nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

МОВА. НАЦЫЯ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ. IНТЭЛIГЕНЦЫЯ (частка ІІ; кБНІ)

22 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Мікола Савіцкі

5. Беларускi нацыяналiзм.

Патрыятызму для паспяховай барацьбы за незалежную Беларусь недастаткова. Важная роля ў гэтым працэсе належыць беларускаму нацыяналiзму. НАЦЫЯНАЛIЗМАМ ЛIЧЫЦЦА ВЫСОКІ IНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ I ЭТЫЧНЫ ЎЗРОВЕНЬ ГРАМАДСКАГА ЎДЗЕЛУ КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА Ў БАРАЦЬБЕ ЗА ВОЛЮ I ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ СВАЙГО НАРОДА. Менавiта нацыяналiзм з патрыётаў робiць сапраўдных змагароў за лёс свайго народу.

Адрознiваюць два аспекты нацыяналiзму: светапоглядны i этычны. Светапоглядны нацыяналiзм успрымаецца, разумеецца, тлумачыцца супольным жыццём праз прызму i з пазiцый сваёй нацыi. Ён пастаянна спрыяе росту i велiчы сваёй нацыi, а калi яна знаходзiцца ў няволi, то светапоглядны нацыяналiзм прапануе iдэi для палiтыкi, якую неабходна праводзiць, каб нацыя стала вольнай i пабудавала сваю дзяржаву. Этычны нацыяналiзм выхоўвае ў людзей гатоўнасць да ўсiх вiдаў ахвяравання дзеля свабоднага развiцця сваёй нацыi, нават уласным жыццём. Запавет беларускага нацыяналiста: нiхто большай любовi не мае, як чалавек, якi ахвяруе жыццё за сваю нацыю. Iдэалогiя беларускага нацыяналiзму выпрацавана ўсiмi пакаленнямi ў працэсе развiцця нацыi.

Iнтэлiгенту, як i кожнаму этнiчнаму жыхару, даюць магчымасць у бесперапыннай барацьбе рэалiзаваць свой духоўны i творчы патэнцыял родная мова, культура, вера, традыцыi, звычаi. Для беларускага народу спрадвеку характэрнае iмкненне да духоўнага росту, жаданне пазнаць сваю нацыянальную гiсторыю. Без гэтай рысы мы, беларусы, ва ўмовах стогадовых прыгнётаў, этнацыду і асiмiляцыi даўно б знiклi як нацыя. А мы жывём i, як вучыць наша крывава-гераiчная гiсторыя, будзем вечна жыць. Як перамагалi ўсiх нашых душыцеляў у мiнулым, так пераможам i сённяшнiх i, захаваўшы, выратаваўшы родную беларускую мову, захаваем сябе як этнас.

Iнтэлiгенты, будзем моцна трымаць сцяг незнiшчальнасцi беларускай нацыi!

6. Апора на ўласныя сiлы.

Адраджэнне адабранай i прыглушанай нацыянальнай свядомасцi беларусы могуць здзейснiць толькi ўласнымi сiламi i невычэрпным патэнцыялам народу. Iнтэлiгенцыi перш-наперш трэба самой адраджаць беларускасць i прафесiйна даводзiць да народу ролю i змест нацыянальнай iдэi ў развiццi народаў, цывiлiзацыi. Гэта трэба давесцi да такой ступенi, каб беларуская нацыянальная iдэя стала iх верай, iх духоўнасцю. Толькi пасля гэтага беларус будзе актыўна змагацца за самога сябе, стане не толькi носьбiтам, але стваральнiкам роднай беларускай мовы, культуры. У народзе ўваскрэснуць захаваныя на генетычным узроўнi непераможныя нiкiм сiлы. Кожны народ бязмежна верыць у сваю нацыянальную iдэю, якая з’яўляецца арганiзатарам i гарантам перамогi ў барацьбе за выжыванне, вызваленне з чужароднага моўна-iнфармацыйнага асяроддзя.

Нацыянальная iдэя ўмацоўвае волю беларускай нацыi ў барацьбе за шчаслiвае жыццё, за пабудову ўласнай незалежнай дзяржавы, за эфектыўнае развiццё нацыянальнай культуры. Без усведамлення i ўспрымання сэрцам i розумам нацыянальнай iдэi немагчыма выхаваць здаровую нацыю, якая здольная абаранiць сябе сама, без яе немагчымыя ні гераiчныя i нават патрыятычныя ўчынкi, нi iнтэнсiўнае жыццё. Пакуль жыве нацыя, жыве i нацыянальная iдэя. Воля нацыi ёсць гiстарычная з’ява, яна iснуе толькi ў жывых духам людзей.

Адраджэнне нацыi, як вывяржэнне вулкана, выходзiць з яе самой, з яе ўнутраных якасцяў i патэнцыялу. Вельмi важна, каб элiта нацыi – iнтэлiгенцыя падрыхтавала сябе прафесiйна i духоўна да выканання сваёй ролi ў пераходзе нацыi ў новы час яе жыцця. Iнтэлiгенцыя сваiм жыццём наблiжае дзень, якi стане гiстарычным днём. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ I, БЕЗУМОЎНА, РОДНАЯ МОВА ЯДНАЮЦЬ IНТЭЛIГЕНЦЫЮ I НАРОД У АДНО ЦЭЛАЕ, НЕПЕРАМОЖНАЕ. Iнтэлiгенцыю i народ аб’ядноўвае i ўмацоўвае нацыянальная дзяржава – асноўны чыннiк захавання i развiцця нацыi па законах i маралi свабоднага свету.

Нацыянальную iдэю i дзяржаву мы разглядаем як стваральную прагрэсiўную сiлу. Аб негатыўных з’явах нацыяналiзму мы ў гэтым артыкуле не гаворым.

Нацыянальнае адраджэнне беларусаў ёсць рэвалюцыя, а не клубная дыскусiя. У любой рэвалюцыi асноўнай сiлай з’яўляюцца кадры, а для духоўнай, культурнай рэвалюцыi – iнтэлiгенцыя. Ад “якасцi” iнтэлiгенцыi, яе маралi, палiтычнай спеласцi i, галоўнае, веры ў нацыянальную iдэю свайго народу залежыць поспех альбо часовая параза ў рэвалюцыйным працэсе. На жаль, беларуская iнтэлiгенцыя, як усiм добра вядома, выхавана ў чужароднай iдэалогii, маралi, па-за роднамоўным асяроддзем. У Беларусi за апошнiя стагоддзi ў асяроддзi iнтэлiгенцыi гвалтоўна ўмацавалася так званая пятая калона i мiмiкрыя. Гэтыя iнтэлiгенты, не без выключэння, не без добрых прыкладаў, у сваёй масе не з’яўляюцца абаронцамі беларускай нацыянальнай iдэi, мовы, культуры, усёй беларускай нацыi. Аб гэтым не прынята па iнэрцыi савецкiх часоў гаварыць адкрыта, але гэта рабiць трэба, i рабiць цывiлiзавана, на iнтэлектуальным грунце.

Нацыянальна свядомая iнтэлiгенцыя ў Беларусi ў меншасцi. Але ж ва ўсе часы развiцця цывiлiзацыi перамагала меншасць, якая ўзброена перадавымi, прагрэсiўнымi iдэямi. Сiла i моц iнтэлiгенцыi не ў колькасцi, а ў яе якасцi. Тая частка iнтэлiгенцыi, якая прыстасоўваецца да ўмоваў духоўнай акупацыi цi антынароднай палiтычнай кан’юнктуры, лёгка адракаецца ад сваiх пазiцый. Яркiм прыкладам з’яўляецца дзейнасць настаўнiка Дыляна, якi да прыходу А.Лукашэнкi да ўлады займаў пасаду старшынi Мiнскага гарадскога аддзела адукацыi i спрыяў адкрыццю новых беларускiх класаў (у першых беларускiх класах вучылася больш за 50 адсоткаў вучняў), а пасля прызначэння прэзiдэнтам на пасаду намеснiка мiнiстра адукацыi i навукi амаль злiквiдаваў беларускiя класы ў сталiцы. У выніку, у 1996 г. у так званых беларускамоўных класах праз слёзы, пратэсты бацькоў толькi 12 адсоткаў пачалi навучанне па-беларуску. Думаю, што гэты прыклад стане класiчным у гiсторыi беларускага адраджэння. Ён паказвае, як лёгка i па-здраднiцку мяняе iнтэлiгенцыя сваю пазiцыю ў залежнасцi ад абставiн [Дылян не інтэлігент, а бюракрат. – Рэд.]. Ядром гетэрагеннасцi беларускай iнтэлiгенцыi з’яўляецца мiмiкрыя i пятая калона.

Характар i вартасць iнтэлiгента асаблiва яскрава праяўляюцца ў канкрэтных справах на пераломах гiстарычнага i рэвалюцыйнага працэсу. Ва ўмовах духоўнай рэзервацыi беларусаў у Беларусi настаўнiку беларускай мовы i лiтаратуры, каб быць беларусам (жыць 24 гадзiны ў суткi ў роднамоўным беларускiм асяроддзi), патрабуецца мужнасць, а можна казаць, i подзвiг.

Нацыянальна свядомы iнтэлiгент павiнен:
– успрымаць сваё прафесiйнае прызначэнне i жыццё як гераiчны подзвiг дзеля практычнага выратавання беларускай мовы, культуры;
– служыць нацыянальнай iдэi;
– быць шчырым i адказным выканаўцам iдэй вялiкiх духоўных апосталаў беларускай нацыi;
– помнiць, што Беларусь паклiкала нас да iнтэлектуальнай, творчай працы для яе адраджэння, росквiту i магутнасцi, што апостальскi дух святой Ефрасiннi Полацкай i iншых патрабуе ад нас не слёз, не спачування, не пасiўнага роздуму, а мужных i актыўных творчых дзеянняў, што найчысцейшай любоўю для нас ёсць зняважаная i прынiжаная беларуская нацыя;
– асалоду ў жыццi атрымоўваць ад няспыннага iмкнення да вяршынь духа, iдэi i дзеянняў;
– быць верным нацыянальнай iдэi i не здавацца, хоць бы супраць цябе было ўсё наваколле;
– пастаянна папаўняць веды па гiсторыi і культуры Беларусі;
– усвядомiць, што кожны з нас адказны за лёс усёй беларускай нацыi;
– помнiць, што найбольшае злачынства – гэта шкодзiць сваёй Нацыi;
– усвядомiць, што асабiстым ворагам кожнага iнтэлiгента з’яўляецца той, хто зневажае яго нацыю;
– памятаць, што самай пачэснай рысай з’яўляецца мужны характар i прафесiйная адказнасць;
– падаць братэрскую руку таму, хто хоча выратавання ўласнага i нацыi;
– помніць, што перамагае той, хто мае духоўную сiлу: слабых топчуць – моцных паважаюць.

Паняццi “беларуская нацыянальная iдэя”,  “беларускі светапогляд”, “беларускi нацыяналiзм” шчыльна памiж сабой звязаныя. Кожны чалавек мае ўласны светапогляд, якi залежыць ад узроўню яго iнтэлектуальнага развiцця i iнтэлiгентнасцi ў лепшым сэнсе гэтага слова. Светапогляд ёсць ЦЭЛАЯ СIСТЭМА ПОГЛЯДАЎ НА ЖЫЦЦЁ, ГРАМАДСТВА, НА ПРЫРОДУ. Нацыя ўяўляе сабою своеасаблiвы жывы складаны арганiзм, якi ў працэсе жыццядзейнасцi развiваецца ды квiтнее i разам з тым пастаянна змагаецца з сiламi, скiраванымі супраць яе. I як толькi нацыя спыняе барацьбу, яна перастае жыць паўнавартасна i можа загiнуць, зведваючы пастаянную асiмiляцыю, гэта значыць раствараючыся ў арганiзме iншай. Для беларускай нацыi асноўная небяспека на працягу стагоддзяў зыходзiць ад рускай нацыi.

Нацыя не ёсць арганiзм сённяшняга дня, а ёсць еднасць тых пакаленняў, што жылi ў мiнулым, жывуць сёння i будуць жыць у будучыні.

7. Этнiчная мова.

Найважнейшым чыннiкам пры вызначэннi нацыi з’яўляецца яе этнiчная мова. Мова адыгрывае найвялiкшую ролю ў жыццi нацыi, а таму i БАРАЦЬБА ЗА ЗАХАВАННЕ I РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЁСЦЬ БАРАЦЬБА ЗА БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ. Не трэба звяртаць увагi на абвiнавачванне нас у так званых “сiлавых” метадах адраджэння, аб якiх крычаць русiфiкатары i асiмiлятары. У беларусаў няма анiякiх праблем у згвалтаваннi самiх сябе. У беларуса (як і ў людзей любой iншай нацыянальнасцi) у генах, у сэрцы жыве родная боская мова. I як толькi змякчаецца асiмiляцыйны прэс, як траўка з-пад асфальту, ажыўляецца, пашыраецца сфера ўжытку беларускай мовы ў Беларусi. Гэта добра пацвярджае кароткi перыяд адраджэння ад самаразбурэння СССР i да “прышэсця Лукашэнкi”. Найважнейшым у вызначэннi нацыi з’яўляецца ўсведамленне сваёй нацыянальнай адметнасцi i непаўторнасцi.

Нацыя пры доўгатэрмiновых неспрыяльных, рэзервацыйных умовах можа нават як бы знiкнуць, але гэта яшчэ не смерць нацыi. У такiх абставiнах нацыя страчвае свае адметныя прыкметы, але як толькi з’явяцца спрыяльныя ўмовы (напрыклад, дзяржаву ўзначалiць асоба з сучасным цывiлiзаваным мысленнем, якая будзе разумець, што добра, а што злачынна), то нацыя зноў ажывае на грунце назапашанага пласта нацыянальнай культуры i нацыянальнай гiсторыi. Такiм чынам, гарантам нармальнага жыцця i развiцця любой нацыi з’яўляецца свая незалежная нацыянальная дзяржава.

ЧАЛАВЕК БЕЗ РОДНАЙ МОВЫ – НЕСВАБОДНЫ ЧАЛАВЕК, ЁН РАБ ТАГО НАРОДУ, У ЧЫIМ МОЎНЫМ АСЯРОДДЗI ЖЫВЕ. Беларуская нацыянальная iдэя i беларускi нацыяналiзм выхоўваюць (адных свядома, iншых падсвядома) чалавека-творцу, а не чалавека-раба. Для нацыянальна свядомай асобы найвышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца нацыя, i толькi ў шчасцi нацыi яна бачыць сваё асабiстае шчасце. У свабодным свеце iснуе толькi адзiна правiльная сiстэма нацыянальных краiнаў, замацаваная прававымi нормамi мiжнародных дачыненняў. Там няма “старэйшых братоў”, няма малодшых халуёў, няма “славянскага адзiнства”, няма паняволеных, няма асіміляцыі народаў на дзяржаўным узроўні.

Беларускi нацыяналiзм ёсць абарона беларускай нацыi i галоўная духоўная зброя ў яе змаганнi за самавыяўленне, развiццё, росквiт. Гiсторыя беларускага нацыяналiзму такая ж старажытная, як i беларуская нацыя. Iнтэлiгенцыi вельмi важна на грунце краiн заходняй дэмакратыi давесцi ў першую чаргу да беларусаў чалавечы, еўрапейскi сэнс словаў “нацыяналiзм” i “нацыяналiст”, ачысцiць iх ад бальшавiцкага антычалавечага сэнсу. Заўважым, што ў мiнулыя часы гэтыя глыбокiя паняццi называлiся iнакш, але сэнс не мяняўся.

У той час, калi мы паклiкалi нацыю да адраджэння, да стварэння найдэмакратычнейшых структураў у грамадстве, нашы ворагi называюць беларускiх нацыяналiстаў за гэта фашыстамi [гэта чорныя піяр-тэхналогіі, іх выкарыстаньне дадаткова сьведчыць пра злачынны характар расейскай імпербюракратыі. – Рэд.]. Мы адкрыта кажам беларускаму народу, абапiраючыся на гiстарычныя факты i толькi факты, што Масква нi царская, нi савецкая, нi салжанiцынская нiколi да беларусаў не ставілася з пазiцыi нашага права на жыццё ў вольнай, незалежнай Беларусi.

Беларускi нацыяналiзм – гэта прадукт беларускай духоўнасцi. А таму толькi праз адраджэнне беларускай духоўнасцi можна пабудаваць i абаранiць незалежную дзяржаву Беларусь. Працэс адраджэння беларускай духоўнасцi (з улiкам рэальнасцi) доўгi, але сёння яго трэба актывiзаваць – скiнуць рабскiя путы i стаць барацьбiтом за сябе, за нацыю, Дзяржаву. Пакуль большасць насельнiцтва не гатовая да гэтага. Але ж гiсторыя вучыць, што грамадства спрадвеку пабудавана i развiвалася так, што ёсць тыя, якiх трэба весцi, але ж ёсць i тыя, якiя здольныя i прафесiйна прызваныя весцi iншых. Якасць заўжды вяла за сабой колькасць. Якасць iнтэлiгенцыi вызначаецца элiтарнасцю (не блытаць з “адарванасцю”) i арыстакратычнасцю духу.

Не трэба саромецца нацыянальнай iдэi, цывiлiзаванага паняцця “нацыяналiст”. I як не ўспомнiць словы вялiкай Лесi Украiнкi: “Толькi той нянавiсцi не знае, хто цэлы век нiкога не любiў”. Любоў беларускага нацыяналiста да сваёй роднай Беларусi бязмежная гэтак сама, як i рускага да Расеi цi немца да Нямеччыны. Яркiм прыкладам служэнню нацыянальнай iдэi i хрыстовага змагання за яе з’яўляецца гераiчны подзвiг нашага iдэйнага i духоўнага апостала Кастуся Калiноўскага. Успрымем яго словы “з-пад шыбенiцы”: “Ідзі ваяваці, народзе, за сваё чалавечае i народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную. Бо я табе з-пад шыбенiцы кажу, народзе, што тады толькi зажывеш шчаслiва, калi над табой маскаля ўжо не будзе!”

8. Нацыя – iнтэлiгент.

Нацыя ёсць найвышэйшая грамадская катэгорыя, якая з’яўляецца асновай і гарантам развiцця i росквiту як асобы, так i ўсяго чалавецтва. Любая нацыя з’яўляецца бясцэнным прыродным, аб’ектыўным, боскiм дарам чалавецтву. Нацыю нельга замянiць нейкiм штучным палiтычным утварэннем накшталт федэрацыi цi канфедэрацыi, якiя зыходзяць з таталiтарна-дэспатычнага верхавенства iмперыi.

Iнтэлiгенту важна прафесiйна ўсвядомiць, што нiхто, незалежна ад светапогляду, сацыяльнага паходжання, iнтэлектуальнага развiцця, не можа жыць па-за межамi iснавання i жыццядзейнасцi сваёй нацыi. Нацыя з’яўляецца адзiнствам i пераемнасцю ўсiх пакаленняў. Найважнейшым фактарам духоўнага i iдэйнага адзiнства пакаленняў з’яўляецца нацыянальная iдэя.

Толькi той народ падымаецца на найвышэйшую ступень свайго развiцця i становiцца свабоднай нацыяй, якi смела ўступае на шлях барацьбы за сваю грамадска-палiтычную адметнасць, за годнае месца ў суквеццi iншых вольных народаў, за суверэннасць, за сваё iснаванне. Аб’ектыўная i трагiчная рэальнасць: той народ, якi пад удушэннем больш моцнай нацыi становiцца iнэртным, безынiцыятыўным i абыякавым да самога сябе, паступова губляе самапавагу да сябе, грэбуе роднай мовай, сваёй нацыянальнай верай i адначасова абыякавы да светлых i трагiчных старонак роднай мiнуўшчыны, да сваiх нацыянальных герояў i духоўных апосталаў, якiя змагалiся i аддалi сваё жыццё за волю i шчасце беларускага народу, – такi народ занепадае i пераўтвараецца ў этнiчную масу, становiцца рабом знешнiх сiлаў i ўрэшце можа знiкнуць духоўна i фiзiчна.

Iнтэлiгенцыя з’яўляецца арганiчнай часткай нацыi, якая па сваiм прызначэннi павiнна стаць iнiцыятарам i генератарам усяго нацыянальна-грамадскага жыцця. Кожны iнтэлiгент павiнны ўсвядомiць, што за iм стаяць мiльёны суграмадзян i што за ўсiх iх ён нясе адказнасць перад нацыяй у цэлым. Iнтэлiгент жыве i працуе для сябе i адначасна для ўсёй нацыi. Глыбiня пачуцця патрыятызму ёсць адна з прыгожых рысаў. Духоўная, маральная i фiзiчная моц народу складаецца з сумы духоўных, маральных i фiзiчных сiлаў кожнага грамадзянiна, i ў першую чаргу iнтэлiгента. Духоўна-маральны стан кожнага iнтэлiгента ёсць аснова здароўя нацыi.

Беларуская нацыянальная iдэя – гэта задачы i мэты, якiя ставiць перад сабой нацыя на розных этапах свайго гiстарычнага развiцця. За гэтыя мэты i задачы нацыя пастаянна змагаецца. Стан развiцця нацыi, яе пад’ёмы i спады адэкватныя развiццю творчых сiлаў iнтэлiгенцыi i разумення ёю свайго прызначэння.

Ад рэдакцыі:
На час правядзеньня канферэнцыі Мікола Савіцкі – прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, сябра Сойму БНФ «Адраджэньне» (Менск).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы