.
Сапраўдны патрыёт не абмяжоўваецца пасiўнай любоўю да свайго краю, народу, да яго сучаснага i мiнулага, да яго мовы i культуры. Ён актыўна працуе для свайго народу, прагнучы вярнуць яго родную мову, падняць яго культуру i дабрабыт, перамагчы яго адмоўныя рысы i весцi да самаўдасканалення. Ён баронiць гонар Беларусi, калi хто-небудзь ганьбiць яе, i мае сваю адказнасць за сваё прызначэнне. Самаахвярная любоў да Бацькаўшчыны-Беларусi з’яўляецца найвышэйшай формай патрыятызму. Гэта выражаецца ў тым, што чалавек дзеля дабрабыту свайго народу церпiць пакуты i нават iдзе на смерць.
Ва ўмовах татальнай русiфiкацыi ўсiх сфераў грамадскага жыцця, разбурэння беларускамоўнага iнфармацыйнага асяроддзя, недапушчэння беларускамоўнага выкладання ў ВНУ трэба назваць ГАЛОЎНАГА ВОРАГА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫI. Гэта неабходна дзеля таго, каб выратаваць беларускi этнас ад рэальнага этнацыду i ведаць, з кiм весцi барацьбу. Мы павiнны добра ведаць метады гэтай ганебнай палiтыкi: “падзяляй i ўладар”, прысваенне сабе ўсiх каштоўных здабыткаў паняволеных народаў, матэрыяльнае i культурнае рабаўнiцтва. Гiстарычна найнебяспечнейшая для беларусаў палiтычная iдэя Расеi – Федэрацыя, iдэя месiянства Расеi над Беларуссю, iдэя адзiнства славян, iдэя “адзiнай першаснай рускай народнасцi” [гэтыя “ідэі” ёсьць ня што іншае, як тэхналогіі прыкрыцьця імперска-паразітычнай сутнасьці “Расеі”. – Рэд.].